змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку
Аўтар: Пётр Хлябовіч, пераклад: Валеры Буйвал
Старонка 1

 

Пётр Хлябовіч: Змагарная Салідарнасьць

 

            Жнівеньскія страйкі ў Гданьску ў 1980 годзе распачалі новы пэрыяд ня толькі ў польскай гісторыі, але і ў гісторыі Эўропы. 30 гадоў таму мільёны палякаў пачалі змаганьне супраць маскоўскіх акупантаў і іхных мясцовых васалаў. Ужо ў 1988-89 гадах камуна абвалілася ў Польшчы, адбываўся развал маскоўскага панаваньня ў падпарадкаваных краінах і самым СССР. Прыкметна, што адбывалася ўсё гэта не шляхам перамогі на выбарах (выбараў не было пры антынароднай уладзе, былі выбарчыя фарсы). Народная перамога была дасягнута ў працэсе адкрытага змаганьня супраць ворага і падпольнай працы многіх патрыётаў.

            Прадстаўляем вашай увазе ўспаміны выдатнага дзеяча патрыятычнага падпольля Польшчы Пятра Хлябовіча. За гераізм і грамадзянскую мужнасьць ён быў узнагароджаны высокімі польскімі ўзнагародамі.

 

 

 

Пётр Хлябовіч

Змагарная Салідарнасьць

 

            Падпольная арганізацыя “Змагарная Салідарнасьць” узьнікла ў чэрвені 1982 г. ва Уроцлаве (на пачатку пад назовам “Пагадненьне Змагарная Салідарнасьць”). Ініцыятарам утварэньня арганізацыі і яе старшынём стаў Карнэль Маравецкі, дзеяч падпольнай “Салідарнасьці”, які тады дзейнічаў у падпольлі. У пэрыяд легальнай “Салідарнасьці” Карнэль быў дэлегатам І Зьезду прафсаюза “Салідарнасьць” у Гданьску (1981 г.). У адрозьненьні ад “Салідарнасьці” – грамадзкага і прафсаюзнага руху – “ЗС” стала з самага пачатку арганізацыяй з строгім сяброўствам (кадравай арганізацыяй) і набыла палітычны характар. Большасьць сяброў “ЗС” прышлі з “Салідарнасьці”, у арганізацыю ўвайшлі таксама прадстаўнікі іншых напрамкаў, якія змагаліся за незалежнасьць. “ЗС” не выключала сілавых дзеяньняў, але лічыла, што магчымасьць іх прымяненьня магла ўзьнікнуць толькі ў пэўных умовах (напрыклад, масавыя сілавыя дзеяньні на прамысловых прадпрыемствах, дзе ўлада магла ўжыць зброю, маштабныя рэпрэсіі, -- мы дзейнічалі б у рамках паняцьця шырокай самаабароны). Былі таксама ідэі публічнага раскрыцьця агентаў і калабарантаў (як гэта рабілася падчас нямецкай акупацыі). Па гэтай прычыне некаторыя дзеячы падпольнай “Салідарнасьці” называлі нас ненармальнымі і тэрарыстамі.

            Па той жа прычыне мы былі пад адмысловым ціскам з боку службаў бясьпекі ПНР (Польскай Народнай Рэспублікі). Праз многа гадоў стала вядома, што дзейнасьцю “Змагарнай Салідарнасьці” вельмі цікавіліся Штазі ГДР і савецкі КГБ. Асабліва актыўна яны спрабавалі распрацоўваць прадстаўніцтва “ЗС”. Нямецкія і савецкія рэзыдэнтуры, не давяраючы сваім польскім калегам, спрабавалі пранікнуць у нашы арганізацыі ў Польшчы. У Інстытуце Гаўка ёсьць гэтаму пацьверджаньні. Чаму саветы так цікавіліся “Змагарнай Салідарнасьцю”? Адказ просты: па-першае, “ЗС” была антыкамуністычнай арганізацыяй і не хавала гэтага. Па-другое, яна заклікала да барацьбы супраць СССР і прадказвала хуткі развал як Савецкага Саюза, так і ўсяго сацыялістычнага лягеру. Мы вялі буйнамаштабную прапагандысцкую кампанію ў гарнізонах савецкай арміі, што знаходзіліся ў Польшчы. “ЗС” друкавала ўлёткі на расейскай мове і распаўсюджвала іх сярод савецкіх жаўнераў. І можна ўявіць сабе, якім быў зьмест гэтай падпольнай прадукцыі. Не па густу  саветам была і інфармацыя аб канфлікце ў Аўганістане і аб парушэньнях правоў чалавека ў самым СССР, якую мы распаўсюджвалі. Такім чынам, мы былі пад прыцэлам галоўнай камуністычнай краіны. Гэта было даволе небясьпечна.

Ацаніце матэрыял
Ваша адзнака:
Рэйтынг:4 / 5
Усяго галасоў:22