змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку
Аўтар: Міраслаў Кулеба, пераклад: Валеры Буйвал
Старонка 1

 

Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях

 

Менавіта подзьвіг чачэнскага народу сарваў пляны Масквы па імпэрскаму рэваншу пасьля першага вітка развалу Імпэрыі ў 1991 годзе. За гэта чачэнскім змагарам павінны быць удзячныя народы (у тым ліку беларускі), якія захавалі сваю дзяржаўную незалежнасьць у “лихие годы беспредела”, як самы расейцы называюць 1990-я гады. Масква не магла дазволіць сябе вайну на два франты. Яе магутная, узброеная да зубоў шматтысячная армія цярпела паразу за паразай ад невялікай, але цудоўна арганізаванай партызанскай арміі Ічкерыі (6 тысячаў ваяроў). Нямногія ў нас зразумелі, што ў 1996 годзе, калі ў Беларусі пускаў карані прамаскоўскі марыянэткавы рэжым, Масква ўжо рыхтавалася да брутальнага захопу Беларусі. Нават на правінцыі міліцыянты распавядалі ня крыючыся: “А нам скоро нашівкі перешьют на россійскіе. Із Мінска генерал пріезжал і расказывал...” Але дзесяткі тысячаў беларускіх патрыётаў біліся з паліцэйшчынай і гэбоўшчынай на вуліцах Менска ў абароне сваёй незалежнай дзяржавы. Беларускія змагары заявілі, што будуць абараняць Айчыну супраць маскоўскай агрэсіі ўсімі мэтадамі, як таго патрабуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. А тут ў жніўні 1996 года чачэнскія партызаны імклівым ударам выбілі маскоўскіх акупантаў з Грознага. Пляны Масквы паламаліся. Крэмль вымушаны быў перайсьці да іншай тактыкі: паступовага аслабленьня і зьнішчэньня Беларусі. Але гэты шлях беспэрспэктыўны. На вачах усяго чалавецтва загнівае і гіне сама Імпэрыя Зла.

Мы публікуем фрагмэнты кнігі польскага публіцыста і ваеннага гісторыка Міраслава Кулебы (нар. 1958 г.) – Miroslaw Kuleba. Imperium na kolanach. Wojna w Czeczenii. 1994-1996. Warszawa, 1998. Кулеба ведае чачэнскіх змагароў не па кнігах. Падчас першай Чачэнскай вайны ён быў разам з ваярамі генэрала Дудаева на працягу васьмі месяцаў і стаўся сьведкам многіх баявых апэрацый. Трэба ведаць даўнюю і цяперашнюю гісторыю народа, які паставіў на калені Імпэрыю.

 

 

 

Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях

 

Каўказкае гняздо

 

Чачэнцы зьяўляюцца адным з старэйшых народаў Каўказа. Ад старадаўніх часоў яны жывуць у сваіх радавых сядзібах і ніколі не спрабавалі захапіць землі суседзяў. Сваю краіну яны называлі Ічкерыяй альбо Нахчый-чо; цяперашнюю назву ім далі расейцы. Чачэнія знаходзіцца на Паўночным Каўказе, на паўднёва-усходнім канцы Эўропы. Яе абшары адпавядаюць памерам дзьвюх сярэдніх польскіх ваяводзтваў.

Уся краіна, па-за выключэньнем скалістых вяршыняў Каўказа, некалі была пакрыта густым лесам, які праціналі незьлічоныя рэчкі і плыні, што бягуць з блізкіх гор. Людзі жылі на іх берагах у невялікіх аулах.

Насельнікі гэтай зямлі самы сабе называюць вайнахамі альбо нахчы. Нахская мова, на якой яны размаўляюць, належыць да каўказка-ібэрыйскай сям’і і не падобная ні на адну мову ў сьвеце, па-за выключэньнем інгушскай. Яе сьляды можна знайсьці ў клінапісі старажытных гурытаў і ўрартаў ужо ў першым тысячагоддзі да н.э.

Стагоддзі таму продкі цяперашніх вайнахаў утварылі ўласную дзяржаўнасьць, заснаваную на радавым ладзе. У 8-м ст. да іх з Грузіі прышло хрысьціянства, але ў часы турэцкай экспансіі на Каўказе яны прынялі ў сярэдзіне 17-га ст. іслам. Да пачатку 20-га ст. чачэнцы мелі арабскую пісьмовасьць; у 1925 г. быў ўведзены лацінскі алфавіт, у 1938 – кірыліца.

Ацаніце матэрыял
Ваша адзнака:
Рэйтынг:4.5 / 5
Усяго галасоў:36