змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

АБАРОНА КУРАПАТАЎ. НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ

Гэтая кніга – не гісторыя Народнага Мэмарыялу Курапаты, і нават ня нарыс. Тут збор матэр’ялаў, часткова ўжо надрукаваных, а часткова напісаных аўтарамі адмыслова, з нагоды нядаўніх падзей, каб засьведчыць факты і праўду, і барацьбу за захаваньне памяці і магіл расстраляных людзей. Зьнішчыць магілы хочуць пасьлядоўнікі і нашчадкі тых, хто забіваў, ды людзі бяз памяці. Абараняюць – нашчадкі забітых, тыя, хто памятаюць і разумеюць. Такі вось двухсотгадовы расклад змаганьня з Усходам. Яно пэрманэнтнае і адбываецца ўсюды, дзе жыў і жыве беларус. І нават пасьля яго сьмерці яно адбываецца гэтае змаганьне (ужо – за магілы). Ідзе барацьба за жывых і за мёртвых, і за "мёртвых", хоць і жывых. Гэта ёсьць барацьба за нацыянальнае існаваньне.
Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай – адмысловыя фатаграфіі, артыкулы і матэр’ялы аўтараў. У другой (дадатак) зьмешчаны факсімільныя адбіткі з археалагічнай справаздачы, з кніг і артыкулаў Зянона Пазьняка, інтэрв’ю Сяргея Навумчыка, Аляксандра Лукашука. Тут (у дадатку) нібы своеасаблівае перавыданьне таго, што было надрукавана раней.
16 сьнежня 2011 г. Зянон Пазьняк
Аўтар: Зянон Пазьняк, Валеры Буйвал
Ацаніце матэрыял
Ваша адзнака:
Рэйтынг:4.5 / 5
Усяго галасоў:18