змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Зьвяртаемся да грамадзкасьці Беларусі падтрымаць словам і справай існаваньне Народнага Мэмарыялу Курапаты.

Цяперашняя ўлада перашкаджала яго стварэньню, таемна зьнішчаліся і псаваліся памятныя знакі і мэмарыяльнае асяроддзе Курапатаў. Апошнім часам гэтая ўлада намерваецца ўціснуцца ў існуючы Мэмарыял і правесьці там сваю нібыта мэмарыялізацыю з мэтай разбурэньня Народнага Мэмарыялу шляхам чужароднага канструяваньня.

Спадзяемся на дапамогу людзей Беларусі ў справе абараны Народнага Мэмарыялу Курапаты ад псаваньня і разбурэньня з боку ўлады.

Побач з расстрэльнымі магіламі ў ахоўнай зоне Курапатаў маскоўскімі заезднымі асобамі незаконна пабудаваныя будынкі рэстарана з інтымнымі пакоямі, лазьняй і заляй для танцаў пад ганебнай назвай "Бульбаш-хол". Пасьля звароту грамадзкасьці ў пракуратуру, улады, каб вывесьці з-пад адказнасьці правакацыйныя дзеяньні забудоўшчыкаў, ліквідавалі ахоўную зону ў гэтым месцы. Рэстаран зьбіраюцца адчыняць цяпер пад новай назвай. Але закон ня мае зваротнай сілы. Парушальнікі мусяць быць укараныя, а незаконная пабудова зьнесена.

Зьвяртаемся да беларускай грамадзкасьці дапамагчы спыніць незаконныя дзеяньні маскоўскіх забудоўшчыкаў, адстаяць законнасьць і мэмарыяльны рэжым помніка сталінскага генацыду -- народныя могілкі Курапаты.

3 чэрвеня 2018 г., г. Менск

«Дзень памяці пра генацыд».

Удзельнікі мітынгу-сходу з нагоды 30-й гадавіны

адкрыцьця Курапатаў

/ 04-06-2018
Курапаты Зварот Мітынг Народны Мемарыял 3 чэрвеня 2018 г.
Абмеркаваньне
Будзем бараніць Аўтар: Беларус-Ліцьвін 2018-06-05

Будзем бараніць!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?