змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Зрабіць у Курапатах паркавую магістраль…”

Заўважана, што апошнім часам актывізуецца групка прафанатараў, якая дзейнічае пры падтрымцы антыбеларускага рэжыму ў справе зьнішчэньня Курапацкай сьвятыні. У сувязі з гэтым актуальнасьць набываюць інфармацыі пра дзейнасьць гэтай публікі і пра сапраўдных патрыётаў-абаронцаў Курапатаў.

У сьвятле падзей вельмі карысна яшчэ раз вярнуцца да сюжэта, паказанага на тэлеканале Белсат 3 чэрвеня сёлета. Там ёсьць цікавыя кадры і фрагмэнты выступаў. Найбольш цікава прагаварыўся вядомы сп. Раманоўскі з прафанатарскай групкі. Ён сказаў у эфір, што трэба “зрабіць у Курапатах паркавую магістраль…” Потым ён, праўда, адразу папярхнуўся, але што называецца па Фрэйду выдаў сапраўдную сутнасьць іхнай дзейнасьці ў Курапатах. Вось спасылка на гэты тэлесюжэт пад назовам “Вайна за Курапаты”.

Крыніца: http://belsat.eu/be/obiektyw/data,2013-06-03,przegladaj.html#stenogram7449

Шчыры дзякуй Белсату за такую апэратыўнасьць у падачы матэр’ялаў. Беларусам яшчэ раз нагадалі, хто такі “гісторык” Кузняцоў – савецкі камісар-палітработнік, падпалкоўнік. Але ў сюжэце быў паказаны фрагмэнт выступу асобы, якую Белсат ахарактарызаваў як “паплечнікаў Зянона Пазьняка”, але імя асобы чамусьці не назваў. Зазначаем, што гэта ёсьць фрагмэнт выступа сакратара Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Валерыя Буйвала, які прагучаў 4 лістапада 2012 г. на мэмарыяльным мітынгу ў Лошыцкім Яры ў Менску. Вось цытата з паведамленьня аб гэтым выступе з сайта “Беларуская Салідарнасьць”:

Выступіў таксама сп. Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі. Ён падзякаваў беларускую рэдакцыю Радыё Свабода за інфармацыю пра біяграфію І. Кузняцова, які на працягу гадоў пазыцыянуе сябе як “гісторык, дасьледчык сталінскіх рэпрэсій”. Цікава было даведацца, што І. Кузняцоў закончыў маскоўскую ваенна-палітычную акадэмію і служыў шэраг гадоў палітработнікам у савецкай арміі (праўда Радыё не паведаміла, у якіх мясьцінах ён служыў), мае званьне падпалкоўніка. Людзі старэйшага ўзросту, што служылі ў савецкай арміі, памятаюць, чым займаліся афіцэры-палітработнікі. Яны вучылі нас, — маладых афіцэраў, жаўнераў і сяржантаў, — “любіть советскую Родіну, Советское правітельство і лічно товарішча Леніна”.

Аказалася, што і пры лукашызме падпалкоўнік Кузняцоў зрабіў камфортную, можна сказаць, бліскучую кар’еру на кафэдры дыпляматыі ўнівэрсітэта. Вядома, якія “славные органы” курыруюць дыпляматыю ў акупаванай Беларусі. У кастрычніку 2001 года, калі патрыёты-фронтаўцы баранілі Курапаты ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам, там зьявілася некалькі асобаў. Яны рабілі заявы, вялі “перамовы” з рэжымам. Тады ж зьявіўся ў інфармацыйнай прасторы і І. Кузняцоў. З самага пачатку ён заявіў, што “немэтазгодна ставіць крыжы ў Курапатах, бо там пахаваны камуністы”.

У гэтым стылі Кузняцоў і гэтыя асобы дзейнічалі тады і на працягу наступных гадоў. Яны не паставілі ніводнага крыжа на магілах, не ўзялі ўдзелу ні ў аднай талацэ ў Курапатах. Але выстаўляліся галоўнымі аўтарытэтамі, вадзілі фальшывыя экскурсіі і рабілі фальшывыя заявы. Патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаюць савецкага палітработніка падпалкоўніка Кузняцова пэрсонай нон грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых нашых сьвятыняў, дзе ёсьць беларускія пакутнікі.

Важна вось яшчэ што і для беларусаў і для палякаў: у справе мэмарыялізацыі нельга карыстацца паслугамі фальшывай прафэсуры, бальшавіцкіх камісараў, лубянскай агентуры, падпалкоўнікаў і падобных. Гэта прывядзе толькі да прафанацыі. Яшчэ адно важнае: у вызваленай ад акупацыі Беларусі будуць ушанаваныя ўсе магілы ахвяраў генацыду, што тварылі нямецкія і маскоўскія акупанты Беларусі. У тым ліку будуць ушанаваныя магілы польскіх ахвяраў на нашай зямлі. Але ўжо цяпер трэба пачынаць працу: высьвятляць, дзе ёсьць гэтыя магілы, імёны ахвяраў і г.д. Гэта павінны рабіць людзі з чыстым сумленьнем, беларускія гісторыкі ў хаўрусе з польскімі гісторыкамі. Усё гэта трэба рабіць у імя нашай супольная народнай трагедыі і ў імя вечнай памяці.

(Канец цытаваньня).

Крыніца: http://www.bielarus.net/archives/2012/11/05/2862

Пра “гісторыка” Кузьняцова, фальшывага вязьня ГУЛАГу Раманоўскага, проста Шапуцьку і авантуру прафанатараў у Курапатах можна пачытаць таксама на “Народнай Перамозе”:

https://pieramoha.org/artykuly/rezhym-zbirajecca-niszczyc-kryzhy-i-mahily-u-kurapatach

https://pieramoha.org/artykuly/szkodnictva-u-kurapatach

https://pieramoha.org/artykuly/pajszlo-pajechala

https://pieramoha.org/artykuly/jaki-pop--taki-i-prychod

https://pieramoha.org/artykuly/prafanatary-u-kurapatach

https://pieramoha.org/artykuly/z-pustoha-u-parozhniaje

https://pieramoha.org/artykuly/adkryty-list-jurasia-bielienkaha-da-bielaruskaj-redakcyi-rs-svaboda

Найбольш прыкметныя матэр’ялы наступныя:

https://pieramoha.org/artykuly/jak-frontaucy-supracstajali-pravakataram-u-kurapatach

https://pieramoha.org/artykuly/sluha-caru

Каб не згубіцца ў мутнай вадзе прафанацыі, трэба ўважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў. І рыхтавацца да народнай абароны Курапацкай сьвятыні ад чарговай атакі на яе з боку рэжыму.

 

 

Янка Базыль / 03-08-2013
Акупацыя Псеўды Курапаты Раманоўскі Гэбізм БНФ Народная Перамога Рэжым Валеры Буйвал Кузняцоў Ігар Кузьняцоў
Абмеркаваньне
Энцыклапэдыя прафанатарства Аўтар: Марыя 2013-08-04

Цікава пачытаць гэтую падборку -- гэта проста энцыклапэдыя прафанатарства. Раманоўскія-шапуцькі нахабнічаюць у адкрытую, не баяцца. Яны ведаюць, што за імі стаіць рэжым. Яны ня думаюць аб тым, што пасьля падзеньня рэжыму ім належыцца сьледства і суд за нанясеньне шкоды нацыянальнай сьвятыне.

Бяз тэмы Аўтар: Бенедзікт 2013-08-04

Які "дизайн ландшафта", якая "парковая магистраль"?! Пра што ён балбоча?!

Гэты тыпус ад ФСБ-шнага расейскага "Мемориала" выбоўтвае тое, што яны жадаюць зрабіць зь беларускай сьвятыні.

Можна не сумнявацца, што антыбеларускі рэжым выдзяліць грошы для зьнішчэньня Курапатаў праз "облагораживание территории". Выкарыстаньне асобаў, якія нават дзьвух словаў па-беларуску зьвязаць не могуць, кшталту палітрука-гісторыка і "вязьня ГУЛАГу" цалкам зразумела. Асобы, якія не маюць нават элементарнага пачуцьця гонару, беларускасьці - прыдатнейшы матарыял для таго каб "сделать красиво".

Падобныя, "сделали красиво" у парку Чалюскінцаў, у Лошыцы, У Трасьцянцы... Галоўнае, для прарасейскай улады было заўсёды адно - зьнішчыць сьляды сваіх крывавых злачынстваў, каб беларусы не памяталі пра вынікі расейскай акупацыі. Для гэтага і выкарыстоўвае рэжым розную бессаромную шваль і безгаловых актывістаў.

Бяз тэмы Аўтар: Павал 2013-08-05

Знайшоў на адным сайціку кантакты гэтай гэбоўскай шасьцёркі Раманоўскага:

8 (029) 634-50-78 (velcom)

skype: talon1941

Вось думаю, можа кожнаму з нас варта набраць яму на мабільны і спытацца, ці не сорамна яму за свае марыянетачныя дзеяньні?

Бяз тэмы Аўтар: Head 2013-08-05

Аа... Спалілася гэбоўская падсьцілка :D

Дзякуй, Павал, за кантакт. Адправіў яму што-нішто. ;)

Лялька ГБ Аўтар: Мікіта 2013-08-05

Дык гэта ж звычайная лялька ГэБэ!

У 2012 годзе гэты Раманоўскі ўдзельнічаў у "выборах", агітуючы за іх у эфіры БТ. І гэта ў той час, калі ўсе адэкватныя і сумленныя людзі праводзілі татальны Байкот. Вось вам і Раманоўскі!

Можа сапраўды патэліць яму, пагутарыць за жыцьцё?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: