змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зьнішчэньне беларускай культуры пад расейскай акупацыяй

У інфармацыйнай прасторы Беларусі прагучала, што бальшавікі разбурылі касьцёл сьв. Антонія ў Віцебску, а цяпер яго будуць адбудоўваць.. Цікава, і што ж гэта былі за бальшавікі такія? Разбурэньне помніка адбылося ў 1961 годзе, на піку хрушчоўскай вайны супраць рэлігіі. Тады па ўсёй саўдэпіі за адзін год зьнішчылі столькі культурных каштоўнасьцяў, зачынілі храмаў усіх рэлігій і спалілі сьвяшчэнных выяў, што пабілі ўсе рэкорды і ленінскіх, і сталінскіх ганеньняў супраць рэлігійнай духоўнасьці (пра гэта, на жаль, ведаюць далёка ня ўсі). Меншавікоў ужо не існавала ў прыродзе больш за 40 гадоў. Нават фармальна прыставачка (б) – бальшавікоў – была адменена ў 1952 годзе, і партыя пачала называцца КПСС. Але, паводле некаторых сёньняшніх трактовак, татальную культурную катастрофу ў Віцебску 1961 года (са зьнішчэньнем усіх старажытных архітэктурных помнікаў рэлігійнай архітэктуры) арганізавалі менавіта бальшавікі. Пад гэтай “недакладнасьцю” хаваецца нежаданьне сказаць галоўнае, сфармуляваць сутнасьць дэструкцыйнай зьявы і яе асноўную прычыну.

Прычына адна – панаваньне ў нашай краіне расейскіх акупантаў. Масква (у шырокім сэнсе слова) люта ненавідзела прыўкрасную беларускую культуру, эўрапейскую па ўсіх стылях і духоўнасьці, якая выразна адрозьнівалася ад таго, што існавала на ўсход ад Беларусі да самай Волгі (нават улічваючы тое, што безьліч помнікаў у Масковіі стварылі менавіта палонныя беларусы). Гэтая нянавісьць напоўніцу праяўлялася зьнішчэньнем яшчэ падчас 500-гадовай вайны масквы супраць Беларусі, пасьля канчатковага захопу ВКЛ, і была ўзята ў спадчыну камунай, якая здолела выратаваць пад сваёй уладай расейскую імпэрыю. Беларускай нацыі і беларускай культуры ў планах імпэрыялістаў не павінна існаваць. Тое, што маскоўскія акупанты выраблялі ў іншых акупаваных рэгіёнах, нельга і блізка параўнаць з маштабамі разбурэньняў у нас, прынамсі, што тычыцца акупаваных эўрапейскіх народаў хрысьціянскай традыцыі. Больш сакрушальныя ўдары былі нанесены, напрыклад, па будыйскай культуры (зьнішчэньне ўсіх храмаў і помнікаў) калмыкаў, буратаў і тувінцаў, па традыцыйнай культуры народаў Паволжа. Але там нават сумарна і колькасна (што для культуры ня мае значэньня, але мае значэньне для статыстыкі) культурная спадчына ня йшла ў параўнаньне з “культурным слоем” акупаваных эўрапейскіх народаў.

Вядомая лютая нянавісьць масквы да ўкраінцаў. Ёсьць сьведчаньні аб тым, што Сталін і ягонае Палітбюро пачалі распрацоўваць праект гвалтоўнага высяленьня ўсяго ўкраінскага народу за Урал (і адпаведна, прысьпешанага яго зьнішчэньня і засяленьня Украіны асаднікамі). Але маскоўскія монстры своечасова спыніліся, зразумеўшы, што з 50-мільённым народам гэта зрабіць ня ўдасца. Людажэрны праект “абмежавалі” Галадаморам, вырашыўшы, што зьнішчэньне сялянства і далейшая русіфікацыя дапамогуць завяршыць “канчатковае рашэньне ўкраінскага пытаньня”. Украінская культура таксама панесла вялікія страты. Прыгадаць можна хаця б цудоўную Дзесяцінную царкву ў Кіеве (13 ст.), разьбітую ў 1928 годзе, мазаікі выкралі і перавезьлі ў Маскву, у Трацьцякоўскую галерэю. Але ні ў Кіеве, ні ў іншых гарадах не паўтарылася татальнае разбурэньне хрысьціянскага беларускага Віцебска. Нават у сталіцы ўкраінскага нацыяналізма – Львове – расейскія акупанты пазачынялі і збэсьцілі помнікі рэлігійнай архітэктуры, але не насьмеліліся іх узрываць дынамітам. Яны ведалі, што ўкраінцы адразу распачнуць тэрор супраць акупацыйнай адміністрацыі (пра што, дарэчы, патрыёты папярэджвалі ў запісках на адрас львоўскага гарвыканкама). І на тэрыторыі самой Расеі было зьдзейсьнена вельмі шмат злачынстваў супраць культуры. Камуна ліквідавала нават некалькі помнікаў на тэрыторыі Крамля. У 1939-40 гадах водамі Угліцкага вадасховішча быў цалкам заліты і зьнік назаўжды “цьверскі Суздаль” – прыўкрасны архітэктурны ансамбль старажытнай цьверскай архітэктуры ў горадзе Калязіне. Але намаганьнямі інтэлігенцыі (і саступлівасьцю адміністрацыі) многія помнікі былі ператвораны ў клюбы, кінатэатры, музэі, планэтарыі, склады і захаваліся. Сталін, Палітбюро і іхнія спадчыньнікі сядзелі пад залатымі праваслаўнымі купаламі Крамля і нічога сабе.

Нават падчас ІІ Сусьветнай вайны, калі пра беларусаў успомнілі, бо трэба было ратаваць Маскву, і ў Трацьцякоўцы (1943 г.) праводзілі мастацкую выставу пад шыльдай “Белоруссия жива и будет жить”, палітыка ліквідацыі нашай культуры не была адменена. Калі ў 1943 годзе пачалося выгнаньне немцаў з Украіны, КПСС прыняла пастанову “Аб аднаўленьні помнікаў культуры Украінскай ССР, разбураных нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі”. На факультэце тэорыі і гісторыі мастацтваў нам – студэнтам – ціхенька патлумачылі, што, маўляў, па Беларусі такой пастановы не прынялі, бо “яе вызваленьне яшчэ не пачалося”… Абсалютная большасьць зьнішчаных помнікаў на беларускай зямлі прыходзіцца якраз на пасьляваенны пэрыяд. Для беларускай культуры вайна ня скончылася.

Яна працягваецца і зараз. Зусім нядаўна, у другой палове 2000-х гадоў былі зьнішчаны прыгожыя сэцэсійныя камянічкі на беразе Сожа ў Гомелі. На іх месцы застаўся пустыр. Прыклады можна працягваць. Варварскія мэтады “рэстаўрацыі” часам нагадваюць прыхаваныя формы зьнішчэньня. Напрыклад, бацькоўскі дом Васіля Быкава ў Бычках “рэстаўратары” разабралі, бярвеньні раскідалі, большую частку спалілі, а на гэтым месцы паставілі мадэрновую буду, дзе і разгарнулася экспазыцыя. За такое ў цывілізаваных краінах наладжваюцца судовыя працэсы.

Але вернемся ў Віцебск. Здавалася б, там адбываюцца станоўчыя зьявы. На месцах разбураных храмаў адбудоўваюцца іх дакладныя копіі з сучасных матэр’ялаў. Цяпер экскурсаводам у горадзе “ёсьць, пра што расказваць”. Але на прафэсіным слэнгу такая зьява называецца “навабуд” або “навароб”. Нешта набліжанае да эфэктнай бутафорыі на тэрыторыі Дыснэйлэнда. Нават калі палякі аднаўлялі ўшчэнт разбураную ў 1944 годзе Варшаву, там заставаліся руіны і вялізныя кучы цэглаў (аўтэнтычных матэр’ялаў). Яны аднаўлялі сапраўдныя архітэктурныя арганізмы. А ў Віцебску “наваробы” займаюць бацюшкі РПЦ, якія ўсёй сваёй дзейнасьцю і рыторыкай падкрэсьліваюць на бутафорскім фоне “истинно русский характер Витебска” (для гэтага і арганізоўваецца ўсё згаданае “возрождение”). Паабяцанае аднаўленьне касьцёла не пярэчыць агульнаму правілу.

У нашай краіне цудам захаваліся даўнія помнікі архітэктуры. На памяць адразу прыходзяць каласальны барочны касьцёл у Селішчах на Віцебшчыне і ансамбль барочных касьцёлаў Мсьціслава. Яны (і шэраг іншых помнікаў) знаходзяцца ў цяжкім аварыйным стане. Вось куды трэба было б накіраваць сродкі і намаганьні рэстаўратараў. Вось што – аўтэнтычнае! -- трэба ратаваць для будучых пакаленьняў. А не ствараць “карцінку” з таго, чаго ўжо няма.

Вядома, што ва ўмовах гібрыднай акупацыі Беларусі, само жыцьцё становіцца гібрыдным, а сьвет перавернутым. Пэтыцыямі і просьбамі праблема ня можа быць вырашана. За што ні бяруцца антыбеларусы (за любую, здавалася, самую прыгожую справу), усё выходзіць наадварот і заканчываецца прафанацыяй. Логіка падзей паказвае, што ў беларусаў ёсьць адзіны шлях паратунку сябе і сваіх сьвятынь – шлях палітычнага змаганьня і палітычнай перамогі. А цяпер намаганьні кожнага чалавека, кожнай сям’і нашай нацыі павінны быць накіраваны на захаваньне найвышэйшай нашай каштоўнасьці – беларускай мовы. І зноў жа не “нижайшими просьбами” да зьнішчальнакаў, а арганізацыяй паралельнага, незалежнага ад расейскай улады культурнага і адукацыйнага жыцьця: у колах сяброў, аднадумцаў, у хатніх школах і ўнівэрсітэтах, з беларускай кнігай і беларускай песьняй. Толькі такі супраціў ёсьць гарантыяй нашага культурнага і чалавечага самазахаваньня.

Валеры Буйвал / 19-11-2017
Акупацыя Украіна Беларусь Расейскія акупанты Этнацыд
Абмеркаваньне
енолегл Аўтар: Менчанин 2017-11-19

У власти находятся постсоветские временщики,обогащающиеся за счет торговли национальными интересами и продолжающие пагубную традицию русско-советского обогащения,а ведь беларуские города задумывались по лучшим европейским образцам .

еор4ко Аўтар: Менчанин 2017-11-19

Русско-советское иждивенчество ведет любое общество к упадку и застою.Утраченные возможности для любой страны являются колоссальными,поэтому Москва выступает против сильного и Независимого соседа и держит ситуацию в своем поле.Чем хуже в РБ,тем спокойнее в Москве,вот постсоветский лозунг московских элит.Поэтому они и собрали всю советскую отсталую бездарность в Беларуси.

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2017-11-20

Маскальская вайна супраць Беларусі,беларусаў доўжыцца.Яна не прыпынялася ні на адну хвіліну.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)