змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА МАРШ НЯНАВІСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Мне патэлефанаваў добры знаёмы габрэй з Канады і кажа:

-- Ну, вось, вы, спадар Пазьняк, увесь час абараняеце палякаў. Дык паглядзіце цяпер, як польскі фашызм танцуе ў Гайнаўцы на беларускіх касьцях. У Сеціве паглядзіце, ваша "Свабодка" паказвае.

Паглядзеў. Фашызму я там не знайшоў, але відовішча сумнае. Я б сказаў, што для ХХІ-га стагоддзя і для краіны Эўразьвязу яно надзвычайнае. Справа йдзе аб маршы польскіх шавіністаў 24 лютага гэтага года у памяць польскага спраўцы генацыду над беларускім насельніцтвам Беласточчыны кіраўніка аддзелу АКА Рамуальда Райса (клічка "Буры"), якога яны выстаўляюць як героя і змагара з камунізмам. Па загаду Райса ў 1946 годзе акаўцы палілі на Беласточчыне беларускія вёскі разам зь людзьмі. Забівалі немаўлят, крычэлі, каб беларусы выбіраліся за Буг, расстрэльвалі па нацыянальнай і веравызнаўчай прыкмеце. Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы кваліфікаваў гэта як людабойства з прыкметамі генацыду.

Марш нянавісьці ў Гайнаўцы -- падзея шакуючая сваім цынізмам і амаральнасьцю. Знайшліся людзі, якія за дэвіз паводзінаў узялі зьмест крымінальнага выслоўя -- "напляваць на чужое гора" -- і пайшлі услаўляць забойцу туды, дзе пахаваныя ахвяры генацыду, дзе ўсе тое памятаюць і жывуць відавочцы падзей.

Такія паводзіны глыбока амаральныя і правакуючыя нянавісьць. У дэмакратычнай краіне супраць арганізатараў такога маршу нянавісьці мусіла б быць узбуджана судовая справа. Тым часам улады маўчаць. Гэта факт, які прымушае задумацца.

Гонар палякаў уратавалі ў нейкай ступені сябры арганізацыі "Грамадзяне РП". Яны стварылі прачулы разумны відэакліп на беларускай мове і прыехалі ў Гайнаўку падтрымаць пацярпелых людзей. І што ж мы бачым? Паліцыя акружае і адцясьняе нешматлікіх сяброў, што прыехалі падтрымаць беларусаў, каб даць дарогу шавіністам. Але самае характэрнае сталася потым, калі ўжо прамаршыравала калёна "ражаных" у вайсковую форму шавіністаў. Тады паліцыя бяз дай-прычыны пачала хапаць людзей з прысутных супраць маршу і валачы ў свае аўтобусы (аўтазакі). Прытым, у асноўным жанчын. Усё гэта мне так нагадала лукашысцкі рэжым.

Не ўзьнікае ніякага сумненьня, на чыім баку ўлада (якая, між іншым, магла б проста забараніць марш нянавісьці). І тым ня менш, кроў людзкая -- не вада. Тое, што адбылося, мае трывожнае значэньне для ўсіх беларусаў і патрабуе тлумачэньняў з боку польскай улады.

Беларускія журналісты задавалі пытаньне некаторым польскім інтэлектуалам на тэму ўсхваленьня генацыду Райса. Адказы іх былі шакуючыя. Складваецца ўражаньне, што ў іх няма адукацыі, яны ня ведаюць элемэнтарных нормаў юрыдычнага права, бо казалі, што Райс змагаўся з камунізмам і ў яго былі ня толькі дрэнныя, але й добрыя ўчынкі. Вось вам і ХХІ-е стагоддзе. Шавінізм атупляе.

Злачынцу судзяць за злачынства. Ніякія добрыя ўчынкі тут не прымаюцца пад увагу. І Гітлер змагаўся з камунізмам. І таленавіты рэжысёр, што стварыў творы мастацтва, судзімы будзе за тое, што гвалціў малалетак. Ніякія заслугі не пазбаўляюць ад адказнасьці за злачынства перад Законам. Тым больш за злачынствы супраць чалавецтва.

Апошнім часам Польшча ўскладніла дачыненьні з усімі суседзямі, і нават з Эўразьвязам. Добрыя дачыненьні засталіся зь Беларусяй, той Беларусяй, якая альтэрнатыўная рэжыму Лукашэнкі. Маршы нянавісьці пакліканыя, відаць, каб пазбавіцца і гэтага сябра на ўсходзе. І тады рэальна сябрам застаецца толькі Расея. Гэта выглядае парадоксам, але ў гісторыі было шмат парадоксаў.

А ўвогуле, адзіны шлях, каб пазбавіцца ад злачынства ў нянавісьці супраць чалавецтва -- гэта пакаяцца. Пакаяцца і падвесьці рысу. Адзіны народ у гісторыі, які тое зрабіў, -- гэта немцы, краіна якіх была спляжана, разбурана, прыніжана, пасьля вайны справядліва абкладзена каласальнымі рэпарацыямі на цэлыя пакаленьні. І гляньма ўсе, колькі ім Бог за тое шчырае пакаяньне даў.

Зянон ПАЗЬНЯК

Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і

Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне",

Старшыня парляманцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту

ў Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня Рэспублікі Беларусь

26 лютага 2018 г.

Зянон Пазьняк / 28-02-2018
Зянон Пазьняк Польшча Беларусь Гайнаўка Шавінізм
Абмеркаваньне
Опппо Аўтар: Менчанин 2018-02-28

Так это традиционная черта поляков.Еще со времен ВКЛ. Где они чувствуют безнаказанность ,там и стремятся все себе подчинить. В Речи Посполитой разъединили народ своим религиозным фанатизмом, что вся Украина восстала против них. Чуть ВКЛ и Речь Посполитую не утратили, а Москва лишь усилилась. Ещё неизвестно, на самом деле, под чью дудочку они плясали. Похоже там и Ватикан и Москва замешаны в поделе Речи Посполитой. С таким патриотизмом лишь траур заказывать.

арьраь Аўтар: Менчанин 2018-02-28

Пора отходить от этой полонофилии и заниматься своими проблемами,иначе Москва будет для нас вечной спасительницей.

Якуб Колас Аўтар: Захар 2018-02-28

Родны край, ты разадраны

Паабапал ад мяжы

Лях ліхі, маскаль паганы

Моцна сьцягваюць гужы

Бяз тэмы Аўтар: Буза 2018-03-01

Недзе чытау, што падчас крывавага патопу-трынаццацiгадовай вайны польшча кампенсавала магнатам страты ад расейскiх агрэсарау адно б тыя не уздымалi супрацiу вынiшчэньню лiцьвiнау расейскiм войскам.

Бяз тэмы Аўтар: Алесь 2018-03-01

Кароткая памяць у гайнувскiх маршалкау! Мала мусiць гэтых прыпольшчаных недаробленых не да iмпэрцау - "ад можа да можа" на працягу стагодьдзяу немцы з маскавiтамi "укатывали" - зноуку вырашылi пагуляцца у небясьпечныя гульнi - некаторыя у аргазме аж пiшчаць:"путин наш" - так просяцца на чарговы падзел сучаснай "рэчы паспалiтай"

Бяз тэмы Аўтар: Франак 2018-03-01

Як казау мой знаемы: "Варта беларусам нешта распачаць - рускiя з палякамi тут як тут..."

Бяз тэмы Аўтар: Леша 2018-03-04

Так и сейчас во беларускай власти, медицине, системе образования, в т.ч. так назаваемых силовых структурах, довольно много этнических поляков. Некоторые занимают про беларускую позицию, но много и таких, которые прикрываясь антибеларуским оккупационным режимом с удовольствием, самозабвенно "уничтожают "быдВо". И это не голословное высказывание! Оно основанно на многолетнем личном опыте и опыте родных и знакомых.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: