змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

У атмасфэры грамадзкай апатыі і абыякавасьці да нацыянальнай будучыні Беларусь перажывае трывожны і небясьпечны час. Пачалася расейская гібрыдная інвазія на Беларусь. Бальшыня насельніцтва гэтага, магчыма, яшчэ нават не разумее.

Але ня ўсе. Патрыёты не маўчаць. 7-га жніўня мы зьмясьцілі на трох старонках у Сеціве Прысягу патрыётаў, прысланую мне зь Беларусі, якую прапануецца прымаць людзям, гатовым змагацца з акупантамі за волю і незалежнасьць Айчыны. Гэтую інфармацыйную падзею (што цікава) нідзе ў СМІ не камэнтавалі (нават у Фэйсбуку) і не перапаўтарылі. Яна як бы не існуе ў інфармацыі. Але падкрэсьліваю, што яна існуе ў грамадзтве.

13-га жніўня беларускія адраджэнцы прынялі вельмі важнае рашэньне, якое адлюстравана ў заяве Сойму КХП-БНФ "АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ". У заяве гаворыцца пра комплекс антыакупацыйнай дзейнасьці, пра неабходнасьць і пачатак збройнага партызанскага супраціўленьня акупантам, пра скліканьне Асамблеі патрыятычных сілаў краіны ў Дзень Незалежнасьці Беларусі 25-га Жніўня. Паведамленьне зьмешчана на чатырох інтэрнэт-старонках.

Дарэчы, сытуацыя паўтарылася. Поўнае маўчаньне СМІ ў распаўсюджаньні інфармацыі. Некаторых беларусаў тое здзіўляе. Нічога дзіўнага, аднак, тут няма. Галоўнае, што зьява існуе ў рэальнасьці. 23-ы гады хамскага вынішчэньня нацыянальнай культуры не мінулі бяссьледна. Самае дрэннае, што сталася, -- гэта палітычная дэградацыя нацыянальных эліт. Тым часам падзеі будуць залежыць не ад словаў, але ад дзеяньняў і спраў.

Апошнім часам узьнікла асобная спэцыфікацыя ў грамадзтве -- "палітычная аналітыка". Зьявілася шмат людзей, якія цікава і разумна пішуць пра палітычныя працэсы. Толькі нельга блытаць розныя зьявы, бо аналітыка -- гэта сузіраньне, а палітыка -- дзеяньне.

Шмат аналітыкаў у Беларусі, Украіне і нават у Расеі адзначаюць, што ніякай акупацыі Беларусі расейцамі пры дапамозе вайсковых вучэньняў "Захад - 2017" не адбудзецца, бо гэта, маўляў, супярэчыць логіцы становішча. Для Расеі рабіць тое ня выгадна, стратна эканамічна і палітычна, а вынікі могуць стаць катастрафічнымі для пуцінскай улады. Прыводзяцца факты, лічбы, выкладкі, якія тое неабвержна даказваюць. На аснове сваіх моцных аргумэнтаў аналітыкі ўжо вырашылі за Пуціна, што ён будзе рабіць, і пераканаўча даказалі, што яму ня выгадна і супроцьпаказана акупаваць Беларусь. А значыцца, мяркуюць аналітыкі, акупацыі ня будзе (ну ня дурань жа, не вар'ят той Пуцін). Словам, ня бойцеся, беларусы, не хвалюйцеся і нічога не рабеце. Няма патрэбы.

На жаль, мушу многіх расчараваць. Бандыцкая палітыка агрэсара кіруецца не інтарэсамі і ня выгадай (як думаюць аналітыкі), а сваім хаценьнем. Крымінальны бандыт ведае, напрыклад, што за забойства і згвалтаваньне яму будзе турма, "дваццацьпятка" альбо "вышка", і, тым ня менш, ён забівае і гвалтуе. Чаму? Бо яму так хочацца. Такое яго разуменьне свабоды: што хачу, тое і раблю.

Стагоддзі жывуць беларусы побач з Масквой, чыталі імпэрскую рускую літаратуру, але шмат хто ніяк ня хоча зразумець "душу рускага чалавека" (асабліва, калі гэты чалавек па прозьвішчу Пуцін).

Палітыка кіруецца зусім іншымі імпэратывамі, і рацыянальная аналітыка, часьцей за ўсё, ёй проста непатрэбная, і нават шкодная.

Першае правіла. На палітычныя выклікі павінна быць адпорная палітычная рэакцыя. Пажадана хуткая, моцная, адкрытая і публічная. У гэтым заклад абароны і прадухіленьне пагрозы. Паўтараю, нельга вырашаць за непрыяцеля, што яму трэба рабіць. Адказваць трэба за сябе.

Тое, што зараз адбываецца, сьведчыць аб парушэньні суверэнітэту Беларусі Расеяй і мае ўсе прыкметы гібрыднай акупацыі. Не сумняваемся, што ў Пуціна ёсьць некалькі варыянтаў агрэсіі. Выбар будзе залежыць, перш за ўсё, ад паводзінаў беларусаў. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці таксама абумоўлена і вынікае з дзеяньняў людзей у Беларусі.

У беларусаў няма цяпер ніякай іншай альтэрнатывы паводзінаў, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасьць краіны -- толькі грамадзкі і збройны супраціў расейскаму вройску, якое зайшло ў Беларусь. І чым больш моцным, чым больш шырокім і разнастайным будзе гэты супраціў, -- тым лепш. Тут павінны быць ня толькі мітынгі, выступы, дэманстрацыі і заклікі "Расейскае войска -- прэч зь Беларусі!". Зямля павінна гарэць пад нагамі ў прышэльцаў, чыгунка заблакавана, і кара павінна чакаць іх за кожным вуглом.

Толькі так можна пераламаць падзеі і ўратаваць вольную будучыню Беларусі, каб не было чужога войска і чужых ваенных базаў на беларускай тэрыторыі.

Як і дзе ўзяць зброю для барацьбы -- сапраўдныя мужчыны ведаюць. Час настаў. Не выпускайма з рук ініцыятывы і супраціву. Змагаймася за вольную Беларусь! Слава Айчыне!

16 жнівень 2017 г. 

Зянон ПАЗЬНЯК                 

P.S. Ніжэй, у дадатку да гэтага ліста, зноў зьмяшчаю Заяву "АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ" і Прысягу беларускіх пабрацімаў. Жыве Беларусь!

 

АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ

Падрыхтоўка прэзыдэнтам Расеі Пуціным, фэдэральнага закона для  расейскага парляманту №245943-7 "Об использовании ПВО на границах Беларуси" узгоднена з Лукашэнкам і абазначае ўвядзеньне на тэрыторыю Беларусі расейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), расейскіх ракетных комплексаў, іх абслугі, камунікацыйных сістэм, інфраструктуры, аховы і службы дзяжурства. У палітычным сэнсе гэта абазначае акупацыю краіны, і, у выпадку ваеннага канфлікту Расеі з краінамі НАТО, -- зьнішчэньне Беларусі. Першы змасаваны ўдар у выпадку вайны наносіцца па сістэмах СПА і краіне іх разьмяшчэньня. Такім чынам акупанты хочуць зьберагчы сябе ад першаснага удару і падставіць пад яго Беларусь.

Любыя ваенныя дзеяньні Расеі супраць іншых краін з тэрыторыі Беларусі выклічуць міжнародную ацэнку Беларусі як краіны-агрэсара, дадуць права на разгром і зьнішчэньне нашай краіны.

Акупацыя Беларусі падрыхтавана агрэсіўнай палітыкай Пуціна і здрадай Лукашэнкі. Хаўрусьнікі па зьнішчэньні Беларусі спасылаюцца на фантом так званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі, якая непрызнаная нікім у сьвеце, незаконная і не існуе ў рэальнасьці. Спасылаючыся на фальшыўку "саюзнай дзяржавы", Расея зьбіраецца правесьці ў верасьні гэтага года вайсковыя вучэньні ў Беларусі "Захад-2017", якія на справе зьяўляюцца прыкрыцьцём агрэсіўных плянаў Расеі па падпарадкаваньні Беларусі.

З 24-га ліпеня пачалася перакідка расейскіх войскаў і бронетэхнікі ў Беларусь. У гарадах Беларусі зафіксаваныя расейскія вайскоўцы без пазнак на адзеньні,  з аўтаматычнай зброяй у грамадзкіх месцах.

Гэтыя факты сьведчаць аб грубым парушэньні суверэнітэту Беларусі і аб пачатку гібрыднай акупацыі нашай краіны.

Зважаючы на факты і падзеі, мы інфармуем міжнародную супольнасьць аб пачатку расейскай гібрыднай агрэсіі і аб пранікненьні расейскага войска на тэрыторыю Беларусі.

Захоп Беларусі расейскай ваеншчынай гэта пагроза ўсёй Эўропе і перш за ўсё нашым суседзям: Украіне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Летуве. Прапануем урадам гэтых краін пачаць палітычныя дзеяньні ў сваіх грамадзтвах і міжнародных структурах дзеля арганізацыі міжнароднага супраціўленьня ваеннаму наступу пуцінскай Расеі.

Мы зьвяртаемся да грамадзянаў -- патрыётаў Беларусі -- з заклікам распачынаць грамадзянскае і збройнае партызанскае супраціўленьне акупантам. Настаў час. Чужы жаўнер-акупант не павінен быць на Беларускай зямлі. Чыгунка не павінна перавозіць акупацыйнае войска і бронетэхніку.

Зьвяртаемся да Беларускай Арміі, якая прысягнула на вернасьць Беларусі. Вораг ўжо ідзе. Абараняйце Радзіму ад расейскай інвазіі.

Зьвяртаемся да жаўнераў-беларусаў. Абараняйце Бацькаўшчыну ад расейскага войска! Не выконвайце здрадніцкія загады здраднікаў. Беларусь перад усім!  Бярыце ўсё пад свой жаўнерскі беларускі кантроль, не давайцеся, каб нас захапілі. Калі вас пагоняць здраднікі супраць Украіны, пераходзьце на бок украінцаў цэлымі часткамі і змагайцеся разам супраць маскоўскага агрэсара.

Зьвяртаемся да беларусаў ва ўсім сьвеце, да тых, у каго засталося сумленьне і беларускае сэрца. Неабходная гатовасьць да мабілізацыі, збору сродкаў, апэляцыі да заходніх грамадзтваў і ўрадаў аб дапамозе вольнай Беларусі.

Настае пераломны час, вынікам якога стане тое, што вораг чалавецтва – маскоўскі імпэрыялізм – сканае і зламае сабе карак у нашай Беларусі.

Жыве Беларусь!

Слава Айчыне!

13 жнівень 2017 г.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ

Старшыня Партыі Зянон ПАЗЬНЯК

------------------

 

ПАБРАЦІМЫ

(Інфармацыя зь Беларусі)

Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў, якую яны складаюць перад абліччам Бога, Народу, Айчыны і пабрацімаў.

Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу, якая навісла над Беларусяй. У гэтых умовах кожнаму беларусу трэба адчуваць адказнасьць за Радзіму і быць гатовым да яе абароны.

Прысягу можна прымаць у адвольных, але ўрачыстых абставінах у прысутнасьці пабрацімаў.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

7 жніўня  2017 г. Зянон Пазьняк

 

ПРЫСЯГА ГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ

Я, грамадзянін(ка) Беларусі*  ўрачыста клянуся і сьведчу перад Госпадам  Богам усемагутным  і ўсёбачным, аб адданасьці Беларусі і роднаму Беларускаму Народу, сьведчу, што сьвята трымаюся прынцыпаў  Акту 25 Сакавіка, Ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, сьвята шаную Дзяржаўную Родную Беларускаю Мову, Дзяржаўны Гэрб “Пагоня”, Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Дзяржаўныя Гімны “Ваярскі марш” і “Магутны Божа”, старажытную гісторыю Радзімы ад часоў Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага.

Сьведчу, што сьвята шаную Кроў Герояў Слуцкага войска  і войска “Зялёны Дуб” Беларускай Народнай Рэспублікі, сьведчу, што сьвята шаную Кроў Пакутнікаў маскоўска-бальшавіцкага тэрору з 1917 па 1956 год,  нямецка-фашыстскага тэрору з 1941 па 1944 год, польска-шавіністычнага тэрору з 1921 па 1946 год. Сьвята шаную Кроў Ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Сьведчу аб  гатовасьці мужна бараніць Свабоду, Незалежнасьць, Суверэнітэт  і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. Клянуся сумленна выконваць вайсковы абавязак,  сьвята захоўваць дзяржаўныя тайніцы, добразычліва ставіцца да братоў і сёстраў па зброі і заўсёды ім дапамагаць.

Клянуся аддаць усе свае сілы, а калі спатрэбіцца, маёмасьць і жыцьцё,  дзеля шчасьця і дабра Беларускага Народа.

Калі-ж я згублю волю да змаганьня, гонар, годнасьць і  парушу гэтую прысягу, то няхай пакарае мяне Бог і Беларускі народ ганебнай  карай  здрадніка Беларускага Народа.

---------------------------------------

*Прысягу прымаюць усе мужчыны і жанчыны ад 18 гадоў, якія лічаць сябе грамадзянамі Беларусі. Памнажайце і распаўсюджвайце тэкст Прысягі.

 

Дзяржаўны гімн Беларусі

Ваярскі марш

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны свой прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор!

 

Няхай жыве магутны, сьмелы

Наш беларускі вольны дух.

Штандар наш Бел-Чырвона-Белы,

Пакрый сабой народны рух.

 

На бой! За шчасьце і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі,

На бой — усе да аднаго!

 

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе ўбачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

I першы выкліча на бой.

 

Браты, да шчасьця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

У крывавых муках мы народзім

Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

 

Духоўны гімн Беларусі

Магутны Божа

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй, ціхай і ветлай

Рассып праменьні свае хвалы.

 

Дай спор ў працы, штодзённай, шэрай.

На лусту хлеба, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

 

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пайшлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ

/ 18-08-2017
Зянон Пазьняк Акупацыя Беларусь Змаганьне Барацьба Жыве Беларусь! Супраціў Воля Расейска-беларуская вайна
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтавец з Уручча 2017-08-18

Жыве Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: пару мнений 2017-08-18

Не нужно обращать внимания на СМИ, они находятся под контролем соответствующей конторы. Сейчас должны последовать юридические и гражданские шаги, предпринят юридический и гражданский контроль за численностью входящих войск и их перемещениями, поданы соответствующие запросы в Министерство Обороны, Генеральную Прокуратуру, поскольку они фиксируются уже даже в районах далёких от полигонов, что они там делают непонятно. Почему без опознавательных знаков различия. В случае воспрепятствования в гражданском контроле, уклонения от предоставления соответствующих пояснений образуется Комитет Обороны Республики Беларусь, в случае неухода вошедших частей с территории Республики Беларусь, в полном составе либо частично, под любым предлогом, как то якобы для обеспечения деятельности некоей "общесоюзной" ПВО, ссылками на незаконные и не соответствующие Конституции акты и государственные образования , как то "союзные государства", ссылками на "военно-политическую обстановку" и тому подобное — констатируется как осуществлённый вооружённый захват страны. Информируются международные субъекты, в случае бездействия,соучастия Лукашенко и высшего политического руководства — возбуждается уголовное дело по факту государственной измены, провозглашается освободительная война. Разделяются политическое ( образуется правительство) и военное крыло ( образуется Белорусская Национально Освободительная Армия,к примеру).

Бяз тэмы Аўтар: журботны 2017-08-21

няма чаго цырымоніцца. вораг павінен здохнуць. вось і усё. альбо мы, альбо яны.

Бяз тэмы Аўтар: Конан Гiпербарэeц 2017-09-22

Шмат якому маскальскаму i абмаскаленаму гауну пасьля гiбрыднай акупацыи Беларусi стала вельмi хорошё.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!