змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: У краіне, дзе правіць Лукашэнка, ня дзейнічаюць законы

Нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.

На што пісьменьніца адказала, што гэтым павінны займацца людзі, для якіх Курапаты былі справай жыцьця. І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Зянон Пазьняк. А ў камісіі, у сваю чаргу, павінна быць «больш людзей, якія насамрэч зрабілі Курапаты Курапатамі».

Гэтая заява Сьвятланы Алексіевіч цяпер актыўна абмяркоўваецца ў сацсетках, і многія выказваюць меркаваньне, што менавіта Пазьняк мог бы узначаліць такую камісію. А вось як адрэагаваў на гэта адкрывальнік Курапатаў, старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк:

«Пазванілі Алексіевіч, прапанавалі ёй гэта ўзначаліць. Яна зразумела, што хочуць за яе плячыма схаваць брыдкую справу і адмовілася. У прынцыпе, слушна зрабіла. А што датычыць што гавораць у сацыяльных сетках, каб Пазьняк узначаліў і гэтак далей. Пазьняку трэба прыехаць, каб узначальваць. А прыехаць ён ня можа, таму што ў гэтай краіне, дзе правіць Лукашэнка, ня дзейнічаюць законы. Туды ехаць нельга, таму гэта чыста рытарычная прапанова. А што мяркуюць людзі ў сацсетках, я не лічу патрэбным камэнтаваць і прапаноўваць».

Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк, які з 1996 году знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, лічыць, што народны мэмарыял у Курапатах ужо створаны. Як толькі быў абвешчаны конкурс, ён заклікаў творцаў не ўдзельнічаць у ім.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што найбліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапаты створаць мэмарыяльны комплекс і што цяпер ідзе конкурс. Міністэрства культуры распрацавала палажэньне аб парадку арганізацыі і правядзеньня конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку мэмарыялу «Курапаты». Праекты можна падаваць да 27 красавіка, усе пададзеныя матэрыялы будуць разгледжаныя на закрытым пасяджэньні журы не пазьней за 1 траўня 2017 года.     

У палажэньні пра конкурс сьцьвярджаецца, што памятны знак павінен быць прысьвечаны «адбыўшымся ў дадзеным месцы трагічным падзеям і адлюстроўваць ідэю ўвекавечаньня памяці ўсіх бязьвінна загінуўшых ахвяр ХХ стагодзьдзя ў гісторыі Беларусі».

Ініцыятар удзелу дзяржавы ў мэмарыялізацыі Курапатаў, галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч выказаўся супраць такога фармату конкурсу. Ён лічыць, што да абмеркаваньня мэмарыялізацыі Курапатаў маюць быць далучаныя ўсе прадстаўнікі грамадзкасьці, якія доўгія гады апякуюцца Курапатамі.

Ганна Соўсь

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28437368.html

/ 20-04-2017
Зянон Пазьняк Курапаты Алексіевіч Народны Мемарыял
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: 12121 2017-04-20

Хоць раз нешта вартае зрабіла Алексіевіч. І за тое дзякуй.

Бяз тэмы Аўтар: грамадзянка 2017-04-21

Дзякуй Зянону Пазьняку! За яго плячыма и плячыма сяброу и прихильникау яго партыи ,Кансэрватыуна-Хрысьциянскай партыи -БНФ, стаиць вяликая праца па ушанаваньню памяци растраляных грамадзян Беларуси расейским НКВД у Курапатах. Низки ВАМ паклон,паважаныя спадары и спадарыни.

Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2017-04-21

ВЕЛЬМІ выдатны артыкул пра "расейскую магутнасьць"

Пропаганда “российской военной мощи” – блеф. Понты – их основное оружие, которое перестаёт работать, – Арестович

https://www.facebook.com/alexey.arestovich/posts/1478098642254211

Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2017-04-24

Зянон Пазьняк: Ня пусьцім іх у Курапаты!

http://radyjo.net/4/92/Artykul/303814

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
“Мы знаходзімся на парозе палацавага пераварота?!”
Рэжым загаварыў пра душу і мову (відэа)
“… за улыбки милых!”