змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: Стварайма рух “Вольная Беларусь” (відэа)

 

 

Выступае Зянон Пазьняк.

  

Зянон Пазьняк на Маршы супраць расейскага тэрарызму

 

Зянон Пазьняк

 

Зянон Пазьняк

 

Зянон Пазьняк

 

Беларусы пад Нацыянальным Бел-чырвона-белым сьцягам

 

Дзень Волі

/ 20-03-2017
Зянон Пазьняк Відэа Рух "Вольная Беларусь"
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-03-20

З Зянонам да Перамогі!

Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2017-03-20

Якая ж няўдалая ідэя адасобіцца ад асноўнай масы людзей на 25 сакавіка!

Як гэта ўспрымаецца людзьмі:

1. КХП-БНФ лічыць сябе "белай косткай", вышэй за іншых. Пазнякоўцы не з народам.

2. КХП-БНФ імкнецца перацягнуць на сябе коўдру, распыляе пратэстны патэнцыял.

3. КХП-БНФ увесь час катэгарычна заклікае не хадзіць на "сабачнік" Бангалор. Бо гэта ніжэй за нашую годнасць. І раптам КХП-БНФ ладзіць мітынг у нейкім Кіеўскім скверы(гэта дзе наогул?!?). Як гэта патлумачыць?

4. КХП-БНФ увесь час папярэджвае аб правакацыях і заклікае не хадзіць за папамі-гапонамі, дык чаму б фронтаўцам не ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і не прадухіліць правакацыі на месцы, не дазволіць гапонам кіраваць натоўпам?! Чаму ў такой складанай сітуацыі пазнякоўцы дыстанцуюцца ад усіх у нейкім скверы???

Я шчыра не разумею сэнс пікета ў скверы, пры ўсёй павазе да Зянона Станіслававіча.

Наш лидэр Аўтар: Ганна 2017-03-20

Вось прыгожы и прыстойны чалавек! Адразу бачна!

Ігнаруйма правакатараў Аўтар: Андрэй Юшкевіч 2017-03-21

Звычайна грамадзянская супольнасьць пападала пад разгром пасьля так званых "прэзідэнцкіх выбараў". Напрыклад, пасьля 19.12.10 у плыні ўсяго наступнага году "дабілі" падчас "маўклівых акцыяў" тое, што не дабілі 19 сьнежня. Пасьля чаго Расея пачынала "размаўляць" са сваім кліентам і даваць, што ён хоча, бо лічылася, што ён кантралюе сытуацыю. Але на гэты раз усё інакш: народ на "выбары" не пайшоў, як вынік- акцыяў не было. І не было нічога на працягу ўсяго наступнага году. І перамовы "па газу" "непрілічно затянулісь" адначасова. Хутчэй за ўсё прыкладна з восені і пачалася падрыхтоўка да падбухторваньня і разгрому. Усе так званыя "акцыі недармаедаў" былі арганізаваныя псэўдаапазыцыйнымі лідарамі, актывістамі "незалежных" прафсаюзаў і інш. Усё пачалося з 17 лютага ў Менску і прозьвішчы арганізатараў нават не выклікаюць ніякага зьдзіўленьня- Статкевіч і Някляеў. І ўсе астатнія арганізатары таксама ў "апазыцыі" "ня першы дзень", зразумела, што яны стаяць на спэцыяльным уліку і даўно. Яны арганізуюць спачатку "пасьпяховыя" акцыі, "неапазнаныя асобы ў цывільным" ім падыгрываюць і ствараюць уражаньне пераможнага руху. Бачная гладкая рэжысура- ўсё зроблена загадзя, каб давесьці на 25 сакавіка была максымальная "кропка кіпеньня".  Актывізавалі ўсю агентуру, ўсіх правакатараў, нават сумнавядомы "Белы легіён". Правакацыя рыхтуецца маштабная і магчыма нават з кроўю.

Таму адзіны спосаб адзначыць Сьвята 25 сакавіка публічна-  пайсьці на заклік КХП-БНФ і сьледаваць праграме сьвяткаваньне адпаведна пляну Партыі. Там жа можна будзе далучыцца да руху "За Вольную Беларусь". І гэта нават не канкурэнцыя, гэта ёсьць здаровае зерне. Пачынаць прыйдзецца з нуля. Ўсё астатняе- фальш, падман, разгром і параза.

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-03-21

Происходящее вообще сейчас требует комментария. Ситуация вырисовывается и становится очевидно, что в белорусских протестах Москва и режим увидели угрозу своим интересам, и в первую очередь предстоящим учениям. В выборе между диалогом с Западом, внутриполитическим диалогом с одной стороны и сохранением своего режима, а также обеспечением московских интересов с другой, посредством силового сценария сделан выбор в пользу последних, как собственно вполне прогнозируемый и естественный. А сам диалог с Западом очевидно использовался как форма выторговывания преференций из Москвы, но когда вопрос стал ребром, возникла угроза режиму, а также косвенно угроза московским учениям, всё решилось однозначно. В пользу Москвы.

Отсюда и все эти сегодняшние заявления Лукашенко про "лагеря подготовки боевиков на Украине", на Западе и так далее. Спланированная инсценировка c якобы вооруженным прорывом на белорусско-украинской границе — серьёзный сигнал, свидетельствующий о том, что под анонсированные через БТ провокации и теракты, усиленно строится фундамент. А также и серьёзный сигнал вообще к будущим событиям в преддверии предстоящих учений. Надо иметь ввиду, что подобные тенденции к устраиванию провокаций на границе с Украиной могут означать попытки втягивания Беларуси в конфликт с Украиной, в частности во время учений Запад-2017. Избрание для подобной мерзкой провокации именно Украины наводит на нехорошие мысли. После данных событий и заявлений Лукашенко, становится очевидно, что он и его правящая клика полностью выполняют волю и указания Москвы. Лукашенко хочет подавить народ и прикрыться чужими войсками.

"Віктару" Аўтар: НП 2017-03-22

Тэмпэрамэнтны вы наш... А цяпер па пунктах:

1. Сто разоў засьвечаная агентура рэжыму і Масквы (Статкевіч, Галіхвэ, Лебедько і прочая і прочая), канешне, "з народам". Толькі яны штораз вядуць людзей пад удары і разгром, паводле планаў рэжыму. Вось такая "костка".

2. Пра "коўдру", гэта вы арыгінальна. Фронтаўцы ня будуць зьдзяйсьняць палітычную дзейнасьць па нотным сшытку лубянскай канторы і маршыраваць за агентурай. Фронтаўцы прапануюць альтэрнатыву. Якраз яе і баіцца рэжым.

3. І вось жа ужо разоў больш за 10 рэжым не даваў фронтаўцам дазвол на Кіеўскі сквэр. А на ганебны Бангалор -- калі ласка. Людзям ужо брыдка туды хадзіць.

4. гл. пункт 2.

Што да "павагі да ЗС", то вядома -- гэта ёсьць даўняя песенька ўсёй падсадной публічкі.

Я на баку НП супраць Віктара. Аўтар: Prijatel 2017-03-22

Магу пацвердзіць ўсё сказанае НП сваім жыццём. Усе гады калі праходзілі выбары хадзіў па пад'ездах і раскідваў у паштовыя скрыні ўлёткі, што выбараў пры дыктатуры не бывае. Што б людзі не ўдзельнічалі ў падмане арганізаваным дыктатарам. І гэтыя ж санникавы, някляевы, статкевічы, галихве, лябедзька,рымашевскія і гд, ўсё гэтыя гады заклікалі прыйсці і прагаласаваць, сказаць нет дыктатару. А ўжо пасобніца Ярмошына ўсе галасы прыпісвала дыктатару.Усе сказаныя асобы ў 2010 годзе дапамаглі дыктатару прайсці ў кандыдаты прэзідэнта. Ён ні па якой канстытуцыі не меў права балатавацца. Таму і стварыў АЗГ з гэтых особ.Ўсе было прадумана. За песнямі гэтых салаўёў, за іх німі салодкімі прамовамі дыктатар стаў кандыдатам у прэзідэнты. А злачынца ярмошына падвяла ўсе лічбы на карысць дыктатара. Наш народ наіўны павёўся на салодкія прамовы, прахвостаў ад палітыкі. На мой погляд, яны ўсё хто дапамог прайсці на выбары ў прэзідэнты дыктатара, злачынцы. У нармальнай краіне такія палітыкі павінны сысці з палітыкі. Гэта арганізаваная злачынная каманда створаная дыктатарам. І нават сёння не адзін з іх не прызнаваўся народу, што яны адсунулі краіну на 5 гадоў змроку. Ні адзін з іх не адмовіўся ад інстытута прэзідэнцтва. Вельмі шкада, што народ і сёння не бачыць, хто ёсць хто ??? І сёння то аднаго то іншага з гэтай компашкі называюць прэзідэнтам. Да іх і сёння яны героі якія яшчэ не раз могуць завесці ў тупік Беларусь. Наш народ на ўзроўні першаклашкі не можа адрозніць дзе дабро, а дзе зло. Толькі павінен перамагчы калектыўны розум, толькі павінна быць парламенцкая Рэспубліка. І ўжо прыйшоў час вырасці з першаклашкі ў спелую нацыю. Нас столькі гадоў дурыць адзін прахвост кіраваны з крамля. Прачніцеся людзі. Далучайцесь да КХП БНФ Жыве Беларусь!!!

Верны Ход! Аўтар: Натальля 2017-03-23

Дзякуй! )

Бяз тэмы Аўтар: vkl 2017-03-23

НП - Вам кажуць не пра тых - агентурных,а што робiць цi стварае на працягу ужо 23-х гадоу КХП-БНФ,дзе новыя людзi?дзе тая разумная ды патрыятычная змена сёняшнiм нязменным,дзе наш эмiграцыйны рух?Прывяду толькi адзiны прыклад вашай "працы" дакладней працы сп.Папкова - мы ствараем свае " курсы роднае мовы",i што?Дзе тыя курсы разам з Папковым.Так вось замест хаяння трэба працаваць,гэта вельмi цяжка у любы час,але праца рана цi позна дае вынiкi,а калi няма аднаго ня будзе i другога.

Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2017-03-23

Ну вось пішу камент сёння, 23 сааваіка, за два дні(!) да анансаванага мерапрыемства ў Кіеўскім скверы. Пытанне, дзе інфармацыя ці санкцыянаваны мітынг у скверы, ці не?? Гэта хіба праца з людзьмі??

Зрэшты гэта ж датычыцца і да мітынга на Акадэміі Навук...

Падпольнаму змагару vkl Аўтар: Prijatel 2017-03-23

Смешна мне з дзеячаў тыпу vkl які абвінавачвае каго то. Вы раскажыце о Вашых дасягненнях. А мы ацэнім іх. Пра С П Папкова я знаю не па чутках. Я ведаю яго як патрыёта нашай краіны. Ён намеснік З С Пазьняка. Я ганаруся такім чалавекам. Пры абароне Курапатаў з ім рука аб руку стаяў. Дзе быў цікава vkl які тут піша пасквілі. Ніколі не забуду Шчукіна хоць ён і ад камуністаў. Ён на Акрэсціна змагаўся за чалавечае стаўленне да людзей і дамогся. Калі я там быў вось ужо іншы стаўленне было да нас і былі чалавечыя лыжкі а не агрызкі. Так і праца нашай партыі. Калі б не гэтая праца то ўжо даўно б былі ўсе рабамі.С П Папков ня адседжваецца на прызбе, ён заўсёды на пярэднім плане барацьбы за нашу Беларусь. Былі б Вы такім патрыётам то не асмеліліся б пісаць такое. Але пра свае вынікі Вы сціпла замоўчваеце. Таму мне зразумела хто Вы! Засланец !!!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)