змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ"

Ліст да сяброў Партыі пра афёру "Бульбаш-хол"

Пакуль што ўсё разьвіваецца па тэхналёгіі Масквы. Пасьпяховая ў пачатку дзейнасьць пікетоўшчыкаў супраць існаваньня незаконнага рэстарана была разьбіта на асобныя групы і колькасна разам яны ўжо не зьбіраюцца.

Проста і дэструктыўна. Наступным этапам стала публічная інфармацыя пра слабасьць пікетоўшчыкаў, слабасьць беларускіх арганізацыяў і грамадзтва. Маўляў, мы слабыя, ў нас няма сілы для змаганьня -- рабем высновы (хаця, рэальна, не слабыя і сіла ёсьць магутная).

Чарговы этап -- спроба эскалацыі нянавісьці і разладу ў грамадзтве, (якое ўжо дастаткова інфармаванае пра рэстаранную афёру). Маецца на ўвазе груба правакацыйны выступ у друку габрэйскага бізнэсмэна са зьнявагамі ў адрас Курапатаў, з паклёпамі і абвінавачваньнямі грамадзтва (ТБМ, напрыклад) у антысемітызме (якога ў рэальнасьці не назіраецца). Правакацыйныя абразы і абвінавачаньні ў тым, чаго няма, павінны выклікаць (па задуме) злосьць на габрэяў і антысеміцкія выказваньні. (Тут класіка жанру). Усе будуць гаварыць пра невядомага Ізраілевіча. Вынік, аднак, пакуль ніякі. Чакаюцца паўторы ды інтэрв’ю.

Сутнасьць доўга рыхтаванай афёры з "Бульбаш-холам" -- раскалоць і сутыкнуць беларускае грамадзтва, ўсіх з усімі, але з пераводам стрэлак на габрэяў.

Адначасна стануць ўзьнікаць розныя «інвектывы» кшталту спроб самаспаленьня завезеных ідыётаў ці замінаваньня рэстаран-бардэля. Што ўжо здарылася.

Калі Маскве ўдасца (як там думаюць) раскруціць канфлікты, тады можа быць задзейнічана рэзкая правакацыя, якая дасьць зачэпку рэжыму наладзіць пагром грамадзтва і пачаць зьнішчэньне Народнага Мэмарыялу Курапаты. Афёра з "Бульбаш-холам" -- гэта частка маскоўскай гібрыднай вайны супраць Беларусі. Прытым рэжымныя ўлады на баку Масквы.

Што датычыць нібыта "бізнэсу" Бульбаш-хол і чатырох габрэйскіх інвестараў з чатырох краін, то ў несвабодным грамадзтве, дзе кіруюць крымінальнікі і нашчадкі НКВД, ёсьць безліч мэтадаў і схем, каб прымусіць любы бізнэс выконваць подлую палітыку. У выніку бізнэс-нягоднікі даўно зрасьліся з рускай мафіяй і КГБ. Праект "Бульбаш-хол" не бізнэсовы і не прыбытковы. Ён дыверсійны і палітычны.

З нашага боку (з гледзішча Партыі) мусяць быць прадуманыя, разумныя дзеяньні, накіраваныя на патрабаваньне выканаць закон і на кансалідацыю грамадзтва ў абароне нацыянальнага нэкропаля генацыду.

Разам з тым варта падтрымліваць дэманстрантаў пратэсту, пікетаваньне незаконнага аб’екту і салідарызацыю грамадзтва.

Веданьне сутнасьці таго, што адбываецца ля Народнага Мэмарыяла Курапаты, дапаможа ўсім людзям адкінуць прэч цёмныя сілы зла.

16 чэрвень 2018 г.

Зянон Пазьняк / 20-06-2018
Зянон Пазьняк Курапаты Рэжым Лубянка Правакатары Бульбаш-хол Правакацыя
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Radykal 2018-06-20

Відаць, у гэтым-жа рэчышчы быў і выступ на ўрачыстым мітынґу з нагоды стагодзьдзя БНР уладальніка русыфікацыйнага tyt.by габрэя Зісера, нашчадка комуністычных расейскіх асаднікаў у Львове. За даўно абрыдлым дудуканьнем пра неабходнасьць адмовіцца ад беларускае мовы і будаваць мітычную рускаязычную беларускую нацыю (што ў прынцыпе немагчыма, як паказалі падзеі на ўсходзе Ўкраіны) была ня толькі пыха багатага чужынца, што лічыць сябе ўправе навязваць беларусам свае пагляды наконт таго, якімі яны павінны быць, але й імкненьне спровокаваць беларускую большасьць.

Зрэшты, выйсьце на авансцэну цэлае ґрупоўкі габрэяў-чужаземцаў і прымкнуўшага да іх Прэйґельмана наўрад ці выпадковае. Тутэйшыя цемрашалы-прыкарытнікі ў сваёй большасьці ёсьць асобамі бяз выразных сьлядоў інтэлекту, такім лёгка наплесьці, што ўсім на сьвеце кіруюць габрэі, а таму толькі яны могуць дапамагчы леґалізавацца на Захадзе. Ствараецца ўражаньне, што плынь космополітаў-зісерцаў пасьпяхова адціскае "лукашыстых у вышыванках" ад галоўнага дзяржаўнага цела, адначасова пазьбягаючы конфронтацыі з рускамірскаю шуняўшчынаю. Їншымі словамі, рэжым адыходзіць ад ідэй "мяккай беларусізацыі" (якой, па сутнасьці, і ня было) да сьмеху вартай ідэі, што ўтрымацца пры ўладзе їм дапаможа нібыта ўсемагутны габрэйскі капітал.

Дурняў, як той казаў, ня сеюць.

Ху из игрек Аўтар: Костик 2018-06-23

Само существование московии - есть сплошной аферой! ...если бы не огромный трафик грузов и людей через территорию Беларуси , ордынские оккупанты, как в Куоапатах, в 1937-1941 давно бы учинили тут кровавое месиво... А так "власти мира сего" - московия, энд, в первую очередь, дойчляндский капитал боятся потерять деньги , ведь через Беларусь пролетает огромное количество самолётов, проходит поездов, проезжает автотранспорта, по трубам прокачивается огромное количество нефти и газа... и более менее серъезный гражданский или военный конфликт на территории беларуси грозит остановкой транзита людей и грузов... поэтому они нас уничтожают поэтапно, потихонечку - доведением до нищеты, развалом экономики, медицины, образования, культуры... используя прикормленых, тупых, наглых, колхозных предателей родины, которых потом "братские" оккупанты ликвидируют за ненадобностью, дабы не тратиться на их содержание... ну, разве что, оставят бело-русских КГБистов с милиционерами, что бы отправить их подыхать за интересы воровской банды вовы пукина в лднр, Сирию, или на Кавказ... По моему, так и Украину западный капитал сдал московии спотрохами но, московско-западные заговорщики не ожидали что украинский народ массово поднимется на защиту своего государства и, когда запахло большой войной - финансово-материальными потерями, прекращением поставок российского сырья для западных компаний (в первую очередь "Ганс Георго Виковских") операцию по ликвидации Украины перевели в фоновый режим - оставив тех же олигархов у власти и друзей путина спокойно жить в Украине - теперь, финансово-экономическая олигархия будет брать украинских патриотов на измор - что бы они выдохлись и прекратили сопротивление - в том числе: кого то запугать, кого то убить, кого то перекупить... Да и вообще, складывается такое впечатление, что территорию бывшего СССР очищают от населения ибо, если земли бывшего ссср будут густо заселены нормальными (не ордынскими) трезвыми людьми - то эти люди будут сами использовать свои природные ресурсы, свою землю. Значит, пост сссровские страны будут сами использовать своё сырьё, свою землю , развивать свою экономику - значит сырья западные компании не получат, да ещё заимеют конкурента... А так мировой капитал балдеет - марионеточный путлерлвский режим, за зелёные бумажки оптом и в розницу распродает руссию, а затем и эти зелёные бумажки выводит в НАТОвские банки - а россиян, вместо денег, кормит войной и крымнашистской зомбо-пропагандой...И , надо сказать "дорогие россияне", на их беду , под боярышник, хорошо этой зомбо-пропагандой кормятся! Но? Как долго телевизор будет побеждать холодильник?

арг Аўтар: Менчанин 2018-07-02

РФ может и освободительный поход наладить для освобождения РБ от чуждых элементов. Лука вроде об этом давно мечтает.

сролл Аўтар: Менчанин 2018-07-09

Этот ресторан с еврейскими хозяевами ещё один повод РФ заявить о надвигающейся фашизме в бывших республиках СССР и поддержать свой имидж борца с фашизмом, что упрощает создание пятой колонны с про российским бизнесом и лишить РБ внешних рынков, что собственно Москве и нужно со времён СССР.

Хто датычны да пабудовы "Бульбаш-холу-паедзем-паядзім" Аўтар: Люстэрка 2018-07-20

Расследаванне Дзяніса Івашына "Расійскі след у Курапатах"

https://novychas.by/hramadstva/hto-jaszcze-zabudouvau-kurapaty#comments

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: