змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗУМНАЯ ПАДРЫХТОЎКА І ЗЬБЕРАЖЭНЬНЕ СІЛ

(Урыўкі з выступу на травеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

… Чакайма вясны сапраўднай, дакладней – набліжайма яе, бо чаканьнем нічога ня зробіцца. І хаця дрэннага шмат, не апускайма рук, не паддаваймася пачуцьцям. Спакойна, цагліна за цаглінай рабем справу, бо ўсялякая справа патрабуе падрыхтоўкі і зьберажэньня сіл.

Назіраючы за нашым грамадзтвам і спатыкаючы тут (за мяжой) яго прадстаўнікоў, можа скласьціся ўяўленьне, што мы набліжаемся да катастрофы. Але гісторыя ўвесь час даказвае, што гэта заўсёды перабольшанае і памылковае ўяўленьне, якое ўзьнікае напярэдадні перамен, калі стагнацыя пачынае ўплываць на большасьць людзей.

У такі пэрыяд важна абараніць галоўныя нацыянальныя каштоўнасьці і вызначыць (паўтараць) галоўныя ідэі пераменаў. Мы – адзіная беларуская нацыянальная адраджэнская партыя ў краіне і на нас кладзецца такая адказнасьць. Акрамя нас, рэальна, тым ня будзе ніхто займацца. Гэта ўсім зразумела даўно. Наша задача цяпер знаходзіць пасьлядоўнікаў. Мы ня маем сродкаў і магчымасьці ўплыву на масы. Але людзі дасьведчаныя ў палітыцы ведаюць, што дзясятак пасьлядоўнікаў важнейшы за дзясяткі тасячаў згоднай, але інэртнай масы.

Нам трэба разумна адзначыць 30-годдзе адкрыцьця Курапатаў… правесьці “Дзень памяці пра генацыд”…

…Пасьля гэтага мерапрыемства на працягу чэрвеня-ліпеня трэба будзе… праэкспанаваць… працу… ў іншых месцах… Напрыклад, у Лесе Ваньковіча (савецкі парк “чалюскінцаў”) і на пляцоўцы паміж Акадэміяй Нвук і 1-м клінічным шпіталём, дзе ў 1919-1920-х гадах расейскія бальшавікі праводзілі масавыя расстрэлы людзей, якіх хапалі і забівалі проста на вуліцах…. Завершыць гэтыя Дні Памяці пра генацыд трэба Ігуменскім шляхам, на які запрасіць паболей людзей….

…Ацэньваючы агульнае становішча, я зноў зьвяртаю ўвагу на тое, што ўсе антыбеларускія захады, якія адбываюцца ў краіне, — маюць сістэмны характар і падпарадкаваны стратэгічна задачы пуцінскай Масквы – падрыхтоўцы акупацыі і сілавога захопу Беларусі. Прэпарацыя беларускага грамадзтва, якую праводзіць рэжым (нестандартны перапіс насельніцтва, абсурдальная ўпартасьць ў прыняцьці так званых дэкрэтаў аб непрацуючых №1 і 3, блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў і забараняльныя акты аб СМІ, да гэтага ж пабудова Астравецкай АЭС, расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі, пропуск расейскай агентуры ў псэўдавыбары і ўключэньне яе ў сістэму ўлады, шматкротная рэгістрацыя і здача зброі і т.п.) – усё гэта прыкметы планавай расейскай падрыхтоўкі да часу “Х”. Паводзіны гэтай сатанінскай краіны – Расеі – нам добра вядомыя. Злачынны калгасны рэжым дазволіў ёй беспакарана дзейнічаць у Беларусі.

Мушу падкрэсьліць тыя палажэньні, пра якія казалася летам 2017 года, аб схаванай падрыхтоўцы да супраціву расейскай гібрыднай агрэсіі (аб’яднаныя асобы, рыштунак і т.п.). Гэта ўсё ўвесь час актуальна. У Расеі няма будучыні. Усе іхныя жаданьні (СССР, Сталін і т.п.) у мінулым. Патрэбна вытрымка. Разуменьне і разумная праца, перш чым настане пара.

13 траўня 2018 г.

Зянон Пазьняк / 15-05-2018
Зянон Пазьняк Беларусь Сойм КХП-БНФ
Абмеркаваньне
Пытанне Аўтар: ВР 2018-05-16

"Мы ня маем сродкаў і магчымасьці ўплыву на масы". Дык а што з рухам "За вольную Беларусь", анансаваным у сакавіку 2017 г.? Не склалася?

Гадзяць Аўтар: Уладзя 2018-05-17

Але ж Гадзяць, паскуды. Адзiн толькi трэцi канал БТ чаго варты - пад беларускамоунай шыльдаю з ранку да вечару убiвае у людскiя галовы савецка-расейскую чэрнь.

полл Аўтар: Менчанин 2018-05-20

Сегодняшнее политическое поле не несёт той идеологизации противостояния двух систем, которое было во времена СССР, а имеет спекулятивный либеральный характер. Кто выдвинет экономические лозунги национального характера о успешности и процветании РБ, тот и будет на слуху. Как Лукашенко в своё время поднял лозунг борьбы с коррупцией, так и сейчас нужно вскрыть обман населения и пагубность коррупционной госмашины, призванной обслуживать сугубо приближенных к госаппарата.

роле Аўтар: Менчанин 2018-05-20

Постсоветское пространство построено не на антисоветской риторике, а на экономическом выживании. Кто предложит эффективную модель, тот и будет власть, а сказки о 60-х, 70-х мало кому интересны. Запад любит выгоду и навность СССР его мало волнует.

арьраь Аўтар: Менчанин 2018-05-20

Будем откровенны, Запад признал СССР и вооружил его против Гитлера и налаживал связи с большевистской Москвой. БНР вместо сотрудничества с Западом делила панскую землю, а для Запада частная собственность -главное. Для Запада собственные интересы несравнимы с любой риторикой. Можно обойти тысячи фондов, но если вы не будете в интересах США, вы ничего не добъетесь.Ельцин это понял и оседлал постсоветское пространство русской демократией, за которой стоит "русский мир". Сторонники РФ и СССР стали невольно сторонниками постсоветского русского империализма.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?