змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк пра акцыі пратэсту і рэжымную хлусьню

Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк назваў хлусьнёй перадачу Беларускага тэлебачаньня дзе была заяўлена пра ягоны, нібыта, заклік ня ўдзельнічаць у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка.

Асноўнаю тэмаю галоўнай прапагандысцкай праграмы БТ «Главный эфир» у нядзелю стаў дэкрэт № 3.Таксама была паказаная відэацытата Зянона Пазьняка, які гаварыў пра правакацыі на акцыі 25 сакавіка ў Менску. За кадрам прагучалі словы вядучага пра заклік палітыка не ісьці на дэманстрацыю.

У камэнтары для Радыё Свабода Зянон Пазьняк абвергнуў словы БТ:

“Характэрнасьцю гэтай хамскай антынароднай улады ў Беларусі і яе халуйскай абслугі ёсьць прадажнасьць і хлусьня. Яны ўжо 22 з паловаю гады ілгуць народу і ўсяму сьвету. Няўжо яшчэ ёсьць людзі, якія вераць іхняму тэлебачаньню?!

Беларусы выйшлі на вуліцы й плошчы з пратэстам, таму што іх зьняважылі абразьлівым, паскудным словам «дармаеды» і хочуць садраць грошы з беспрацоўных. Тым, хто сумняваўся ў людзях, паглядзіце цяпер, які гэта прыгожы, адкрыты і разумны народ, як дакладна людзі фармулююць свае думкі і пратэсты, якая трапная лексіка бяз грубых словаў і зьняваг, якое вострае абурэньне! Але людзі не жывуць нянавісьцю, перажываюць за родную Беларусь, як жанчына ў Бабруйску, якая плакала за будучыню краіны.

Трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы. Але нельга дапусьціць, каб нашых даверлівых людзей у чарговы раз ашукалі правакатары ды падставілі пад удар бандытаў, якія захапілі ўладу. Таму дзьве парады: быць уважлівымі, не паддавацца на правакацыі непатрэбных учынкаў. І другое: самаарганізоўвацца ў групы працоўных беларусаў і супраціўляцца антынацыянальнай палітыцы ўлады. Толькі арганізаваны народ ёсьць сіла. Мэтай змаганьня хай будзе вольная Беларусь. Гэта наша краіна, гэта наша зямля. І трэцяя парада: ня верце Лукашэнку і яго ілжываму тэлебачаньню, ні менскаму, ні, тым больш, маскоўскаму. Верце свайму сумленьню".

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28365897.html

/ 14-03-2017
Зянон Пазьняк Пратэсты БТ 25 сакавіка
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2017-03-14

Ясныя і выразныя словы лідэра. І ня трэба недалёкім або няшчырым гукаць: "Ну КХП, што вы будзеце рабець 15-га і 25 сакавіка?!" Усё растлумачана.

Бяз тэмы Аўтар: заўвага 2017-03-14

паглядзіце на гэаграфію акцый пратэста, ўсе гарады - прымежныя з Расеяй вобласьці

Бяз тэмы Аўтар: цікава 2017-03-14

Больш за 100 чалавек атрымалі альбо суткі, альбо штрафы. А Статкевіча з Некляевым не чапаюць. Баяцца, пытаньне каго? Відаць, у і мацнейшая «крыша», чым у Лукашэнкі.

Залатыя словы! Аўтар: Натальля 2017-03-14

"Тым, хто сумняваўся ў людзях, паглядзіце цяпер, які гэта прыгожы, адкрыты і разумны народ, як дакладна людзі фармулююць свае думкі і пратэсты, якая трапная лексіка бяз грубых словаў і зьняваг, якое вострае абурэньне!"

Глядзела, слухала, перажывала разам з людзьми! Уразила и кранула да глубины сэрца! Бясконца ганаруся сваим народам - беларусами! Мы павинны перамагчы гэтых рэжымных злачынных цемрашалау и зажыць сапрауды Добра - Мы гэтага годныя и маем выдатныя магчымасьци! Ж ы в е Б е л а р у с ь !

Мапа пратэстаў Аўтар: Люстэрка 2017-03-14

Інтэрактыўная мапа пратэстаў.

http://euroradio.fm/yak-narastayuc-akcyi-pratestu-darmaedau-interaktyunaya-mapa

2 заувага Аўтар: Саша 2017-03-14

именно в точку. Особенно прикольно - кто жтам митингует в Орше - там вроде как 2 зоны и минимум промышлености.

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-03-14

Это мне думается оптимальный вариант: 25-го людям собраться на разрешённом месте и там и проводить большой митинг. Ни на какие шествия и штурмы кордонов не идти. За этим последует провокация, разгон и не исключено что введение чрезвычайного положения, чего добивается крыло ФСБ в МВД.

плудда Аўтар: Менчанин 2017-03-15

Не случится ли так, что начнут выступать с симпатией к Путину и к передачи ему власти? Многие поставили Триколоры в провинции и им все одно, кто у власти. Много провоквторов получают деньги из РФ. Так все же где национальные лозунги? Почему так скромно на своей земле?

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-15

Вельмі добрыя гэтыя акцыі. Чаго сядзець дома, калі можна выйсьці і шчыра паразмаўляць з людзьмі? Няхай выходзяць усе! На вуліцы, на плошчы! Хопіць сядзець па закутках, "па кухнях" і займацца балбатнёй. Галоўнае, гэта сачыць за парадкам, глядзець каб не было правакацыяў. Там кожны можа выказацца пра набалелае. Адчуць сябе чалавекам. Зарадзіцца пазітыўнай энэргіяй. Сапраўдны духоўны досьвед.

У адзінстве наша сіла. Аўтар: Prijatel 2017-03-19

У адзінстве наша сіла.

Без цябе плошча няпоўная будзе.

Прыйдзі Радзіма цябе ва век не забудзе!

Жыццё краіны залежыць ад кожнага з нас.

Яе нямы заклік да кожнага з Вас

Наша Радзіма ў палоне трэба яе абараніць !!!

Толькі тады будуць нашы дзеці і ўнукі годна жыць!!!

Трэба яе вызваліць, прыводзь сваіх сяброў.

Устанем і вызвалім яе ад бандзюкоў

Толькі ўсе разам Беларусь адстаім

Чесць і годнасць сваю абаранім!

Жыве Беларусь!!!

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-19

Калі яшчэ нядаўна здавалася, што хоць бы сучаснага "Сталіна" замяніць на "Хрушчова", то цяпер ужо неяк і не выключана, што нават і Пазьняк можа яшчэ стаць прэзідэнтам... А тое, што ён нібыта "не ў Беларусі" пражыў столькі часу не перашкодзіць яму ў гэтым. Суд можа ўсё роўна дазволіць удзел у выбарах, бо ён быў вымушаны пакінуць краіну і дзяржава павінна ўзяць за гэта адказнасьць. Пратэсты нарастаюць і наўрадці рэжым з імі справіцца. Калі 25 сакавіка пройдзе як трэба, рух запусьціцца... Лукашэнка казаў, што "можна і дзьвум тысячам галовы адкруціць". Ці гэта шмат?))) У яго, па вялікаму рахунку, нічога няма. Я нават не магу сказаць, што АМАП разам з ім. Апошнім часам бачу калі іх, то зусім іншае ўражаньне- яны нашмат спакайнейшыя, зусім другія. 19.12 было шмат людзей, але гэта не ўсе. Малодшы афіцэр у войску атрымлівае 400 даляраў, у міліцыі наўрадці болей. Нават афіцэры "папіццот" не маюць)) Карацей, няма нават пытаньні з народам міліцыя, войска ці не. Гэта і ёсьць народ і калі народу цяжка- цяжка і ім. З адных хочуць зрабіць рабоў, а з другіх- псоў, каб абараняцца ад ўласнага ж народу. Няма нават пытаньня з народам сілавікі ці не, бо гэта і ёсьць народ, ягоная арганічная частка. Галоўнае не намясіць людзей, як на Майдане. Сумленна кажучы, я нават за ўласную лукашэнкаўскую ахову ня ўпэўнены. :D Канечне, я не кажу, пра вышэйшых кіраўнікоў, але на сярэднім узроўні ўсё гатовае. Карацей, вось, у Слоніме людзі дамагліся выхаду мэра. Вышэй за яго ў горадзе нікога няма. Дык чаму ў Менску, ў сталіцы, людзі ня змогуць дамагчыся выхаду прэзідэнта (ці так званага "прэзідэнта")? Толькі Лукашэнка, зразумела, ня выйдзе. Калі пратэстоўцы свайго дамогуцца, то Лукашэнка, проста, пакіне краіну. І гэта будзе тое ж самае.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-19

Калі ў Кіеўскім скверы, то там добра будзе сабрацца і абдумаць далейшыя дзеяньні. Калі на Плошчы Незалежнасьці ці ў іншым мейсцы будзе шмат людзей (дастаткова шмат), то трэба будзе перахапіць кіраўніцтва ў Статкевіча. І там трэба стаяць. Бо там зусім недалёка і Лукашэнка. А для чаго ён пра нейкія "пляны" распавядае? Мне здаецца, што ягоная задача найперш у тым, каб ўвесьці людзей падалей ад плошчы (хаця й палаткі могуць быць, і заклікі да гвалту). І калі прыйдзе нашая партыя, калі будуць добрыя прамовы, то людзі адразу сэрцам адчуюць "ху із ху" і правакатара не паслухаюць. Ну, сапраўды, што губляць? А калі ўсё ж не дазволяць мітынг у Кіеўскім парку? Тады ўсё роўна дзе-небудзь сабрацца і ісьці на плошчу. І напэўна, варта было б хаця б пралічыць, дзе ў выпадку чаго ўзяць гукаўзмацняльную апаратуру. Проста, сэнс такі- народ альбо "спіць", альбо не. Ён ня можа быць "недзе пасярэдзіне". Таму можна было б пазваць усіх бо і дата добрая і нават выходныя. І ўсё! Дарэчы, можна было б наладзіць сувязь з Міхалком. Калі добра пойдзе, будзе апаратура, можна будзе пазваць яго. Такім чынам людзей стане яшчэ болей. :)

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-19

Тут, напэўна, проста сэнс у тым, што акцыя будзе сама па сабе і Статкевіч тут ні пры чым. Але ён хоча "кіраваць". Дык нельга гэтага дапусьціць!

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-19

Ну ў Курапатаж дакладна не вырыянт гэтым разам тусавацца!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)