змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАБРАЦІМЫ

(Інфармацыя зь Беларусі)

Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў, якую яны складаюць перад абліччам Бога, Народу, Айчыны і пабрацімаў.

Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу, якая навісла над Беларусяй. У гэтых умовах кожнаму беларусу трэба адчуваць адказнасьць за Радзіму і быць гатовым да яе абароны.

Прысягу можна прымаць у адвольных, але ўрачыстых абставінах у прысутнасьці пабрацімаў.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

7 жніўня  2017 г. Зянон Пазьняк

 

ПРЫСЯГА ГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ

Я, грамадзянін(ка) Беларусі*  ўрачыста клянуся і сьведчу перад Госпадам  Богам усемагутным  і ўсёбачным, аб адданасьці Беларусі і роднаму Беларускаму Народу, сьведчу, што сьвята трымаюся прынцыпаў  Акту 25 Сакавіка, Ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, сьвята шаную Дзяржаўную Родную Беларускаю Мову, Дзяржаўны Гэрб “Пагоня”, Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Дзяржаўныя Гімны “Ваярскі марш” і “Магутны Божа”, старажытную гісторыю Радзімы ад часоў Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага.

Сьведчу, што сьвята шаную Кроў Герояў Слуцкага войска  і войска “Зялёны Дуб” Беларускай Народнай Рэспублікі, сьведчу, што сьвята шаную Кроў Пакутнікаў маскоўска-бальшавіцкага тэрору з 1917 па 1956 год,  нямецка-фашыстскага тэрору з 1941 па 1944 год, польска-шавіністычнага тэрору з 1921 па 1946 год. Сьвята шаную Кроў Ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Сьведчу аб  гатовасьці мужна бараніць Свабоду, Незалежнасьць, Суверэнітэт  і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. Клянуся сумленна выконваць вайсковы абавязак,  сьвята захоўваць дзяржаўныя тайніцы, добразычліва ставіцца да братоў і сёстраў па зброі і заўсёды ім дапамагаць.

Клянуся аддаць усе свае сілы, а калі спатрэбіцца, маёмасьць і жыцьцё,  дзеля шчасьця і дабра Беларускага Народа.

Калі-ж я згублю волю да змаганьня, гонар, годнасьць і  парушу гэтую прысягу, то няхай пакарае мяне Бог і Беларускі народ ганебнай  карай  здрадніка Беларускага Народа.

---------------------------------------

*Прысягу прымаюць усе мужчыны і жанчыны ад 18 гадоў, якія лічаць сябе грамадзянамі Беларусі. Памнажайце і распаўсюджвайце тэкст Прысягі.

 

Дзяржаўны гімн Беларусі

Ваярскі марш

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны свой прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор!

 

Няхай жыве магутны, сьмелы

Наш беларускі вольны дух.

Штандар наш Бел-Чырвона-Белы,

Пакрый сабой народны рух.

 

На бой! За шчасьце і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі,

На бой — усе да аднаго!

 

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе ўбачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

I першы выкліча на бой.

 

Браты, да шчасьця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

У крывавых муках мы народзім

Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

 

Духоўны гімн Беларусі

Магутны Божа

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй, ціхай і ветлай

Рассып праменьні свае хвалы.

 

Дай спор ў працы, штодзённай, шэрай.

На лусту хлеба, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

 

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пайшлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ

 

8 верасьня 1992 г.

 

8 верасьня 1992 г.

 

8 верасьня 1992 г.

 

8 верасьня 1992 г.

  

Парад пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам

 

Грунвальд

 

Фрагмент карціны

 

Бітва пад Воршай

 

Булак-Балаховіч

 

Кавалерыя Булак-Балаховіча

 

Вітушка

 

Пётра Сергіевіч.

 

Тадэвуш Касьцюшка

 

Эмілія Плятэр

Зянон Пазьняк / 09-08-2017
Зянон Пазьняк Беларусь Гонар Годнасьць Прысяга
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Крумкач 2017-08-09

Беларусы -- Нацыя змагароў і ваяроў!

Слава Героям!

Жыве Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-08-09

Жыве Беларусь! Усе на абарону Бацькаўшчыны!

Бяз тэмы Аўтар: Сашык 2017-08-09

Беларусы, пад Сьцягі! Зноў маскаль на нас ідзе!

Бяз тэмы Аўтар: нацыяналист 2017-08-10

Беларусь жыла,жыве и будзе жыць! Слава нацыи!

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-08-10

Трэба было распачаць нацпаўстаньне ў1991 годзе супраць маскальскакамуністычнай гэбэшнай 5-тай калёны і іх халуеў нацздраднікаў кшталту шушкевічаў,лукашэнак,лябедзяк.

2 Каваленка Аўтар: Менчанин 2017-08-13

Да.Надо было разгонять ВС 12 и проводить новые выборы,но кому-то это было невыгодно.Скорее всего был сговор БНФ с номенклатурой.Пазьняк поздно опомнился.

Жыве Беларусь! Аўтар: Дзяніс 2017-08-14

Спадарства! Будзьма разам ды толькі так мы зможам захаваць незалежную Беларусь! Будзьма смялейшымі ды салідарнымі адзін да аднага! Мы павінны стаяць шчыльнымі радамі!

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-08-15

Хто каго разганяць павінен быў у 1991 годзе? Што за глупства. У верасьні толькі Сьцяг прынялі. Войска не было, Саюз існаваў. Што вы гаворыце ?

Усе якраз нармальна ішло. Павінны былі адбыцца выбары ўвосень 1992 года. А вот Шушкевічу нельга было дазваляць здраджваць - не прызначаць ДАТУ рэфэрэндуму. Вот вясною 1992 года і трэба было разагнаць ВС. Людзей набралі б.

Сиг измунд Аўтар: Ганна 2017-09-12

Вы усе ведаеце Так и было --шушкевич пры падтрымцы маладых ваукоу не дазволиу правесци новыя выбары

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!