змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: Няма і ня можа быць ніякага прымірэньня

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты і гісторыю фатаграфіі экстрэмісцкімі. Выданьні затрымалі ў 2015 годзе. Экспэртыза і суд занялі 2 гады.

Кнігі «Абарона Курапатаў: Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія» беларускія мытнікі канфіскавалі 27 верасьня 2015 году ў адказнага сакратара ўправы КХП-БНФ Алеся Чахольскага ў Берасьці. Экстрэмісцкай літаратурай кнігі Пазьняка суд прызнаў яшчэ раней. Вярхоўны суд канчаткова пацьвердзіў гэтае рашэньне.

Алесь Чахольскі: Нічога нечаканага для нас няма. Змаганьне за Курапаты — гэта змаганьне з КГБ, якое там страляла. Яны ня могуць дараваць Пазьняку, што ён знайшоў цела нябожчыка, рэчавы доказ іх злачынства. Гэтая кніга ёсьць у вольным доступе ў Інтэрнэце. Дык дзякуй за рэкляму гэтак званым экспэртам. Цяпер мы будзе зьвяртацца ў Камітэта па правах чалавека ААН, каб паказаць увесь маразм гэтай улады.

 

Алесь Чахольскі

Алесь Чахольскі

 

Аўтар кніг, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк, распавёў Свабодзе, што лічыць экспэртызу і судовае рашэньне спробай зьнішчыць «доказы злачынства» ў Курапатах.

Пазьняк: Яны то дарогу там рабілі, то крыжы пілавалі, будавалі «Бульбаш-Хол», але нічога ў іх не атрымліваецца. Цяпер яны хочуць туды залезьці пад выглядам дабрадзеяў, каб усё зьнішчыць. Кажуць пра прымірэньне. Няма і ня можа быць ніякага прымірэньня. Гэта тактыка па зьнішчэньні Курапатаў. І рашэньне пра кнігу ў гэтую іх тактыку ўкладаецца. Гэты вэрдыкт суду нічога не мяняе, бо сапраўдныя экстрэмісты — гэта яны самі, гэты рэжым, і іх папярэднікі, якія ўчынілі злачынства ў Курапатах.

 

Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк

 

«Абарона Курапатаў: Народны мэмарыял» — гэта збор аўтарскіх артыкулаў, успамінаў, матэр’ялаў, фатаграфіяў і перадрукаў пасьвечаных тэме абароны Курапатаў.

«Добрая фатаграфія» — гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і аналітычных артыкулаў пра  выбраныя фатаграфіі ад сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя і да 2012 года.

Дзімітры Гурневіч

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28486207.html

/ 14-05-2017
Зянон Пазьняк Рэжым Алесь Чахольскі Лукашызм Кніга Суд
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Данута 2017-05-14

Ну як, галёкальшчыкі -- Зянон, прыязджай! -- ? Мастацка-гістарычныя кнігі Зянона пад судовым перасьледам. Баяцца народнага лідэра, як агню.

Добрая фатаграфія Аўтар: Міхал Залескі 2017-05-15

Чытаў гэтую кнігу па частках, як яны зьяўляліся. Кожны, неабыякавы да фатаграфіі і выяўленчага мастацтва наогул, павінен гэтую кнігу прачытаць.

Ну а Курапаты "судзьдзям" як костка ў горле, зразумела.

Бяз тэмы Аўтар: Моня з Падсвiлля 2017-05-16

На Беларусi акупанцкi рэжым

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе