змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

Беларускім дабраахвотнікам

ваярам за вольную Украіну

супраць расейскай агрэсіі

Дарагія сябры, вітаю Вас на фронце барацьбы за волю і незалежнасьць Украіны! Ваша справа ганаровая, справядлівая і шляхетная. Шляхетная, бо трэба дапамагаць братам у бядзе, і калі вайна, то не шкадуючы жыцьця свайго.

Украінцы ёсьць нашы першыя сябры. Нас лучыць барацьба за незалежнасьць і свабоду супраць агульнага ворага -- імпэрскай Масквы, насьледніцы Арды, якая пагражае нашаму нацыянальнаму існаваньню.

Нас лучыць гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і агульныя інтарэсы ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Нас лучыць наша моўнае і культурнае ўзаемаразуменьне і ўзаемная павага. Мы разумеем адзін аднаго, размаўляючы кожны на сваёй мове. Гэта ёсьць наша вялікая брацкая каштоўнасьць.

Наша краіна Беларусь ужо дваццаць гадоў выжывае пад унутраннай акупацыяй прамаскоўскіх стаўленьнікаў. Захоп Беларусі маскоўскай агентурай адбыўся яшчэ ў 90-я гады. І ўвесь гэты час рэжым антынацыянальнай улады начале са здраднікам нацыі нішчыў нашу культуру, мову, гісторыю, уклад жыцьця і зьневажаў народ, не даючы яму нармальна жыць, працаваць і карыстацца вынікамі сваёй працы.

Пакуль будзе існаваць гэты антыбеларускі рэжым, пакуль на вяршыні ўлады будзе сядзець прадажны хам і пакуль масковец будзе беспакарана арудаваць у нашых межах, датуль ня будзе шчасьця Беларусі. Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны мірных спадзяваньняў на выжываньне не засталося.

Толькі зброя і супраціў спыняць агрэсара.

Беларусы, што ваююць ва Украіне, памятайма, што перамога Украіны -- гэта будзе і наша перамога. Гартуйма нашу збройную сілу! Ваш ваярскі досьвед спатрэбіцца Беларусі, калі настане час яе абараняць. Вы на правільным шляху, па якім ішлі нашы героі Андрэй Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі Станіслаў Булак-Балаховіч, Міхась Жызьнеўскі.

Шануйма наш ваярскі гонар і абавязкі. Шануйма наш Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоню. Шануйма наш ваярскі гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Сьпявайма яго разам з украінскім гімнам.

Хай ніхто і нішто, і ніколі ня спыніць наш Беларускі вольны дух!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

8 траўня 2015 года.

Зянон Пазьняк / 07-05-2015
Зянон Пазьняк Змаганьне Барацьба Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне! Мы выйдзем шчыльнымі радамі Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2015-05-07

Слава беларускім героям-ваярам!

Бяз тэмы Аўтар: Яр. 2015-05-07

Пашана беларускім ваярам!

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2015-05-08

На ноч, раніцай трэба нам маліцца за гэтых людзей, каб Бог дапамог выжыць і вярнуцца.

Гэта важна.

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2015-05-08

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Малюся я небу, зямлі і прастору.

Магутнаму Богу - Ўсясвету малюсь.

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны загон Беларусі.

Я буду маліцца да яснага сонейка:

Няшчасных зімой саграваць сірацін.

Прыветна, па збожных гуляючы гонейках

Часьцей заглядаці да цёмных хацін.

Малюся я небу, зямлі і прастору.

Магутнаму Богу ўсясвету малюсь.

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Расьпятаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ня вылі над роднай зямлёй, над табой.

Малюся я небу, зямлі і прастору.

Магутнаму Богу ўусясьвету малюсь.

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны народ Беларусі.

Идучым на сьмерць! Аўтар: Натальля 2015-05-08

Слава Байцам, Змагарам, Воинам - Слава Нацыи! Сьмерць Здрадзе и Ворагу! Але я супраць, каб гэтага дабивацца гарматами! Але як бракуе и у наш час дыпламатыи! Разумных хапае! З мужнасьцьцю таксама знойдуцца! Але гатовыя ийсьци на Сьмерць! Ва исьцину - в ы лепшыя з усих нас - хто гатовы так ахвяравапцца - в ы асабливыя людзи - час в а с вылучыу - в ы нашы Анёлы! Павяртайцеся у с е жывыми!!! Больш за усё на Сьвеце Я Люблю в а с! Я веруючы чалавек и ведаю, што Мая Малитва дзейничае таксама и в а м на карысьць дзе!

И тут песьни усим паслухаць

Руслана Лоцман -Запалю свічу - https://www.youtube.com/watch?v=20FiSfIm95c

Руслана Лоцман. Солдатику мій - https://www.youtube.com/watch?v=27-QNvN-G20

ТЕЛЬНЮК Сестри та Kozak System - Повертайся живим - https://www.youtube.com/watch?v=4Mi5a9lhirk

С л а в а У к р а и н е!

Ж ы в е Б е л а р у с ь!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: