змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: КГБ увесь час так працуе (аўдыё)

Справа “Белага легіёна” можа быць звязана з запланаванымі на верасень вучэннямі “Захад-2017”.

Пра гэта заявіў Зянон Пазьняк. Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ мяркуе, што спецслужбы адмыслова ўвязнілі людзей, здольных наладзіць ваенны супраціў расейскай агрэсіі, а сама справа “Белага легіёна” вельмі нагадвае “следства” супраць “Саюзу вызвалення Беларусі”, калі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя ГПУ сама выдумала арганізацыю, каб рэпрэсаваць беларускую эліту:

– Няма гэтай арганізацыі, яны і самі ўжо забылі пра яе. Але гэта людзі ваенныя, якія могуць валодаць зброяй, патрыёты. Пачнецца вайна – вось яны пойдуць ваяваць. І таму вырашылі іх замкнуць. КДБ увесь час так працуе. У 30-х гадах прыдумалі цэлую арганізацыю – “Саюз вызвалення Беларусі”. І пад гэтую марку хапалі людзей, інтэлігенцыю, а пасля расстрэльвалі. Тое ж самае робіцца і цяпер.

 

 

Таксама Зянон Пазьняк зазначыў, што грамадства абавязкова павінна рэагаваць на ўвязненне нявінных людзей. Беларусы замежжа таксама могуць дапамагчы, збіраючы сродкі для сем’яў зняволеных. Палітык дадае, што спадзеву на каштоўнасную пазіцыю Захаду ў адносінах да антыбеларускага рэжыму няма. Тым не менш, дыяспара ўсё адно мае заклікаць міжнародныя арганізацыі і ўлады дэмакратычных краінаў да рэакцыі, мяркуе Зянон Пазьняк.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Крыніца: http://www.racyja.com/palityka/zyanon-paznyak-sprava-belaga-legiyona/

/ 18-04-2017
Зянон Пазьняк КГБ Аўдыё Белы легіён
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтавец з Уручча 2017-04-18

Усіх не пасодзяць. Ды й самым лукашыстам трэ рыхтавацца да пасадкі. Суд набліжаецца.

оуекру Аўтар: Менчанин 2017-04-18

Методы КГБ СССР во всем,в новостях,законах и т.д.Поэтому активные действия ничего не дадут.Когда система сама себя исчерпает,тогда можно о чем-то говорить,а теперь лучше выждать.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Кіеў. Патрыёты сарвалі сход грантаўскай структуры (відэа)
Алесь Гарун: Ты, мой брат…
Сапраўдныя змагары і сурагат (відэа)
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ГАЛОЎНЫМ