змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: Беларусь пераможа. Пляны Пуціна праваляцца

(Выступ на мітынгу ў Менску 3 кастрычніка 2017 г.)

Паважаныя спадарыні і спадары!

Сёньня мы сабраліся, каб падвесьці вынікі тых трывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мы бачым, што варыянт актыўнай расейскай агрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьць застаецца, таму што няма дакладных зьвестак, што ўсе расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Пры спрыяньні здрадніцкага рэжыму ўлады цалкам магчыма схаваць і вайсковую тэхніку, і вайсковыя кантынгенты, і нічога з космасу, як супакойваюць спэцы, ня будзе відаць. Пра тое, што частка тэхнікі і войска засталіся, сьцьвярджаюць замежныя афіцыйныя асобы, грунтуючыся на выведцы. Рана ці позна праўда адчыніцца і тады рэакцыя беларусаў на падман будзе адпаведнай.

Тое, што расейскія манеўры на гэты раз не разьвіліся ў агрэсіўныя дзеяньні, мае прычыны. Вялікую ролю найперш адыграла міжнародная салідарнасьць і пазыцыя актыўнай часткі беларускага грамадзтва з пратэстам супраць манеўраў “Захад-2017”. Калі б не было беларускай і асабліва міжнароднай актыўнасьці людзей, то вынік расейскіх манэўраў мог быць больш змрочным. Заўсёды трэба змагацца і пратэставаць супраць беззаконьня і пагроз.

Важна таксама тое, што Маскве не ўдалося да пачатку манэўраў распаліць канфлікт вакол Паўночнай Карэі на Далекім Усходзе і ўцягнуць у канфліктныя дзеяньні Амэрыку. Гэтая палітыка Масквы ў дачыненьнях з Паўночнай Карэяй працягваецца. На жаль, мне здаецца, як гэта ня дзіўна, але амэрыканцы таго не разумеюць, альбо не прымаюць пад увагу.

Як толькі крамлёўцам удасца праз правакацыі Карэі ўцягнуць Амэрыку ў канфлікт з Пхэньянам, адразу адбудзецца інвазія расейскай збройнай сілы на Беларусь. Масква спадзяецца, што авантура ёй удасца, і Маскоўшчына будзе распараджацца ва Усходняй Эўропе.

Тут нам трэба разумець, што манэўры “Захад-2017” выявілі і агалілі пагрозу вайсковай акупацыі Беларусі з боку Расеі і наглядна адчынілі пляны гібрыднай вайны (гэта значыць паступовага пранікненьня ўнутр краіны і вайсковы захоп яе знутры). Адзначу этапы расейскай гібрыднай вайны ў дачыненьні да Беларусі.

1. Прывядзеньне да вышэйшай улады ў краіне здрадніка Беларусі і стаўленіка Масквы.

2. Ліквідацыя пры дапамозе стаўленіка дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расеяй.

3. Стварэньне палітычнага фантому “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі.

4. Штучная прывязка эканомікі Беларусі да расейскага рынку і энэрганосьбітаў.

5. Ліквідацыя беларускай школы і адукацыі на беларускай мове.

6. Ліквідацыя беларускіх нацыянальна-дзяржаўных сымвалаў і ўвядзеньне дзяржаўнасьці расейскай мовы.

7. Падтрымка антыканстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту ў 1996 годзе і спрыяньне ўстанаўленьню дыктатуры аўтарытарнага рэжыму.

8. Раскол і фактычная ліквідацыя Беларускага Народнага Фронту ў 1999 годзе.

9. Разбурэньне грамадзянскай супольнасьці.

10. Ліквідацыя і выгнаньне палітычных лідэраў нацыі.

11. Ліквідацыя нацыянальных беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, радыё і тэлебачаньня.

12. Ліквідацыя традыцыйных укладаў беларускай вёскі, этнацыд, кансэрвацыя савецкай формы сельскай гаспадаркі.

13. Штучная забарона рэформаў эканомікі.

14. Ураўненьне расейскага грамадзянства зь беларускім.

15. Злучэньне дзейнасьці беларускай і расейскай спэцслужбаў.

16. Абсадка беларускіх узброеных сіл расейскімі генэраламі і афіцэрамі.

17. Адкрыцьцё неабмежаванага эфіру для расейскага тэлебачаньня, радыё і і прапаганды.

18. Стварэньне сістэмы прапаганды і ўмоваў жыцьця, накіраваных на задушэньне ў беларусаў волі да супраціўленьня.

19. Арганізацыя пэрыядычных вайсковых манэўраў на тэрыторыі Беларусі з адпрацоўкай формы акупацыі і барацьбы супраць магчымага беларускага супраціву.

20. Такім чынам, перад намі дэталёвая, расцягнутая на гады сістэма гібрыднай вайны супраць беларусаў, паэтапная карціна аслабленьня і зьнішчэньня беларускай нацыі, падрыхтоўка яе да лёгкага і бязшумнага захопу.

Мы бачым, наколькі гэта ўсё сур’ёзна і якая тэрміновая патрэбна зараз арганізацыя і яднаньне нацыянальных патрыятычных сіл.

Пра Расею і пра прыроду яе крымінальнай агрэсіўнасьці трэба ведаць, што Расея за ўвесь час свайго існаваньня ў розных формах імпэрыі ніколі не імкнулася нармальна суіснаваць з суседзямі і з усім сьветам. Яна абавязкова будавала пляны захопу суседніх краінаў, іхных багацьцяў і тэрыторыі, развальвала іхную эканоміку і гандаль, арганізоўвала там шпіёнскую дзейнасьць, правакацыі і дывэрсіі, выкарыстоўвала антынародную прапаганду і палітычныя забойствы, стварала “пятую калёну” і г.д. Гэтая вайна з усім сьветам пэрманэнтная, і ўвесь сьвет успрымаецца расейцамі як варожы Расеі.

На сёньняшні дзень, пад ціскам абставінаў Расея зрабіла перадыслакацыю і знаходзіцца ў стане гатоўнасьці. Як толькі будуць створаны ўмовы для акупацыі і вайны, расейскія войскі хутка зойдуць праз адкрытую мяжу на тэрыторыю Беларусі, працягваючы свой агрэсіўны наступ на немаскоўскі сьвет.

Нам, беларусам, трэба браць прыклад з нашых заходніх суседзяў, рыхтаваць патрыятычныя групы абароны Бацькаўшчыны. Беларусы мусяць быць гатовымі да інвазіі з Усходу і да адпору агрэсарам. Гэта галоўнае, на чым трэба цяпер засяродзіцца беларускім патрыётам.

Авантурныя пляны Пуціна праваляцца. Толькі будзьма гатовымі цьвёрда супрацьстаяць расейскай агрэсіі і вайне.

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк / 03-10-2017
Зянон Пазьняк Беларусь Змаганьне Супраціў
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-10-04

Усё раскладзена па палічках. Вам не зразумела, беларусы?

Бяз тэмы Аўтар: М.Н. 2017-10-04

Сам путлер не праваліцца. Забяспечыць гэта -- наша задача.

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-10-04

То, что опасность никуда не миновала абсолютно верно, также как и абсолютно верно что приостановка этих планов связана именно с провалившейся попыткой Путина развязать во время активной фазы учений конфликт между Сев. Кореей и США. Мы хорошо видели как до последнего момента не прекращались провокации через Ким Чен Ына, запуски ракет и т.д. Всё это сто процентов связано. Если была бы развязана или будет развязана эта война и не исключено что с ядерной провокацией, очевидно Москва воспользуется этим для наступления как и предполагалось с использованием белорусской территории, против ли Украины против ли Балтии это зависит от ситуации, но судя по всему не исключено ни то ни другое, тем более если посмотреть на сам характер учений то непосредственно то и отрабатывалось а именно провокация конфликта с Балтией и даже с Польшей, несмотря на то , что это страны НАТО, как видим Путин не исключает такого варианта в условиях серьёзного глобального противостояния детонатором которого может стать война на корейском полуострове, попытка вбить клин в НАТО выглядела бы логично. Очевидно что милитаризации и ядерная программа Сев.Кореи в данный момент форсируются Москвой с целью опередить события и приблизить конфликт, потому как Путина и его режим поджимают санкции и очень малый интервал времени у них остаётся, меньше полугода, несколько месяцев до обнародования и ареста активов. В этой ситуации Америке нужно действовать попланово, т.е. в первую очередь довести до конца первый вопрос, и лишь затем, если планируется военная фаза в решении северокорейской ядерной проблемы, приступить к ней, однако всё конечно будет зависеть от развития событий, Россия подтягивает в данный момент войска к границе с Северной Кореей а это предвестник того, что запуск возможен уже в ближайшее время. И ничто абсолютно к сожалению тут никто не контролирует и ничем не управляет, Лукашенко выступает фактически в роли театральной декорации, на фоне никуда не девшихся московских планов. Ситуация как была серьёзная так и остаётся. Поэтому в любом случае важна общественная и политическая составляющие демилитаризации и исключения Беларуси из этих событий и прежде всего понимание этого элитами, понимание тех угроз которые имеют место, государственным и личным интересам всех.

Бяз тэмы Аўтар: ! 2017-10-06

Заказчик

МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ

Объект закупки

Оказание услуг по комплексному обслуживанию казарменно-жилищного фонда военных городков Министерства обороны Российской Федерации, расположенных на территории Республики Беларусь в 2017 - 2018 годах.

Место доставки товара, выполнения работ и оказания услуг

Республика Беларусь, содержится в Приложении № 1 к документации об аукционе.

Итого: 167 091 577,00 rub

http://zakupki.gov.ru/epz/order/notice/ea44/view/common-info.html?regNumber=0173100004517001559

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)