змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Зянон Пазьняк: An ridire bán

Зянон Пазьняк

 

An ridire bán

Ag gabháil an bóthair dom

    casadh marcach orm

Fallaing bán air

agus é ar chapall dearg,

-- A ridire – ar cé atá tú ag faire?

-- Pháirc taím ag cuardach an ghaoth sa a chara.

-- Tá an ghaoth socraithe, -- adúirt mé, --

Agus ní bhfhaigheadh tú é.

Agus anois tá foraois fásta

Ar phaírc an chatra.

Agus stad mé

    chun taispeant dó na crainn.

--Ná stad! Lean ort! –

A d’iarr an ridire orm. --

Is é do pháirc an bóthair má síadann tú.

Fásfaidh an foraois ar an bóthair.

Sin a dúirt sé agus dímigh ar chosa in airde.

2001, Vársá

 

An íomna shíoraí

I rith mo shaol do thaisteál mé

    go forleathan i Bhealarúis.

Agus andis tá sí i ndlúth agus

In inneach mo chroí.

Tá sí i mo shúile agus i m’anam istigh.

Táim ag seoladh ina treo san

    fharraige siórat

Ach nuair a smadinim

    ar do shonas,

A mháthairthír,

B’hfhearr i bhfad dá gcallfí mé,

Ná tú a fheiséal i ndadirse.

2002, Vársá

 

Polatsk

Cloigh Naomh Sábha ag bualadh

Mánach óg ag cur Focal ar phár

San chillín lonrach.

 

Mscislau

Is cosúil nach é an fhearthain

Ach an fhuil atá ag sileadh siós

Cliathán trí chlais –

Agus triocha bliain imithe –

Anois maireann an rian.

Пераклала на ірляндскую Эн Мур

 

Энн Мур

Эн Мур (у цэнтры) з сям’ёй.

 

Вершы Зянона “Белы рыцар”, “Вечны вобраз”, “Полацк” і “Мсьціслаў” пераклала Эн Мур. Упершыню ў гісторыі беларуская паэзія загучала на ірляндскай мове! І дзе – у горадзе, само імя якога ёсьць знакавым для хрысьціянскай гісторыі і культуры Ірляндыі. Эн Мур сваё жыцьцё адпрацавала настаўніцай у Кэлсе, дзе ўсё сьведчыць аб велічы старажытнай кэльцкай нацыі. Менавіта тут каля 800 года была створана Leabhar Cheanannais (Book of Kells) – ілюмінаваны манускрыпт Эвангельляў, шэдэўр хрысьціянскага мастацтва. Дагэтуль у горадзе і на месцы кляштара, дзе працавалі манахі-перапісчыкі і ілюмінатары, стаяць сярэднявечныя манумэнтальныя крыжы і тагачасны храм, адлюстраваны ў мініяцюрах Кнігі з Кэлса. Сваёй славай і драматычнай гісторыяй Кэлс так блізкі нашаму Полацку. У гэтых цэнтрах на супрацьлеглых палюсах Эўропы пісалася Слова (Focal) нашых нацый і ўсяе хрысьціянскай цывілізацыі.

Цяжкое змаганьне за сваю тоеснасьць і мову нашы народы працягваюць дагэтуль, нягледзячы на, здавалася б, розныя ўмовы існаваньня ў сучасным сьвеце. Сям’я Джона і Эн Мураў – адна зь нямногіх на ўсё графства, дзе ў хаце заўсёды размаўлялі на роднай мове. Вялікая бібліятэка ірляндскіх кніг (энцыкляпэдыі, навуковыя выданьні, белетрыстыка, дзіцячая літаратура) была і ёсьць жывой крыніцай ведаў і натхненьня для гэтых людзей, сапраўдных ірляндцаў – захавальнікаў і адраджэнцаў роднага і сьвятога. Яны маюць даўнюю повязь з Беларусьсю. Былі сярод першых, хто адгукнуўся на бяду нашага народу і пачаў арганізоўваць ў Ірляндыі дапамогу для пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. На працягу гадоў Муры прымалі ў сваім доме беларускіх дзяцей.

 

Кніга Келса і Крыж Эўфрасіньні

Старонка Кнігі з Кэлса і Крыж Еўфрасіньні Полацкай

 

“The Chieftans & Sting”

 

“Стары Ольса”. Песьня аб князю Вітаўце

 

Белы рыцар

Ідучы па дарозе,

    я спаткаў вершніка

У белым плашчы

    на чырвоным кані,

-- О, рыцар, каго сьцеражэш?

-- А ветру шукаю ў полі, мой брат,

-- Няма ўжо ветру, -- кажу, --

І ня будзе,

І поле бітвы лесам парасло,

І я спыніўся,

    каб паказаць яму дрэвы.

-- Не спыняйся. Ідзі, --

Сказаў мне белы рыцар. –

Тваё поле – шлях.

Як спынішся –

Вырасьце лес на шляху.

Сказаў – і прышпорыў каня.

2001 г., Варшава

 

Вечны вобраз

За жыцьцё я шмат паезьдзіў

    па Беларусі.

І цяпер яна ўся ў маім сэрцы.

Стаіць у вачах і ў душы са мной.

Плыву і плыву да яе

    па бясконцым моры.

Але калі падумаю

    пра шчасьце Тваё,

О, Бацькаўшчына,

То лепш бы я тут загінуў,

Чым убачыў тваю няволю.

2002 г., Варшава

 

Полацк

Зьвіняць званы

    Сьвятой Сафіі,

І піша Слова

    у кельлі сьветлай

Малады манах.

 

Мсьціслаў

Здаецца, што не дождж –

Сьцякае кроў з узгоркаў

Уніз па баразьне

Праз тры стагоддзі

І пакідае сьлед.

/ 09-08-2017
Зянон Пазьняк Ірляндыя Пераклад Верш Ірляндская мова
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-08-09

Жыве Беларусь! Слава Ірляндыі!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы
Зянон Пазьняк: Аб важных падзеях
Цытата дня: Галіхвэ будуць “абкатваць”...
АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ