змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ВАРЦЕ КУРАПАТАЎ

Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, складанасьці і неадназначнасьці, Курапацкая варта энтузіястаў, якая ўжо паўтары месяцы доўжыцца супраць ганебнай зьнявагі беларусаў пад назовам "Бульбаш-хол -- поедем-поедим", гэтая варта ёсьць аб'ектыўна станоўчая і патрэбная. Сваім стаяньнем яна шмат зрабіла дзеля інфармацыі людзей пра правакацыйную задуму ворагаў Беларусі, пра подлую ролю ў гэтым уласьнікаў незаконнага аб'екту ў ахоўнай зоне Курапатаў, пра маніпуляцыю і карумпаваную пазыцыю прадажнага чынавенства.

На баку варты самае галоўнае -- праўда і маральная пазыцыя. Іхныя дзеяньні часам сумбурныя, бездапаможныя, яны часта ня ў стане супрацьстаяць правакатарам з вонку і знутры, але нельга ня бачыць ахвярнасьці і адчайнай упартасьці гэтых людзей. Нават арышты, траўмы і калецтвы, ня стрымліваюць пратэстоўцаў, каб адстаяць гонар, справядлівасьць і памяць па расстраляным народзе. Нават дзясяткі міліцэйскіх пратаколаў, складзеныя слугамі рэжыму на многіх, каб абрабаваць штрафамі, абабраць, прымусіць думаць толькі пра голад і хлеб -- нават гэта не палохае людзей.

У грамадзтве тое бачаць і разумеюць. Грамадзкая думка (тая, што ўжо абудзілася) асуджае афёру з рэстаранам у ахоўнай зоне Курапатаў. Шмат каму адчыняюцца вочы на сапраўдныя матывы злачынства ля магіл расстраляных.

Пратэстнае стаяньне і канфлікты перад брамай злачыннага шынка далі магчымасьць убачыць і зразумець, што існуе пэўны план зьнішчэньня Курапатаў і супроцьстаяньне ля рэстараннага аб'екта -- першы яго этап. Тут праверка на паводзіны грамадзкасьці. Шырокі пратэст спыніў бы атаку на Курапаты.

За апошні час я прысьвяціў гэтай тэме каля дзясятка інфармацыяў, допісаў і артыкулаў пра Курапаты. Цішыня. Дакладна дзейнічае ўстаноўка: "Пазьняка няма. Ён не існуе."

Але вось зьявілася мая інфармацыя пра гібрыдную акцыю Масквы ў Курапатах і пра пэрспэктывы сілавога ўмяшаньня ў беларускія справы. І тут яны ня вытрымалі, выскачылі. У кожнай рэдакцыі ў запасе існуе істота, якую скарыстоўваюць на такія справы. Пачынаючы ад "Политического собеседника", яны заўсёды ёрнічаюць, хіхікаюць, стараюцца ахаяць, прынізіць і думаюць, што такімі трольнымі паводзінамі некага пахаваюць, што іхняй брахні павераць. Поўная дэградацыя канторскага жанру. Але сімптаматычна, што яны выскачылі.

Пратэстантам перад брамай злачыннага аб'екта я б цяпер параіў вельмі ўважліва назіраць і сачыць за ўсім, што там адбываецца, фатаграфаваць, запісваць нумары машын, час прыезду, характар тавару, прывоз-вываз, фізіяноміі, тыпажы і г. д. Трэба тое рабіць сістэмна, шмат што адчыніцца.

Гэта ня проста рэстаран-бардэль.Тут рыхтуецца маскоўская база на пэрыяд гібрыдных дзеяньняў. Цераз агульны плот з рэстаранам разьмешчана расейская транспартная кампанія «Энергия», якая спэцыялізуецца па дастаўцы грузаў зь Беларусі ў акупаваны Крым і так званыя ДНР і ЛНР і наадварот – адтуль у Беларусь. Тут, практычна, гатовы канал па таемнай дастаўцы зброі і «іхтамнетаў», калі будзе загад з Крамля.

Уласьнікі рэстаран-аб'екта ня проста цынікі і амаральныя людзі, яны даўно ўключаны ў подлыя справы подлых структур. Усё гэта паступова вылезе наверх і стане бачна кожнаму чалавеку. Рана ці позна месца іх будзе на лаве падсудных. Пытаньне часу. І праўда пераможа.

26 ліпень 2018 г.

Зянон Пазьняк / 01-08-2018
Зянон Пазьняк Курапаты Бульбаш-хол Поедем-поедим
Абмеркаваньне
Скрепный сатанизм. Аўтар: Дмитрий 2018-08-05

Как излагал уважаемый Зенон Станиславович, построенная на костях сотен тысяч убиенных российскими большевиками беларусов увеселительно-развлекательный бордель "бульбашь-хол - поедем поедим" --- опорная база фсб, имеет сатанинскую атрибутику... Почитайте книгу пророчеств Даниила Андреева "Роза мира" в которой он высказывает мнение, что неподдающиеся логике сталинские массовые репрессии, десятки миллионов убиенных граждан СССР, есть не что иное как огромное сатанинское жертвоприношение, так как сущности ада питаются выделениями людских страданий и других грехов называемых гаввахом, а за это Сталин впадал в состояние хохха и ад за это питал Кобу Джушашвили сатанинскими силами . СОВЕТСКО-РОССИЙСКО-ЧК-НКВД-КГБ-ФСБЭШНАЯ САТАНИНСКАЯ ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ НАЛИЦО !!!!!!!!

аолл Аўтар: Менчанин 2018-08-05

По сути Москва показала , кто тут хозяин и чего стоит Лука и его госаппарата на самом деле. Беларуское государство он защищать и развивать, прямо скажем ,не намерен, да и не может, а лишь держит в страхе население со своими прислужниками. Вообще такое рабство позор для РБ. Лука вроде вообще украинец, а не беларус и ему народ РБ неинтересен и чужд. Т.е. в РБ развиты порядки Вост. Украины времён СССР, только в Украине ресурс мощнее и народ посмелее. Скорее всего эти люди во власти не связывают себя с народом и РБ как государством. Для них главное номенклатурное иждивенческое обогащение, а РБ , мол, это сказка писателей.

А ты быў у Курапатах??? Аўтар: Prijatel 2018-08-27

А ты быў у Курапатах???

Чым ты дапамог тым ахвярам?

Што палеглі там у ямах?

Большасць і ня ведае нічога.

Пра тое што была там учора.

Ім акрамя ежы, ні чога не патрэбна ў жыцці.

Ім нічога не цікава, а не тое, каб прыйсьці.

Маленькая купка змагароў там даглядае.

Калі патрэбна то і могілкі абараняе.

Добрыя людзі прыязжаюць з далечы.

А большыня сядзіць дома на печы.

Заклік быў для брукаванкі прынесці каменьчык.

Але гарыт у каплічцы адзінока агенчік.

Памяць народу адшыбла людаецкая ўлада.

Калі ўсе маўчаць, то гэта ўжо здрада.

Здрада усім растраляным у тым лясочку.

Можа ўсё паўтарыцца і растраляюць Вас у тым пясочку.

Веру ў нацыю яна прачнецца і разам з намі паустане.

Людажэрам ня будзе места ў нашым стане.

Людзі у нас вельмі слаўная краіна з слаўным народам.

Яе трэба абараніць ад нечысці і усялякіх уродаў.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: