змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт.

Масква хацела па-новаму замацаваць свой Савецкі саюз, думала ашукаць беларусаў і ўсе акупаваныя народы СССР, прапанавала прыняць фармальныя дэклярацыі пра нібы та суверэнітэт і потым, нібы та дабраахвотна, заключыць новую дамову пра новы Савецкі саюз, прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Камуністы ў БССР на такое пагаджаліся, але насуперак ім стаў Беларускі Народны Фронт. Дэпутаты Фронту ў Вярхоўным Савеце падрыхтавалі і неверагоднымі высілкамі і сьмелай тактыкай дамагліся прыняцьця не фармальнай, а прынцыпова значымай Дэклярацыі аб суверэнітэце, якая потым, 25 жніўня 1991 года, паслужыла падставай для аб'яўленьня рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і стварэньня незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Дэклярацыя аб Суверэнітэце (афіцыйная назва: "Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР") -- гэта важны палітычны і юрыдычны крок да дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Змаганьне за незалежнасьць, за стварэньне незалежнай Беларускай дзяржавы -- гэта быў доўгі гістарычны працэс, на шляху якога трэба адзначыць некалькі этапаў. Вызначальныя падзеі і даты беларускай дзяржаўнай незалежнасьці -- гэта Акт 25 Сакавіка 1918 года аб Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР, прынятая 27 ліпеня 1990 года, і вянец усяму працэсу змаганьня за незалежнасьць -- 25-ы Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя аб суверэнітэце набыла статус Канстытуцыйнага закона і была ўтворана незалежная Рэспубліка Беларусь з гэрбам "Пагоня", Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і ўсімі атрыбутамі суверэннай дзяржавы.

У вольнай Беларусі пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму гэтыя тры даты, тры этапы змаганьня будуць сакралізаваныя (яны ўжо сакралізаваныя) і адлюстраваныя як нацыянальныя дзяржаўныя сьвяты беларускага народа. Сьвятаў нацыі павінна быць шмат. Яны аб'ядноўваюць і ўзвышаюць народ. Памятныя ўрачыстасьці нацыянальнай гісторыі асьвячаюць нацыю, робяць яе відушчай. Дзякуй Богу, што яны, гэтыя сьвяты, у нас ёсьць такога маштабу і што існуе наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь.

Слава Айчыне!

27 ліпеня 2017 г.

Зянон Пазьняк / 27-07-2017
Зянон Пазьняк Беларусь Незалежнасьць Сьвята 27 ліпеня Дэклярацыя аб суверэнітэце
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Маладзён 2017-07-27

Жыве Беларусь!

Са Сьвятам!

Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-07-27

Жыве Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-07-27

!Божа, 200 гадоу змагання, 200 гадоу пакут, болю i смерцi.. Але, й - Жыцыя! Дзякуй, Пан Бог! Жыве, я сказау, Жыве вечна Наша Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-07-27

Са сьвятам!

Просьба спадару Зянону Станіслававічу пісаць больш дакладна, таму што сказ:

"...25-ы Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя аб суверэнітэце набыла статус Канстытуцыйнага закона і была ўтворана незалежная Рэспубліка Беларусь з гэрбам "Пагоня", Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і ўсімі атрыбутамі суверэннай дзяржавы."

можна зразумець так, як быццам гэрб "Пагоня" і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (а таксама назва "Рэспубліка Беларусь") былі прынятыя ў якасьці дзяржаўных 25.08.1991, хаця насамрэч гэта адбылося 19.09.1991 г.

Бяз тэмы Аўтар: Ларыса 2017-07-28

Ага, а Зянон Станіслававіч узяў і "забыўся" тое, чым сам кіраваў. Скутэр, чытайце ўважліва сказ, які цытуеце: "і была ўтворана". Мабыць, і дзецям зразумела, што маюцца на ўвазе наступныя падзеі. Напрыклад, нацыянальная армія (з пералічаных атрыбутаў) таксама не магла быць утворана за адзін дзень 25 жніўня. У вас вузкалобае прачытаньне тэксту.

Бяз тэмы Аўтар: TC 2017-07-28

Жыве Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-07-31

Ларыса, вось будзе чытаць гэты тэкст які-небудзь шкаляр, які толькі пачынае цікавіцца найноўшай гісторыяй, і зразумее так, як я напісаў вышэй. А потым будзе усім казаць, што 25.08.1991 была ўтворана незалежная Беларусь (што праўда, хаця і тут можна казаць, што незалежнасьць была адноўлена) а таксама што ў гэты ж дзень нацыянальныя сімвалы былі прынятыя ў якасьці дзяржаўных.

Нават такому Вялікаму Чалавеку як Зянон Станіслававіч часам пажадана вычытка тэкстаў іншымі людзьмі, лепш за ўсё кандыдатамі або дактарамі фіз.-мат. або тэхнічных навук, таму што такія людзі звычайна могуць максімальна дакладна і адназначна перадаць думку.

Дарэчы, сапраўды Вялікія Людзі заўсёды пазітыўна ўспрымаюць канструктыўную крытыку і стараюцца выкарыстаць заўвагі для ўласнага росту.

Ларысе Аўтар: Янка 2017-08-01

А што ж Вы хочаце, панi Ларыса, ад паскудных акупантау? Як кажуць французы - "на вайне як на вайне" - все средства хороши - акупацыйныя сьмярдзючыя боты хоць неяк iмкнуцца напаскудзiць - абгадзiць Беларусь и беларусау, закласьцi у нашыя душы сумнеу, сум, порженческие настроения - калi не наупрост, дык хоць наускосна - по подленькому, по маленькому. Ведаеце як ватники моцна i доуга сьмярдзяць? Вось паспрабуйце ткнуць у ватнiк галавешку - той тады пабачыце як той ватник сьмярдзiць i яго вельмi цяжка патушыць!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: