змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Жывы з Крамля ня выйдзе…”

Журналіст: Ці можна, зыходзячы з Праграмы Узбраеньня Расеі, меркаваць, што РФ рыхтуецца да новай вайны?

Слава Рабіновіч: Хачу нагадаць, што колькі гадоў таму была прынята праграма пераўзбраеньня расейскай арміі да 2020 года. Аб’ём грашовых асігнаваньняў складаў 20 трыльёнаў рублёў. Калі гэтая праграма прымалася, курс рубля быў парадку 30 за даляр, то бок фактычна йшлося пра суму парадку трыльёна даляраў.

На маю думку, і ня толькі на маю, гэтая праграма была адной з самых вялікіх у гісторыі постсавецкай Расеі схем па распілоўваньню расейскага бюджэту.

Былі і іншыя гіганцкія сумы, хаця і больш сьціплыя. Напрыклад, выдаткі на Алімпіяду ў Сочы налічвалі 50 мільярдаў даляраў. Былі і сумы паменш, як, напрыклад, адзін мільярд даляраў на рэстаўрацыю Вялікага тэтра.

Калі ўлічыць, што спілоўваецца прыкладна 60%, плюс-мінус, то з мільярда, выдзеленага на рэстаўрацыю тэатра, было скрадзена парадку 600 мільярдаў даляраў. Калі ў цэлым паглядзець на гэтыя прапорцыі, то тая праграма пераўзбройваньня расейскай арміі, пра якую я згадаў, мабыць, меркавалася як крадзёж парадку 500 мільярдаў даляраў. Пасьля 2014 года рубель упаў у два разы, і цяпер гэтая сума ў пераліку на валюту ў два разы менш. Тым ня менш, яна ўсяроўна шалёная.

Пасьля выдзяленьня гэтых гіганцкіх сум на Чырвоную плошчу выязджае танк “Армата”, зроблены з кардону, які глохне, які ня могуць завесьці і які нават ня могуць адбуксіраваць.

Пасьля гэтага ў паўкругасьветнае падарожжа накіроўваецца авіяносец “Адмірал Кузьняцоў”, які сьмярдзіць чорным дымам на ўвесь сьвет і зьяўляецца пасьмешышчам для людзей, якія глядзяць на гэтую ганьбу. Пасьля гэтага з борту “Адмірала Кузьняцова” пачынаюць узьлятаць самалёты і падаць проста зь яго ўзьлётна-пасадачнай паласы ў сусьветны акеан.

НАТО за ўсю сваю гісторыю не састрэліла ніводнага расейскага самалёта, а “Адмірал Кузьняцоў” здолеў зьнішчыць адразу два.

Я ўжо нават ня буду казаць аб тых абмежавальных мерах, якія былі ўведзены супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу, што на самой справе ставіць ВПК у сытуацыю непазьбежнага тэхналагічнага адставаньня, згасаньня і іншага.

Уласна, любыя праграмы, якія ёсьць, якія будуць напісаны або якія будуць прыняты ў пуцінскай Расеі, зьяўляюцца нічым іншым, як пачварным распілам грошай народанасельніцтва, пачварным распілам бюджэта.

У часы Савецкага Саюзы, умоўна кажучы, апошніх дзесяці гадоў яго існаваньня, ён улез у вялізную гонку ўзбраеньняў з ЗША, і гэта паслужыла адным з асноўных фактараў разбурэньня СССР. З вялікай упэўненасьцю можна казаць, што гэтым разам Расейская Фэдэрацыя, якую прадстаўляе Пуцін і ягоная АЗГ, улазіць ня столькі ў гонку ўзбраеньняў, колькі ў бескантрольны распіл бюджэтных грошай пад маркай гонкі ўзбраеньняў.

Але ў гэтым выпадку ня будзе ні ўзбройваньняў, ні Расейскай Фэдэрацыі.

Гэта лёгка даказваецца эканамічна. Дарэчы, у красавіку 2014 года газэта “Ведомости", якая ў той час была яшчэ газэтай іншай якасьці, апублікавала артыкул эканаміста Яўсея Гурвіча пад назовам: “Гарматы аб масла”, у якой ён аргумэнтавана даказвае – і зь ягонымі аргумантамі я згодны, – што, калі такая дзяржава, як Расейская Фэдэрацыя, з такой эканомікай, пачынае рабіць гарматы на шкоду маслу, то ў выніку ня будзе ні гармат, ні масла.

Чакаем. Паводле гістарычных мерак, засталося ня так доўга.

Ж.: На носе новы прэзыдэнцкі тэрмін Уладзімера Пуціна. Усе меркавалі, што Пуцін узору 2000 года быў ледзь не дэмакратам – прынамсі, менавіта так ён сябе пазыцыянаваў. Пуцін узору 2017 года – зусім не дэмакрат. Якім будзе Пуцін узору 2018-2024?

С.Р.: Я ня ведаў, што такое Пуцін-дэмакрат, але цяпер я ўжо ня ведаю, што такое і Ельцын-дэмакрат. Калі пачынаеш адкручваць назад і аналізаваць, то разумееш, што Пуцін – гэта тыповая гэбэшная разводка, маскі даўно скінуты. Якія б новыя маскі ён ні надзяваў, усё аб ім зразумела – ён той, кім ён зьяўляецца: пачварным чалавекам з мэнтальнасьцю дробнага гэбэшніка і гопніка з ленінградзкай падваротні, які спачатку ператварыўся ў бандыта сярэдняга ўзроўню, а потым стаў бандытам міжнароднага ўзроўню.

Ён узначальвае арганізаваную злачынную групоўку вельмі вялікага маштаба, якая ў выніку вядомых падзей апошніх 20 гадоў унікальным гістарычным чынам захапіла цэлую дзяржаву. Адпаведна, на пуцінскую АЗГ працуе цэлая дзяржава – працуе ўвесь чынавенскі апарат, працуюць так званыя СМІ, якія ператвораны ў сродкі масавай прапаганды, працуюць іншыя галіны ўлады – заканадаўчая і судовая. Па сусьветных і па гістарычных маштабах гэта ёсьць цалкам унікальная сытуацыя. Яна дакладна скончыцца, але невядома, чым. Гэта надзвычай небясьпечная сытуацыя для ўсяго сьвету.

Ж.: На вашу думку, гэта будзе апошні тэрмін Пуціна або перадапошні?

С.Р.: Пуцін жывы з Крамля выйсьці ня можа. Вы гэта ведаеце, я гэта ведаю, і ён гэта ведае.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/abroad/slava-rabinovich-blits.htm

/ 02-01-2018
Расея Пуцін Масква Крэмль
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Валеры БУЙВАЛ: Зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні спосабам рэжымнай “мэмарыялізацыі”
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ"
Шызафрэнія
Iмітація вбивства Бабченка виявила дві мети російських спецслужб