змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Запрашаем на сустрэчу з Зянонам Пазьняком у Вільні

8 траўня ў Вільні ў Доме нацыянальных згуртаваньняў (вул. Раўгіклас 25, Вільня) адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы „НАРОДНАЯ ПРАГРАМА „ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”. Запрашаем на сустрэчу ўсіх зацікаўленых, тых, хто знаходзіцца ці жыве ў Вільні, спецыялістаў розных галін, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, актывістаў, журналістаў. Пачатак у 14.00.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.

- У часе сустрэчы будуць выстаўленыя новыя кнігі Зянона Пазьняка, якія можна будзе набыць.

- Падчас сустрэчы прысутным стваральнікам Праграмы спадарам Зянону Пазьняку, Сяргею Папкову, Паўлу Усаву, Юры Беленькаму, Лявону Баршчэўскаму можна будзе задаць пытанні.

Запрашаем на мерапрыемства.

Арганізатары:

- Таварыства беларускай культуры ў Літве

- Асацыяцыя “Крывія”

/ 05-05-2017
Зянон Пазьняк Вільня Летува Народная праграма Вольная Беларусь
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-05-05

Усе, хто можа!

Праграма Аўтар: Яўген Мурашка 2017-05-05

Мяркую, што абмеркаваньне Праграмы, патрэбна рабіць больш шырэй.

Было б някепска арганізаваць вялікую. канферэнцыю з запрашэньнем рознапрофільных нацынальна скіраванных адмыслоўцаў,навукоўцаў, і прадстаўнікоў нацыянальна патрыятычных колаў беларускага грамадства і замежжа.

Бяз тэмы Аўтар: жанчыны 2017-05-05

З Днём нараджэньня,паважаны спадар Юрась Беленьки!

Бяз тэмы Аўтар: Сведка 2017-05-05

Калі ласка, зрабіце стрым ці відэазапіс з якасным гукам для жыхароў Беларусі.

З белага аркуша... Аўтар: Белпехота 2017-05-06

Беларуская дзяржава павiнна быць пераустаноулена , бо надта радыкальныя змены патрэбны , спадчына лукашыстау не можа быць прынятая.

рэгістрацыя Аўтар: Міхась 2017-05-06

Планую адмыслова паехаць з Менску. Таму калі б была магчымасць рэгістрацыі (і адпаведна гарантыі таго, што будзе месца), было б цудоўна.

ЖАНЧЫНЫ Аўтар: Sigizmund 2017-05-08

Не ведаў. Дзякуй. Далучаюся. Мужны Чалавек.

Бяз тэмы Аўтар: Раман 2017-05-09

Сапраўды, лукашызм СТОЛЬКІ(!) наСССРаў Ў Беларусі, што пасьля ўго скананьня зьявіцца адчуваньне, Новага неба й Новай зямлі. Але расчышчаць й праветрываць давядзецца кардынальна.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)