змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Вольны Ідэль-Урал”

Мэта платформы – аднавіць рэальны сувэрэнітэт карэнных народаў рэгіона.

Заснавальнікі новага грамадзкага руху, член праўленьня Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) Рафіс Кашапаў і прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны эрзя Баляень Сырэсь (Аляксандр Болькін) і Ажамасонь Кірдзя (Расьціслаў Мартынюк), спадзяюцца ўбачыць сярод будучых актывістаў прадстаўнікоў ўсіх народаў рэгіёна, якіх злучае пагроза асіміляцыі, страты нацыянальнай мовы, адсутнасьць магчымасьці распараджацца прыроднымі рэсурсамі.

-- Тое, што народы гэтыя размаўляюць на розных мовах і спавядаюць розны рэлігіі, не зьяўляецца перашкодай. У нас ніколі не было сур’ёзных супрацьстаяньняў, разам ваявалі і супраць манголаў, і супраць маскоўскіх войскаў, -- сказаў Кашапаў. Па яго словах, у стваральнікаў новага аб’яднаньня ёсьць праграма дзеяньняў, якую яны зараз не гатовыя публікаваць. Для яе рэалізацыі ў будучыні арганізатары хочуць прыцягнуць усіх жадаючых з ліку нацыянальных арганізацый Паволжска-Уральскага рэгіёну, якія дзейнічаюць цяпер.

Пакуль Кашапаў і ягоныя таварышы з ліку ўкраінскіх эрзя абвясьціцлі асноўныя прынцыпы “Вольнага Ідэль-Урала”. Гэта негвалтоўныя дзеяньні ў рамках міжнароднага права з мэтай дамагчыся рэалізацыі дзяржаўнага сувэрэнітэта татараў, башкіраў, удмуртаў, марыйцаў, чувашоў, эрзянаў, макшанаў. Ініцыятары новага грамадзкага аб’яднаньня мяркуюць, што ў будучыні гэтыя народы злучацца ў канфэдэрацыю, будуць кантраляваць ня толькі ўласныя рэсурсы, але і зьнешнюю палітыку, і абарону. Адзін з лідэраў украінскіх эрзя Аляксандр Болькін упэўнены, што ў цяперашніх умовах Україна – самае адпаведнае месца для злучэньня народаў Паволжа.

-- Тут выдатныя ўмовы, бо тут накоплены той досьвед сацыяльнай актыўнасьці, які нам у будучыні вельмі дапаможа. Нас злучаюць агульныя праблемы, створаныя адным суб’ектам і вырашаць іх давядзецца разам. Калі не аб’яднаемся, то нас перасвараць і сутыкнуць ілбамі. Досьвед сумеснага змаганьня ў народаў ёсьць, хаця і даўні, прыгадайце хаця б рух на чале са Сьцяпанам Разіным, -- сказаў Болькін у камэнтары "Idel.Реалии".

Трэці ўдзельнік прэзэнтацыі, якая адбылася надоечы ў Кіеве, Ажамасонь Кірдзя (Расьціслаў Мартынюк) – выпускнік Варонежскага ўнівэрсітэта, вядомы ва Украіне сваімі дасьледваньнямі культуры, моваў і гісторыі фіна-вугорскіх народаў, ён стваральнік інтэрнэт-выданьня "Ugraina".

-- Гэта ёсьць трэцяя спроба, першая была сто гадоў таму, другая – пасьля другой сусьветнай вайны (ініцыяваны Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў “Антыбальшавіцкі блок народаў” – аўт.). Перакананы, што трэцяя будзе пасьпяховай, -- сказаў Мартынюк "Idel.Реалии".

На ягоную думку, працэс стварэньня паволжска-уральскай канфэдэрацыі карэнных народаў можа працягнуцца сто гадоў і болей. Дасьледчык зазначыў, што сёньня ўкраінскія ўлады прыходзяць да разуменьня: узброенае супрацьстаяньне з Расеяй на Данбасе і змаганьне за Крым могуць быць пасьпяховымі толькі пры наяўнасьці хаўрусьнікаў у самой Расеі. А імі, мяркуе Мартынюк, павінны стаць нацыянальныя рухі карэнных народаў. На афіцыйным узроўні пра іх падтрымку ня йдзецца, гэтым займаюцца грамадзкія дзеячы.

-- Ёсьць магічнае слова “вайна”. Прадстаўнікі нашай улады могуць пераканацца, што ў нацыянальных аўтаноміях Расеі ёсьць цэлыя ўчасткі на могілках, дзе пахаваны тыя, хто ваяваў на Данбасе супраць Украіны. Без хаўруса зь Ідэль-Уралам, Каўказам, рэспублікамі Комі і Карэліяй мы заўжды будзе знаходзіцца ў эпіцэнтры супрацьстаяньня з рэжымам, створаным Масквой і які аднаўляецца незалежна ад ідэалогіі, -- дадаў Марытнюк.

Анвар Дэркач

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.idelreal.org/a/29114642.html

/ 29-03-2018
Народ Незалежнасьць Урал Суверэнітэт
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маршал Манэргэйм: Зварот да фінскай арміі.
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (2)
“Москва! Как много в этом слове…”
Будні Масковіі