змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Водгукі з Украіны на арышт украінскага журналіста ў Менску

Чого варті запевнення Лукашенка у дружбі з українським народом, коли у Білорусі регулярно зникають наші громадяни?! Спочатку П.Гриб, тепер-власкор  Українського радіо П.Шаройко. Такі дії порушують усі Угоди та роблять лицемірними заяви про дружбу! Чи там Путін зовсім усе вирішує?

Вячаслаў Кірыенка, віцэ-прэм’ер Украіны

Крыніца: Фэйсбук.

 

Менск адкрыў “беларускі фронт” гібрыднай вайны РФ з Украінай

Чарговая правакацыя Беларусі – арышт нашага журналіста Паўла Шарэйкі сьведчыць пра адкрыцьцё беларускага фронту гібрыднай вайны Крамля з Украінай. Пуцін гвалтоўна зьдзер з Лукашэнкі “скуру” цывілізаванага дыктатара і міратворцы, роўнааддаленага ад абодвух бакоў вайны, і прымусіў адкрыта выступіць супраць Украіны.

“Менск да апошняга балансаваў у вайне на Данбасе, дэманструючы гібрыд “хаўрусьніцкіх” геапалітычных абавязацельстваў перад Масквой і – нэўтральных бізнэс-адносінаў з Кіевам”, -- мяркуюць у Цэнтры дасьледваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня (ЦДАКР).

Пры такіх умовах намаганьні Менска здавацца рэгіянальным донарам бясьпекі і найноўшай геапалітычнай пляцоўкай тыпу “Гэльсінкі-2” выглядаюць заангажавана, а часам – нікчэмна. З улікам гэтага скэптычна ўспрымаюцца астатнія ініцыятывы Беларусі, такія, як разьмяшчэньне на Данбасе беларускіх міратворцаў. Іх трэба разглядаць у кантэксьце васальнай залежнасьці Лукашэнкі ад Пуціна. Прыклад гэтага – правядзеньне на тэрыторыі Беларусі зьневажальных і непажаданых для Лукашэнкі вучэньняў “Захад-2017”. Там РФ адкрыта выкарыстала беларускую зямлю як плацдарм для магчымага нападу на краіны Балтыі і Польшчу.

Астатнія антыўкраінскія “пазлы” беларускага разьліву складаюць карцінку рэальных адносінаў Менску да Кіева. Сярод іх – галасаваньне супраць рэзалюцыі ААН па Крыму, выкраданьне расейскім ФСБ у Гомелі ўкраінца Паўла Грыба. Завяршальны мазок гэтага “эпічнага” палатна – арышт беларускім КГБ украінскага журналіста Паўла Шарэйкі, абвінавачанага ў шпіянажы. Гэта – калькаваная схема, якую ФСБ РФ раней ужо задзейнічала супраць Рамана Сушчанкі.

Фактычна Беларусь прыраўняла сябе да РФ у адносінах да Украіны. Таму і нашы адносіны да палітычнага рэжыму Лукашэнкі павінны быць адпаведнымі, у прыватнасьці, адносна ініцыяваньня санкцый супраць Менску. У ЦДАКР кажуць пра неабходнасьць увядзеньня Украінай санкцыйных мер супраць Беларусі ў вобласьці бясьпекі, а таксама эканамічнай, інфармацыйнай і дыпламатычнай плоскасьцях.

Першым крокам Украіны, на думку аналітыкаў ЦДАКР, можа стацца заява аб немэтазгоднасьці ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў саміце Усходняга партнёрства ЭЗ. Ён адбудзецца 24 лістапада ў Брусэлі, куды ўпершыню за шмат гадоў запрошаны прэзыдэнт Беларусі. Экспэрты мяркуюць, што Украіне трэба выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта ў саміце, бо толькі факт ягонай прысутнасьці там нівэлюе палітыку Эўраьвязу ў адносінах да базавых правоў чалавека і стрымліваньня расейскай агрэсіі. У ЦДАКР мяркуюць, што Укріана павінна запрапанаваць заходнім партнёрам пакет санкцый супрць Беларусі, мэта якога – прымусовае выйсьце гэтай краіны з фэадальнай залежнасьці ад Крамля.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://from-ua.com/news/424302-minsk-otkril-belorusskii-front-gibridnoi-voini-rf-s-ukrainoi.html

/ 20-11-2017
Акупацыя Расея Украіна Беларусь Лукашызм Расейска-украінская вайна Павал Шарэйка
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2017-11-20

Масква ўжо непрыхавана паказывае,хто хозяін у Беларусі,а хто халуй.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)