змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Віталь Портнікаў: Крымская вайна

У гадавіну анэксіі Крыма і за некалькі дзён да свайго “перавыбраньня” на царства прэзыдэнт Пуцін наведаў Крымскі мост. Гэтая паездка, якая стала як бы кульмінацыяй скарочанага з-за незразумелай хваробы перадвыбарчага шоў кіраўніка дзяржавы, яшчэ раз прадэманстравала: акупаваны і дэградуючы Крым – гэта ня проста галоўнае, а адзінае, што можа Уладзімір Пуцін запрапанаваць сваім выбаршчыкам. Але цяпер, праз чатыры гады пасьля анэксіі, варта назваць рэчы сваімі імёнамі. Ня проста Крым, а Крымскую вайну.

Пуцін асабліва ганарыўся тым, што акупацыя Крыма атрымалася ў яго без сьмерцяў – расейскі валадар тады пакарыстаўся дэзарганізацыяй украінскай дзяржавы пасьля ўцёкаў Януковіча і іншых завэрбаваных Масквой чыноўнікаў, а некалькі забітых і закатаваных украінскіх вайскоўцаў і актывістаў былі як бы не да справы. Але “мірная акупацыя” прывяла да вялікай вайны, якую гісторыкі цалкам могуць назваць новай Крымскай.

На пачатку – напад на ўкраінскі мацярык, для посьпеху якога Пуцін зьбіраўся паставіць перад арміяй украінскіх жанчын і дзяцей. Пасьля – зьнішчэньне іншых жанчын і дзяцей сірыйскімі катамі за штурваламі пуцінскіх і асадаўскіх самалётаў. Потым – кібэрвайна са Злучанымі Штатамі, у палітычнае жыцьцё якіх вырашылі ўмяшацца амбіцыйныя праграмісты ў пагонах. Цяпер – хімічная атака на Англію. Сапраўдны наступ зла, якое адчула запах крыві. Наступ, які працягваецца на Крымскім мосьце. І можа так здарыцца, што самыя страшныя бітвы – яшчэ наперадзе, што яны стануць галоўнымі падзеямі чацьвертага тэрміна Уладзіміра Пуціна.

У расейскай гісторыі крымскія войны заўжды былі такімі – спачатку патрыятычны чад, шапказакідальніцтва, вера ў тое, што ўдасца нахіліць цывілізаваны сьвет. А потым крызіс і ганьба, цяжкое пахмельле, нягеглыя спробы вылезьці з выграбной ямы, якую ў каторы раз заганяюць расейскі народ ілжывая ўлада і імпэрская пыха. І што гэты кашмар заўжды пачынаецца менавіта ў Крыме – гэта ніякое не супадзеньне. Пра Крым заўжды ўспамінаюць, калі больш няма што запрапанаваць акрамя нянавісьці.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/Politics/Russia/President/m.268315.html

 

Ваенны пераварот – не фантастыка

Яшчэ колькі гадоў таму многія ўкраінцы нават не дапускалі перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Віктара Януковіча – ну ня можа ж наш мудры народ абраць на прэзыдэнта рэцыдывіста, асабліва пасьля Майдана 2004 года.

Дакладна таксама не маглі паверыць у магчымасьць нападу Расеі на Украіну і акупацыю часткі нашай тэрыторыі – ну ня можа ж моцная дзяржава пагадзіцца з такім ціскам.

Але ў нас няма ні мудрага народу, ні моцнай дзяржавы. Ёсьць толькі пасіянарная частка грамадзтва, якая зацікаўлена ў будаўніцтве дзяржавы – але яе мудрай не назавеш, так лёгка паддаецца яна на правакацыі.

Ваенны пераварот ва Украіне можа мець катастрафічныя наступствы для дзяржавы – страту часткі тэрыторыі, разрыў з Захадам, разруху і сьмерць, аднаўленьне поўнай залежнасьці ад Масквы. Але гэта ня значыць, што яго ня можа быць. І гэта ня значыць, што яго прыхільнікі ўяўляюць сябе яго наступствы.

Больш таго, як гэта нярэдка бывала ва ўкраінскай гісторыі, наступствы іх ня надта цікавяць. Іх цікавіць цяперашняе ўвасабленьне нянавісьці ў рэальныя дзеяньні. Якая розьніца, што будзе пасьля гэтага?

Тое, што чалавекам, які агучвае тэзіс аб “мэтазгоднасьці” пераварота, стала Надзея Саўчанка – і ўжо таму пераварот здаецца камэдыяй – таксама памылковы падыход. Нам здаецца, што перавароты наладжваюць інтэлігентныя людзі у фраках і з вышэйшай адукацыяй – такія, як Ленін і Троцкі.

Але, па-першае, Медзьвядчук выглядае ня горш за Леніна і таксама мае юрыдычную адукацыю. А, па-другое, усе тыя прыхільнікі пераварота, якія знаходзіліся побач зь яго арганізатарамі і заклікалі да рэвалюцыі, былі падобныя менавіта на Надзею Саўчанку, а не на Льва Троцкага. Толькі прыгадайце – матрос Дыбенка, матрос Жалязьнякоў, экспрапрыятар Джугашвілі... Ды ў параўнаньні зь імі Надзея Саўчанка – выпускніца Інстытута высакародных дзявіц.

І так, гэтыя людзі прышлі да ўлады і наладзілі ўсё, пра што мы цяпер ведаем з падручнікаў гісторыі – Грамадзянскую вайну, Галадамор, рэпрэсіі. І так, большую частку зь іх экспрапрыятар Джугашвілі, які стаў правадыром народаў Сталіным, расстраляў у 1937 годзе. І мы цяпер далучаем іх да ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Бэнэфіцыяраў ваеннага перавароту ва Украіне таксама можа чакаць незайздросны лёс. Але ні Украіне, ні нам з вамі ад гэтага лягчэй ня будзе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.espreso.tv/article/2018/03/16/vytalyy_portnykov_voennyy_perevorot_ne_fantastyka

 

Вымушаная вайна

Могуць запярэчыць, што гэтая халодная вайна пачалася ня сёньня, а з моманту нападу Расеі на Украіну. І ўсё ж расейска-украінскі канфлікт на Захадзе вырашылі лічыць ня ўнутраным, а зьнешнім – усе ўкраінскія запэўніваньні, што Крэмль напаў на Украіну толькі таму, што стаў успрымаць нашу краіну ў якасьці часткі эўрапейскай цывілізацыі, так і засталіся гуканьнем у пустыні. Не выпадкова асноўныя санкцыі супраць Расеі былі ўведзены не тады, калі гэтая краіна груба парушыла Міжнароднае права, што сфармавалася пасьля Ялты, і анэксавала Крым, і нават не тады, калі расейская армія напала на Данбас, а тады, калі яе васкоўцы зьнішчылі малайзійскі пасажырскі самалёт, бальшыня пасажыраў якога былі падданымі Нідэрляндаў, краіны-члена Эўразьвязу і НАТО.

Сітуацыя пачала мяняцца пасьля таго, як зьявіліся сьведчаньні ўмяшальніцтва Расейскай Фэдэрацыі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Аднак жорсткая канфрантацыя з Крамлём была не ў інтарэсах пераможцы выбараў, самаўпэненага бізнэсоўца Дональда Трампа, бо ставіла пад сумнеў ягоную перамогу над Гіляры Клінтан. Таму абвастрэньне санкцый супраць Расейскай Фэдэрацыі адбылося пад ціскам амэрыканскага кангрэса і часткі прэзыдэнцкай адміністрацыі, якая рэалістычна думае, -- а для сапраўднай халоднай вайны патрэбна калектыўная воля і ўдзел самога кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, кібэр-умяшальніцтва – гэта ўсё ж праява “гібрыднай вайны”, на якую на Захадзе пакуль што проста не разумеюць, як рэагаваць. А вось атручваньне – дакладней, хімічная атака ў Солсбэры – гэта ўжо вайна сапраўдная. Бо такія дзеяньні ставяць пад сумнеў самы асновы дзяржаўнага сувэрэнітэту і бясьпекі грамадзян. Атручваньне Сяргея Скрыпаля стала ня ўдарам па бясьпецы аднаго чалавека, як гэта здарылася з атручваньнем Аляксандра Літвіненкі. Яно закранула звычайных жыхароў Солсбэры, якія – як і ўсе астатнія брытанцы – могуць цяпер задацца пытаньнем, што зь іхняй бясьпекай. І брытанскаму ўраду давядзецца на гэтыя пытаньні адказваць.

Сказаць, што Тэрэза Мэй вельмі хоча новай халоднай вайны з Расеяй, было б вельмі вялікім перабольшваньнем. Наадварот, яшчэ падчас знаходжаньня на пасадзе міністра ўнутраных спраў Вялікабрытаніі яна рабіла ўсё, што ад яе залежала, каб рассьледваньне таямнічых сьмерцяў апанэнтаў рэжыма Уладзіміра Пуціна ня мела ніякіх палітычных наступстваў – вось чаму брытанскі ўрад некалькі гадоў марудзіў з судовым працэсам у справе забойства Літвіненкі і пагадзіўся праводзіць яго толькі пад ціскам удавы атручанага спэцслужбіста. Вось чаму ўрад Вялікабрытаніі не праяўляў заклапочанасьці з нагоды цэлага шэрагу загадкавых сьмерцяў расейскіх уцекачоў, сярод якіх – галоўны арганізатара перадачы ўлады Уладзіміру Пуціну, “хросны бацька” сучаснага Крамля Барыс Беразоўскі. Дарэчы, даволі сымвалічна, што якраз у дні найвышэйшага абвастрэньня расейска-брытанскіх адносінаў у Лёндане пры загадкавых абставінах памёр бліжэйшы супрацоўнік Беразоўскага Мікалай Глушкоў.

Але цяпер Мэй і ейнаму ўраду проста няма куды дзявацца. Зразумела, гэта ня тая воля да халоднай вайны – прасьцей кажучы, да супрацьстаяньня злу – якая была ва Уінстана Чэрчыля і іншых лідэраў пасьляваеннага Захаду, якія кінулі выклік Савецкаму Саюзу і ўрэшце рэшт перамаглі, адкруціўшы брыдкай імпэрыі яе пачварную галаву без ужываньня ваеннай сілы. Але Расея Пуціна перакрочыла ў сваім супрацьстаяньні з Захадам нават тыя “чырвоныя лініі”, якія не насьмельваўся перакрочваць Савецкі Саюз – савецкія чэкісты, зразумела, таксама забівалі людзей, але ня так бяздарна, як пуцінскія, не ставячы пад пагрозу масы насельніцтва. Не адказваць на гэта Лёндан ня можа.

Зразумела, што гэта будзе вымушаная халодная вайна, што ніякага жаданьня нечым ахвяравацца для перамогі над падступным і жорсткім ворагам няма ні ў воднага заходняга палітычнага і прадпрымальніцкага слоя, ні ў заходняга абывацеля – і ён яшчэ ня раз паплаціцца за гэтае нежаданьне. Але самая важная навіна – халодная вайна пачалася, і ўкраінцы ў гэтай халоднай вайне – у адрозьненьні ад папярэдняй – на баку дабра і цывілізацыі, а не на баку зла і варварства.

Гэта і ёсьць наша самая вялікая перамога.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://lb.ua/world/2018/03/15/392650_voyna_ponevole.html

 

Декорація виборів у Росії

18 березня росіяни вчетверте затвердять своїм президентом Володимира Путіна. Ми називаємо це виборами, але насправді – ніякі це не вибори, звичайно. Декорація. Акламація. Знущання над демократією.

Перед цими виборами багато казали про те, що Путін приречений на перемогу. Що він переміг би й на чесних виборах. Що ніякої реальної альтернативи чинному президенту просто немає. Як немає сильної опозиції. Що російське суспільство просто не хоче змін – таке вже воно архаїчне, консервативне, шовіністичне.

Звичайно, з цим легко погодитися і сказати собі: це не Путін такий – це Росія така. Але тоді скажіть мені, чому ця ж Росія 1991 року обрала своїм президентом Бориса Єльцина, якого тоді підтримували демократи – а висуванцям комуністичних еліт відмовила? І це в той час, коли інші колишні радянські республіки обирали комуністів?

А тому, що в Росії 1991 року була реальна політична конкуренція, створена перебудовою і гласністю. Були різні засоби масової інформації. Була дискусія у суспільстві. Й росіяни почали вірити в те, що їхній голос, їхня думка чогось варті.

Така ситуація тривала п’ять років – до наступних президентських виборів, коли держава і олігархи об’єдналися під приводом не допустити комуністичного реваншу, не дати лідеру КПРФ Геннадію Зюганову перемогти. Комуністичний реванш вдалося зупинити, а от симбіоз держави і олігархату – ні. Саме з того часу годі говорити про якусь серйозну дискусію, конкуренцію поглядів і програм. 1991 року росіяни розуміли, що саме відрізняє Єльцина віл його головного конкурента, колишнього голови Ради міністрів СРСР Миколи Рижкова. 1996 року була очевидною відмінність Єльцина від Зюганова. А от що 2000 року відрізняло Путіна від ще одного чекіста – Євгена Примакова, якого не допустили до боротьби за президентську посаду? Так, тоді одні олігархи підтримували Путіна, інші Примакова, але всі разом – КГБ. І коли один із вихованців Луб’янської площі виграв, він став не президентом – правителем Росії.

 

Отруєння шовінізмом

Російське суспільство вже два десятиріччя живе у атмосфері повної відсутності конкуренції – і це при тому, що і в радянські часи ніякого змагання думок також не було. Росіяни просто дихають отруєним повітрям і вважають, що іншого не існує. Чому тоді ми дивуємося, що російське суспільство не бажає змін, коли ніхто не розповідає йому про ці зміни? Чому думаємо, що хтось не буде отруєним шовінізмом, коли живе у суспільстві, де всі – від телеведучих до лідерів думок, письменників і акторів – переконують, що чорне – це біле, а війна – це мир? Чому не помічаємо щирого здивування росіян, які вважають «ненормальним» те, що українці не знають переможця президентських виборів заздалегідь?

Пригадую, що ще 1994 року мій колега, досвідчений російський журналіст, який згодом став керівником великого телеканалу, звинувачував мене в непрофесійності, коли я не міг достеменно визначити йому прізвище майбутнього переможця виборів президента України. Він просто повірити не міг, що шанси головних кандидатів практично однакові. І це було тільки через три роки після краху СРСР. В України вже була хай пострадянська, хай нерозвинута, але демократична республіка, а в Росії продовжували думати, як повернутися до монархії і називали президента «царем Борисом». Так, Єльцин царем так і не став, однак Путіну закортілося стати імператором. Імператором, який не тільки захоплює чужі території, але й позбавляє власних співгромадян самої можливості думати і обирати.

Тому окуповані не тільки Крим і частина Донбасу, Абхазія і Осетія чи Придністров’я. Сама Росія також окупована. Країна, громадяни якої не здатні розпоряджатися власним майбутнім, не може вважатися вільною.

Віталій Портников

Крыніца: https://www.radiosvoboda.org/a/29105379.html

 

Расейская тусоўка

-Добры дзень, пане Портнікаў! Скажыце, калі ласка, вы грамадзянін Украіны або Расеі?

-Украіны, зразумела.

-Ах, як шкада! А, можа, у вас ёсьць тэлефоны вашых знаймых расейскіх грамадзян, якія сёньня спрабавалі прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта Расе, але ня здолелі і падзяліліся б сваімі перажываньнямі з нашым радыё?

-Раю Вам патэлефанаваць па тэлефоне 495 224 22 22. Гэта прыёмная ФСБ. Папрасіце злучыць з Аляксандрам Васільевічам Бортнікавым і скажыце яму, што Віталь Эдуардавіч Портнікаў просіць яго перадаць вашаму радыё поўны сьпіс агентаў і правакатараў ФСБ ва Украіне. І тых, хто будзе сёньня прарывацца ў амбасаду, і тых, каму даручаны правакацыі на Майдане, і тых, хто бегае з гранатамі. Пажадана – усіх. А я з цікаўнасьцю паслухаю ў эфіры. Добрага дня выбараў!

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Небясьпечны хворы. Вынікі выбараў

Гісторыя з пралангацыяй прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Пуціна завершана. Завершана з неабходнай яўкай і патрэбным вынікам. Уласна, улічваючы характар рэжыма, інакш і быць не магло. Калі недзе і была канкурэнцыя – дык гэта ў самым Крамлі, за тое, хто будзе займацца выдзеленым пад “выбары” рэсурсам. Але ўсё астатняе – ад нячысьціка. Мы, як гэта нярэдка бывае, калі сутыкаешся з расейскай палітычнай сітуацыяй, блытаем прычыну і наступства. Напрыклад, зьяўленьне падстаўных кандыдатаў – такіх, як Сабчак або Грудзінін – не служыла мэце павышэньня яўкі, а павінна было патлумачыць высокія лічбы яўкі, заранёў узгодненыя ў Крамлі. Бо любы камуністычны кандыдат атрымаў бы вынік Грудзініна, а пара адсоткаў, аддадзеных за Сабчак або Яўлінскага, выразна не павялічваюць яўку. Прысутнасьць у выбарчых бюлетэнях адсунутага ад выбараў Навальнага яўку таксама не павялічыла б – бо нельга павялічыць заранёў вызначаную лічбу. Затое адсоўваньне Навальнага зноў вызначыла правіла гульні і дазволіла – зусім штучна, дарэчы – падзяліць уяўную расейскую апазыцыю на сістэмную і несістэмную. Гэтыя гарэзяць у сваёй пясочніцы, гэтыя – у сваёй, паміж сабой не перасякаюцца, цару не замінаюць. Такія рэаліі. І гэтыя ж рэаліі патрабуюць ад пераможцы толькі аднаго – падтрыманьня знакамітай расейскай стабільнасьці, якая і зьяўляецца прычынай ягонай папулярнасьці ў электарата.

Пытаньне толькі ў тым – што такое расейская стабільнасьць. Справа ў тым, што ў Расеі “стабільнасьць” – то бок незьмяняльнасьць рэжыма – існуе амаль заўжды, па-за выключэньнем кароткіх пэрыядаў войнаў і крызісаў, а не стабільнасьцю той ці іншы час абвяшчаецца як бы заднім лікам, наступным валадаром. Так, Брэжнеў абвясьціў часам нестабільнасьці эпоху Хрушчова, прадуктам якой быў ён сам і іншыя члены палітбюро, якія пазбавіліся ад непрадказальнага Мікіты Сяргеевіча. А пры Пуціне эпохай нестабільнасьці былі абвешчаны “ліхія 90-я”, зь якіх выйшаў і сам новы прэзыдэнт, і астатнія кіраўнікі Расеі. Ня выключана, што які-небудзь пераемнік Пуціна абвесьціць пэрыядам нестабільнасьці і турбулентнасьці цяперашні гістарычны пэрыяд. Але пакуль што расейцы ўпэўнены ў тым, што гэта стабільнасьць і ёсьць. Прычым стабільнасьць гэтая зьвязана не з сітуацыяй, не зь іхным уласным становішчам, ня з дзеяньнямі ўлады, а з самым Пуціным. Вось што ён абвесьціць стабільнасьцю – тое стабільнасьцю і будзе.

Гэтая гатоўнасьць расейцаў пагадзіцца з любымі дзеяньнямі ўлады – гатоўнасьць, аднак, вымушаная, бо расейскае грамадзтва адсечана ад любой рэальнай дыскусіі і канкурэнцыі – на першы погляд, стварае для новага старта старога прэзыдэнта шырокае поле для манёўра. І калі нават пагадзіцца з думкай, што Пуцін абмежаваны ў гэтым манеўры кланавымі інтарэсамі і дамоўленасьцямі, гэта не замінае любому развароту карабля – ад рэакцыі да рэформаў, ад канфрантацыі з Захадам да знаходжаньня кампрамісаў, ад вайны да міру. Застаецца толькі зразумець, у чым зацікаўлены Пуцін і бліжэйшае атачэньне расейскага прэзыдэнта. І тут даводзіцца прызнаць: гэтага ня ведае сёньня ніхто. Уключна, мабыць, з самым Пуціным.

Можна было б, зразумела, меркаваць, што з лагічнага гледзішча расейскаму прэзыдэнту было б выгадней згортваць агрэсіўную палітыку, сыходзіць з Данбаса, дамаўляцца пра зьняцьце санкцый, шукаць магчымасьць зьдзелкі з Захадам – тым больш магчымай, пакуль у Белым доме нявопытны Трамп, гатовы зь нейкім там Кім Чэн Ынам сустракацца дзеля “зьдзелкі”, ня тое што з Пуціным. Але гэта – наша логіка. У Пуціна можа быць зусім іншая – расейскі прэзыдэнт можа меркаваць, што агрэсіўная палітыка дапаможа яму пазбавіцца ад прывіда канкурэнцыі і слабасьці рэжыма на ўнутрыпалітычным узроўні, а на зьнешнепалітычным – ператварае Расею ў нейкую альтэрнатыву Захаду нават пры ўсёй непараўнальнасьці эканамічнага і вайсковага патэнцыялаў. А вось любыя дамоўленасьці адразу ж ажывяць апазыцыю – ужо не дэкаратыўную, а рэальную і ператвораць Расею ў малодшага патрнёра Злучаных Штатаў і Кітая. Між тым, цяперашні Пуцін адбыўся не як малодшы партнёр, а як змагар з амэрыканскай гегемоніяй. І для ягонага рэжыму кампраміс з супэрдзяржавай ніякай каштоўнасьці не яўляе.

Таму ні пра які разварот ісьціся, хутчэй за ўсё, ня будзе. Палітыку Пуціна можна будзе ўявіць сабе як гатоўнасьць паступова перасякаць новыя і новыя чырвоныя лініі паўсюль, дзе насьмеляцца даць Расеі па руках, і як імпульсіўнае рэагаваньне на выклікі з боку Захаду – так, як у Крамлі іх сабе ўяўляюць. (Лепшая ілюстрацыя такога падыходу – далучэньне Крыма. І гэтая гатоўнасьць перакрочыць чырвоную лінію, і рэагаваньне на “ад’ём” Украіны, якая пры Януковічы ўжо ўспрымалася ў якасьці расейскага пратэктарата). Такой жа будзе і палітыка на ўкраінскім накірунку – пры захаваньні ўстаноўкі на садзейнічаньне татальнай дэстабілізацыі суседняй дзяржавы з мэтай наступнага рэваншу і паглынаньня. Ні пра які сыход са сцэны пасьля гэтага прэзыдэнцтва, ні пра якое пераемніцтва Пуцін таксама ня будзе думаць – хіба што пасьля сканчэньня тэрміна перадасьць уладу праверанаму чалавеку, хутчэй за ўсё – Дзімітрыю Медведеву, каб зноў вярнуцца на сталец праз шэсьць гадоў (у залежнасьці ад стану здароўя, зразумела).

Так што галоўны вынік гэтых “выбараў” – канчатковая кансэрвацыя архаічнага рэакцыйнага рэжыму. Цяпер гэты рэжым можа абваліцца толькі разам з самымі дзяржаўнымі ўстоямі, з парушэньнем сапраўднай, а не ўяўнай стабільнасьці – але ўжо ніяк не сам сабой. Расея вярнулася ў Савецкі Саюз канчаткова і беспаваротна. Савецкі Саюз, як вядома, загінуў. Загіне і Расейская Фэдэрацыя ў яе сучасным выглядзе. Але ніхто ня скажа вам, калі, як і пры якіх абставінах, пры Пуціне або ўжо пасьля яго, пры Медведеве. Агонія аўтарытарызма – доўгі, балючы і непрадказальны працэс. І нам проста трэба навучыцца жыць побач з гэтым небясьпечным хворым.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.liga.net/opinion/372929_opasnyy-bolnoy-itogi-rossiyskogo-golosovaniya-za-putina.htm

/ 27-03-2018
Расея Крым Русский мир Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: