змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Віктар Шандаровіч: Насустрач сьвяту

Сьвята тут у нас у Сакольніках: дзень пуска станцыі мэтро! Прычым не юбілей нават, а проста – гадавіна пуску. Прычым нават не сёньня гадавіна, а заўтра, але ўсяроўна: не марнаваць жа выходны!

Вось і ўпрыгожылі станцыю загадзя – партрэтамі тав. Сталіна і тав. Кагановіча, а таксама чырвоным транспарантам, які ўслаўляе таго зь іх, хто быў галоўным ініцыятарам усёй гэтай падземнай радасьці. Ай, добра атрымалася! Вясна, людзі шпацыруюць з дзецьмі паўз партрэты, Сталін усьміхаецца ім у вусы… Патрыятычнае выхаваньне, бля буду!

Слушна! Калі б не Сталін, у нас бы, мабыць, дагэтуль мэтро не было! І не настолькі мы няўдзячныя, каб не павесіць за гэта ягоны вялізны партрэт пасярод Масквы…

А 12 жніўня ў нас будзе – Дзень фізкультурніка.

Зразумела, ёсьць варыянты, але, я мяркую, над Інстытутам фізкультуры і каля ўсіх спартовых пляцовак трэба павесіць партрэт Чыкацілы. Ён у нас, зь вялікім адрывам, самы вядомы настаўнік фізкультуры, ці не праўда? І хто скажа, што ён быў дрэнным фізкультурнікам? Выдатны быў фізкультурнік, моцны быў такі, многім запомніўся…

Сэрыйны забойца, кажаце? Ну, так, зразумела, але гэта такая дробязь. Як мінімум, на фоне Сталіна… І потым, гэта быў час такі! Цёмны, застойны…

Няўжо абыйдземся без партрэта Чыкацілы 12 жніўня?

Трэба будзе праверыць.

А вось немцы – чыстыя сьвіньні, без якіх-кольвечы шансаў на аднаўленьне чалавечага выгляду. Колькі я аўтабанаў тамашніх праехаў – ніводнага партрэта Гітлера! А хто ім гэтыя аўтабаны будаваў?

Няўдзячны народ.

Віктар Шандаровіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Масква

 

Масква

 

Масква

 

Масква

/ 18-05-2017
Расея Масква Сталін Віктар Шандаровіч Сталінізм
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-05-18

Беларусы адарвуць галаву гэтай гадзіне на сваёй зямлі. Сталінская гадзіна здохне.

Бяз тэмы Аўтар: клямка 2017-05-18

Жудасная Маскалія.

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-05-18

Спачатку пратэсьцілі рэакцыю людзей на "лінію сталіна" і "міністра-НКВДшніка" у Беларусі, а потым і у сябе укаранілі, ды яшчэ і ў памеры, памножыным у некалькі разоў, ды яшчэ і з дэкарацыямі...

Засталося дачакацца яшчэ "ССаўцаў", якія братаюцца з "НКВДшнікамі", маўляў, "ну мы же былі союзнікамі в 1939м!". І я нават ні зьдзіўлюся, калі ў Маскве такое "шоў" рана ці позна адбудзецца.

Бяз тэмы Аўтар: Revolution 2017-05-24

А я вось як-раз некалi у пачатку 2000-х быу сведкам як у Гароднi баркашоуцы напiушыся "браталiся" з падпiтымi "чырвонымi" ветэранамi у парку Жылiбера! Памятаю тады для мяне гэта выглядала неяк недарэчна. Але зараз добра усвядамляю чаму так адбылося)))

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Арганізацыя, якая кіруецца з дзяржавы-агрэсара
“Умрём же за Москву!..”
Адэса. Накрылі маскоўскага агента (відэа)
Саша Сотнік: Марш магільшчыкаў