змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ВЯЛІКДЗЕНЬ

Хрыстос уваскрос!

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, зычу ўсім вясёлага сьвята Вялікадня! Вясёлага Алелюя!

Зьмёртвыхустаньне Хрыстовае ёсьць найважнейшая падзея ўсясьветнай зямной гісторыі чалавецтва. Абнавіўся сьвет, існаваньне людзей набыло сэнс, пэрспэктыву ўсьвядомленага вечнага быцьця.

Для людзей, што разумеюць сутнасьць духоўнага жыцьця, прыклад Хрыстовай ахвяры ёсьць крыніцай веры і аптымізму, якія б цяжкасьці не апанавалі асобу. Тут сьведчаньне існага закона -- аднаўленьня і адраджэньня ўсяго, што разьвіваецца, усяго жывога і жыватворнага. Так і ў народзе -- ўсё сапраўднае, сутнаснае і жывое мае працяг.    Наша нацыянальная беларуская ідэалёгія, сцьверджаная сто гадоў таму, ёсьць Адраджэньне -- адраджэньне ўсяго нашага культурнага і жывога, вынішчанага матэрыяльна ворагамі чалавецтва, але незьнішчальнага ў духу. У гэтым ёсьць фэнамэн нашай народнай вечнасьці і перамогі.

Нацыя, як і Вера, -- узмацняецца духам. Мацуйма наш Беларускі вольны дух. Уваскрасеньне Хрыстовае хай будзе нам прыкладам духоўнай перамогі над злом. Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь! Беларусь жыве!

Вялікдзень. 1 красавіка 2018 года.

Крыніца: http://pazniak.info/page_vyalikdzen

Зянон Пазьняк / 01-04-2018
Зянон Пазьняк Віншаваньне Вялікдзень
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2018-04-01

Слава Ісусу Хрысту!

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2018-04-02

Сапраўды Васкрос!

роле Аўтар: Менчанин 2018-04-02

Всех верующих с праздником. В РБ всегда все конфессии были вместе.

Пінск Аўтар: Ігар 2018-04-03

Хрыстос Уваскрос!!! Сапраўды Ўваскрос!!!Алелюя!!!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай