змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Ва Украіне будуць завочна судзіць маскоўца Затуліна

Галоўная вайсковая пракуратура Украіны атрымала дазвол на правядзеньне адмысловага папярэдняга рассьледваньня ў адносінах да дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі, дырэктара краін СНД Канстанціна Затуліна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры Украіны.

“Пастановай сьледчага суддзі Пячэрскага раённага суда горада Кіева ад 1 сьнежня 2017 года задаволена хадайніцтва пракурора і прадастаўлены дазвол на зьдзяйсьненьне адмысловага дасудовага рассьледваньня. Пасьля правядзеньня неабходных сьледчых і іншых працэсійных дзеяньняў абвінаваўчы акт у адносінах да Затуліна будзе перададзены ў суд для правядзеньня адмысловай судовай вытворчасьці (завочнае асуджэньне), -- гаворыцца ў паведамленьні.

Затулін 12 верасьня быў абвешчаны ў дзяржаўны вышук. 26 верасьня сьледчы суддзя даў дазвол на ягонае затрыманьне і дастаўку ў суд для разгляду хадайніцтва аб прымяненьні меры запабяганьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай, праінфармавалі ў прэс-службе ГПУ.

30 верасьня 2016 года быў атрыманы дазвол на затрыманьне і правядзеньне адмысловага дасудовага рассьледваньня ў адносінах да іншага падазраванага ў той жа вытворчасьці – дарадцы прэзыдэнта РФ Сяргея Глазьева, нагадалі ў ведамстве.

22 жніўня 2016 года генпракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што 18 прадстаўнікам улады РФ накіравана афіцыйная падозра ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.

Акрамя таго, ГПУ апублікавала запісы тэлефонных размоў Глазьева і Затуліна ў лютым-сакавіку 2014 года, у якіх ішла гаворка ад падрыхтоўцы “рэфэрэндума” у Крыме і арганізацыі масавых беспарадкаў у Данецку, Адэсе і Харкаве.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/zatulina-v-ukraine-budut-sudit-zaochno-220298.html

/ 17-12-2017
Украіна Адпор Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
еглеглдгел Аўтар: Менчанин 2017-12-17

Так а что там с уголовщиной у Луки? Правда, что он под делом в депутатах ходил?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Юры Беленькі: «Нельга лічыць выбаршчыкаў дурнямі»
З канцэпта пра “адзін народ”
Няма чым дахаваць або Затулін-алімпіёнік
Алесь Чахольскі: Грамадства павінна быць падрыхтаванае да абароны Курапатаў