змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Увага! Папы-Гапоны

У Менску адбылася чарговая публічная акцыя пад кіраўніцтвам групкі вядомых папоў-Гапонаў. Тых самых, якія завялі дзесяткі тысячаў падманутых імі беларусаў пад разгромны ўдар рэжыма 19 сьнежня 2010 года.

 

Псэўды

 

19 сьнежня 2010 г.

/ 05-10-2015
Фота Псеўды Рэжым Правакатары Агентура Псэўдаапазыцыя Марыянеткі
Абмеркаваньне
ппрррр Аўтар: Менчанин 2015-10-05

По-моему они идут в фарватере евробюрократии и никакой альтернативы или самостоятельной деятельности не ведут. Они знают, что их разгонят, но не ведут работу ни с силовиками, ни с рабочими, а свои постсоветские номенклатурные интересы выдают за демократию. Не прославляют белорусских лидеров, ничего.Пустое либеральное шоу, как у Депардье.

Бяз тэмы Аўтар: Ларыса 2015-10-05

А морды! Якія морды!

Бяз тэмы Аўтар: васiль 2015-10-05

А КХП -БНФ праводзiць якiя -небудзь акцыi супраць расейскай базы?? Дзе? Калi? Рытарычнае пытанне...

Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2015-10-05

Рытарычны адказ на рытарычнае пытаньне. Сапраўдны Фронт заклікае распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і арганізоўваць беларускія суполкі -- альтэрнатыву антынацыянальнаму рэжыму і русіфікацыі. Яшчэ раз падкрэсьліваем: не хадзіце за агентурай, за фальшывымі.

Бяз тэмы Аўтар: Андрусь 2015-10-06

Пры ўсёй павазе да КХП-БНФ, але тры традыцыйныя акцыі ў год недастаткова каб людзі зразумелі, што расея галоўны наш вораг, трэба арганізоўваць нейкія іншыя мерапрыемствы і не зважаць на тое, то могуць затрымаць скласьці пратакол ды аштрафаваць ці пасадзіць на суткі. Хопіць толькі ганіць іншых трэба самім пачынаць дзейнічаць трэба зьбірацца на пікеты і казаць праўду, якую не кажуць гэтыя "героі", бо з аднаго боку яны выйшлі, сабралі людзей супраць авіябазы маскальскай з аднаго боку яны малайцы, а з другога боку яны не кажуць, што расея - гэта галоўны гістарычны вораг для беларусі, а рускія ёсьць акупанты. Трэба больш адкрыта выказвацца пра тое, чым зьяўляецца расея для беларусі, трэба зьвязваць палітыку русіфікацыі ды гэтую базу ў адзінае, трэба казаць праўду цалкам, а не палову праўды - і гэтую ролю мусіць узяць на сябе КХП-БНФ. КХП-БНФ пара выйсьці за фармату традыцыйных мерапрыемстваў, пара вярнуцца вялікі шлях.

Бяз тэмы Аўтар: Я 2015-10-06

Андрусь,Зянон Пазьняк ясна выказаўся у артыкуле "Каб ліквідаваць антыбеларускі рэжым,трэба назапасіць нацыянальную сілу"-КХП-БНФ -гэта жывыя людзі,прычым з нацыянальна- дзяржаўнай сьвядомасьцю.

Бяз тэмы Аўтар: Андрусь 2015-10-07

Адказваю аўтару пад мянушкай "Я": Зянон канешне мае рацыю, але навошта кожны раз засяроджваць увагу на гэтых псэўда "героях", справа ў тым што людзям мала вядома аб тым, хто каго і калі завёў ў тупік, справа ў тым, што людзі мусяць зразумець тое, што ўлада зараз антыбеларуская і ўсё, што зьвязана з расеяй ёсьць варожае, і, што нельга ўдзельнічаць у гульнях рэжымных. Людзі ў асноўным мала цікавяцца палітыкай ды гісторыяй, а улётка Пазьняка можа быць вельмі складанай для разуменьня. Але калі ёсьць магчымасьць выйсьці трэба выходзіць, каб паказваць у першую чаргу рускім ды захаду, што мы ня рускія, што ў Беларусі ёсьць тыя, хто супраць расеі. Людзі ідуць за тымі, хто актыўны.

Андрусю Аўтар: Не Я 2015-10-07

Логіка ў аўтара нейкая сафістычная, калі не сказаць, што дзівацкая. Фэномэн "актыўнага правакатара", за якім раптам могуць пайсьці людзі, -- гэта адна з самых небясьпечных зьяваў у палітычнай дзейнасьці. Людзі ідуць за "актыўнымі правакатарамі" і гінуць, церпяць паразу, расчароўваюцца. У гэтым ёсьць мэта і сэнс існаваньня "актыўных правакатараў".

Бяз тэмы Аўтар: wik 2015-10-08

"Каб ліквідаваць антыбеларускі рэжым,трэба назапасіць нацыянальную сілу"-КХП-БНФ - сколько лет ЕЕ надо "назапашваць".... ? 20 - 30 ? народ устал... надо что то делать !

народ будзе выходзіць, пытаньне іншае зь кім... Аўтар: Андрусь 2015-10-08

Я кажу пра тое, што людзі ідуць за тымі, хто дзейнічае і гэта прыродай закладзена ў чалавека, гэта інстынкты, а КХП мусіць паразважаць над гэтым, бо беларусы супраць авіябазы ды пуціна, але ім патрэбен правадыр і хто ім стане, гэта пытаньне іншае. Проста бывае так, што часу на падрыхтоўку няма, а выйсьці трэба, бо калі ня выйдзем, то гэта будзе ўспрынята як згода з тым, што ў нас хочуць разьмесьціць гэтую базу, таму добра, што людзі тады выйшлі. Гэта не азначае, што трэба выходзіць 10 ці ісьць за Статкевічам наогул, лепш зь ім увогуле не ісьці, але паказваць тое, што мы супраць базы па магчымасьці трэба, а барацьба ў сеціве - гэта не барацьба!

Бяз тэмы Аўтар: З-пад Гомля 2015-10-08

Андрусю:

З вашага водгуку робім выснову: выходзіць трэба, выходзіць трэба за лідарам, а болей як за Статкевічам, то й няма за кім. Чалавек робіць памылкі, але ж ён дзейнічае, а не сядзіць на срацы.

Варыянтаў пакуль у нас іншых няма. Зьявяцца новыя лідары - мы іх убачым, а зараз у нас ёсьць Статкевіч, каторы тут і цяпер!

Бяз тэмы Аўтар: Prijatel 2015-10-09

Скажыце колькі за 20 гадоў ужо было гэтых павадыроў? І дзе яны сёння? А што казаў раней З.С.Пазьняк то і сёння актуальна. Не патрэбна хадзіць за тымі хто адзін раз звел ў балота і не павініўся! У канторы яшчэ іх шмат. Каго з турмы, каго з за мяжы, усіх прызвалі.Відаць цяжка канторе

Бяз тэмы Аўтар: Андрусь 2015-10-09

Аўтару З-пад Гомля, навучыцеся чытаць камэнтары да канца: "Гэта не азначае, што трэба выходзіць 10 ці ісьць за Статкевічам наогул, лепш зь ім увогуле не ісьці, ..."

Бяз тэмы Аўтар: Анатоль 2015-10-10

Пытанне да аўтара артыкула: раскажыце, як можна змагацца, ня высоўваючы носа з свайго жылля? Што распачалі Вы асабіста па гэтым пытанні? (акрамя нажимания на кнопкі клавіятуры). Калі ўлічыць, што АРЛ быў вымушаны "здаць назад", то можна сказаць, што менавіта гэтая акцыя атрымалася выніковай.

Анатолю Аўтар: Аўтар 2015-10-10

Акрамя клавішаў, кажаце. Я ў беларускім змаганьні шэраг гадоў. І сярод іншага наглядзеўся, як правакатары заводзяць наіўную, даверлівую, рамантычную моладзь пад запланаваны ўдар. Давярацца правакатарам і агентуры -- гэта самагубчая практыка.

Бяз тэмы Аўтар: Анатоль 2015-10-12

Cтоп. Статкевiч - правакатар??? Вы у сваiм розуме?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Імпэрыя. Распад
Навіны РПЦ або Дерзай, дщерь!..
Саша Сотнік: Страшную рэч скажу…
Віталь Портнікаў: Добра Жыць ва Украіне