змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Усталяваныя новыя Крыжы Народнага Мэмарыялу ў Курапатах

29 ліпеня і 5-га жніўня Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу ў Курапатах і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзілі традыцыйныя талокі і працы па ўсталяваньні новых народных крыжоў на месцы энкавэдзісцкіх расстрэлаў людзей ў 1937-1941 гадах. Сябры і прыхільнікі КХП-БНФ працавалі з ранку да вечара. Працы было шмат.

Перад гэтым Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу зьвярнулася да беларусаў праз Сеціва з заклікам далучыцца да справы мэмарыялізацыі, а менавіта да годнага афармленьня пэрымэтру Мэмарыяла. Праз «Талака.баі» па ўсёй краіне беларусы ахвяравалі сродкі на выраб новых мэталічных крыжоў. Грошы былі сабраныя і аплочаныя за выраб 60 чатырохмятровых мэталёвых крыжовых канструкцый.

Сябры КХП – БНФ і Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу выказваюць шчырую падзяку ахвярадаўцам. У суботу 29-га ліпеня ўсталявалі 26 крыжоў ад Заслаўскай дарогі («Дарогі сьмерці», па ёй бальшавіцкія акупанты вазілі людзей на расстрэл). 5-га жніўня спарадкавалі яшчэ 15 крыжоў з боку МКАД і 19 крыжоў ад Заслаўскай дарогі. Народны Мэмарыял – гэта жывы помнік вечнага абнаўленьня, помнік вечнай народнай памяці. Хвала людзям, якія арганізавалі народную памяць і стварылі ўнікальны Народны Мэмарыял. І хай ня думаюць ворагі чалавецтва, што ім ўдасца напляваць ў душу народа, залезьці сюды і ўсё разбурыць. Сьцеражэм жа і абараняйма народную памяць пра генацыд. Жыцьцё Народнага Мэмарыялу будзе працягвацца.

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

 

Талака ў Курапатах

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 09-08-2017
КХП-БНФ Курапаты Талака Народны Мемарыял Дырэкцыя Народнага Мемарыялу
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-08-09

Народны Мэмарыял жыве!

Бяз тэмы Аўтар: жител. Зелёного Луга 2017-08-09

Никогда не видела,чтобы кресты ставили люди,которые себя называют опозицией.Только от партии Позняка его члены и работают в Курапатах.Я не очень хорошо отношусь к этой партии,но то ,что они переживают и сохраняют память о растреляных беларусах,ставят кресты,чтоб помнили- низки им поклон.

жыхару Зялёнага Луга Аўтар: Prijatel 2017-08-10

жыхар Зялёнага Луга Вы навошта такое пішыце. Няма гэтай фальшывай апазіцыі ў Курапатах і добра. Паветра чысцей. У Курапатах гранты ня раздаюць, вось іх там і няма. Сатаністы па вызначэнні да крыжоў не могуць падыходить. Няма іх капыт там і добра. А пасля Вашага комента зараз набегут туды лябедьки, сіўчыкі і яшчэ розныя папы Гапоны.І будзе ўсё дрэнна і фальшыва

Прыяцелю Аўтар: рабочы 2017-08-11

Гэтак вы дарэмна пра гранты. Яны ёсьць. Фальсіфікатар камісар кузняцоў езьдзіць у Варшаву , там яму даюць грошы за фальсіфікацыю. Жулік Горевой (Гаравы) атрымлівае гратны ад заходніх "карысных ідыётаў".

Зло будзе пакарана Аўтар: Prijatel 2017-08-15

Усім жулікам гранты але прыйдзе час і будуць ім кранты. Гісторыя ўсіх выведзе на чыстую ваду, кожны сваё атрымае. Так што хай жывуць і ведаюць што люстрацыя ўсіх іх закране.За сваё жыццё пражытае ведаю адно, што зло караецца. І іх гэта спасьцігне.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)