змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Усё палітычнае кіраўніцтва РФ аб’яўлена злачыннай групоўкай

Амэрыканцы падрыхтавалі сапраўды вельмі сур’ёзныя сэктаральныя санкцыі, якія захопліваюць у першую чаргу энэргетычны і фінансавы сэктар, у тым ліку і замежныя кампаніі, якія ўдзельнічаюць у вялікіх расейскіх праектах.

Але пры ўсёй сур’ёзнасьці гэтых рэчаў – гэта дробязі у параўнаньні з раздзелам аб пэрсанальных санкцыях у адносінах да практычна ўсяго расейскага кіраўніцтва. Пачынаючы пэрсанальна з пана Пуціна, які асабіста згадваецца ў законе некалькі разоў.

Закон патрабуе ад фінансавай разьведкі Злучаных Штатаў на працягу 180 дзён прадаставіць усе зьвесткі аб актывах расейскага кіраўніцтва, якія знаходзяцца на Захаде. Па сутнасьці, усе гэтыя зьвесткі вядомыя фінансавай разьведцы. Йдзецца пра іх публічнае абнародваньне, пра замарожваньне гэтых сродкаў і прымяненьні да іхніх уласьнікаў, нават ускосных (бо зразумела, што ні на якіх актывах няма імя Пуціна, але ў той жа час усе разумеюць, што актывы цудоўнага вілаянчаліста Ралдугіна – і ёсьць актывы Пуціна), заканадаўства ЗША аб барацьбе з адмываньнем сродкаў, здабытых злачынным шляхам.

Зразумела, яны абавязаны былі гэта зрабіць даўно, такім ёсьць амэрыканскае заканадаўства. Але па палітычных прычынах яны не гатовыя былі такім чынам абвастраць адносіны з расейскай вярхушкай. Гэта ёсьць удар у самую сарцавіну расейскай палітычнай сістэмы. Гэта ня толькі пагроза для актываў расейскай вярхушкі са сьпіса Forbes 100 расейскіх мільярдэраў. Гэта ёсьць пагроза для актываў тых, хто ня згадваецца ў такіх сьпісах, пагроза для ўсяго палітычнага кіраўніцтва краіны.

Ня ўсе яшчэ зразумелі, што на самой справе адбылося. Усё палітычнае кіраўніцтва РФ аб’яўлена злачыннай групоўкай. Да іх зараз прымянілі формулу знакамітага савецкага пракурора Рудэнкі на Нюрнбэргскім працэсе, калі ён сказаў пра вярхушку гітлерскай Нямеччыны: “Злачынцы, якія завалодалі дзяржавай і ператварылі дзяржаву ў прыладу сваіх злачынстваў”. Вось гэта і зрабіла расейская клептакратыя.

Што цікава. Гэта ёсьць закон супраць новай “восі зла” – Расеі, Ірану і Паўночнай Карэі. Але супраць вярхушкі Ірана і Паўночнай Карэі такія захады не прадугледжаны. Бо хаця яны і скончаныя мярзотнікі, але яны не трымаюць свае актывы на Захадзе. І ўвесь іхні стыль жыцьця, мэдыцына, адукацыя дзяцей, нерухомасьць, жонкі, каханкі – усё гэта не зьвязана з Захадам. Яны не паддаюцца шкодзе ў такой ступені, як расейская вярхушка. Тобок, гэты закон аб’яўляе вайну ўсяму расейскаму кіраўніцтву, называючы іх злачынцамі, і падрывае саму аснову іхняга існаваньня, якая заключаецца ў тым, што яны рабуюць у Расеі, а накопліваюць і карыстаюцца гэтымі рэсурсамі на Захадзе.

Што тычыцца адказаў Крамля, то яны проста сьмешныя. Вось гэтая громкая фраза Пуціна пра высылку 755 дыпламатаў – гэта лухта. З 1200 супрацоўнікаў амэрыканскіх амбасадаў і консульстваў у Расеі большасьць – расейскія грамадзяне. Атрымліваецца як і з харчовымі санкцыямі – удар патрапіць у расейскіх грамадзян.

Што тычыцца магчымасьці далейшых санкцый, вельмі паказальным было ўчорашняе інтэрв’ю Пуціна Салаўёву. Спачатку ён шчыра прызнаў, што ў эканамічнай сфэры Расея нічога ня можа супрацьпаставіць ЗША, але потым ён недвухсэнсоўна пагражаў ускладненьнямі ў ваенна-палітычнай сфэры. Йдзецца пра павышэньне ўзроўню эскалацыі канфлікта з Захадам і ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Але рашучасьць амэрыканскага істэблішмэнту, пацьверджаная адзінадушным галасаваньнем і характарам пэрсанальных санкцый супраць кіраўніцтва Расеі, паказвае, што падобная эскалацыя выклікае проста сакрушальны адказ.

Нельга таксама забывацца аб прапагандысцкім разгульваньні карты незадаволенасьці Нямеччыны новымі амэрыканскімі санкцыямі. Гэтая тэма актыўна абмяркоўваецца на расейскім тэлебачаньні. Але зразумела, што Нямеччына і Злучаныя Штаты застануцца хаўрусьнікамі і ў працэсе перамоваў знойдуць рашэньне праблем, якія ўзьніклі.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/abroad/09825-udar-v-samuyu-serdtsevinu-rossijskoj-politicheskoj-sistemyi.htm

/ 06-08-2017
ЗША Расея Санкцыі Андрэй Піанткоўскі
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Арман 2017-08-06

Няўжо сапраўды так?

Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-08-06

Ну, паглядзім.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы
Зянон Пазьняк: Аб важных падзеях
Цытата дня: Галіхвэ будуць “абкатваць”...
АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ