змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Усіх ватажкоў чакае ўтылізацыя…”

Канфлікт паміж “міністрам унутраных спраў ЛНР” Ігарам Карнэтам і ватажком групоўкі Ігарам Платніцкім мог быць ініцыяваны расейскімі ўладамі, заявіў у камэнтары выданьню “ГОРДОН” украінскі журналіст Раман Бачкала:

Я б не перабольшваў значэньне падзей у Луганску. Гэта зусім звычайная практыка для акупаваных тэрыторый. Тут можна правесьці паралелі з Абхазіяй і Асэціяй. Кагосьці зарэзалі, кагосьці расстралялі – для іх гэта нармальна. Не выключаю, што падзеі ў Луганску самой жа Масквой і інспіраваны. Зьвярніце ўвагу на тое, як пасыўна РФ паводзіць сябе ў гэтай сытуацыі. Мы ж разумеем, што расейцы кантралююць усе падзеі ў Луганску. І калі Масква проста назірае за тым, што там адбываецца, значыць, гэта яе задавальняе. У прынцыпе, усіх ватажкоў на Данбасе чакае ўтылізацыя. І калі гэта можна зрабіць чужымі рукамі, Маскве так нават лепш. Крамлю нявыгодна, каб нехта на гэтых тэрыторыях меў абсалютную ўладу і крэдыт даверу з боку насельніцтва.

Што з гэтага можа атрымаць Україна? Такімі дзеяньнямі баевікі толькі цалкам сябе дыскрэдытуюць. Яны ня маюць ніякага права прадстаўляць акупаваныя тэрыторыі. З ваеннага пункту гледжаньня гэта можа прывесьці да правакацый з боку баевікоў і павелічэньню колькасьці абстрэлаў. Расея наўрад ці будзе выкарыстоўваць гэтую сытуацыю для шырокамаштабнага наступа. Гэта ўнутраны канфлікт паміж баевікамі. Платніцкага заўтра могуць вярнуць на “пасаду”, а могуць павесіць. Я нічаму не зьдзіўлюся. Ягоны лёс залежыць ад рашэньня Крамля. Хаця, на самой справе, гэта ня так ужо і важна.

Раман Бачкала

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/vseh-glavarey-boevikov-na-donbasse-zhdet-utilizaciya-i-esli-eto-mozhno-sdelat-chuzhimi-rukami-moskve-tak-dazhe-luchshe-zhurnalist-bochkala-218753.html

/ 05-12-2017
Акупацыя Украіна Данбас Тэрарысты Расейска-украінская вайна Баевікі
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2017-12-05

А што чакае "нашых" ватажкоў?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)