змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Усходняе партнёрства” выдахлася…

Аналітыкі Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы мяркуюць, што праграма “Усходняга партнёрства” “выдахлася”. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе, апублікаваным на сайце канфэрэнцыі 8 лютага.

“Шэраг краін ад Азэрбайджана да Беларусі як і раней заціснутыя паміж ЭЗ і НАТО з аднаго боку і Расеяй – зь іншага. Брусэльская палітыка “Усходняга партнёрства”, падобна, выдахлася. І нягледзячы на палітыку адчыненых дзьвярэй, якую праводзіць НАТО, бальшыня зацікаўленых дзяржаў ня маюць рэальнага шанцу ўступіць у Паўночнаатлантычны хаўрус у бліжэйшы час”, -- зазначылі аналітыкі.

У дакладзе гаворыцца, што канфлікт на Данбасе “застаецца самым важным каменем спатыканьня на шляху да дээскалацыі” напружаньня паміж Расеяй і Захадам.

“Без значнага прагрэсу ў рэалізацыі Менскага пагадненьня пэрспэктывы рашэньня зьяўляюцца туманнымі”, -- мяркуюць экспэрты.

“Усходняе партнёрства” – праект Эўразьвязу, які мае асноўнай мэтай разьвіцьцё інтэграцыйных сувязяў ЭЗ з шасьцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азэрбайджанам, Арменіяй і Беларусьсю. Саміт “Усходняга партнёрства” праходзіць раз на два гады.

24 лістапада 2017 года ў сталіцы Бэльгіі Брусэлі адбыўся пяты саміт. У сумеснай дэкларацыі гаворыцца, што ўдзельнікі прызнаюць эўрапейскія памкненьні і эўрапейскі выбар Грузіі, Малдовы і Украіны.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/politika-vostochnogo-partnerstva-pohozhe-vydohlas-otchet-myunhenskoy-konferencii-po-bezopasnosti-230943.html

/ 12-02-2018
Эўразьвяз Эўропа Усходняе партнёрства
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2018-02-14

А Крым? Ня камень? А абхазія?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу