змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Усходняя імпэрыя

Крыварукія

Уражваюць мяне расейскія чэкісты. Нават у сваёй злачыннай справе – непрафэсіяналы. Ну, у Расеі яны – каралі. А замяжой, дзе ім не ствараюць цяплічных умоваў, адразу правальваюцца. Проста як малагадовыя на першым гоп-стопе.

Большасьць зь іхніх злачынных апэрацый заканчваецца тым, што чэкістаў ловяць за руку і доўга возяць носам па сталу. Так было з замахамі на Яндарбіева, Літвіненку, Скрыпалёў, малайзійскім Боінгам, кібэратакамі ў ЗША, Францыі і да т.п. Паўсюль груба насьлядзілі, пакінулі кучу ўлік, справакавалі міжнародны скандал. Правалілі ўск яўкі і паролі. Былі названы па імёнах. Падставілі вярхоўнага замоўшчыка.

А ў нас жа яны фактычна кіруюць дзяржавай, буйнымі карпарацыямі, эканомікай. Людзі, бездапаможныя нават у сваёй прафэсіі, лезуць кіраваць тым, у чым наогул некампэтэнтныя. Зразумела, што скончыцца гэта можа толькі поўным развалам.

У нас ня проста кухарка кіруе дзяржавай, а крыварукая кухарка, якая нават гатаваць добра ня ўмее. Няма нічога дзіўнага, што пад ейнай уладай багацейшая краіна жыве настолькі дрэнна, што ня ў стане плаціць пэнсіі сваім старым.

Х

“Русскій мір” крочыць па плянэце

Не пасьпеў астыць труп Захарчанкі, а расейскія СМІ ўжо пачалі разаблачаць ягонага бліжэйшага падзельніка недападарванага Цімафеева-“Ташкента”. Зьніклі апошнія сумневы аб тым, што Захарчанку забілі па ўказаньню ягоных куратараў-працадаўцаў з Крамля. Яны і “Ташкента”, мабыць, планавалі грохнуць, але той цудам выжыў. Падобная гісторыя нядаўна адбылася зь іншай бандай – г. зв. “ЛНР”. Там нехта Платніцкі быў скінуты з гвалтам і цяпер сядзіць у Расеі пад сбледствам. У “ЛНР” ледзь не дайшло да адкрытага сутыкненьня і міжусобнай вайны. Мабыць, каб у “ДНР” не паўтарылася падобная сітуацыя, сматрашчага, які выйшаў з даверу, вырашылі проста забіць.

Прычына ў абодвух выпадках адна – дробныя бандыты не па чыну бралі. Абвінавачваньні стандартныя: адціскаць уласнасьць, даніна з бізнэса, крадёж з бюджэту. Наогул усё тое, чым у непараўнальна большым маштабе займаецца сама пуцінская братва. І мэтады падобныя: забойствы, катаваньні, турмы для незгаворлівых.

У Маскве валадараць такія ж “Ташкенты”, толькі вышэйшага ўзроўню. Крадуць не грузавікі з вуглем, а мільярды з бюджэту; адціскаюць не крамы і запраўкі, а нафтавыя кампаніі; катуюць не ў падвалах, а ў мадэрнізаваным вялізным ГУЛАГу; пасылаюць тэрарыстаў забіваць не ў суседні пасёлак, а ва ўсе канцы сьвету.

Пуцінскі крымінальны рэжым аднаўляе сябе паўсюль, куды ступае бот расейскага жаўнера, чэкіста, наёмніка. “Русскій мір” крочыць па плянэце. Ён – ня проста прыдуманы паліттэхналогіямі сімулякр. Гэта “новы парадак”, які Крэмль спрабуе навязаць іншым краінам. Яго аснова: сістэмная карупцыя, тэрор супраць нязгодных, усяўладдзе чыноўнікаў і спэцслужбаў.

Х

Чаму “Башыраву” і “Пятрову” зьнялі адзін нумар на двух? Яны, зразумела, ніякія не геі. І справа тут не ў сквапнасьці начальства (на зваротныя квіткі на два рэйсы грошай не пашкадавалі). Куфэрак проста адчыняецца. “Башыраў” і “Пятроў” не павінны былі ні на сэкунду, ні ўдзень ні ўначы заставацца ў самоце. Кожны зь іх абавязаны сачыць за другім, каб той ня ўцёк і ня здаў падзельніка. Гэта нармальная, яшчэ савецкая практыка паводзінаў “нашых людзей” за мяжой. Узровень даверу да “сваіх” з тае пары ня вырас, ды й самы яны мала зьмяніліся. Дрэнны той чэкіст, які ня марыць стаць ЦРУшнікам.

P.S. Гісторыі чэкісцкіх кілераў-перабежчыкаў Хахлова (нязьдзейсьнены замах на Акаловіча) і Сташынскага (забойства Бандэры і Рэбэта) пацьвярджаюць рэальнасьць гэтага сцэнару.

Х

Сьмех пахавае Пуціна

Зварот Золатава да Навальнага і інтэрв’ю “Пятрова” і “Башырава” Сіманьян – сімптомы адной хваробы. Расейскія ўлады цалкам страцілі адэкватнасьць, адарваліся ад рэчаіснасьці, жывуць ва ўласным шызасьвеце. А галоўнае, яны сталі проста сьмешнымі.

У іхнім сьвеце высакародны афіцэр Золатаў адлупцаваў дрэннага хлапчука Навальнага, а бліскучы журналіст Сіманьян узяла інтэрв’ю, якое пераканаўча абвяргае датычнасьць расейскіх спэцслужбаў да атручваньня Скрыпалёў. Як цяжка псіхічна хворыя, яны адмаўляюцца прымаць відавочную для навакольля рэчаіснасьць, у якой Золатаў паказаў сябе злым клоўнам, поўным дурнем і трамвайным хамам, зрабіўшы пры гэтым Навальнаму выдатны піяр; а недалёкая Сіманьян у сваім інтэрв’ю прадэманстравала ўсяму сьвету, што “Башыраў” і “Пятроў”, якія несьлі неверагодную лухту і блыталіся ў паказаньнях, -- узятыя за руку пуцінскія кілеры.

Расейскія ўлады сталі сьмешнымі і нават не разумеюць гэтага. Зь іх ужо рагоча ўголас шматмільённы Рунет. У хуткім часе зь іх будуць сьмяяцца нават вучні малодшых класаў. Сьмех зьнішчае “цуд, таямніцу і аўтарытэт” улады, страх і пакланеньне перад ёю; вызваляе сьвядомасьць ад гіпнозу прапаганды. Сьмех пахавае гэты даволі сур’ёзны ў сваім клінічным ідыятызме рэжым.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Новая кармушка

Днямі для расейскіх вайскоўцаў зьляпілі галоўнае ваенна-палітычнае ўпраўленьне ўзброеных сіл. І вось ужо назвалі асноўныя задачы гэтай дзівоснай кармушкі для мярзотных у сваёй ублюдачнасьці палітрукоў:

“Важнейшай складной часткай ваенна-палітычнай падрыхтоўкі стане фармаваньне маральнага духа вайскоўца. Менавіта дух праяўляецца ў баі – гэта гераізм, гатоўнасьць да самаахвярнаьсці дзеля выкананьня задачы альбо дзеля сваіх таварышаў”.

Памятаеце, у СССР былі палітрукі? Нікчэмныя мярзотнікі ў пагонах, якія ў мірны час затрахівалі ідэалогіяй любога адэкватнага чалавека, а ў выпадку ваенных дзеяньняў у першых шэрагах беглі хавацца па схронах. Дык цяпер мала, што яны зноў будуць жэрці дзяржаўныя бюджэты, дык яшчэ афіцыйна заяўляецца, што яны будуць рыхтаваць герояў-камікадзэ з прыярытэтам на самаахвярнасьць. Усё гэта будзе прыпраўляцца рэлігіяй.

У наяўнасьці пэрспэктывы з памяншэньнем грашовага забесьпячэньня вайскоўцаў. Грошай у краіне ўсё менш і менш. Матар’яльнае будуць замяняць прамыўкай мазгоў. У горшых традыцыях саўка, дзе ўсё гэтае дзярмо ўжо было прадэманстравана.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B9001F80041D

 

Канцэрт па заяўцы

Заходнія мэдыя ўжо чарговы дзень ня могуць супакоіцца з-за зьяўленьньня ў расейскім тэлевізійным эфіры праграмы “Масква. Крэмль. Пуцін”. Яна сапраўды вартая ўвагі журналістаў, бо ў ёй расейская тэлевізійная прапаганда пераўзыйшла саму сабе – хаця магло падасьца, што далей ужо няма куды. У гэтай праграме цудоўнае ўсё, ну літаральна ўсё: ад дагодлівасьці на тварах вядучага і гасьцей эфіра да старанна падабранага відэашэрагу, пакліканага прадэманстраваць мужнасьць і чалавечнасьць аб’екта, якога абагаўляюць, ня толькі ў кантакце з чыноўнікамі і ахоўнікамі, але нават у судакрананьні з казерогамі.

Для чалавека, які ня ўпаў у крамлёўскую спакусу, гэтая праграма павінна быць у першую чаргу сьмешнай, забаўнай у сваёй няўклюднай лісьлівасьці. Але заходнім журналістам хочацца не сьмяяцца, а аналізаваць, аналізаваць усур’ёз – і ў гэтым іхняя галоўная памылка ў адносінах да Пуціна і крамлёўскага рэжыму ў цэлым. Хочацца думаць, што ўсё гэта рацыянальна. Што расейскі прэзыдэнт на фоне пэнсійнай рэформы так заклапочаны зьніжэньнем свайго рэйтынга, што вырашыў запусьціць у эфір адмысловую тэлевізійную праграму пра сябе любага. Што задача Салаўёва з кампаніяй – гэты рэйтынг узьняць.

Чалавеку, які рацыянальна мысьліць, цяжка сказаць сябе, што ён назірае самы звычайны маразм – натуральную стадыю разьвіцьця любога аўтарытарнага рэжыму. Ніхто ня ведаў, упаў ці ўзьняўся рэйтынг дарагога Леаніда Ільліча, калі на генсека пачалі навешваць адну зорку героя за другой, а напісаныя тупой групай спічрайтэраў “мэмуары” выдаваліся мільённымі накладамі і былі адзначаны Ленінскай прэміяй. Ніхто ня думаў пра рэйтынг дарагога Мікіты Сяргеевіча, калі яго ўзнагароджвалі падобнымі зоркамі – толькі за больш кароткі тэрмін – і выдавалі таўсьценную кіжку “Тварам у твар з Амэрыкай!, у якой бязьмежны рэпартаж пра амэрыканскія прыгоды першага сакратара завяршаўся вершаваным лістом простага грамадзяніна з радкамі “перад вамі падаю ніцма”.

Калі рэйтынг Ёсіфа Вісарыёнавіча 22 чэрвеня 1941 года сапраўдны ўпаў, правадыр проста схаваўся ад паплечнікаў і насельніцтва. А вось калі яму ўдалося закідаць гітлерцаў трупамі падданых, тут ужо нават не ўсхваленню, а абагаўленьню саноўнага вурдалака не было межаў – і яно працягнулася акурат да 5 сакавіка 1953 года, калі пасьля плачаў разнастайных грыбачовых аб тым, што Сталіне не ўдалося пражыць так важныя для будаўніцтва камунізма дзесяць тысяч гадоў пішучая і здымаючая абслуга перайшла да аблізваньня іншых партрэтаў.

Усе гэтыя оды, фільмы і праграмы – яны не для народа, а для аднаго-адзінага спажыўца, як і секс у публічным доме не для публікі, а для кліента. І тое, і другое зазвычай добра аплочваецца. Раней – Перадзелкіным і паездкамі па шмоткі ў Югаславію, а цяпер наогул возерам Кома. Ёсьць за што лізаць.

Так што справа зусім не ў пэнсійнай рэформе і рэйтынгу, што ўпаў. Справа ў тым, што дарагому Уладзіміру Уладзіміравічу даўно ўжо недастаткова быць слупавой дваранкай, ён хоча быць уладаркай марской. Ён хоча, каб перад ім падалі ніцма. І яны падаюць.

Х

Прад’яўленьне атрутнікаў

Не пасьпеў Уладзімір Пуцін распавесьці ва Уладзівастоку пра знойдзеных падазраваных у справе аб атручваньні Скрыпалёў -- зразумела, цывільных асобаў, як паслужліва падказаў валадару былы журналіст Брылёў, -- як адзін з пацаноў, Аляксандр Пятроў, адразу адгукнуўся на прапанову начальства пракамэнтаваць сітуацыю. Ніхто, як бачым, яго не ліквідаваў пасьля няўдалай спэцапэрацыі, нават і хаваць ня сталі. І зараз зробяць бравых рабят ахвярамі брытанскіх спэцслужбаў і сусьветнай закулісы – а як жа!

Некаторыя калегі сьцьвярджалі, што Лугавы і Коўтун засталіся жывыя пасьля забойства Літвіненкі толькі таму, што прыбеглі на “Эха Масквы” і спалілі ўсю кантору. Уражальная наіўнасьць! Лугавы і Коўтун прышлі на радыёстанцыю менавіта з той жа прычыны, зь якой будуць даваць камэнтары Пятроў і Башараў, -- начальнік загадаў. І ён, гэты самы начальнік, зусім ня думаў іх забіваць або хаваць. Ён імі зьбіраўся ганарыцца. Пятровым і Башаравым ганарыцца нібыта абгрунтаваньняў няма -- усё ж яны не давялі справу да канца Скрыпаля і ягонай дачкі. Але папікаць іх няма за што – рабяты намагаліся.

Калегі мяркуюць, што яны ўсё яшчэ жывуць у Савецкім Саюзе. Гэта бальшавікі намагаліся хаваць канцы ў ваду, каб не запэцкаць чыстае імя краіны пераможнага сацыялізма. Гэта ў бальшавікоў ворагі гінулі ад рук расчараваных адзіночак – як Троцкі, забойца якога да апошняга дня заключэньня не прызнаў сваёй сувязі з НКВД, а зорку Героя Савецкага Саюза атрымліваў у глыбокай таямніцы. Савецкі Саюз быў страшным, жорсткім, бесчалавечным, але – дзяржавай.

А гэта проста банда гопнікаў, што рэйдэрнула дзяржаўную машыну. Гэтыя людзі шчыра не разумеюць ня толькі тое, што замоўныя забойствы амаральныя. Яны не разумеюць, навошта хаваць забойцаў. Бо сказана – іх там не было. Для тых, хто не зразумеў, -- абярэм падазраванага дэпутатам. З тых, хто зноў не зразумеў, -- зробім сочную адбіўную. Рот закрыў і адваліў.

Высокапастаўленыя гопнікі ўпэўнены, што могуць размаўляць так ня толькі са сваімі цярплівымі падданымі, але і з усім сьветам. І патлумачыць ім, што так не атрымаецца, проста няма каму – бо ў расейскіх калідорах улады ўсё болей людзей з крывёй на руках ужо ня толькі ў пераносным, але і ў наўпроставым сэнсе. Да нягоднікаў, што галасавалі за вайну ва Украіне або за “закон падонкаў”, дадаюцца банальныя забойцы і атрутнікі, якія забясьпечваюць сабе палітычныя кар’еры банальнай “макрухай”, -- і гэта мала ў каго выклікае агіду. Тая ж Дзярждума ў хуткім часе з ашалелага прынтэра ператворыцца ў прытул Джэка Мясьніка. А Расея – у краіну Лугавых.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.272552.html, https://graniru.org/opinion/portnikov/m.272784.html

 

Паляваньне на бадзягу

Што робяць з ашалелым мядзьведзем-бадзягай, які блукае па ціхіх мірных вёсках і кідаецца на жывых людзей? На яго аб’яўляюць паляваньне і ў выніку – прыстрэльваюць.

Менавіта гэта і адбудзецца ў бліжэйшы час з ашалелым мядзьведзем пад назовам “Крэмль”. Там, за чырвонай сьценкай, зьвяр’ё паехала галавой ужо даўно, але з лубянскім прайдам спрабавалі неяк па-чалавечы размаўляць. У адказ даносілася хлусьня і пячорнае рыканьне. Атака на Солсбэры – ня першая вылазка дзікуноў на сьвет божы. Яны і раней труцілі людзей ўсялякімі “вабнотамі”: дастаткова ўспомніць Літвіненку, забітага самым бесчалавечным спосабам у той жа Брытаніі. Тады справу дыпламатычна замялі, і як высьветлілася – дарэмна. Трэба было адразу зьбіраць народ, узбройвацца віламі і пачынаць гнаць дзікага зьвера. Але грошы пахлі так прыемна, і нафта цякла ракой, і газ весяліў і муціў розум, што дазваляла адвязаным тварынам сунуцца ў Грузію, і паміж алімпіядамі ды чампіянатамі ўварвацца ва Украіну, адарваўшы Крым і праліўшы рэкі крыві на Данбасе і ў Сірыі. Больш жорсткія санкцыі толькі раззлавалі крамлёўскі зьвярынец, і вось ужо два класічныя гопнікі рассякаюць па ангельскіх гарадах, з дулямі ў кішэнях і заплечнічкам, дзе ў фірмовай упакоўцы ляжыць сьмяротны яд, прадназначаны для ахвяры. Гапата як гаспадыня неабдымнай Англіі сваёй. Пшык-пшык-пшык – вынасі гатовенькага! Хто на новенькага? – “Навічка” на ўсіх хопіць!..

Гэтыя два бэйбусы, што засьвяціліся паўсюль, дзе толькі можна, альбо ўжо закапаныя на адным са скрэпных сьметнікаў непамернага Чайкі, альбо стаяць у чарзе на дэпутацкія месцы ў Дзярждуму. Добра – Кабзон, сабраўшы пірамідку, сваечасова вызваліў крэсла, на якое можна прэтэндаваць. А чаму б і не? – гляньце на Лугавога! Ён і як атрутнік эфэктыўны, і як законатварына – істота карысная. Жывёліна шматразовага карыстаньня. Хочаш жыць – умей нагадзіць. Гэбуха ж папярэджвала вас усімі сваімі пераможнымі прасамі: “Можам паўтарыць!” – вось і паўтарыла. Скажыце яшчэ дзякуй за тое, што Тэмзу палоніем не разбавіла, а магла ж!..

Цацацачкі скончыліся. Усе ўсё зразумелі, прынялі да зьвестак і зморшчылі палітычныя мазгі. З гэтай жыўнасьцю трэба нешта тэрмінова рабіць. “Савок зкаленустаючы” толькі з выгляду нагадвае чалавека. На самой справе гэта не так. Ён – пракажоны. Зразумела, што ў яго ёсьць ручкі і ножкі, ён есьць у галаву і часам разьзяўлівае рот, каб вырыгнуць зь яго нешта несьвядомае: ад “Абырвалга” да “Праклён вам, буржуі!”. І, уласна, усё. Ягоная мара – увайсьці з танкамі ў эўрапейскія гарады і ператварыць іх у мяшанку з роднага дзярма і варожай крывішчы. І ён не жартуе. “Савок галаўных мазгоў” – хвароба, роднасная праказе. Пракажоных зазвычай ізалююць ад грамадзтва ў лепразорыі, не пазбаўляючы права на жыцьцё, але і не паддаючы жыцьцё іншых небясьпецы быць зараджанымі. Менавіта такі лёс чакае і “скрэпнае насельніцтва” Расеі, якое зьлілося ў экстазе з крамлёўскімі тэрарыстамі.

На пачатку будзе больш санкцый. Яны пасыпяцца на “саўкоў” як з рогу багацьця. Бо санкцый мала не бывае, і для гапаты цяпер ніякіх абмежаваньняў не шкада. Марш у пячоры – гніць і рыкаць. Жрыце адзін аднаго ў каменных джунглях, а пры найменшай спробе вытыркнуцца – атрымлівайце саўковай рыдлёўкай па саплівых шчах. Хто разумнейшы – шчодра насмараваў лыжы і накіраваў іх у бок яшчэ ўчора выклятага Захаду. Нават сьпявачка Юлія Самойлава, сьцершы сьлёзы Эўрабачаньня, кінулася да мяжы, забыўшыся пра патрыятычныя абавязкі. Але “раптоўнасьць і супярэчнасьць” – дэвіз дзяўчат, які ніяк не пасуе да суровых мужчын, што чысьцяць маўзэры ўнутры савецкіх лабірынтаў. Тут засяроджана кешкаюцца па кішэнях і выймаюць усё, што толькі можна накапаць. Бізнэсу пастаўлена задача: адшукаць і пакласьці на стол 1,5 трыльёны рублёў для рэалізацыі праекта “Лічбавая эканоміка”. Аддаўшы “пад нож” пэнсіянэраў, Крэмль нацэліўся на апошнюю “залатаносную курыцу”, якую абавязкава зарэжа бліжэйшым часам. Грошы патрэбныя, і патрэбныя яны тэрмінова. І не па частках, а адразу. Часу няма, пратэстныя настроі растуць, і ніякі Навальны зь ягонымі тэхналогіямі “па шчаўчку выходзьце, атрымлівайце па башцэ, сядайце ў аўтазакі, і па шчаўчку разыходзьцеся” ў хуткім часе не дапаможа. Левада б’е ў званы: “Настроі расейцаў нагадваюць пераддэфолтныя”. Левада выразна прагаворваецца, рыхтуючы плебс да непазьбежнасьці. Але і тут “звон” зьвініць фальшывай нотай: па-першае, у нядаўняй памяці 1998-м ніякіх “пераддэфолтных настрояў” не было, і абвал піраміды ГКО, хаця і прагназаваўся спэцыялістамі, але стаў для расейцаў пэўнай нечаканасьцю. Па-другое, СМІ, хаця і належалі алігархам, але не залежалі цалкам ад Крамля. Па-трэцяе, у краіне не лютавала рэпрэсіўная машына, заточаная на “зачыстку” ўсяго, што капошыцца ў кашалях і думках грамадзян. І, урэшце, тэхнічны дэфолт – ня роўны таму абвалу, які чакае Расею цяпер. Па сутнасьці эканоміка цалкам зьнішчана, і расейцы ўжо існуюць на руінах, здрапіраваных пад фасад, сабраны з “шматкоў стабільнасьці”.

Пуціншчына стварыла ўнікальную грамадзка-палітычную канструкцыю, калі выходзіць на плошчу яшчэ небясьпечна, але ня выйсьці заўтра будзе ўжо немагчыма, бо адчай засьціць любы страх. І раптам высьветліцца, што, падобна як фэйкавы прэзыдэнт і фэйкавая дзяржава, страх перад рэпрэсіўнай машынай таксама быў фэйкавым, і каб выйсьці разам і зьнесьці гэты міжгалактычны лубянскі фэйк – зусім ня страшна, а вельмі нават прыемна. Асабліва – калі бачыш, як уцякаюць, трасучы тлустымі азадкамі, усе гэтыя “важныя” дзяржаўныя пысы пры пагонах, рахунках і пасадах; як вылятаюць з “членавозаў” іхнія ахамеўшыя кіроўцы і, заламваючы ручкі, калоцяцца: “Толькі не забівайце!.. Я больш ня буду вас душыць!.. Мяне пуцінабес паблытаў!..”

І бадзяга, загнаны ва ўласную бярлогу, аточаную з усіх бакоў, будзе калаціцца ў бязмоцнай гістэрыцы да тае пары, пакуль ня зьедзе з глуздоў канчаткова і ня высуне адтуль сваю акрываўленую пысу. Вось тут яго і прыстрэляць.

Х

Зазіраючы ў будучыню

Гэта нават не прагноз, а канстатацыя таго, што чакае насельніцтва Расеі ў бліжэйшы час. Вось практычна ўжо заўтра.

Па-першае, не асуджаю несупраціўленцаў, якія ўчора не схадзілі ў “рэвалюцыйны бар” па кактэйлі і не разагрэлі паліцаяў да стану Апраметнай. Так, яны прывычна рабілі сэлфі і крычалі “Ганьба!” А што яны яшчэ могуць? Яны – мірныя людзі, практычна яшчэ дзеці. Іх вывелі на плошчу нават ня столькі супраць пэнсійнага дэфолта (хаця ў іх ёсьць бабулі, дзядулі, але самым ім яшчэ да пэнсіі – араць і араць), колькі супраць пэрспэктывы абсалютнага змроку, што рысуецца на даляглядзе. Вось гэты непраходны “беспэрспэктыўняк”, які гарантаваны нават не на гады, а на дзесяцігоддзі, абяцае ім выкінуць іхняе жыцьцё ў бездань. Закапаць на чайкінскай памыйцы. Менавіта таму маладыя людзі і выйшлі. Мэтапакладаньне тых, хто заклікаў іх – іншая размова, цяпер ня будзем пра гэта.

З гэтага “па-першае” – важнага і безумоўнага – выцякае “па-другое”. Гэта – вычарпанасьць парадку мірнага пратэста. Ён скончыўся. Мірна ўжо не атрымаецца. Расгвардыя гатовая “мачыць” і сьмяротным боем на загад Пуціна, Золатава, Бортнікава, Патрушава і каго там яшчэ… Суддзі – каты ў мантыях. Правоў няма, і справядлівасьці не дамагчыся. А жорсткасьць бандытаў у пінжаках і пагонах выціскае грмамадзтва з поля мірнага пратэста. І, падумаўшы над новай канфігурацыяй, яно выкіне “фтопку” балёнікі, самалёцікі, транспаранцікі, а таксама – і партрэты былых лідэраў, на якіх “малілася” яшчэ ўчора. І пачне шукаць новых. І яны зьявяцца, вызначыўшы новыя, больш радыкальныя мэтады змаганьня з рэжымам. (З тым, што гэта – “рэжым”, а ня ўлада – згодзен нават Нябэндзя, што пыхціць за ААНаўскім сталом).

Па-трэцяе, на радыкалізацыю выступаў і вылазак падштурхне эканамічны азадак, у які зараз усё актыўней пачне патанаць Расея. Толькі ўдумайцеся, расейцаў чакае доўгі цыкл беспрасьветнага падзеньня рубля (больш за 20 месяцаў запар), прычым падзеньне чакаецца ў рэжыме абвала. Але і гэтага мала: адмыслоўцы прагназуюць з дня на дзень сур’ёзьнейшае падзеньне коштаў на нафту, не выключаючы планку ў 25-30 даляраў за барэль. Гушчыну змроку, які накрые Расею, якая сядзіць на нафтавай іголцы ў рэжыме санкцый, якія яе аслабляюць, цяжка сябе ўявіць. У гэтай пякельнай цемры і загарыцца…

Калі? – На гэтае пытаньне вам адкажа Ягоная Вялікасьць Страўнік. Як толькі ён голасна забурчыць – азадак адразу падымецца з канапы. І ніякай Расгвардыяй яе ўжо не атрымаецца пасадзіць на былое месца, нават калі на яго пакласьці цёплую падушку палітычных абяцаньняў.

Зараз – час высноваў і ўсьведамленьня папярэдніх памылак. Не сьпяшайцеся з гэтым. У хуткім часе ўсё закруціцца з калейдаскапічнай хуткасьцю: санкцыі, дэфолты, звальненьні, запазычанасьці па заробках, інфляцыя, дэвальвацыя, кошты…

Перавядзіце дух, каб набрацца сілаў перад палётам у бездань. Згрупуйцеся. Так будзе шанец зачапіцца хаця б за нейкі выступ у працэсе падзеньня. Выдахніце, але не расслабляйцеся. Самае непрыемнае можа пачацца ў любы момант.

Х

Сёньня здарылася Піравая перамога Пуціна. І яна была не апошняй. Яму ўдалося “развесьці” апошнія жменькі адчайных грамадзян на гатоўнасьць пайсьці пад ОМОНаўскае дуб’ё. Беэальтэрнатыўнасьцю “лідэра пратэста”, што гуляецца на юнацкім рамантызме.

У Навальнага гэта таксама быў апошні “бэнэфіс”. У Маскве колькасьць тых, хто гатовы “забясьпечыць пратэстную масу”, аказалася значна менш, чым у 2017-м. А некалі “за Лёху” на Манежку выходзіла 30 тысяч. Сёньня – тысячы 2-3. Электарат згубіўся. А, можа, усё так і было задумана…

Але не адчайвайцеся.

Гэта – “крызіс пратэстнага жанру”, і яго трэба проста перажыць. Гэта – не параза, а пачатак працэса ўсьведамленьня таго, што адбываецца, пратэстнага пераўліку і маральнай пераацэнкі.

І, пакуль дадзены пратэст не завяршыўся, вернымі супутнікамі грамадзян Расеі стануцца Голад і Адчай, Беспрацоўе і Бяспраўе. Гэтыя “чатыры вершнікі рэвалюцыйнага апакаліпсіса” і панясуць краіну па дарозе, што вядзе да пераменаў.

Не Навальны са Сьвятловым і не Гудкоў з Хадаркоўскім.

Голад і Адчай, Беспрацоўе і Бяспраўе. Гэтыя супутнікі жудасныя і непрыемныя для страўніка і кашаля. Але толькі яны прымусяць мазгі ўключыцца, а азадак – падняцца з канапы. А там ужо – як атрымаецца. Пратэст памёр?

Няхай жыве пратэст!

Х

Хачу спытацца ва ўсіх, хто зараз абмяркоўвае клаўнаду Золатава – вы сур’ёзна або прыкідваецеся?

То бок, вы рэальна не разумееце, што ў іх у камэры ІЧУ сядзіць Навальны, а Золатаву неабходна агучыць пагрозы, запісаўшы іх і растыражаваўшы, бо прыдушыць рэальнага апанэнта ён ніяк ня можа, бо ў камэру яго ня пусьцяць. І вось мусіць Золатаў “зьдзяйсьняць пасадавае злачынства”, “зьневажаючы і шыпячы ў бязмоцнай злосьці”…

Вы сур’ёзна мяркуеце, што яны спачатку запісваюць ролікі з пагрозамі, а потым – забіваюць?..

Уражаньне, што сур’ёзныя і разумныя людзі паехалі галавой і не сябруюць з элемэнтарнай логікай. Што гэта? Калектыўнае ашаленьне? Бо на поўным сур’ёзе пішуць: “Вы маеце права як выкліканы на дуэль выбраць зброю. Выбірайце дэбаты на 1 канале…” Не, я ня самы разумны. Проста патлумачце мне: як адукаваныя і недурныя людзі могуць павесьціся на гэтую танную самастойнасьць дрэздэнскага дома афіцэраў?

Яны забіваюць апанэнтаў, гэта праўда. Без папярэджаньня, не міргнуўшы вокам. І нават пад камэры ФСО, якія, як потым высьвятляецца, “не працавалі ў момант забойства”.

А тут – пагрозы пад запіс.

Вас, па ідэі, павінны хваляваць іншыя пытаньні: “Навошта Золатаў гэта зрабіў?”, “Чаму менавіта зараз?” і “Навошта нашу ўвагу так настойліва адцягваюць гэтай крымінальнай пысай, што вытыркнулася з кожнага манітора?” Але не.

Усё ж, у Крамлі добра ведаюць: дэградацыя закранула ўсіх – і абывацеляў, і тых, хто лічыць сябе “думаючымі”.

Вось і куражуцца. І атрымліваецца ў іх, чорт бяры! – вось што крыўдна…

Х

Пуцін павінен стаміцца

Чыім бы чалавекам ні быў Навальны, але гасударавых пацукоў пачало калаціць. Хто б мог яшчэ тыдзень таму падумаць, што старэйшы ахоўнік Пуціна генэрал Золатаў ашалее да такой ступені і адкажа? А ён жа ня проста раскрыў пячору: ён прад’явіў усю мізэрнасьць яе абстаноўкі. Раскрыў сваю чарапную каробку і паказаў парослы мхом розумішча камуністычнага працаўніка. І палове краіны адразу захацелася прыбіць гэтага працаўніка цвікамі да Дошкі гонару – так, каб вісеў на ёй вечна, не рухаючыся. Паводле наяўных дадзеных, гэтую “паганку завярнуў” сам Сяргей Чэмезаў: маўляў, “не па чыну вытыркаешся, Віцёк, пацучыш шмат, мы ўсё ведаем, так што сядай і засохні”. Таму адказ “вэтэрана прадпрымальніцкай працы” быў адрасаваны не Навальнаму, а ініцыятару зьліва, кіраўніку карпарацыі “Ростех”: “Шэры, а слабо без “сьліўнога бачка” сустрэцца і памахацца? Вылазь з “Мэрсэдэса”, я табе ў качан па 16 рублёў за кіляграм настукаю…”

“Паны б’юцца – у халопаў чубы трашчаць”. І вось ужо кожны апазыцыянэр, апярэджваючы іншага, запісвае свае звароты да Золатава, выклікаючы генэрала-ідыёта да бар’ера. Тролінг ўразіў нават нюхачоў з Ахотнага раду: дэпутат з кокса-фракцыі ЛДПР запрапанаваў заснаваць у Расеі “дуэльны кодэкс”, хаця было б больш лагічна заканадаўча ўвесьці каранцін у “скрэпным лепразорыі”, з забаронай на любую дзяржаўную дзейнасьць. З Золатава зьдзекуюцца ўсе. Бо, пакуль маўчаў – усе меркавалі, што “не царская гэта справа”, звыкла прымаючы маўчаньне за золата. А тут разьзявіў рот – і адлупцаваў самога сябе. Высьветлілася, што ахоўнік “сакральнага” – глупы, пашкоджаны і баязьлівы: вочкі бегаюць, язык заплятаецца, лапкі тузаюцца, ды й сама пыса нацягнута так, нібыта пуцінскі пластычны хірург драмаў падчас апэрацыі. Наогул, целаахоўнік караля аказаўся ня толькі голым, але і да сьмешнага тупым. Ужо калі Пуцін такому ідыёту давярае ўласнае жыцьцё, то які ж тады ўзровень “царскага”, даруй госпадзе, інтэлекта?

Унутрывідавая барацьба ў крамлёўскім пацучатніку абвострылася. І тое, што шум ад гэтай валтузьні нечакана разнёсься далёка па-за межы царскіх пакояў, гаворыць пра тое, што працэс набыў некантралюемы характар. Пакуль Пуцін забаўляецца ў міжнародныя сустрэчы з таварышам Сі і панам Абэ, пакуль гуляецца ў “самыя маштабныя вайсковыя манеўры”, якія фактычна зьяўляюцца азнаямляльнай экскурсіяй для кітайскай арміі, чэлядзь рашае “пытаньне аб далейшай уладзе”. Пуцін больш “не цягне”, пралангацыі ягонай улады пачалі абыходзіцца надта дорага, Захад “закручвае эканамічныя шрубкі”, а ад скрыгату патрыятычных “скрэпаў” “элітка” пачынае адчуваць дыскамфорт. І вось ужо ўнутры “элітак” распаўсюдзіўся шапаток з галоўным лейтматывам: “Пуцін павінен стаміцца”. Гэтая салодкая думка пра “мірны і спакойны транзіт улады”, калі “ваўкі насычаюцца, і авечкі не бунтуюць”, мусіруецца за крамлёўскай сьценкай усё больш актыўна, бо кожнаму ваўчаню стала зразумела: Захад дацісьне гэтую камуна-чэкісцкую сістэму, і, калі зараз памяняць Пуціна – ёсьць шанец “перафарбавацца” і “прыкінуцца авечкай”, захаваўшы асноўныя сістэмныя мэханізмы. Медведев дажывае апошнія дні ў крэсьле прэм’ера, і яшчэ ня вырашана: ці ён упадзе ахвярай “эканамічнага абвала”, ці яго зарэжуць прэвэнтыўна, а пасьля дэфолта ўжо сам Пуцін заявіць “я стаміўся, я сыходжу”. Сам дзядуля пакуль лічыць сябе бадзёрым: жартуе пра “цывільнага ГРУшніка Пятрова”; ну, а тое, што ў шчыліначку ўрны для галасаваньня з першага разу не трапляе – дык гэта ад агульнай чалавечай стомы. Паспрабуйце не стаміцца, калі ўнутры вас, як звычайны цэпень, пасяліўся Салаўёў і старанна вылізвае…

Словы Андрэя Косьціна пра магчымую канвэртацыю даляравых укладаў расейцаў у іншую валюту ўскіпяцілі і без таго падагрэтых укладчыкаў. На фоне прызнаньняў дзяржавы аб падрыхтоўцы “грашовай рэформы” спіч кіраўніка ВТБ прагучаў як дэкларацыя аб намерах “выбіральна абрабаваць багаценькіх Бурацінаў” перад тым, як абчысьціць усіх запар. Абвал рубля – справа часу, і да гэтай падзеі “братва” павінна падрыхтавацца грунтоўна, каб максімальна зарабіць. Мінфін ужо замовіў інфармацыйную хвалю, якую падрыхтуе шэраг правераных адмыслоўцаў, пасьля чаго – граматна пагоніць “у народ”, пераконваючы кожную авечку, што яе “рэзаць ня будуць, а зьлёгку пастрыгуць, зьлёгку зачапіўшы тлушчавую праслойку, мяса сразаць ня будуць, так што гэта не балюча, а нават карысна ў рамках аздараўляльнага схудненьня”.

Грашовая рэформа будзе гібрыднай, як і ўсё пры Пуціне. Нічога новага, акрамя эфэкта скрэшчваньня хрушчоўскай рэформы 1961-га і паўлаўскай – пачатку 90-х. Два ў адным: і забіраньне ў насельніцтва накапленьняў, і адначасна – “адцісканьне валюты”, якая так неабходная для разьліку па зьнешніх пазыках неспатольных дзяржкарпарацый. Так што пад супакойваючую сурдзінку распрануць усіх, каб потым кінуць на “калы народнага гнева” якога-небудзь Медведева. Альбо Пуціна стаміць, пасьля чаго – прад’явіць абрабаванаму плебсу новага “правадыра”, які адпавядае сучасным нормам успрыняцьця як знутры, так і звонку. І прысягне яму кожная тварына зямная і любы гад марскі, усмактаўшы прынцыпы дэмакратыі, і аслабяць коскі насельніцтву, каб вочы не вылупліваліся, і закляймяць тых, хто накраў, пасадзіўшы пад замок асабліва засьвечаных. Зразумела, ніякага “паляваньня на вядзьмарак”, усё чынна і высакародна, “у рамках элітных дамоўленасьцяў”. Вы ж аб такім “бяскроўным транзіце ўлады марылі, заліваючыся салаўёўскай прафэсурай з усіх спэц-трыбун МГІМО?

Адна бяда: ніякі Захад санкцый не адменіць да тае пары, пакуль “Крым – ваш”, а імпэрыя працягвае рухацца. Бо гэтыя санкцыі маюць статус Законаў, якія проста так не адмяніць. І ніякі “транзіт” тут не дапаможа, і нават калі такі здарыцца, Пуцін стоміцца і сыйдзе, а замест яго зьявіцца фігура, “што задавальняе ўсіх” – уладу яна не ўтрымае: надта шмат фактараў згуляюць супраць яе, надта шмат “мін запаволенага дзеяньня” спрацуюць адначасна. І за сэкунду да распаду многія ўспомняць словы Валодзіна-халопа: “Ёсьць Пуцін – ёсьць Расея, няма Пуціна – і Расеі няма”.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук, http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/1016-okhota-na-shatuna.html, http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/1026-putin-dolzhen-ustat.html

 

Скрипалів атакувала мафіозна держава

Після публікації у The New York Times стало зрозумілим, чому Російська Федерація зважилася на розправу над Сергієм Скрипалем та його дочкою. До останнього часу в якості ведучого мотиву називали банальну помсту людині, що працювала на чужі спецслужби. Однак не можна було пояснити, чому інших подвійних агентів і перебіжчиків Москва не атакувала.

The New York Times називає зовсім інший мотив - сприяння Скрипаля у боротьбі з російською мафією в Іспанії, його співпрацю зі спецслужбами цієї країни. І тоді дії російських отруйників набувають реального сенсу. До речі, отруєний у Лондоні чаєм з полонієм колишній співробітник російських спецслужб Олександр Литвиненко теж брав участь в боротьбі з російською мафією в Іспанії. І, думаю, ця участь була куди більш вагомим аргументом для його ліквідації, ніж особиста образа Путіна - але ж саме це сприймалося як головний мотив отруйників.

Коли ми аналізуємо дії Кремля, ми повинні враховувати одну важливу обставину. Росія - мафіозна держава. Мафіозна держава відрізняється від просто корумпованої тотальним контролем мафії над державними структурами, спецслужбами, судами, над самою корупцією і боротьбою з корупцією. І діє така держава перш за все в інтересах мафії.

Поки Скрипаль був зрадником держави, він міг розраховувати на суд, вирок, помилування, обмін. Але як тільки він торкнувся інтересів мафії - йому було підписаний смертний вирок. Мафіозна держава жорстока. Ми повинні це розуміти - тому що за часів Януковича у нас було саме мафіозна держава.

А після 2014 року у нас почався транзит від мафіозної держави до корумпованої. І якщо після виборів 2019 року цей транзит продовжиться, якщо Україна продовжить позбуватися мафіозних рудиментів в існуванні держави і суспільства, це і стане нашою найбільшою перемогою.

Тому що корупцію можна якщо не перемогти, так значно обмежити. І в корумпованій державі цим можуть займатися як державні структури, так і громадянське суспільство.

А в мафіозній державі ніякого суспільства просто немає, а на державних посадах - мафіозі і їх підручні. Така держава може тільки згинути. Ось мафіозна Україна Януковича і згинула в 2014 році від зіткнення з айсбергом Майдану. А мафіозна Росія Путіна продовжує існувати і вбивати.

Віталій Портников

 

Лёс

“Прэм’ер-міністр” акупацыйнай расейскай адміністрацыі Абхазіі Генадзь Гагулія паляцеў у Сірыю падтрымаць тэрарыстычны рэжым пуцінскага хаўрусьніка Асада, які вядзе вайну супраць сваіх грамадзян. Рэальны фэцішызм у выкананьні расейскіх спэцслужбаў, які быў пададзены як “дзяржаўны візыт”. У госьці да Асада, якому ніхто ў цывілізаваным сьвеце ужо ніхто не паціскае рукі, прыехалі расейскія наёмнікі, якім таксама ніхто не падае рукі, і якія дапамагаюць акупаваць частку Грузіі. Скончыўся гэты візыт сумна і заканамерна – калі самалёт з Гагулія вярнуўся ў Абхазію, і “прэм’ер” паехаў дахаты, да яго па сустрэчнай паласе выехаў мясцовы наркаман без правоў кіроўцы. Гагулія аказаўся адзіным загіблым у ДТЗ.

Юры Бутусаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Дзе пратэсты?

Яшчэ раз. Проста. Даступна. На пальцах.

Дзе пратэсты супраць састрэленага “Боінга? Ваша краіна забіла некалькі дзесяткаў дзяцей. Дзе пратэсты? Не было?

Дзе пратэсты супраць забойства Сянцова? Ваша краіна проста зараз, на вашых вачах, забівае закладнікаў. Сьвядомасьць Клыха пашкодзілася ад катаваньняў. Ваша краіна скрала дзевятнаццацігадовага хлопца і саджае яго. Дзе пратэсты? Няма?

Дзе пратэсты супраць рэпрэсій крымскіх татараў? Ваша краіна проста зараз тэрарызуе захоплены народ. Няма?

Дзе пратэсты супраць вайны ва Украіне? Ваша краіна проста зараз, штодня, забівае ўкраінцаў. Няма?

Дзе пратэсты супраць рэальна сьцертых у пыл разам з усім мірняком гарадоў у Сірыі? Ужо ніхто ня ведае, колькі ваша краіна пазабівала там людзей – там яна прасуе ўжо проста не разьбіраючыся. Сотнямі. Дзяцей. Шпіталі. Сховішчы. Дзе пратэсты? Няма?

Але затое ёсьць какошнік, Расея наперад, Акінфееў нага бога?

Нах.. пайшлі са сваімі пратэстамі супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту.

Кропка.

Х

У Расеі -- у Саха і ў Прымор’і на выбарах перамаглі апазыцыйныя кандыдаты. Лібэральная частка стужкі радуецца – ура, мы гонім, гнуцца швэды. Урэшце зьмяняльнасьць улады. Пайшоў паглядзець, што менавіта за кандыдаты. Так і ёсьць – камуністы. Краіна прышла да свайго абсалютна натуральнага знамянальніка – сталіністы супраць пуціністаў. Аматары гулага супраць злодзеяў. І лібэралы, што пляскаюць у ладкі ад таго, што на зьмену тым, хто абкрадае, прыходзяць тыя, хто іх будзе саджаць. Нічога іншага там няма і быць ня можа. Усе спадзяваньні на тое, што пасьля Пуціна будзе новая прыўкрасная вольная Расея будучыні – інфантыльныя фантазіі. Калі там зараз правесьці сапраўды вольныя сумленныя выбары, то на іх пераможа Жырыноўскі. Ну іх на… з такой зьмяняльнасьцю ўлады.

Нагадаю, што на мітынгу супраць пэнсійнай рэформы ўшанавалі хвілінай маўчаньня падарванага Захарчанку і засьпявалі “Войну народную” супраць фашызма.

Армія, роў з кракадзіламі, моцная працаздольная дзяржава, кулямётныя вежы па пэрымэтру.

Запасы дуста.

Іначай крышка.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Расейскую армію аддадуць “в ясли”

У Расеі будзе створаны галоўны храм узброеных сіл, які павінен стаць цэнтрам духоўнага выхаваньня і гістарычнай асьветы вайскоўцаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага палітычнага ўпраўленьня ўзброеных сілаў РФ Андрэй Картаполаў у інтэрв’ю газэце ВПК.

“Там знойдзецца месца і для расейскіх палкаводцаў, і для нашых сучасных навапакутнікаў, і для тых, хто склаў галовы на біблейскай сірыйскай зямлі. Прыгадаем, першая Крымская вайна (1853-56) называлася яшчэ вайной за ясьлі гасподнія, бо англічане, французы і туркі вырашылі нам тады перакрыць доступ у Сяродземнае мора і Ерузалім. Кожны жаўнер на Малахавым кургане выразна ведаў, што ваюе яшчэ і за Бэтлеем, І тое, што зараз адбываецца ў Сірыі, можна лічыць чарговым актам вайны за ясьлі гасподнія”.

Картаполаў паведаміў, што пры храме ўзброеных сілаў будзе існаваць комплекс падрыхтоўкі вайсковага духавенства, бо ў арміі РФ заўжды была вялікая роля сьвятароў.

“Спробы нашых папярэднікаў замяніць веру ў бога на веру ў камуністычную партыю і яе ідэалы, на жаль, не вянчаліся посьпехам. Адраджэньне расейскай дзяржавы, як мы бачым, працягваецца праз адраджэньне праваслаўнай веры”.

Картаполаў заявіў, што духаўнікі будуць сьвятарымі ў царкве і пасадоўцамі ў арміі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://gordonua.com/news/worldnews/nachalnik-upravleniya-vs-rf-proishodyashchee-v-sirii-mozhno-schitat-ocherednym-aktom-voyny-za-yasli-gospodni-344120.html

 

Бунт сьпее

Расейскія рэвалюцыі – гэта не масавыя майданы, а выступы паасобных дысідэнтаў-апазыцыянэраў і “палацавыя” перавароты набліжаных да цара. Толькі пасьля таго, як дысідэнты і “баяры” расхістаюць сістэму, на вуліцы выйдуць масы – малакіруемыя, жорсткія, са сьветапоглядам “узяць ды падзяліць” – мала падобныя на нашых эўрамайданаўцаў 2014 года. І тады ў Расеі настане чарговая “смута”.

На выходныя мы ўбачылі два крокі да смуты: маскоўскія дысідэнты выйшлі на вуліцы; Вялікабрытанія паабяцала выслаць з Лёндана дахаты сотні заможных расейцаў, якія рабілі грошы дзякуючы лаяльнасьці цара.

Рускі бунт, бессэнсоўны і бязьлітасны, ціха сьпее ў дысідэнцкіх падвалах і дарагіх спа-салонах.

Сэргій Таран

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук

 

На Гундзяева насоўваецца катастрофа

Уся вышэйшая герархія Расейскай праваслаўнай царквы амаль у поўным складзе зьяўляецца членамі пуцінскай арганізаванай злачыннай групоўкі. У выпадку страты кантролю над Украінскай праваслаўнай царквой, якая складае, як мінімум, траціну ў бюджэце РПЦ, “занос” Пуціну будзе скарочаны.

РПЦ МП эфэсбэшніка Гундзяева – гэта вялізная карпарацыя, якой належаць каласальныя актывы і вялізныя грашовыя плыні.

Усё, што трэба зрабіць з фінансавага пункту гледзішча для таго, каб зразумець, якая катастрофа насоўваецца на Гундзяева і ягоных памагатых у пагонах, гэта паглядзець на тое, што ў фінансістаў называецца Balance Sheet, то бок бухгалтарскі баланс гэтай карпарацыі, і на Income Statement – на справаздачу аб фінансавай дзейнасьці, табліцу прыбыткаў і сыходаў грашовых плыняў і прыбылі. І ўсім адразу становіцца зразумелым, што ледзь не палова ўсіх актываў – актывы Украіны, і прыкладна столькі ж – гэта грашовыя плыні. Але калі не палова, то адна траціна – дакладна.

Калі раптам з гэтымі фінансавымі паказчыкамі здараецца катаклізм, і яны скарачаюцца на траціну або нават напалову, тут воляй-няволяй кіраўнік РПЦ павінен даць справаздачу Пуціну, куды грашовыя плыні падзенуцца, якім чынам і на якой аснове занос Пуціну будзе скарочаны.

Гундзяеў, зразумела, стварыў усё гэта ўласнымі рукамі, бо, зьліўшыся з Пуціным і зь ягонымі злачынствамі ў адным непарушным экстазе, ён сам і ягоная РПЦ МП сталі саўдзельнікамі ў актах міжнароднага тэрарызму і ваенных злачынствах, якія зьдзяйсьняе Пуцін і ягоная АЗГ. Гундзяеўская РПЦ МП уваходзіць у пуцінскую АЗГ.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.uaportal.com/news/slava-rabinovich-poyasnil-kak-rpts-mozhet-sokratit-dohodyi-putina.htm

 

У крывавай ціне

Кумулятыўны вынік трыццацігадовых “рыначных” пераўтварэньняў у СССР/Расеі – трыльён даляраў, скрадзеных кіруючай трыядай (чэкісты, бандыты, сіслібы) і схаваных у юрысдыкцыі ЗША, і трыльён даляраў, скрадзеных тымі ж і схаваных у юрысдыкцыі Вялікабрытаніі. “Пэнсійная рэформа” становіцца апошняй саломінай, якая пераламвае хрыбет прапагандысцкага вярблюда. Цяпер многім у Расеі канчаткова зразумела, што створаная ў краіне эканамічная сістэма сьведама заточана на рэкордны ў сусьветнай гісторыі крадзёж кіруючай вярхушкі.

Любы рэжым, нават самы бязьлітасны, ня можа існаваць, абапіраючыся толькі нагвалт. Рэжым павінен прад’яўляць насельніцтву нейкае абгрунтаваньне сваёй улады, пераканаўчае хаця б для часткі падданых. Цяпер, калі сацыяльны парадак дня закрыты, для ўтрыманьня ўлады ва Уладзіміра Пуціна застаецца толькі мадэль “абложанай ворагамі крэпасьці” і рэгулярная дэманстрацыя грамадзтву нейкіх “перамог”, што пацьвярджаюць веліч краіны.

Краіна, дарэчы, патрапілася ня надта ўспрымальная. Расейская “эліта” і расейскія “адукаванцы”, што шалеюць у паганых зьнешнепалітычных тэлешоў, значна больш фашызоідныя, чым у масе сваёй фашызоідныя менш падатныя на імпэрскія комплексы шэраговыя расейцы. Антызаходнія і антыамэрыканскія, а цяпер яшчэ і антыўкраінскія жарсьці бушуюць у Расеі найбольш пагрозьліва якраз у тых верхніх разрэжаных слаях “эліты”, у якіх прынята пасылаць жонак нараджаць у амэрыканскія клінікі, а дзяцей – вучыцца ў амэрыканскія ўнівэрсітэты. Гітлеру нашмат лягчэй было працаваць з шэраговымі немцамі, а Мілошавічу – з шэраговымі сэрбамі. У нас таксама плынь гатовых рабаваць, забіваць і паміраць у Данбасе дыволі хутка засохла.

Цяжкі нароктык “Крымнаш” часткова спрацаваў, але ён ужо выветрываецца, патрэбныя новыя дозы. Апэрацыя “Трампнаш” дазваляла спадзявацца на ўстойлівую сэрыю “геапалітычных перамог” над НАТО, кастрыраванай адмовай ад ключавога 5-га артыкула яе статута. Але вынік аказаўся для Крамля ашаламляльна адваротным. Спроба, што амаль атрымалася, каб прымусіць жыхара Белага дома жыць паводле маскоўскіх зьнешнепалітычных пропісяў, прывяла да беспрыцыдэнтнай канцэнтрацыі амэрыканскага палітычнага класа на антыкрамлёўскай платформе.

На вяршыне расейскай улады яшчэ гучаць слабеючыя галасы прыхільнікаў гібрыднай капітуляцыі ў распаленай 20 лютага 2014 года Крамлём Чацьвертай сусьветнай вайне. Умовы гэтай капітуляцыі, якія яшчэ месяц або два таму маглі сур’ёзна абмяркоўвацца Захадам, былі літасьцівымі для расейскіх уладаў:

а). адмова ад саўдзелу паветрана-касьмічных сілаў Расеі ў канчатковым рашэньні суніцкага пытаньня – расправе над жыхарамі сірыйскай правінцыі Ідліб;

б). сыход з Данбаса (пры маўклівым захаваньні Крыма за Расеяй) і вызваленьне ўкраінскіх закладнікаў;

в). закрыты суд у Маскве над бандытамі, якія скралі, як высьветлілася, ёмістасьць з атрутным рэчывам “Навічок” і зьдзейсьнілі па хуліганскіх матывах напад у Солсбэры.

Упэўнены, што больш за 200 з 213 фігурантаў так званага крамлёўскага даклада з пачуцьцем вялізнага аблягчэньня прынялі б гэтыя ўмовы. Але 5-6 зь іх плюс найбагацейшы ў сьвеце чалавек, які не ўваходзіць у сьпіс, катэгарычна ня згодныя. Аднак, гэтыя стылістычныя рознагалосьсі ўжо ня маюць ніякага значэньня. У Захада няма суб’екта перамоваў. А да таго часу, калі ён зьявіцца, Крэмль ужо створыць новую рэчаіснасьць.

Сваімі паводзінамі, сваёй хлусьнёй і дэмагогіяй Пуцін загнаў сябе ў такую пастку, што адмова нават ад найбольш адыёзных і контпрадуктыўных паяваў ягонай агрэсіўнай палітыкі будзе ўспрымацца ў ягоным бліжэйшым атачэньні і краіне ў цэлым як ягоная асабістая параза. Але апушчаны пахан – ужо не пахан – гэта нязьменны закон любой крымінальнай супольнасьці, у тым ліку і расейскага палітычнага класа. Калі б самы чалавечны з усіх людзей, што прайшлі па зямлі, у юнацтве прачытаў ня толькі “Шчыт і меч”, то яму абавязкава ўспомніліся б дзіўны сугучныя ягонаму стану радкі:

По мне все средства хороши отныне,

Я так уже увяз в кровавой тине,

Что легче будет мне вперед шагать,

Чем по трясине возвращаться вспять.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.svoboda.org/a/29488599.html

/ 26-09-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?