змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

У мінулым

Калі ў наш час адукаваны чалавек ўбачыць газэту пад назвай "Советский студент", то ён напэўна будзе думаць, што яму патрапіла выданьне былых савецкіх часоў, калі больш за чвэрць стагодзьдзя таму існаваў СССР, на які ўсе цывілізаваныя краіны глядзелі так, як прыстойныя людзі на бандыта...

Але, як не сумна, такія дзеючыя выкапні саўдэпаўскіх часоў існуюць і сёньня. І як гэта не прыкра газэта цалкам адпавядае сваёй назве. Адпавядае і па назве і па зьместу. Знаёмцеся, газэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) у г.Горкі, Магілеўскай вобласьці – "Советский студент". www.baa.by/upload/soviet/2018/1-3.pdf

Газэта падае сваю гісторыю наступным чынам: "В академии многотиражная газета начала выходить в 1929 году под другим названием – «За пралетарския кадры» на белорусском языке. ...В тот первый 1929 год вышло всего 5 номеров газеты. И уже в самом первом из них газета призывала на решительную борьбу с остатками контрреволюции, троцкистской оппозицией и т.д. ...С 1939 года она стала выходить на русском языке под названием «Большевистские кадры», а с 1941 - опять на белорусском как «Бальшэвiцкiя кадры». Всего в довоенный период вышло 350 номеров, которые хранятся в Национальной библиотеке России. ..."

Самае пачварнае, што маладым беларускім людзям найстарэйшая беларуская ВНУ навязвае мысьленьне зьніклай збанкрутаванай імпэрскай эпохі. Натуральна, што ўсё гэта ажыцяўляецца на мове суседняй дзяржавы, зь якой у нас існуе хіба што кшталту такое "агульнае", навязанае незаконна – антыканстытуцыйнае ўтварэньне – "Союзное государство".

Вось як гэта падае адзін з матэрыялаў газэты: "Одним из направлений идеологической и воспитательной работы в ведущем аграрном вузе является и деятельность специально созданного Координационного совета, который возглавляет первый проректор А.В.Колмыков. ...обозначен широкий спектр проблем, которые прямо или косвенно связаны с учебно-воспитательным процессом. Это напрямую увязано с Миссией академии, в которой говорится о необходимости подготовки высокообразованных и гармонично развитых личностей, владеющих инновационными технологиями современного аграрного производства, востребованными не только в Беларуси, но и в мире. А еще эта Миссия включает задачу сохранения и приумножения нравственных и культурных ценностей белорусского села."

Асабліва ўразіла ў сказаным – "...приумножения нравственных и культурных ценностей белорусского села", якоезьнішчаецца...

Нішчымна, неразумна выглядае не толькі назва газэты, не толькі тое, што там з мікраскопам трэба шукаць надрукаванае нешта па-беларуску, але адпаведна выглядае і стыль артыкулаў і тэматыка...

Дарэмна шукаць у газэце, як і на афіцыйным сайце БСГА (які функцыянуе толькі на расейскай мове) пастаянныя узгадкі пра знакамітых навукоўцаў, якія працавалі ў акадэміі, дарэмна шукаць хаця б прыкметы гонару за сваю багатую акадэмічную гісторыю. Няма гэтага. http://www.baa.by/

Але ёсьць іншае – часовае. Вось такое – "Академия по праву гордится тем, что первый Президент Республики Беларусь А.Г. Лукашенко - ее выпускник. " Альбо такое – сярод выпускнікоў акадэміі "...36% председателей районных исполнительных комитетов..." Якія посьпехі ў гэтых выпускнікоў на згаданых пасадах, пра гэта сайт БСХА і газэта "Советский студент" маўчаць. А можа і правільна, што маўчаць, і так вядома, якія ў іх посьпехі...

Бенедзікт / 20-05-2018
Русіфікацыя СССР Прапаганда
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Лёкса 2018-05-22

Рускі мір лезе ва ўсе шчыліны.

кноно Аўтар: Менчанин 2018-05-23

РБ правит ФСБ, что еще может там быть?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?