змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Тувінскіх сяржантаў “достали”

Тува (Тыва) знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Азіі. Да лютага 1944 года тувінцы мелі сваю дзяржаву, усё было на роднай мове цюркскай сям’і. Але паступова краіну запаўняў “русскій мір”: спачатку “кансультанты-дарадцы”, потым мясцовая пятая калона, потым адкрыты ўвод войскаў на “просьбу” здраднікаў і далучэньне да саўдэпіі. Нават дзіўна, што колькасна невялікі народ (250 тыс. чалавек) так доўга меў сваю дзяржаўнасьць. Масква паслала дзясяткі тысячаў мужчын на фронт і пачала засяляць краіну асаднікамі. Усе будыйскія храмы-хурэ былі зьнішчаны, разгарнуліся рэпрэсіі супраць элітаў, праводзілася гвалтоўная русіфікацыя. Але народ ня выракся свайго. І даў сьвету ня толькі вядомага крамлёўца Шайгу. У Туве ідуць працэсы нацыянальнага адраджэньня, народ успамінае свой гонар. Ня ўсе ў маскоўскай імпэрыі ведаюць пра гэта і па старой звычцы зьняважліва ставяцца да людзей. Таму час ад часу адбываюцца такія вось інцыдэнты, як гэты апошні:

“У пасёлку Елань Свярдлоўскай вобласьці, у 473-м акруговым вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў (в/ч 31612) адбылася бойка. У ёй удзельнічалі 60 чалавек з Тувы і сотня вайскоўцаў мясцовага гарнізона. Усе яны – вайскоўцы на кантракце.

Па словах крыніцы, у апошні перад ад’ездам дзень вайскоўцы з Тувы купілі алкаголь, каб адзначыць заканчэньне вучобы. Выпіўшы, яны ўзброіліся нажамі і заатакавалі казарму. Нажавыя раненьні атрымалі 14 вайскоўцаў Еланскага гарнізона, яны шпіталізаваны”.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/v-rossii-v-voinskoy-chasti-proizoshla-massovaya-draka-s-pronozhovshchinoy-smi-200918.html

Павел Гулевіч / 06-08-2017
Расея Тува Тыва
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-08-06

Ну што ж, бывае. Паслухалі, параіліся і ўрубілі.

крр Аўтар: Менчанин 2017-08-06

В такое братство Лука хочет кинуть беларусов?

Заўвага Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-08-07

Тувінская мова - цюркская, а не мангольская.

Бяз тэмы Аўтар: Васіль 2017-08-09

"У Туве ідуць працэсы нацыянальнага адраджэньня"

І як прыклад- пьяная панажоўшчына... Браво!

Бяз тэмы Аўтар: НП 2017-08-09

"Возмушчаюшчэмуся". У савецкай арміі нікога нельга было зьневажаць, бо паб'юць. Пры нагодзе зьневажалі беспакарана толькі маскву і беларусаў. Многія беларусы пыталіся, чаму так. Ім ніхто не сказаў, што віною маскалізацыя.

Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-08-09

Ага, а маскалі тувінцаў толькі на цьвяроза зьневажалі. Вось і нарваліся.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы
Зянон Пазьняк: Аб важных падзеях
Цытата дня: Галіхвэ будуць “абкатваць”...
АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ