змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Тунгуская Народная Рэспубліка

14 ліпеня 1924 года ў пасёлку Аян на беразе Ахоцкага мора адбыўся Усетунгускі зьезд, на якім была абвешчана незалежная ад СССР Тунгуская народная рэспубліка і ўзьняты яе бела-зялёна-чорны сьцяг (белы колер сымвалізаваў сібірскі сьнег, зялёны – тайгу, чорны – зямлю).

Ня здолеўшы здушыць тунгусаў гвалтам, бальшавікі пайшлі на перамовы, а калі апалчэнцы склалі зброю, шляхам рэпрэсій жорстка расправіліся з аленеводамі і паляўнічымі, што паўсталі.

На пачатку ХХ стагоддзя, калі Расейская імпэрыя распадалася і зноў злучалася ў гарніле войнаў, карэннае насельніцтва Далёкага Усходу жыло так, як сотні гадоў да гэтага жылі іхнія продкі – палявалі, лавілі рыбы і гадавалі аленяў. Расейцы ня надта разьбіраліся ў разнастайнасьці розных малых народаў сваёй неабсяжнай радзімы, таму ўсіх абарыгенаў Ахоцкага края называлі “тунгусамі”, хаця там пражывалі прадстаўнікі розных народаў, буйнейшымі зь якіх былі эвэнкі і якуты.

Людзьмі яны былі міралюбнымі, і да пары цярпелі зьдзекі з боку “рускамоўных”, але рана ці позна цярплівасьць “тунгусаў” павінна было скончыцца. Расейская імпэрыя і савецкая ўлада ставіліся да іх аднолькава. Ніводзін “тунгуска” ня быў прадстаўлены ў ворганах улады, ня меў магчымасьці атрымаць адукацыю на роднай мове і т.п. Да таго ж чырвоныя камісары праводзілі “харчразьвёрстку” і сярод тунгусаў, забіраючы галоўны сродак існаваньня – аленяў. Застаўшыся амаль без сродкаў на існаваньне, “тунгусы” плюнулі на прыродную талерантнасьць і ўзяліся за зброю.

Паўстаньне ачолілі тунгусы з тыпова расейскімі імёнамі і мясцовым разрэзам вачэй – Міхаіл Арцем’еў і Павел Карамзін. У адрозьненьні ад бальшыні суайчыньнікаў, яны атрымалі нейкую адукацыю і мелі пэўны ваенны досьвед. Карамзін да таго ж быў прадстаўніком мясцовай родавай арыстакратыі. На чале атрада з 25-30 тунгусаў Карамзін захапіў мястэчка Нэлькан. Пасьля гэтага посьпеха атрад з 60 апалчэнцаў захапіў порт Аян, забіў начальніка ОГПУ і трох чырвонаармейцаў. Іншых прадстаўнікоў савецкай улады, што здаліся ў палон, тунгусы шляхетна адпусьцілі на гістарычную радзіму.

Пасьля гэтага ў Нэльканы быў скліканы зьезд усіх тунгусаў, які абвясьціў аддзяленьне ад Савецкай Расеі і стварэньне самастойнай дзяржавы. Наступны зьезд у Аяне абвясьціў аб незалежнасьці тунгускага народа і аб недатыкальнасьці ягонай тэрыторыі з марскімі, ляснымі, горнымі багацьцямі і рэсурсамі. Лідэры нават напісалі зварот да тадышняй ААН – Лігі нацый, у якім прасілі сусьветную грамадзкасьць выратаваць іх ад “агульнага ворага сусьветнага нацыяналізма – расейскага камунізма”.

Зразумела, савецкая ўлада ў Маскве талераваць гэтага не магла, і на здушэньне тунгусаў быў накіраваны атрад чырвоных кавалерыстаў пад камандваньнем вопытнага камандзёра Івана Строда, які спадзяваўся лёгка даць рады з нацменамі, што паўсталі. Але ў лютым 1925 года 150 тунгусаў пад кіраўніцтвам Карамзіна захапілі Новае Вусьце, якое абаранялі 317 чырвонаармейцаў з сямью кулямётамі. Далей паўстанцы пайшлі на гарады Вусьць-Майскае і Аймякон.

Тады бальшавікі вырашылі зьмяніць тактыку і пачалі перамовы аб перамір’і, паабяцаўшы тунгусам поўную амністыю, забесьпячэньне нацыянальнага адраджэньня і злучэньне зь Якуцкай АССР. Атрады Арцем’ева і Карамзіна пагадзіліся на гэтыя прапановы. Спачатку было абвешчана перамір’е, а потым апалчэнцы канчаткова склалі зброю.

Лёс бальшыні “амніставаных” савецкай уладай тунгусаў быў трыгічны. Ужо праз два гады, калі ўлада бальшавікоў на Далёкім Усходзе дастаткова ўмацавалася, у Ахоцкім краі пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстаньня. Сотні людзей былі расстраляны і пасланы ў лягяры, а пра Тунгускую народную рэспубліку расейскія гісторыкі намагаюцца не ўспамінаць.

Аляксей Андрэеў

Пераклад з расейскай.

 

Тунгусы

 

Тунгусы

Крыніца: http://wordyou.ru/v-mire/kak-rodilas-i-pogibla-tungusskaya-narodnaya-respublika

/ 01-08-2018
Русіфікацыя Акупацыя Генацыд Расея Тунгуская Народная Рэспубліка
Абмеркаваньне
впро Аўтар: Менчанин 2018-08-01

Отсюда все эти басни про чукчей, хохлов и т.д. Давно известный метод спецслужб.

Бяз тэмы Аўтар: Белпехота 2018-08-02

Узорная гiсторыя ! Змагаючыся трэба разлiчваць на перамогу .

ролдаа Аўтар: Менчанин 2018-08-06

Все же сильное гос-во играет значительную роль, ведь только в силь-ной стране можно иметь сильную валюту и развитую экономику. Если интересы общества подчинены частным интересам, неважно, либеральным или номенклатурным, это ведёт лишь к хаосу в обществе и умах людей.

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2018-08-15

Нам,беларусам,навука,з бандытамі,акупантамі ніякіх "перамірый",бо ўсё скончыцца крывавай расправай над беларусамі.Толькі сьмерць ворага дасьць нам свабоду. Беларусь навечна!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?