змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Трыюмф фальшу

Футбольная эўтаназія

У выніку ад чэмпіяната сьвету па футболу застанецца адно неўразумелае пытаньне: “Чорт яго бяры, што гэта было? І якой салодкай зёлкай напаілі натоўп, што людзі раптам паперліся ў гэтую дзіўную краіну, скораную чэкістамі, махаць сьцягамі і гарланіць “оле-оле”? І ў выніку – ніякага задавальненьня…”

А так заўжды бывае, калі пачынаеш гуляць на адным полі з Сатаной. Ён рысуе перад табой вясёлкавыя пэрспэктывы, завабліваючы прадчуваньнем нябачанага дагэтуль аргазма, а потым – бац! – і аблом. І рагаты забаўляецца з цябе, стукоцячы капытамі, а ты, як дурань, стаіш і не разумееш: “Як жа я павёўся на гэтую туфту? Папярэджвалі ж мяне – не ўлазь. А цяпер – і сам па вушы запэцканы ў гульнях Д’ябла – так, што не адмыцца, і ніякага абяцанага кайфа. Суцэльныя расчараваньні і сорам”.

Чалавецтва недалёка адышло ад гладыятарскіх гульняў, так нічаму і не навучыўшыся. Проста меч замянілі на мяч, а астатняе – усё тое ж: і мэтавызначэньне, і плябейскія жарсьці, і выгода хітрых і моцных гэтага сьвету. І Князь цемры, як у старазапаветныя часы, кідае корку хлеба ў натоўп відовішч, зьбіраючы свой крывавы плён. Забыта ўсё: трупы дзяцей у Сірыі, тысячы забітых ва Украіне, анэксаваны Крым з татарамі пад перасьледам, састрэлены малайзійскі “Боінг”. Чалавечыя позіркі сфакусіраваны на элемэнтарным круглым прадмэце, які буцаюць забясьпечаныя дзядзькі ў майтках. І дзіўным чынам расчышчаецца “паляна” для зборнай Расеі, якая кепска гуляе ў “ногамяч”. Вось і Нямеччына вылецела, і Аргэнтына, і Іспанія. І шалёны прапагандыст Малахаў па зомбаскрыні ўжо заклікае нагадаць французам пра 1812-ты год.

Дзеля прапагандысцкага дыму гэта ўсё і выдумлялася. Бо заглушыць антынародныя рашэньні Пуціна і ўраду воем пераможных сірэн прасьцей за ўсё. 1 ліпеня прынесла расейцам падвышэньне тарыфаў ЖКХ і адсоткаў НДС, закабаленьне бюджэтнікаў з пераводам пагалоўна ўсіх на разьлікі па непаўнавартаснай карце “Мір”, уступленьне ў законную сілу “Пакета Яравой”, поўны кантроль фіскальных ворганаў за рахункамі фізычных асобаў, рост акцызаў на тытунёвыя вырабы і нават адмену перапынку на абед для тых, чый працоўны дзень складае 4 гадзіны. Асабліва саркастычныя камэнтатары заклікаюць Крэмль, пакуль ня позна, увесьці прыгоннае права на фоне экстаза ад выйсьця зборнай у чвэрцьфінал, і яны, мабыць, не далёкія ад ісьціны. З гэтым плебсам можна рабіць усё што заўгодна – да тае пары, пакуль ён пагружаецца ў дурную радасьць ад бескарысных перамог. Гэты чэмпіянат роднасны фаервэрку: уражальная шматколернасьць афарбоўвае неба ўсімі колерамі вясёлкі, грукочучы і адцягваючы ўвагу, але ў выніку – ніякай карысьці, і няўклюдны трыюмф улятучваецца з апошнімі ўспышкамі сьвяточных агеньчыкаў.

А раніцай яны абудзяцца, убачыўшы, што і працы няма, і грошай – таксама, і трэба неяк дажыць да 65 гадоў. А з-за таго, што працы ты так і ня знойдзеш, то разьлічваць можаш толькі на пэнсію сацыяльную, а гэта значыць, што дажыць цябе трэба ўжо да 70-ці. І за кватэру трэба плаціць, і ежа даражэе, і нават да памыйкі ўжо не прабіцца. Застанецца толькі лезьці ў пазыкі і вязнуць у крэдытах, якія – зноў жа – трэба будзе вяртаць. Гэта азначае, што “скрэпна-сьвяткуючыя патрыёты” ўжо заўтра-пасьлязаўтра маюць перайсьці ў разрад “бамжоў”, што бадзяюцца па падваротнях і паміраюць ад голаду і холаду. Такі разважлівы план па ціхаму генацыду, зацьверджаны Пуціным і ягонымі падзельнікамі-каапэратарамі, што захапілі ўладу ў краіне. І ніякай вам арды, ніякіх швэдаў і французаў з фашыстамі. Гэтыя акупанты вырасьлі тут, у роднай лубянскай прабірцы, аперыліся, узьляцелі на самую вяршыню і высмакталі з Расеі рэсурсы па самыя мазгі. Адных забілі, іншых выціснулі, трэціх пасадзілі.

І грукоча па прасторах радзімы барабан Мундыяля, заглушаючы віск тартака і стукат малаткоў, што скалочваюць труны для тых, хто сёньня яшчэ лётае па вуліцах са сьцягамі, галёкаючы ад духаўздымнасьці. Як курыца на заднім двары, якой ужо адсеклі галаву, а яна ўсё бегае. Ёй ужо і думаць няма чым, а ногі самы носяць па кругу, пакуль кроў не перастане сьвісьцець. Мабыць, так ім і трэба. Мабыць, асобіны з атрафіраваным крытычным мысьленьнем ня могуць выжыць у сьвеце з сучаснымі выклікамі. Як наркаманы, што маюць патрэбу ў сталай дозе перамогашаленства, гэтыя істоты вымруць у пэрыяд непазьбежнай ломкі. І, можа, трэба сказаць Пуціну “дзякуй”? – ужо вельмі мякка і ненавязьліва ён дзесяцігоддзямі ўпырсківаў ў іх гэты прапагандысцкі яд. Пяшчотна зьбіў з панталыку, намерана пераблытаў прычынна-наступныя сувязі і паступова здушыў, выгодна прадаўшы задні двор тым жа кітайцам…

“Савок” абавязаны пемерці. І тое, што мы назіраем сёньня – апошні акт перад канчатковым забойствам. У партэры тэатра “Сучасьнік” у антракце гледачы ўжо крычаць “Расея! Расея!”, не разумеючы, што зараджанае ружжо, што вісіць на сьценцы – сапраўднае і вось-вось стрэліць у кожнага. І ўцякаць з залі бескарысна: куля дагоніць усяроўна. Бо яна адлітая асабіста для цябе. А Мундыяль – усяго толькі гуманны падарунак для тых, каму наканавана, перад кантрольным стрэлам у галаву.

Саша Сотнік

Пераклад з расесйкай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/947-futbolnaya-evtanaziya.html

 

“Апазыцыянэры”-заўзятары

Многія вядомыя апазыцыйныя лідэры запісаліся ў заўзятары расейскай футбольнай зборнай. Яны ня ведаюць, што аўтарытарныя краіны ад нацыстоўскай Нямеччыны, фашыстоўскай Італіі, СССР, ГДР і Кубы да пуцінскай Расеі выкарыстоўваюць спорт як важнейшую прыладу ўмацаваньня дыктатуры? Яны не разумеюць, што кожны гол, кожны рэкорд, кожны посьпех спартоўцаў, якія прадстаўляюць дыктатарскія рэжымы, -- чарговы замбуючы ўдар па мазгах абывацеляў гэтых краін? Яны ня ведаюць, што “спартовыя перамогі” – лепшы спосаб распальваньня ў грамадзтве вернападданьніцкай ура-патрыятычнай гістэрыі? Яны ня бачаць, як адбываецца гэта зараз у сучаснай Расеі?

Спартовае перамогашаленства – вельмі важная “скрэпа” пуцінскага рэжыму. З заўзятарамі, якіх апанаваў блажэнна-пераможны ідыятызм, можна рабіць усё што заўгодна. Хоць пэнсіі ім адмянць, хоць на любую вайну паслаць. Таму ўлады выкарыстоўвацюь любыя крымінальныя мэтады (хабар, допінг і г.д.), каб атрымаць у сваю краіну буйныя міжнародныя турніры і там перамагчы. Допінгіяда ў Сочах -–лепшае сьведчаньне гэтаму. З чаго нашы “апазыцыйныя” заўзятары ўзялі, што з ЧМ па футболу будзе па-іншаму?

Не, я ўсё разумею. Яны яшчэ пра нейкія сьмешныя выбары мараць. Маўляў, несур’ёзна ўваходзіць з электаратам у клінч. Калі выбаршчыкі апантаныя перамогашаленчай замбічнай вакханаліяй, значыць і апазыцыйным палітыкам трэба ўдаваць злёгку пашкоджанымі ў розуме.

Але ня трэба забывацца, што ўся гэтая чарговая афёры з хатнім (а значыць, крымінальным – па-іншаму ў нас проста ня ўмеюць) ЧМ па футболу (як было і з “перамогай Расеі ў камандным заліку Сочынскай алімпіяды”) рана ці позна раскрыецца. І тады нашым “апазыцыйным” лідэрам будзе сорамна за сёньняшнюю клаўнаду. Або ня будзе?

х

Шулерскі спорт

Яшчэ задоўга да пачатку ЧМ па футболу я пісаў, што перад расейскімі чыноўнікамі і чэкістамі пастаўлена задача забясьпечыць Расеі як можна лепшы вынік на чэмпіянаце. І яны будуць дамагацца гэтага любымі крымінальнымі мэтадамі. Мяркуючы па ўсім, так і адбываецца.

Элемэнтарная логіка. Ёсьць не аднойчы раскрыты шулер – расейскі спорт. Не так даўно яго славілі за руку ў Сочах і потым доўга білі. Аднак зараз лахі з розных краін чамусьці зноў селі зь ім гуляць. Прычым на ягонай тэрыторыі, у ягоным шулерскім прытоне. Ён, натуральна, выйграе. Ніколі не паверу, што шулер перавыхаваўся і пачаў выйграваць сумленна. Такога ў прынцыпе не бывае. Як пяецца ў блатной песьні: “злодзейка ніколі ня стане прачкай”. Шулер можа зьмяніць махлярскія прыёмы, сваю краплёную калоду карт, але ад махлярства як асноўнага жыцьцёвага прынцыпа ён ніколі не адмовіцца.

Мы ня ведаем, якія зараз шулерскія мэтады ўжываюцца: допінг, хімія, подкуп суддзяў, ціск на супернікаў або нешта іншае. Але ў тым, што зноў махляраць, у мяне ніякіх сумневаў няма. Яны інакш проста ня ўмеюць. Сочынская Допінгіяда гэта пераканаўча даказала.

Рана ці позна махлярства ўскрыецца. Тады будзе грандыёзны скандал, які можа прывесьці да адмены вынікаў гэтага ганебнага чампіянату.

х

Беспрыцыдэнтная здрада

Трампісты пішуць, што гэта ўсяго толькі стандартная сітуацыя: амэрыканскія прэзыдэнты не грэбавалі сустракацца з савецкімі дыктатарамі. Чаму б і Трапму з Пуціным не сустрэцца? Гэта не так. Сітуацыя беспрыцындэнтная. Лідэры ЗША сустракаліся з камуністычнымі бонзамі пры абсалютна іншых абставінах. Гэта быў вымушаны вайсковы хаўрус супраць страшнага ворага (Сталін – Рузвэльт), дэсталінізацыя СССР (Хрушчоў – Эйзэнхаўэр, Кэнэдзі), разрадка і гэльсінскі працэс (Брэжнеў – Ніксан, Форд, Картэр), перабудова (Гарбачоў – Рэйган, Буш). Такім чынам, пасьля 2-й сусьветнай вайны амэрыканскія лідэры сустракаліся з савецкімі генсекамі толькі тады, калі тыя адыходзілі ад жорсткага сталінскага курса і арыентаваліся на мірнае суіснаваньне. Нельга сабе нават уявіць, што Рэйган сустракаўся б з Брэжневым пасьля ўварваньня ў Аўганістан. Зараз усё наадварот. Трампа не бянтэжаць анэксія Крыма і заліты крывёй Данбас.

Пуцін вядзе адразу некалькі агрэсіўных войнаў: ва Украіне, Сірыі, гібрыдную вайну супраць Захада. Ён практычна афіцыйна аб’яўлены міжнародным тэрарыстам (пасьля вэрдыкта ў справе Літвіненкі, састрэлена Боінга, атручваньня Скрыпалёў і г.д.). За час валадараньня ён даказаў, што не выконвае ніякія дамоўленасьці і хлусіць як дыхае. У гэтай сітуацыі праводзіць з Пуціным цалкам сяброўскую сустрэчу (а такой яна будзе, мяркуючы па выказваньнях прастаўнікоў Белага дома) – значыць заахвочваць яго на працяг агрэсіі і іншыя злачынствы. Гэта ўдар па міру і бясьпецы на зямлі; здрада ня толькі Украіны, але і інтарэсаў самых ЗША.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Эпоха выраджэньня

Правядзеньне футбольнага чампіяната сьвету ў Расеі і посьпехі расейскай зборнай – што суправаджаецца, зразумела, агульнанацыянальнай радасьцю, -- дазволілі некаторым маім калегам загаварыць пра канчатковае афармленьне “посткрымскай” палітычнай нацыі. Нацыі, якая, аказваецца, умее быць адзінай. У якой у момант посьпеху расейскай зборнай шчасьлівыя рашуча ўсі – ад рабочага з Ніжняга Тагіла да лібэральнага публіцыста з Пецярбурга, ад Пуціна да Навальнага.

Калі б у мяне не было ўласнага досьведу футбольнага чампіяната, я б задумаўся аб рацыянальнасьці падобных дапушчэньняў. Але такі досьвед у мяне быў – з чампіянатам Эўропы ва Украіне.

Тады таксама здавалася, што ўкраінская палітычная нацыя дасягнула урэшце пажаданага адзінства, якога не назіралася з моманту абвяшчэньня незалежнасьці і аб якім нельга было і марыць на фоне супрацьстаяньня па лініі Усход – Захад, Януковіч – Юшчанка, Януковіч – Цімашэнка. Чампіянату былі радыя ўсі – ад львоўскага рэстаратара да данецкага шахцёра. І гэта нягледзячы на тое, што ўжо тады рэжым Януковіча выглядаў шчыра ўзурпатарскім і крымінальным, а лідэраў апазыцыі накіроўвалі ў турму паводле надуманых абвінавачваньняў.

Час паказаў, што тое, што адбывалася падчас чампіянату, было ня столькі яднаньнем, колькі часовым забыцьцём, наркотыкам радасьці, уколаным у вену хворага. Чампіянат прамінуў – і забыўся, нібыта яго і не было ніколі. Сутнасным аказалася адно – падрыхтоўка да яго стала моцным ударам па ўкраінскай эканоміцы. І ня толькі таму, што ў бюджэце і без таго не было сродкаў на дарагую забаву. А яшчэ й таму, што правядзеньне міжнародных спаборніцтваў у такіх краінах, як Україна або Расея, становіцца часткай карупцыйнага мэханізма, дадатковага шырокамаштабнага раскраданьня грошай з дзяржаўнага бюджэту. Рана ці позна гэта ня можа не сказацца.

Адзіная ўкраінская палітычная нацыя сфармавалася не ў дні чампіяната, а падчас Майдана і наступнай вайны з Расеяй. Нацыі наогул не фармуюцца дзякуючы відовішчам, фаервэркам і паездкам на машынах са сьцягамі навыпуск. Гэта толькі мішура, цяжкое пахмельнае забыцьцё, інтым з Радзімай на адну ноч. Для фармаваньня нацыі патрэбна агульная мэта – толькі рэальная, не гульневая. І, выказваю вялікі жаль, агульныя выпрабаваньні. Жыцьцё і лёс. Вось што зьяднала ў 2014 годзе Захад, Цэнтр, Поўдзень і Усход Украіны.

А расейцаў сёньня не зьядноўвае нішто, акрамя кароткатэрміновага гонару заўзятараў. Праміне ўсяго колькі дзён – і ўсё будзе па-старому. Рабочы з Ніжняга Тагіла задумаецца аб пэнсіі, якая высклізвае прэч, інтэлігент з Пецярбурга – аб паміраючай свабодзе, Навальны – аб карумпаванасьці Пуціна, Пуцін – аб уладзе над сьветам. Гэтых людзей на самой справе не яднае нішто, акрамя пражываньня на адной тэрыторыі, абмежаванай дзяржаўнымі межамі. Нават межы гэтыя многія цяпер бачаць па-рознаму.

І наогул, калі пра зьяўленне палітычнай нацыі гавораць падчас футбольных чампіянатаў, гэта сьведчыць хутчэй не аб зараджэньні, а аб выраджэньні гэтай самай нацыі.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.271291.html

 

Россия бросит тебя, сынок!

Агульнарасейскі афіцэрскі сход накіраваў уладам зварот з патрабаваньнем легітымізаваць прыватныя вайсковыя кампаніі. Пра гэта паведамляе расейская служба Reuters.. У зацемцы сьцьвярджаецца, што зварот апублікаваны, аднак па стану на 13 гадзін мск поўны тэкст дакуманта ў Сеціве знайсьці не ўдалося.

Зварот падпісалі генэрал-палкоўнік у адстаўцы Леанід Івашоў, кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Гонар і Радзіма” палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Пятроў і старшыня камітэту Агульнарасейскага афіцэрскага сходу “казацкі атаман” Яўген Шабаеў.

Напярэдадні пра існаваньне дакуманта паведамляў “Дождь”. Паведамлялася, што ў бліжэйшы час зварот мяркуецца накіраваць Уладзіміру Пуціну, а таксама ў Вярхоўны суд і Генпракуратуру.

“На працягу ўжо трох гадоў да нас паступаюць скаргі і звароты грамадзян РФ, якія атрымалі раненьні ў Сірыі і ня могуць прайсьці рэабілітацыю на тэрыторыі Расеі, -- цытуе агенцыя тэкст дакуманта, -- Жаўнеры і афіцэры дадзеных баявых падраздзяленьняў ня маюць ніякай сацыяльнай, рэабілітацыйнай, эканамічнай падтрымкі з боку дзяржавы… Мы заяўляем патрабаваньне… неадкладна вызначыць і прызнаць статус удзельнікаў баявых дзеяньняў у структурах прыватных вайсковых кампаній”.

Таксама ў звароце гаворыцца, што баевікі ПВК, якія вярнуліся з Сірыі, трапляюць на ўлік у ФСБ і паліцыі. “Мы маем інфармацыю, што яны ўвесь час падзьвяргаюцца праверкам, а сем’і загіблых жаўнераў і афіцэраў з прычыны адсутнасьці прававых мэханізмаў вымушаны замоўчваць факт удзелу родных у баявых дзеяньнях”, -- зазначаюць падпісанты.

Астатнія факты, выкладзеныя ў дакуманце, у цэлым супадаюць з інфармацыяй “Дождя”. У прыватнасьці, падпісанты згадваюць ПВК “Патрыёт”, якая ваюе ў Сірыі разам з ПВК Вагнера, а таксама паведамляюць пра прысутнасьць расейскіх наёмнікаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Судане, Емэне і Лібіі. “Дождь”, аднак, акрамя названых краін згадваў таксама Брунэй і Бурундзі.

Прыватныя вайсковыя кампаніі ў Расеі забаронены. У КК прысутнічае артыкул 359 (наёмніцтва). У 2014 годзе па ім былі асуджаны пецярбужцы Вадзім Гусеў і Яўген Сідараў – камандзёры зарэгістраванай у Ганконгу ПВК Slavonic Corps ("Славянскі корпус"), якая па кантракце з рэжымам сірыйскага дыктатара Башара Асада ахоўвала нафтавыя промыслы ў раёне Дэйр-эз-Зора.

У далейшым, аднак, справы па 359-м артыкуле ўзбуджаліся, наколькі вядома, толькі супраць грамадзян, якія ваявалі ў шэрагах праціўнікаў рэжыма Пуціна або прынамсі выступалі ў падтрымку гэтых сілаў, як масквіч Аляксей Разумаў, які ня ўдзельнічаў у вайне.

Пры гэтым вядома, што ПВК Вагнера зьвязана з Галоўным кіраўніцтвам Генштаба (былым ГРУ). Як сьцьвярджаецца, расейскія ўлады, уключна з самым Пуціным, удзел ПВК у войнах, у прыватнасьці сірыйскай, адмаўляюць. Як сьцьвярджаюць у Маскве, калі ў гэтых краінах і ваююць расейцы, то прыязджаюць яны туды па ўласнай ініцыятыве і як прыватныя асобы.

Усяго на сірыйскай вайне забіта ўжо некалькі сотняў расейскіх наёмнікаў.

Інтерфакс перадаў, што прэс-сакратар Пуціна Дзімітры Пяскоў запэўніў: “Безумоўна, калі такі зварот па афіцыйных каналах паступіць, ён будзе накіраваны ў Міністэрства абароны для прапрацоўкі і выпрацоўкі нейкіх грунтоўных падыходаў”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/Politics/Russia/m.271318.html

 

Забойца ўкраінцаў у Расеі – герой

Ужо чатыры гады паасобныя ўкраінскія палітыкі запэўніваюць нас, што ва Украіне ідзе грамадзянская вайна. І ўсе гэтыя чатыры гады я спрабую зразумець – як так атрымліваецца, што “грамадзянская вайна” ідзе ва Украіне, а яе ўдзельнікаў чамусьці хаваюць і ўзнагароджваюць у Расеі?

Напрыклад, днямі кіраўнік Рэспублікі Паўночная Асэція (ня блытаць з Паўднёвай) узнагародзіў кватэрай сям’ю загіблага на Данбасе палявога камандзёра “ДНР” Алега Маміева. Чамусьці ў асэцінаў забойства ўкраінцаў лічыцца подзьвігам, хаця, здаецца, мы Асэціі нічога дрэннага не рабілі.

Яшчэ раней дзесяцёх жыхароў Паўночнай Асэціі, што ваявалі ва Украіне ў 2014 годзе, урад рэспублікі афіцыйна ўзнагародзіў мэдалямі “У славу Асэціі”. Забіваць у чужой краіне грамадзян гэтай краіны – слава вельмі сумніўная. Тым ня менш у Расеі сёньня за гэта ўзнагароджваюць. Забойца ўкраінцаў у Расеі – герой.

Самае сьмешнае, што гэтыя ж самыя людзі, у якіх прынята ўзнагарожваць асэцінаў за забойства ўкраінцаў, дадумваюцца гнаць дзікунства пра “братнія народы” і “братоў-славян”.

Дзяніс Казанскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/blogs/denis-kazanskiy/ubiyca-ukraincev-v-rossii-geroy-samoe-smeshnoe-chto-eti-zhe-lyudi-umudryayutsya-gnat-dich-pro-bratskie-narody-i-bratev-slavyan-254093.html

 

Рускі бунт

У Славянасэрбску Луганскай вобл. здарыўся бунт. Бессэнсоўны і бязьлітасны. Амаль як рускі, толькі наадварот. Здарыўся ён спачатку супраць баевікоў, а потым перарос у бунт баевікоў супраць расейскага камандваньня. Бунтавалі мясцовыя супраць танкаў і цяжкой тэхнікі, якую ім загналі пад дамы. Баевікі пачалі тлуміць бунт.

Разгромлена некалькі дамоў мясцовых жыхароў. З дамоў сьцягнулі ўсё, што ўяўляе хаця б нейкую каштоўнасьць. Парадак сярод баевікоў паспрабавала навесьці камандваньне з кадравых вайскоўцаў. Баевікі пераключыліся на камандзёраў. Грошай ня плоцяць, адносіны з боку кадравых як да быдла. Ёсьць такі маёр Левачоў у іх. Тыпу танкавым батальёнам камандуе. Сам расеец. З 15 года ваяваў у “Прывідзе”. Зараз танкісты пад ягоным камандваньнем узбунтаваліся, да выйсьця са складу “арміі” і абвяшчэньня яшчэ адной рэспублікі. Маленькай, але ганарыстай. Бунт, як і кожны рускі бунт, здушаны. Грашыма. Паабяцалі выплаціць заробак баевікам. А баевікі ў сваю чаргу паабяцалі пасьля выплаты грошай скінуцца і ўсё кампэнсаваць мясцовым. Гэтая Санта Барбара становіцца захапляльнай. Не пераключайцеся, самае цікавае яшчэ наперадзе.

Раман Донык

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Вяртаньне ў савецкую ночву

Былая жонка ўкраінскага палітзьняволенага Уладзімера Балуха, які галадуе ў СІЗА Севастопаля, Натальля паведаміла падчас допыта ў судзе пра канфлікты Балуха з начальнікам ВВС Раздольненскага раёна Валерыем Ткачэнкам. Па яе словах, Ткачэнка ўвесь час зьневажаў Уладзімера па нацыянальнай прыкмеце.

Гэтая інфармацыя пралівае сьвятло на характар рэжыма, які ўсталёўваецца ў Крыме пасьля анэксіі. Валеры Ткачэнка, мяркуючы па прозьвішчу, можа мець тую самую “нацыянальную прыкмету”, што і Уладзімер Балух. Калі інфармацыю пра ягоныя канфлікты з палітзьняволеным прачытае замежнік, ён проста нічога не зразумее.

Але людзі,якія жылі ў Савецкім Саюзе, разумеюць усё. Ніхто не ўзгадваў, што ты – украінец або прадстаўнік іншай “нацменшасьці”, пакуль ты сам пра гэта ня ўзагдваў. Лепшай узнагародай для такога “чалавека другога гатунку” была фраза, так сабе кінутая “старэйшым братам”: “Ну ты ж практычна расеец”. І, што грэх хаваць, украінцы і беларусы мелі тут перавагу перад прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў. Ім значна прасьцей было выглядаць “расейцамі”, чым казахам, эстонцам або габрэям. Але, з другога боку, іх нежаданьне залічваць сябе ў імпэрскую большасьць выклікала значна большае раздражненьне, нават неразуменьне – бо ёсьць жа шанец стаць “сапраўдным чалавекам”, ніхто і ня ўспомніць пра не самае лепшае паходжаньне, дык чаму ж адмаўляешся? Нацыяналіст? Бандэравец?

Ня буду, зразумела, сьцьвярджаць, што такія настроі былі ўласьцівыя тады кожнаму расейцу, кожнаму рускаму. Але я добра памятаю, у якім асяроддзі гэты шалёны шавінізм быў распаўсюджаны – у асяроддзі партыйнага апарата, КГБ, розных чыноўнікаў. Асабліва – у ніжнім слое. У тым, да якога тады адносіліся Уладзімір Пуцін і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі. А зараз гэтыя людзі валадараць Расеяй. І навязваюць ёй свае ўяўленьні аб тым, як трэба жыць.

Таму ў паводзінах начальніка крымскага ізалятара я ня бачу нічога дзіўнага. І гэтае этнічнае паходжаньне ў дадзенай сітуацыі асаблівага значэньня ня мае. Нават калі ён не расеец паводле паходжаньня, ён можа лічыць, што яго “узялі ў рускія”, прызначыўшы на адказную пасаду ў намэнклатуры. І Балух выклікае ў яго натуральнае раздражненьне – проста тым, што ня хоча адмаўляцца ад самога сябе, ад свайго грамадзянства, ад свайго паходжаньня. Ня хоча – хаця мае для гэтага ўсе магчымасьці.

Менавіта такія людзі заўжды выклікалі асаблівую нянавісьць начальства ў Савецкім Саюзе. І сёньня менавіта яны – такія, як Сянцоў, як Балух – выклікаюць асаблівую нянавісьць у Расеі і ў анэксаваным Крыме. Гэта і ёсьць “вяртаньне ў родную гавань”, у старую савецкую ночву.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/29339172.html

 

Крымскі курортны правал

Паводле дадзеных турэцкіх СМІ, толькі за першыя паўгода на адпачынак у Турцыю прыехала амаль пяць мільёнаў адпачывальнікаў, зь якіх практычна палова – жыхары РФ.

За пэрыяд са студзеня па ліпень тут пасьпела адпачыць рэкордная колькасьць расейцаў, што нашмат больш за мінулы год. Колькасьць расейцаў, які аддаюць перавгу адпачынку ў Крыме, становіцца менш. Многія жыхары РФ прызнаюцца, што нават з улікам выдаткаў на пералёты ў абодва канцы сёньня адпачыць у Турцыі каштуе нашмат таньней, чым у Крыме, дзе ўсё (ад коштаў на жыльлё, сэрвіс і ежу) нашмат саступае замежным курортам.

“Крым. Ватнікі абзайздросьціліся Турцыі, у якую рынуліся расейцы. Пра мост ніхто ня згадвае”, -- уедліва зазначыў у гэтай сувязі ў сваім посьце КРЫМскі Бандэравец. Ён у доказ сваіх словаў паказаў скрын, які сьведчыць пра наплыў расейскіх турыстаў на турэцкія пляжы. Толькі за чэрвень турэцкую Анталью наведалі больш за 800 тысячаў расейцаў, у той час як крымскія пляжы ў асноўным “запханыя” мясцовымі жыхарамі.

“Ня дзіўня, у Турцыю таньней зьезьдзіць, плюс там усё ўключана”, -- камэнтуюць удзельнікі абмеркаваньняў. Яны таксама канстатуюць, што прыезду ў Крым турыстаў не спрыяе ня толькі дрэнны сэрвіс, а таксама той факт, што з 1 ліпеня паднялі кошты на авіяквіткі. Акрамя таго, карыстальнікі зазначаюць, што ў Крыме дорага адпачываць нават у параўнаньні зь іншымі курортнымі гарадамі РФ.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.all.net.ua/krymchane-so-slezami-na-glazah-rossiyane-edut-ne-na-poluostrov-a-v-turtsiyu/

Пра ФІФА

Яшчэ зусім нядаўна мачаносная гэбэшная муткоўска-пуцінская АЗГ зганьбіла Расею і расейскі спорт на ўвесь сьвет сваімі слоікамі з мачой і допінгам, пазбавіўшы расейскую зборную права выступаць на Алімпіядзе, а чыстых расейскіх спартоўцаў – права выступаць пад расейскім сьцягам на той жа Алімпіядзе, пазбавіўшы Расею каласальнай колькасьці (скрадзеных!!!) залатых мэдалёў, першага месца ў мэдалёвым заліку і гонару і годнасьці ўсіх нас, што жывуць у Расеі. Раэльна дзікая ганьба на ўвесь сьвет. Горш прыдумаць… мабыць, можна, але цяжка.

Віталь Мутко і ягоны намесьнік ў Міністэрстве допінга, мачы і спорта Юры Горных былі абвешчаны Міжнародным алімпійскім камітэтам пэрсонамі нон грата на ўсіх Алімпіядах да канца сваіх дзён.

Але FIFA гэта ня ўказ. Учора на матчы Расея – Харватыя Віталь Мутко вальяжна сядзеў на ВІП-трыбуне ў Сочах непадалёк ад іншага дзярж. злачынцы Дзімітрыя Медведева.

І FIFA – дзярмо.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Харвацкі футбаліст павітаў Украіну…

Слова “Україна” Міжнародная фэдэрацыя футбола прызнала антырасейскай палітычнай заявай, за якую футбалістаў трэба пакараць!

Спадзяюся, прэзыдэнт Укіраіны і міністр замежных спраў зробяць сёньня заяву з асуджэньнем ФІФА і распальваньня міжнацыянальнай варажнечы і запатрабуюць прабачэньняў і зьняцьця папярэджаньня з гульца зборнай Харватыі Дамагоя Віды.

ФІФА вынесла папярэджаньне Відзе, які раней быў гульцом кіеўскага “Дынама”, за тое, што пасьля перамогі над зборнай РФ Віда запісаў відэа, дзе сказаў “Слава Украіне!”.

Гэта ёсьць наўпроставая дыскрымінацыя! Верх нахабства. То бок гулец, які шмат гадоў гуляў ва Украіне, ня мае права сказаць два словы – афіцыйнае павітаньне ва Украіне, фразу агульнага ўжытку аб павазе да краіны, якая яго падтрымлівае і дзе ёсьць ягоныя заўзятары!

Відавочна, што папярэджаньне Відзе вынесена карумпаванымі чыноўнікамі ФІФА, якія намагаюцца дзейнічаць у рэчышчы прарасейскай палітыкі, выхваляюць Пуціна і спрабуюць ўсяляк схаваць брудную карупцыйную гісторыю пра перадачу права праводзіць чампіянаты сьвету ў РФ і Катары, якую рассьледуюць праваахоўчыя ворганы ЗША.

Але мы ня маем права маўчком цярпець такую наўпроставую зьнявагу нашай краіны.

І было б цудоўна падзячыць нашых харвацкіх сяброў. Hvala, Domagoj! Hvala, Ognen!

Юры Бутусаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Футбол для расейцаў – толькі працяг вайны іншымі сродкамі

Гістэрыка, якую наладзілі расейскія палітыкі і журналісты пасьля прагляду прыватнага відэа харвацкіх футбалістаў, яшчэ раз прадэманстравала, што на самой справе расейцаў цікавіць не спорт, а вайна. А футбол для іх – толькі працяг вайны іншымі сродкамі. Доказ, што Расею ўсе будуць шанаваць – нават калі яе ўлада і яе грамадзяне будуць зьдзяйсьняць брыдкія злачынствы.

Здавалася б, што павінна цікавіць людзей пасьля паразы ўласнай зборнай у чампінаце сьвету? Разбор гульні зборнай? Абмеркаваньне далейшых пэрспэктыў? Але не! Іх цікавіць тое, што харвацкі футбаліст Дамагой Віда сказаў “Слава Украіне!” на запісу, які зьявіўся ў сацыяльных сетках.

У гэтых словах няма ніякай відавочнай палітыкі. Так можна сказаць пра любую іншую краіну. І ў ёй ужо дакладна няма нічога антырасейскага – калі толькі ня ведаць, што твая краіна напала на Украіну, што яна зь ёю ваюе, што яна забівае яе грамадзян і акупуе яе тэрыторыі. Тады, зразумела, словы “Слава Украіне!” гучаць як баявы покліч. Але ж, здаецца, у Расеі не прызнаюць, што з намі ваююць? Іх там няма?

Футбольных мафіёзаў не турбуе, што яны праводзяць свой чампіянат у краіне, якая распаліла вайну супраць суседняй дзяржавы. Акупуе тэрыторыі. Катуе. Забівае. Незаконна трымае ў турмах. Бамбіць цывільных жыхароў у Сірыі. Класічная краіна-забойца. Але гэта – драбніца. Бо спорт – ён па-за палітыкай. А словы Віды – гэта палітыка! І гэтыя мярзотнікі хочуць, каб мы паверылі ў гэтую лухту!

Гэта ня першы такі чампіянат ганьбы. Папярэднія два адбыліся ў фашыстоўскай Італіі ў 1934 годзе і ў аўтарытарнай Аргэнтыне ў 1978 годзе. У абедзьвюх краінах была жорсткая тупая дыктатура. Узурпавалі ўладу. Перасьледвалі палітычных праціўнікаў. Катавалі. Забівалі. Але футбольная мафія на гэта заплюшчыла вочы. Адразу ж пасьля чампіяната сьвету Мусаліні напаў на Эфіёпію. Гэта была прэлюдыя да Другой Сусьветнай вайны. Пасьля чэмпіяната сьвету ў Аргэнтыне вайсковая дыктатура пачала рыхтавацца да нападу на брытанцаў на Фальклэндскіх выспах. Гэта быў адзін з самых небясьпечных ваенных канфліктаў канца ХХ стагоддзя. Інакш і быць не магло.

Ад ганьбы 1934 года і 1978 года ганьба 2018 года адрозьніваецца толькі адным – Пуцін ужо вядзе вайну. Ён атрымаў індульгенцыю на працяг і пашырэньне ваенных дзеяньняў. На катаваньні. На забойствы. На сьмерць. На бамбардоўкі.

Многія з маладых расейцаў, якія зараз радуюцца перамогам уласнай зборнай або перажываюць з-за незабітага пэнальці, у хуткім часе могуць вярнуцца дахаты ў цынкавых трунах. Але гэта – іхні ўласны выбар. Нацыя, якая аддае перавагу яднаньню вакол футбола яднаньню ў барацьбе супраць брыдкай дыктатуры, не заслугоўвае гістарычнай паблажкі. Проста таму, што яна дэманструе, што можа быць адзінай, толькі вось злачынствы ўлады яе не цікавяць. Больш таго, яна часта падтрымлівае – Крым жа наш!

Спачуваньні выклікаюць грамадзяне іншых краін, якія могуць стаць ахвярамі расейскай агрэсіі. Украінскія вайскоўцы гінуць проста ў дні чампіянату. Брытанка загінула ад дзеяньня “Навічка” ў дні чампіянату. Ня хочацца нават прадказваць, што будзе потым.

Кроў усіх гэтых людзей, усіх сёньняшніх і заўтрашніх ахвяр Пуціна – на руках кіраўнікоў ФІФА і апалагетаў “спорта па-за палітыкай”. Нават калі ў сілу сваёй карумпаванасьці або проста ідыятызму яны ня здольныя гэта прызнаць.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.espreso.tv/article/2018/07/09/vytalyy_portnykov_voyna_s_ukraynoy_dlya_rossyy_vazhnee_futbola

 

Нагадваю “патрыётам саўка”

З ваўкамі жыць – па воўчы выць. З тупымі, зласьлівымі “патрыётамі саўка” трэба размаўляць на простай, даступнай ім мове. “Рабяты, вы прынялі закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць “за адмаўленьне фактаў і высноваў, вызначаных прысудам Нюрнбэргскага трыбунала?” Так? Так. Вы самы гэты закон прыдумалі, не я. Дык вось, прысудам Нюрнбэргскага трыбунала вызначана, што служба ў вэрвахце – у любым чыне, ад шэрагоўца да генэрала – не зьяўляецца злачынствам. Адпаведна, жаўнер вэрмахта, што загінуў у расейскім палоне – не злачынца. Кропка. Не падабаецца? Мяняйце свой закон. А ад пацана адчапіцеся”.

Гэта для тупых. Для тых, хто вастрэй, нагадаю, што лягер ваеннапалонных – гэта ня месца адбывання пакараньня злачынцаў (аднак, нават і ў гэтым нядобрым месцы злачынца павінен адбываць пакараньне, прызначанае яму судом, а не сваволей п’янага садыста-даглядчыка). Лягер ваеннапалонных – гэта месца часовай прымусовай ізаляцыі. Каб варожы жаўнер ня ўцёк да сваіх, ня ўзяў у рукі зброю і не пачаў зноў забіваць нашых жаўнераў. Вось і ўсё. Палоннага нельга катаваць і забіваць. Палоннага трэба карміць і лекаваць – з дапамогай, калі спатрэбіцца, міжнароднага Чырвонага Крыжа і (самае галоўнае) у абмен на аналагічную кармёжку і лекаваньне нашых палонных. Пасьля сканчэньня вайны палоннага трэба вярнуць дахаты.

З гэтага простага пераліку ў прыватнасьці вынікае, што нават сам факт гвалтоўнага ўтрыманьня ў савецкіх лягярох – ня кажучы ўжо пра расстрэл у Катыні і Медным – т. зв. “польскіх ваеннапалонных” ёсьць беззаконьне і сваволя. Дэ-юрэ ніякай вайны паміж СССР і Польшчай у 1939 годзе не было зусім. Дэ-факта ўзброены канфлікт быў, але ён працягваўся два тыдні і на пачатку кастрычніка 1939 года скончыўся. Якія там “пльскія ваеннапалонныя” маглі быць на тэрыторыі СССР у чэрвені 41 года?

Вернемся, аднак, да немцаў. У савецкім палоне загінула 450 тыс. нямецкіх ваеннапалонных. Кожны чацьверты – і гэта афіцыйныя, прызнаныя (вельмі ціха прызнаныя, у заўвагах дробным шрыфтом на апошняй старонцы выдадзеных накладам у некалькі штук манаграфій) савецкім бокам лічбы. Германскія гісторыкі называюць ўтрая большую лічбу (розьніца, галоўным чынам, складваецца з лёсаў тых палонных, якіх да стацыянарнага лягера з наладжаным улікам кантынгента не давялі). І тыя, хто выжыў, гадамі ўтрымліваліся ў лягярох пасьля сканчэньня вайны. Некаторым – асабліва і пэрсанальна прыкметным – “шылі” крамінальны артыкул за дзіўныя злачынствы. Хрыстаматыйны прыклад – Эрых Гартман, самы пасьпяховы лётчык-зьнішчальнік люфтвафэ. Адпускаць яго жывым дахаты не хацелі. Таму судзілі за тое, што ўлетку 41-га ён з голячага палёту расстрэльваў натоўпы бяззбройных уцекачоў. Жудаснае злачынства. Праўда, з дакумантаў вынікала, што на Усходні фронт Гартман прыбыў толькі ў 1943 годзе. Трыбунал не разгубіўся і выпісаў Гартману “дзесятачку” за наўмыснае пашкоджаньне дзяржаўнай маёмасьці ў асабліва буйных памерах ( гэтаму не запярэчыш – дзесяткі састрэленых самалётаў); вызвалілі яго ўжо пасьля сьмерці Сталіна.

Пра гібель сотняў тысячаў нямецкіх ваеннапалонных у савецкім палоне хаця б часам недзе згадваюць. Пра сотні тысячаў цывільных (!) асобаў, у тым ліку жанчын, якіх пасьля сканчэньня вайны і “вызваленьня” ўсходняй Нямеччыны прыгналі на прымусовыя работы ў Савецкі Саюз, дзе – зноў жа, паводле самых мінімальных ацэнак – загінуў кожны трэці, ня кажуць нічога. І слушна робяць, што маўчаць: угон цывільнага насельніцтва ў рабства – гэта ў чыстым выглядзе артыкул абвінавачваньня Нюрнбэргскага трыбунала. І ня трэба пра тое, што “самы разбурылі – самы няхай і адбудоўваюць”. Нямецкія жанчыны, якіх у летніх сукенках адвезьлі ў Нарыльск, нічога там не пабудавалі, і іх закапваць у мёрзлым грунце давялося расейскім мужыкам; у сябе дома, на нямецкім заводзе з нямецкім парадкам яны б адпрацавалі рэпарацыі на карысьць СССР з непараўнальна лепшым вынікам. Але Сталіну быў патрэбны іншы вынік, нематэр’яльны (ня хлебам адзіным быў сыты сэмінарыст, што не давучыўся).

Што патрэбна ягоным палітычным спадчыньнікам? Ды нічога ня трэба, проста ірацыянальна злосьць да ўсяго жывога з вушэй лезе.

Марк Салонін

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5A1513EF5B9BF

 

Крымскія татары апэлююць да ААН

Таварыства культуры і ўзаемадапамогі крымскіх татараў заклікала ААН асудзіць намер уладаў Расеі прыняць новы закон, які рэгулюе вывучэньне родных моваў у школах РФ.

У паведамленьні зазначаецца, што Дзяржаўная Дума РФ 19 чэрвеня 2018 года прыняла ў першым чытаньні закон аб вывучэньні ў школах родных моваў, такім чынам, зрабіўшы неабавязкавым вывучэньне нацыянальнай мовы ў аўтаномных рэспубліках і вобласьцях РФ.

У заяве зазначаецца, што адпаведны заканапраект супярэчыць нормам міжнароднага права. Так, йдзецца пра Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека ААН, Дэкларацыю аб правах асобаў, якія належаць да нацыянальных або этнічных, рэлігійных і моўных меншасьцяў ад 20 сьнежня 1993 года, Дэкларацыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах карэнных народаў, Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека. Дакумант супярэчыць і заканадаўству РФ.

Аўтары паведамленьня падкрэсьліваюць, што ўлады Расейскай імпэрыі, Савецкага Саюза і Расейскай Фэдэрацыі праводзілі генацыд і палітыку асіміляцыі народаў, чые землі яны заваёўвалі. Прыводзяцца дадзеныя Вялікай Савецкай Энцыклапэдыі: у 1930-м годзе на тэрыторыі СССР пражывала каля 160 народаў, а ў 1960 годзе – 130.

“Палітыка крамлёўскага рэжыму закране і акупаваны Крым, крымскіх татараў, украінцаў, якія насяляюць паўвыспу. Таксама пацерпяць народы Ідзіль-Урала, Каўказа, Сібіры, Далёкага Усходу, якія могуць пазбавіцца ўласнай мовы. Гэта першы крок да культуранага генацыду”, -- зазначаецца ў паведамленьні.

Раней актывіст антыімпэрскай плятформы “Ідзель-Урал” Баляень Сірэсь заявіў, што працэс атрыманьня карэннымі народамі Расеі незалежнасьці – пытаньне часу.

Член управы Усетатарскага грамадзкага цэнтру, былы палітзьняволены Рафіс Кашапаў заявіў, што Расея ўспрымае паволжскія народы як угнаеньне. Кашапаў падкрэсьліў, што перасьлед татараў на тэрыторыі Расеі мае тыя ж прычыны, што і перасьлед крымскіх татараў на тэрыторыі акупаванай паўвыспы.

Пераклад з расейскай.

http://qha.com.ua/ru/politika/krimskie-tatari-prizvali-oon-otreagirovat-na-politiku-assimilyatsii-narodov-rf/193980/

 

Спорт – сублімацыя вайны

Дысцыплінарны камітэт ФІФА па скарзе прадстаўнікоў Расеі вынес папярэджаньне абаронцу зборнай Харватыі Дамагою Відзе. Прычына – відэаролік, які футбаліст разам з былым футбалістам і трэнэрам кіеўскага “Дынама”, а цяпер членам трэнэрскага штаба зборнай Харватыі Огненам Вукоевічам, запісаў пасьля перамогі над зборнай Расеі. У роліку гучаў лёзунг “Слава Украіне!”, які выклікаў выбух абурэньня ў расейскіх СМІ і ў патрыятычнай грамадзкасьці.

За дадзенае злачынства фэдэрацыя футбола Харватыі выключыла Вукоевіча з трэнэрскага штаба і адмяніла ягоную акрэдытацыю на ЧС-2018. “Харвацкая футбольная фэдэрацыя просіць прабачэньня ў расейскай публіцы за дзеяньні харвацкай дэлегацыі”, паведамляе сайт фэдэрацыі.

На сайце футбольнай фэдэрацыі Харватыі паведамляецца і пра пэрсанальныя прабачэньні Огнена Вукоевіча і Дамагоя Віды, якія раскайваюцца і ўпэўніваюць, што яны “ніякім чынам ня мелі на ўвазе наяўнасьці палітычных канатацый, але, на жаль, пакінулі месца для такіх трактовак”. Выгнаны Вукоевіч апраўдваецца, што гэтым палітычна заганным і абразьлівым лёзунгам “Слава Украіне!” ён: “толькі хацеў падзячыць маіх сяброў ва Уктане за падтымку і падзячыць мой клюб “Дынама” Кіеў за тое, што ён дазволіў мне ўдзельнічаць у чампіянаце сьвету”.

Ад гуканьня “Р-а-а-с-і-і-я!!” тры тыдні трэслася зямля. Галоўны трэнэр расейскай зборнай пачаў свой трыюмфальны выступ па галоўнаму дзяржаўнаму тэлеканалу са словаў: “Служу Расеі!”. Слова “Расея” вымаўляць можна, а слова “Україна” – нецэнзурнае?

Усі ўсё разумеюць. ФІФА і харваты не выключэньне. І тое, што Расея вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны, і тое, што абазначае гэты лёзунг. Які, напэўна, зьяўляецца палітычным. Як весь гэты доўбаны чампіянат, які міжнародныя футбольныя функцыянэры зусім без карысьці – як можна падазраваць! – вырашылі правесьці ў краіне, якая вядзе адразу 2 (дзьве!) агрэсіўныя вайны. Спорт – сублімацыя вайны. І гэтая банальная ісьціна ператварае ў крывадушнасьць усе заявы аб тым, што “спорт па-за палітыкай”. Раскажыце гэта чэхаславацкім заўзятарам, якія да ЧС-1968 па хакею выйшлі з лёзунгам “Тут вам танкі не дапамогуць!”

І так, зразумела: “Слава Украіне!”.

Ігар Якавенка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B438934AD35B

 

Злосьць на славу

Да дурасьлівага відэа харвацкіх футбалістаў, якое зьявілася ў Сеціве, яшчэ можна было меркаваць, што “патрыятычную” частку расейскага грамадзтва чампіянат сьвету цікавіць больш за палітыку і нават больш за Украіну. Але гуканьне Дамагоя Віды “Слава Украіне!” зьмяніў усё ў адзін момант.

Патрыятычныя заўзятары загарланілі як вампіры, што ўбачылі сонечнае сьвятло. Адразу ж, як у лепшыя сталінскія часы, пайшлі даносы ў ФІФА, заявы пра “палітызацыю” чампіяната і іншыя глупствы – хаця ў самым па сабе гуканьні “Слава Украіне!” няма наогул нічога палітычнага, ён нічым не адрозніваецца ад “Слава Расеі!” або "America First!". І што хлапец, які шмат гадоў гуляў у кіеўскім “Дынама”, менавіта такімі словамі вітае сваіх украінскіх сяброў і заўзятараў – бо можна ж заўзець яшчэ за кагосьці акрамя Расеі, -- гэта проста натуральна. І гэта ўжо дакладна па-за палітыкай.

Але ў Расеі па-за палітыкай не бывае, асабліва калі справа тычыцца Украіны, зь якой пуцінская Расея, як вядома, не ваюе і якую вельмі любіць. Ад усяе душы. Так любіць, што калі нехта ў Маскве гукне “Слава Украіне!”, дык проста пачынае трэсьціся ў скоках несьвятога Уладзімера.

Урэшце рэшт, “патрыёты” маглі абразіцца на Віду за тое, што ён цёпла ставіцца да ненавіснай ім “братняй” краіны. Але ж яны не на яго абразіліся. Яны абразіліся на Харватыю. І гэта нягледзячы на тое, што Харвацкі футбольны хаўрус з прэтэнзіямі пагадзіўся, Віду папярэдзіў, іншага ўздзельніка запісу Огнена Вукревіча са штаба зборнай выключыў. Але ў расейскіх мэдыях і сацыяльных сетках на працягу некалькіх дзён распавядалі пра харвацкіх фашыстаў, пра зьдзекі з братняга сэрбскага народа, заклікалі да байкота харвацкіх курортаў. Член Савета Фэдэрацыі Франц Клінцэвіч заявіў, што “харваты заўсёды былі здраднікамі славянскага сьвету”. Рэпартаж Газеты.Ру пра матч Харватыя – Англія да моманту, калі харваты адгуляліся і забілі свой першы гол, называўся “Украінскі праклён”. То бок, вось сказаў нехта “Слава Украіне!” – і ўсё, ён выкляты, удача адвярнулася ад яго. Або ўсё ж не да канца? Можа, Арцёму Дзюбе зь ягоным украінскім радаводам трэба было “Слава Украіне!” крычаць – можа й выйшлі б у фінал.

Але калі казаць сур’ёзна, то ўсё гэта – шаленства чыстай вады, бесаўшчына нейкая. Выказваньне аднаго чалавека, зусім цнатлівае па сутнасьці – мы ў Кіеве проста можам так вітаць адзін аднаго, -- прыводзіць да ўспышкі лютасьці, да шальмаваньня цэлай краіны, да няўрымсьлівага шаленства, да заклікаў падтрымаць Англію – тую саму Англію, яную яшчэ ў панядзелак усёй Расеяй ненавідзелі, але зараз – каб яны “пакарала” Харватыю за выказваньне Віды – тэрмінова палюбілі.

Усё гэта, зразумела, сімптомы надломанай псіхікі. Так паводзяць сябе былыя сужэнцы, што зьбівалі і калечылі партнёраў, зьневажалі і пагарджалі імі, але пры гэтым імпэтна жадалі працягу гэтага збачэнскага суіснаваньня. І пасьля ўцёкаў партнёра любая згадка ягонага імя ў апусьцелай назаўжды кватэры прыводзіць да сутаргаў, прыцемкаў сьвядомасьці, памяшальніцтва. Вось, уласна, што азначае рэакцыя на словы “Слава Украіне!” – дзікі, невыносны роў драпежніка, які ўпусьціў ахвяру.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.271426.html

 

Медведев заклікаў расейцаў самастойна выцягваць эканоміку з крызісу

Дзяржаўных грошай недастаткова для таго, каб мадэрнізаваць інфраструктуру і прысьпешыць расейскую эканоміку. Улады мяркуюць, што інвэставаць у стымуляваньне роста павінен і прыватны сэктар.

Пра гэта на паседжаньні ўраду ў чацьвер заявіў прэм’ер-міністр Медведев.

Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін паставіў задачу давесьці інвэстыцыі ў асноўны капітал да 25% УВП, нагадаў Медведев: у першую чаргу, грошы спатрэбыцца “на мадэрнізацыю рэальнага сэктара эканомікі” і “абнаўленьне” інфраструктуры, якая дасягнула крытычнай стадыі зносу – больш за 50%, паводле дадзеных Падліковай палаты.

Без вырашэньня гэтай задачы “мы наўрад ці здолеем дамагчыся неабходных тэмпаў эканамічнага росту, ня здолеем стабільна разьвівацца”, заявіў Медведев: “Інфраструктурныя праблемы – яны застаюцца адной з галоўных перашкод для інвэстыцый”. “Але толькі за дзяржаўныя грошы мы інфраструктурныя праблемы ня вырашым, гэта відавочна”, -- сказаў прэм’ер.

“Трэба актыўней прыцягваць у гэтю сфэру прыватных інвэстараў, падключыць бізнэс і разьмеркаваць рэсурсы, што ёсьць у наяўнасьці”, дадаў ён.

Дзяржава, па ягоных словах, дапаможа сістэмнымі мерамі па паляпшэньні інвэстыцыйнага клімата. “Йдзецца пра тое, каб дзелавое асяроддзе стала больш стабільным і камфортным для прыватных інвэстараў, каб мы стварылі ўмовы на макраўзроўні і падтрымлівалі іх, а ў далейшым забясьпечвалі прадказальныя правілы гульні ў вобласьці падаткавых пляцяжоў, тарыфнага рэгуляваньня, давялі да завяршэньня рэформу кантрольна-даглядчай дзейнасьці”, -- патлумачыў ён.

У наўнасьці “шызафрэнія эканамічнай палітыкі”, піша дырэктар аналітычнага дэпартаманту “Локо-Інвест” Кірыл Трамасаў: у падаткавай і бюджэтнай стратэгіі на бліжэйшыя тры гады, якую Мінфін прадставіў на мінулым тыдні, наўпрост паказана, што “павелічэньне долі дзяржавы ў эканоміцы на 1% УВП запавольвае рост на 0,5 адсоткавага пункта” ў год.

“Але пры гэтым уся бюджэтная канструкцыя – гэта менавіта пра павелічэньне долі дзяржавы”, -- нагадвае Трамасаў: павышэньне НДС, забіраньне сродкаў з эканомікі і практычна поўная адсутнасьць планаў прыватызацыі дзяржсэктара (даходы ад продажу дзярждоляў – нулявыя да 2021 года).

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.finanz.ru/novosti/aktsii/medvedev-prizval-rossiyan-samostoyatelno-vytaskivat-ekonomiku-iz-krizisa-1027362026

 

Майбутнє залежить від нас, а не від Трампа

Європейське турне президента Сполучених Штатів вже затьмарене цілою серією скандалів. Епатаж, неповага до колег, некомпетентність, відверта брехня - і це все буквально за кілька днів, не найкращих в історії цивілізованого світу. У Брюсселі Дональд Трамп критикує Ангелу Меркель і називає Німеччину "заручницею" Росії. При цьому наводить абсолютно неправдоподібні цифри енергетичної залежності Німеччини від Росії, збільшує їх у кілька разів.

Потім він буквально зриває зустріч керівників країн НАТО з президентами України і Грузії - для того, щоб знову поговорити про збільшення військових бюджетів країн - членів НАТО.

У Лондоні він критикує Терезу Мей за новий план "брексіту" і говорить, що колишній міністр закордонних справ країни Борис Джонсон був би відмінним прем'єр-міністром.

Звичайно, українцям може стати страшно напередодні майбутньої зустрічі Трампа з Путіним. Але не потрібно боятися. Трамп - надувна кулька над світом великої політики. Він може вселяти страх своїми розмірами. Але він не може змінити реальність. Перш за все тому, що реальність його не дуже цікавить.

В це важко повірити, але Трампа цікавлять тільки слова. Це вже зрозуміли диктатори і популісти, які відверто спекулюють на дитячому марнославстві американського президента. Але що з того? Ось Трамп читає лист від північнокорейського правителя. Теплі слова, запевнення в повазі - все як він любить. Трамп може вважати, що домовиться з Кім Чен Ином. Але він не може скасувати санкції проти КНДР до того часу, поки не з'являться реальні докази про відмову цієї країни від ядерної зброї.

Те ж саме стосується і Росії. Путін може лестити Трампу. Трамп може обіцяти йому все, що завгодно. Але він не може це здійснити без конкретних кроків з боку російського правителя. У цьому вся проблема. Трамп, Путін і Кім Чен Ин живуть в одній реальності, а весь світ - в іншій.

Звичайно, комусь може здатися неприємним і небезпечним, що президент найбільшої демократичної країни сучасного світу виявився в одній імітаційній реальності з диктаторами. Але це - вибір народу Сполучених Штатів. Цей вибір треба поважати. Трампа обрали американські громадяни і тільки їм вирішувати, чи ефективно ця людина керує Америкою.

А для будь-якої суверенної країни головне завдання - це зміцнювати власний суверенітет.

Помилка ще і в тому, що стиль відносин США з країнами-союзниками відрізняється від російської манери поведінки - які б вислови не дозволяв собі Трамп.

Простіше кажучи, американському дипломату може бути так само приємно, коли керівники країни перебування чекають від нього підтримки або вислуховують поради, як і дипломату з Росії. Але на цьому схожість закінчується. Ніхто в держдепартаменті та Білому домі не хоче керувати Україною так, як цього хотіли в Кремлі. Більш того, в Білому домі взагалі ніякою іншою країною світу не хочуть керувати. Там хочуть керувати Америкою. І Трампа це стосується ще більше, ніж його попередників.

Тому єдина прийнятна тактика і стратегія у взаємовідносинах навіть з таким шановним союзником, як США - це захист суверенітету України. Це відстоювання нашого права на рішення, які відповідають нашим національним інтересам - навіть тоді, коли такі рішення розходяться з американськими поглядами. Так діє кожна країна цивілізованого світу - чому Україна повинна бути винятком?

Майбутнє нашої країни, на щастя, більше не визначається в Кремлі і за нього не голосують росіяни. І воно не повинно визначатися в Білому домі, за нього не повинні голосувати американці. Наше майбутнє визначається одним-єдиним суб'єктом - українським народом. І від його вибору, від твердості і впевненості його обранців залежить, яким це майбутнє виявиться.

Віталь Портнікаў

Крыніца: https://espreso.tv/article/2018/07/13/vitaliy_portnykov_maybutnye_zalezhyt_vid_nas_a_ne_vid_trampa

 

Спадчыньнік па простай

Супрацьпастаўленьне Ельцына Пуціну нагадвае гісторыю пра добрага Леніна і дрэннага Сталіна, папулярную ў шасьцідзесятнікаў. Абова міфы распавядаюць пра высакароднага старога, якога падмануў малады нягоднік – уцерся ў давер, а потым захапіў спадчыну і здрадзіў справе (камунізма – у першым выпадку, дэмакратыі – у другім).

У сапраўднасьці, пуцінскі рэжым такі ж наўпроставы і законны спадчыньнік ельцынскага, як сталінскі – ленінскага. Прававая, эканамічная, палітычная база пуцінскага рэжыму была створана менавіта пры Ельцыне. Пуцін абапіраецца на ельцынскую канстытуцыю, якая дала яму вялізную ўладу; ельцынскую прыватызацыю, што сфармавала крымінальную эканамічную базу рэжыма; ельцынскі бізнэс-алігархат, што падтрымлівае яго непрацоўным рублём; ельцынскае чынавенства і спэцслужбы, што сталіся асновай “вертыкалі ўлады”.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

2018 – 1937

Пасьля ЧС-2018 па футболу Расея прысьпешанымі тэмпамі пачне правальвацца ў таталітарызм. І калі мяне пытаюцца, чым скончыцца 1937 год для Расеі, я магу сьмела сказаць – новым 1937. Да гэтага ёсьць усе прадпасылкі і гатовыя ўсе заканпраекты. Далей па пунктах.

Татальны кантроль дзеяньняў, тэлефонаў, інтэрнэта.
Расейцы ўжо зараз знаходзяцца пад няспынным кантролем спэцслужбаў. Да канца года гэты кантроль каласальна ўзмацніцца. Яшчэ ў 2017 годзе былі масава закуплены і ўсталяваны ў шэрагу буйных гарадоў камэры для распазнаваньня твараў у натоўпе. Такая тэхналогія ўжо некалькі гадоў практыкуецца ў Кітаі. Новая сістэма камэр дазволіць ідэнтыфікаваць у натоўпе паасобныя твары, усталяваць іхнюю прыналежнасьць, нацыянальнасьц, а ў выпадку неабходнасьці будзе аддаваць загад на арышт таго ці іншага чалавека. Таксама будзе накоплівацца сваеасаблівае “відэадасье” на кожнага расейца.

Асобна прыняты заканапрект аб пашпартнай рэгістрацыі мабільных тэлефонаў. Цяпер усе “шэрыя тэлефоны” будуць нядзейснымі, а іхнія ўладальнікі ня здолеюць тэлефанаваць. Таксама не выключаецца магчымасьць аддаленага адключэньня ад сэрвісаў “зарэгістраванага” тэлефона расейца ў выпадку неабходнасьці. Увесь трафік тэлефона будзе выбарачна правярацца.

Паводле “пакета Яравой”, увесь інтэрнэт-трафік таксама будзе правярацца. Пакуль незразумела як такі масіў плануюць апрацаваць, нават тэарэтычна гэта нерэальна, але чыноўнікі ў Крамлі пайшлі ўжо далей. Дык вось.., барабанны грукат – паводле апошніх дадзеных, расеец з дапамогай Кітая будуе лакальную вэрсію інтэрнэта, на ўласных корневых сэрвэрах. Складана сказаць, ці атрымаецца гэта, аднак праца ўжо пачалася.

Яшчэ ў лістападзе 2017 года Савбяс РФ даручыў Мінкамсувязі і МЗСу пачаць ствараць у краінах БРІКС сістэмы сэрвэраў DNS – то бок альтэнатыўнага інтэрнэта.

Праца над гэтай сістэмай працягваецца і сёньня. Пры гэтым ідзе актыўнае супрацоўніцтва з Кітаем. Мяркуючы па ўсім, асноўны інтэрас прадстаўляюць для нашай краіны ідэі галоўнага інжынэра Цэнтра кіраваньня кампутарнай сеткі і кіраваньня інфармацыйнай бясьпекі – Фан Біньсіна – аўтара канцэпцыі “кібэрсувэрэнітэта”.

Аснова яго такая – поўны кантроль нацыянальнай дзяржавы над сваім сэгмэнтам інтэрнэта; глыбокая абарона свайго інтэрнэт-сэгмэнта ад любых зьнешніх атак; усе дзяржавы павінны мець роўныя правы на выкарыстаньне рэсурсаў інтэрнэта; іншыя краіны не павінны кантраляваць корневыя DNS-дырэкторыі, празь якія зьдзяйсьняецца доступ на кітайскія сайты.

Поўныя біямэтрычныя дадзеныя на ўсіх расейцаў, абсалютны кантроль над банкаўскімі трансакцыямі
Не сакрэт, што ў Расеі няма банкаўскай таямніцы – амаль усе буйныя банкі знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, а значыць і ФСБ. У цяперашні момант плануецца правяраць усе трансакцыі паміж прыватнымі асобамі. Калі спроба трансакцый паміж двума расейцамі падасца сумніўнай, банкі ня будуць яе праводзіць. Уводзіцца поўны кантроль за трансакцыямі картак-нерэзыдэнтаў. Да канца лета ўсе бюджэтныя арганізацыі і дзяржслужачыя пяройдуць на абслугоўваньне расейскай карткавай сістэмай “Мір”, якая ня мае наўпроставага доступа да Visa і Mastercard.

У рамках зьмены банкаўскай палітыкі плануецца да канца года правесьці поўную біямэтрыю дадзеных паўналетніх расейцаў, уключна з генэтычным матар’ялам і адбіткамі пальцаў. Дадзеныя біямэтрыі таксама будуць выкарыстоўвацца пры прадастаўленьні выезда грамадзян РФ замяжу – усе турапэратары павінны папярэдне прадастаўляць інфармацыю ў спэцслужбы пра расейцаў, якія хочуць выехаць з краіны.

Біямэтрыя будзе выкарыстоўвацца і для ідэнтыфікацыі расейцаў унутры краіны.

Прапаганда і цэнзура.
Канчатковае пытаньне з цэнзурай у РФ Пуцін і ягонае атачэньне хочуць таксама вырашыць да канца 2018. У першую чаргу – рэалізаваць новыя ініцыятывы Раскамдагляду па ізаляцыі расейскага інтэрнэта – масавае блакаваньне якіх-кольвечы непадкантрольных рэсурсаў глабальнага сеціва. Пакуль першыя спробы пайшлі комам, але ў цэлым у Крамлі зрабілі справаздачу – блакаваньне было пасьпяховым, па-за выключэньнем “паасобных” выпадкаў.

У выпадку, калі будзе знойдзена “незаконнае” праграмнае забесьпячэньне на смартфонах або хатніх кампутарах, уладар будзе штрафавацца, а ў паасобных выпадках і аддавацца пад суд. Тэхніку будуць забіраць. Усе буйныя СМІ і так фактычна цэнзуруюцца і знаходзяцца пад кантролем спэцслужбаў. Паралельна будзе працягвацца нагнятаньне прапаганды пра жыцьцё “у кальцы ворагаў” і “чуйнасьць”, што спросьціць працэс даносаў і выяўленьня іншадумства. Мяркуецца, што да канца года запрацуе і расейская вэрсія знакамітага “вялікага кітайскага фаервола” – сістэма абароны расейскага сэгмэнта Сеціва ад глабальнага. Фактычна, першая вэрсія сістэмы ўжо тэставалася ўвесну і даволі пасьпяхова.

Вайна – гэта Мір, Пэнсія – гэта Рабства.
Дзяржава рыхтуецца перайсьці да абсалютнага кантроля 90% расейскай эканомікі. Новыя падаткі прывядуць да аслабленьня прыватнага бізнэса. Фактычна, застануцца жывымі толькі дзяржаўныя карпарацыі, сумесныя прадпрыемствы з замежным капіталам (дзе бяз гэтага не абысьціся) і прадпрыемствы з долей канкрэтных “крамлёўскіх” кіраўнікоў. Наўрад ці гэта ўдасца рэалізаваць да канца 2018 года, але на канец 2019 цалкам рэальна. Расея цалкам скоціцца ў дзяржкапіталізм. Пачнецца ўвядзеньне карткавай сістэмы на прадукты (санкцыі і антысанкцыі дабяруцца і сюды).

Бюджэт 2018 года будзе прадугледжваць рост выдаткаў на МУС, ФСБ і армію. Верагодна, пасьля атрымання кантролю над прыватнай эканомікай і банкамі Расея павялічыць вайсковыя выдаткі да 10-12% УВП, з тым, каб супрацьстаяць НАТО і Кітаю. З 2019 года пачнецца новая гонка ўзбраеньняў (яе канец прадказальны). Працягнецца экспансія Кітая ў Сібіры і іншых рэгіёнах. Каўказ стане ўсё больш ізаляваным у рамках РФ рэгіёнам. Адным з афіцыйных лёзунгаў будзе “падтрымка братняга Кітая”.

Працягнецца палітыка падтрымкі “братніх народаў” у Сірыі, на Данбасе і г.д. Асартымэнт краін пашырыцца – у 2017 годзе расейскія вайскоўцы зьявіліся ўжо ў Лібіі, ЦАР і Судане. Дадзеныя пра страты вайскоўцаў і апэрацым замяжой цалкам засакрэцяць. Гістэрыя на тэлебачаньні з нагоды “інтэрнацыянальнага абавязка” дасягне апагею.

Курс даляра і рубель.
Да канца года будуць сур’ёзна абмежаваны валютныя апэрацыі для фізычных і юрыдычных асобаў. Зьявіцца два курсы даляра – афіцыйны і чорнага рынку. Усё, што будзе магчыма, перавядуць на рублі. Упершыню пачнуцца разьлікі ў кітайскіх юанях у рамках узаемнай падтрымкі. Рэальныя даходы насельніцтва ўпадуць, а дакладны ўлік УВП краіны стане праблематычным з-за невыразнага прадастаўленьня статыстычных дадзеных.

Беспакаранасьць.
У новым 2019 годзе насельніцтва будзе адчуваць сябе ўсё горш, а чыноўнікі і бандыты ўсё лепш. І тыя, і іншыя працягнуць беспакарана абрабоўваць і зьбіваць насельніцтва, разумеючы, што ў новых умовах расейцам няма куды падзецца. Ужо цяпер пасярод ночы праходзяць арышты нязгодных, “румынскіх”, “украінскіх”, “ангельскіх” і іншых “шпіёнаў”, палітыкаў, артыстаў і г.д. У поўны рост набліжаецца 1937, калі арышты і паказальныя працэсы ператвараюцца ў суцэльны спэктакль у маштабах дзяржавы. І так – пытаньне вечнага валадараньня Пуціна ўжо вырашана – пасьля прадастаўленьня новых паўнамоцтваў Дзяржсавету РФ плануецца разгляд і гэтага пытаньня.

А пакуль што з насалодай жывіце Мундыялем, расейцы – у вас яшчэ ёсьць некалькі дзён. Калі пасьпееце сабраць чамаданы да жніўня, яшчэ здолееце зваліць з СССР-2.

Віктар Шаўчук

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://ru-mir.net/2018/07/03/2018-god-v-rossii-zakonchitsya-1937-chto-planiruetsya-v-kremle/

 

Чэкізм

У Саратаве праваахоўнікі ўбачылі прыкметы экстрэмізма ў прамове 33-гадовага дэпутата-камуніста Мікалая Бандарэнкі, які ў рэзкай форме раскрытыкаваў рашэньне фэдэральных уладаў павялічыць узрост выйсьця грамадзян на пэнсію.

Па словах Бандарэнкі, паліцыянты пасьля ягонага выступу пачалі рабіць на яго ціск. “Заўчора да мяне прыходзіла група з пяці паліцыянтаў з відэакамэрай. Яны сказалі, што ідзе праверка на наяўнасьць экстрэміскіх выказваньняў у маіх словах, выказаных нядаўна на паседжаньні камітэта аблдумы, дзе абмяркоўваўся фэдэральны заканапраект аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту”, -- распавёў дэпутат.

Па словах Бандарэнкі, ён “даў тлумачэньне”. “Мне задавалі ў тым ліку пытаньні, ці фіксаваў я калі-небудзь свой выступ і ці маю намер яго ў далейшым распаўсюджваць”, -- патлумачыў ён.

У сераду на паседжаньні абласной думы Бандарэнка сказаў: “Гэты закон не дае права людзям працаваць, ён дае абавязак працаваць. Да самай магілы. Нам кажуць, што ў нас грошай няма ў краіне, але ж гэта мана! У нас вялізныя грошы ўкладзены ў амэрыканскую эканоміку”.

Па яго словах, “палова грошай ад здобычы нафты дастаецца алігархам”. Акрамя таго, трыльёны рублёў пойдуць на выкананьне “пакета Яравой”.

“У нас што, справаў іншых няма, акрамя як выдаткоўваць грошы на сачэньне за сваімі грамадзянамі? 700 мільярдаў выдаткавана на футбол, паказваць кіно прыгожае. Калі б у нас перамаглі Харватыю, я вас запэўніваю, у нас увялі б прыгоннае права ў гэтай краіне”, -- сказаў Бандарэнка.

Ён дадаў, што “шэраг рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі адмовіліся прымаць гэты антынародны закон, успомнілі, што яны абараняюць выбаршчыкаў”. “Як вы будзеце выбаршчыкам у вочы глядзець? Я прашу і патрабую, каб дэпутаты задумаліся аб будучыні нашага народа. Зьвяртаюся да лібэральнага ўраду Дзімітрыя Медведева. Вы – жулікі, вас трэба прыцягваць да адказнасьці паводле закона Расейскай Фэдэрацыі. Мы патрабуем правядзеньня рэфэрэндума па гэтаму пытаньню”, -- сказаў дэпутат.

Пасьля гэтага яго спыніў спікер абласной думы, член фракцыі “Едіная Россія” Іван Кузьмін. Ён патлумачыў, што ў залі вядуцца аўдыё- і відэазапіс, так што выказваньні дэпутата ад КПРФ будуць аналізавацца “кампэтэнтнымі ворганамі”.

Як дадаў Мікалай Бандарэнка, ён упэўнены, што па факце сёньняшняга выступу таксама непазьбежна будзе праведзена дасьледчая праверка. Па выніках паседжаньня бальшыня дэпутатаў падтрымала падвышэньне пэнсійнага ўзросту.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.newsru.com/russia/11jul2018/saratovdep.html?utm_referrer=https%3A%2F%2Fzen.yandex.com

/ 31-07-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
кнькнь Аўтар: Менчанин 2018-07-31

Западный мир находился под обоянием большевиеов еще в 20- 30-е годы. Сейчас западная бюрократия за это еще получает и доходы,ведь Москва знает уже на мировой арене с чем идти к еврочиновникам.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?