змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

(Сакавіцкі Сойм 2017 г. КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

12 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца распавёў пра актывізацыю сацыяльна-палітычных працэсаў у Беларусі.

Па пытаньнях стратэгіі і тактыкі беларускай палітычнай барацьбы і нацыянальнага адраджэньня выступіў Старшыня Партыі Зянон Пазьняк (зачытаны пісьмовы ліст).

Яшчэ застаецца шмат пытаньняў, але ўжо цяпер зразумела, што падзеі апошніх тыдняў маюць вельмі маштабны характар і дэманструюць новы стан нашага грамадзтва: мільёны людзей ужо не прымаюць палітыку прамаскоўскага рэжыму, разумеюць, што патрэбныя карэнныя перамены і пачынаць іх трэба цяпер, пакуль ня позна.

Дэкрэт №3 – гэта толькі адзін з аспэктаў крызісу. Людзі, незалежна ад сацыяльнага статуса і адукацыйнага ўзроўню, канстатуюць агульны правал палітычнага і сацыяльна-эканамічнага курсу кіраўніцтва краіны, разумеюць сутнасьць нашай нацыянальнай бяды – правал выкліканы гвалтоўным, штучным падпарадкаваньнем усяго ў Беларусі палітыцы і імпэрскім інтарэсам Расеі, якая зацікаўлена ў ліквідацыі Беларускай дзяржавы, культуры, мовы і нашай нацыі.

Простыя рабочыя і сяляне ўжо самы фармулююць ідэю аб тым, што наш шлях разьвіцьця павінен быць самастойным, пад кіраўніцтвам сапраўднага беларускага палітычнага і эканамічнага кіраўніцтва, беларускіх патрыётаў, спэцыялістаў, прафэсійных і маральных аўтарытэтаў. У сталіцы і гарадах Беларусі людзі ўздымаюць наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і яднаюцца пад лёзунгам “Жыве Беларусь!”

Зразумела, што антыбеларускія сілы і фальшывыя дзеячы ад псэўдаапазыцыі імкнуцца пакарыстацца народным уздымам і нават ачоліць яго.  Але павінны зьявіцца і сапраўдныя народныя арганізатары і змагары. Паўсюдна народныя сходы на плошчах выказваюць недавер цэнтральнаму і мясцоваму кіраўніцтву рэжыма. Шляхі антынацыянальнага рэжыму і беларускага народа канчаткова разыходзяцца.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра народнае рушаньне ў гарадах і пасёлках. Людзі ня могуць ужо далей цярпець адміністрацыйны зьдзек, беспрацоўе, галечу, хлусьлівую прапаганду і безвыходнасьць. Вельмі для многіх сем’яў ужо стаіць пытаньне пра элемэнтарнае фізычнае выжываньне. Працоўныя людзі вымушаны ехаць на рабскую працу ў дзікую Расею, дзе іх падманваюць, зьбіваюць, абрабоўваюць і забіваюць. Беларусам, якія пабылі ў расейскім рабстве, ужо ня трэба доўга тлумачыць, што адбываецца. Яны зразумелі, адкуль прыйшла бяда ў наш агульны дом – Беларусь.

Людзі шукаюць альтэрнатыву, шляхі вызваленьня. Задача патрыётаў-фронтаўцаў у тым, каб растлумачыць грамадзтву, што вызваліцца і наладзіць дастойнае чалавека жыцьцё ў нашай краіне можна толькі праз самаарганізацыю, нацыянальную салідарнасьць і ўсенародны супраціў гвалту, а таксама агульнай стваральнай працай на карысьць сваіх сем’яў і нашай Бацькаўшчыны.

Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “Аб пратэстах супраць дэкрэта №3 і змаганьні за вольную Беларусь”, разглeдзеў і прыняў праграмную пазыцыю змагарнага руху.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

12 сакавіка 201г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 13-03-2017
КХП-БНФ Народ Пратэсты Народны Фронт Беларусь БНФ Змаганьне Сойм КХП-БНФ Дэкрэт №3
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-03-13

З Зянонам -- да Перамогі!

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-03-15

Нет анализа возможных сценариев, высказал кое-какие свои соображения здесь

http://nashaziamlia.org/2017/03/01/8959/

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Сэнсацыя дня: Поп-Гапон знайшоўся!
Антыбеларускі рэжым нанёс чарговы ўдар па беларусах
Як паводзіў бы сябе сапраўдны палітычны лідэр
Падсадныя пра “гражданское примирение”