змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Трамп ва ўсходняй Эўропе

Сёньня (6-га ліпеня) пачуў па радыё, што згодна сацыялагічных дасьледваньняў 60 адсоткаў амэрыканцаў падтрымліваюць палітыку Трампа адносна мігрантаў. Увогуле, гэта ўзважаная палітыка. Але ў атмасфэры той дзікай прапаганды, траўлі і нянавісьці, якую ашалела раскруцілі супраць Трампа дэмакраты, левакі і лібэралістычныя СМІ (а іх пераважная бальшыня) цьвярозая ацэнка народа Амэрыкі вельмі сымптаматычная.

Увогуле Трамп набірае палітычны вопыт, ператвараецца ў пасьпяховага палітыка, мае ў гэтым сэнсе шмат неабходных якасьцяў.

Паводзіны яго ў Польшчы проста бліскучыя. Уся ягоная хвалебна-гратэскавая прамова -- гэта выдатная адпаведнасьць псіхалогіі палякаў, тое, што ім трэба казаць. І яны (бяз цені сумненьня) такія шчасьлівыя.

Трамп выкарыстаў польскую пляцоўку як сілавы пляцдарм для перамоваў з Пуціным. Прытым добра скарыстаў, абазначыў тэму і пазыцыю, на якую Пуцін вымушаны будзе даваць адказ.

6 ліпень 2017 г.

Зянон Пазьняк / 10-07-2017
Зянон Пазьняк ЗША Эўропа Трамп
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: frg 2017-07-10

Каўбой пакажа Маскве!

Жыве Беларусь! Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-07-11

Пара мяняць тутэйшага фронтмэна - стаўленіка міжнароднай фінансавай мафіі!

Бяз тэмы Аўтар: Юры Цехановіч 2017-07-11

Ашалелыя ад нянавісьці да Трампа і ягонай палітыкі лева-ліберальныя колы (не толькі ЗША, а і Эўропы), здаецца згубілі апошні розум, дастаткова паслухаць іх СМІ...

Сумна, што некаторыя нашыя людзі, у пагоні за перадавой думкай (у іх разуменьні), капіруюць леве-ліберальную прапаганду нянавісьці.

Рэйтан Аўтар: Vital 2017-07-11

А які фотаздымак, дзе Дуда і Трамп глядзяць на карціну з Тадэвушам Рэйтанам, сынам Беларусі!

Прамовы Аўтар: Уладзімер Русаковіч 2017-07-12

На старонцы Белага дома ў Ютубе заўважыў адразу 3 прамовы ў Варшаве:

1) сумесная (Прэзідэнт Трамп праводзіць сумесную прэс-нараду з прэзідэнтам Андрэем Дудой // Белы дом, 6 ліпеня 2017 г.; анг. President Trump Holds a Joint Press Conference with President Andrzej Duda // The White House. July 6th, 2017; https://www.youtube.com/embed/WTS0_7qQl3w?autoplay=1 );

2) на сходзе (Прэзідэнт Трамп прамаўляе на сходзе «Пачын трох марэй» // Белы дом, 6 ліпеня 2017 г.; анг. President Trump Gives Remarks at Three Seas Initiative Summit // The White House. July 6th, 2017; https://www.youtube.com/embed/UnP_N22oIkI?autoplay=1 );

3) на плошчы (Прэзідэнт Трамп прамаўляе перад людзьмі Польшчы // Белы дом, 6 ліпеня 2017 г.; анг. President Trump Gives Remarks to the People of Poland // The White House. July 6th, 2107; https://www.youtube.com/embed/Adpgw93_DfE?autoplay=1 ).

2-я найбольш парадавала, бо сама падзея тычылася дакладных гаспадарчых захадаў, у тым ліку паставак звадкавага прыроднага газу з ЗША.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)