змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Трамп прадэманстраваў рашучасьць

Калі сытуацыя, якая склалася вакол КНДР, пойдзе па дрэнным сцэнары, можа пацярпець сталіца Паўднёвай Карэі – Сэул. І тут йдзецца нават не пра ядзерную зброю, якой палохае кіраўніцтва Пхэньяна. На мяжы Паўночнай Карэі стаіць такая вялікая колькасьць артылерыі, што зь яе дапамогай можна зьнесьці палову Сэула. Я ня ўпэўнены, што супрацьракетныя комплексы Паўднёвай Карэі і ЗША здолеюць на сто адсоткаў абараніць горад. Менавіта таму міжнародная супольнасьць на працягу дзесяцігоддзяў ня можа даць рады з людажэрчым паўночнакарэйскім рэжымам.

Тым ня менш, Дональд Трамп ракетным ударам па Сірыі прадэманстраваў рашучасьць дзейнічаць сур’ёзнай ваеннай магутнасьцю. І тое, што было ў Сірыі, -- яшчэ кветачкі. Ягадкамі стане магчымы ўдар па КНДР. Я абапіраюся толькі на адкрытую інфармацыю. Амэрыканцы плануюць, акрамя флёту і крылатых ракет, задзейнічаць авіяцыю. Надзея на тое, што магутнасьць магчымага ўдара будзе такой сілы, што ў паўночнакарэйскага лідэра проста ня будзе часу і магчымасьці націснуць сваю кнопку. Атака ЗША ў лічаныя хвіліны зьнішчыць усе камандныя пункты КНДР. І ўсё ж існуюць рызыкі, што якая-небудзь ракета або снарад паўночнакарэйцаў даляціць да Сэула.

У інтэрнэце многія гадаюць, а як у гэтым выпадку будзе дзейнічаць Пуцін. Тут усё відавочна: ён будзе наматваць соплі на кулак, як рабіў гэта падчас удару ЗША па Сірыі. І грохнутая на галаву Машка Захарава закалоціцца ў сваёй традыцыйнай гістэрыцы. Пачнуцца заявы, што амэрыканцы зьдзяйсьняюць супрацьпраўныя дзеяньні супраць сувэрэннай дзяржавы. Але акрамя дробных слоў, нічога не настане. Пуцін, даруйце за непарляманцкі выраз, абасраўся, калі ў Сірыю прыляцела 59 “Тамагаўкаў”, а ён не састрэліў ніводнага, хаця там у дзікай колькасьці знаходзяцца комплексы С-300 і С-400. З 2013 года я стаміўся лічыць прапагандысцкія артыкулы, якія стракацелі загалоўкамі пра тое, што “Расея закрыла неба над Сірыяй”.

Крычалі, што рэжым Асада абаронены так, што муха не праляціць. А тут 59 “Тамагаўкаў”. Ня вылецела толькі адна ракета. Усе астатнія паразілі свае мэты з аптычнай дакладнасьцю. У гэты час Пуцін ня злазіў з таўчка ў Крамлі або дзе ён там знаходзіўся. Ён зразумеў, што Трамп гэта рэальна зрабіў. І зразумеў, што сам ён нічога зрабіць ня можа.

Пуціну трэба было менш папоў з РПЦ МП у Сірыю пасылаць, каб тыя не асьвячалі ягоныя зэнітна-ракетныя комплексы. Калі б там было меней папоў, вайскоўцы ведалі б, што Зямля ня плоская, а круглая. І ня несьлі б усялякае трызьненьне пра тое, што іхнія прыборы не змаглі разьлічыць крывізну палёту ракет. Каму цяпер Рагозін будзе прадаваць гэтыя С-300 і С-400? Нават КНДР ня купіць, бо ў іх там зямля плоская толькі па тэлевізару. Ахахахаха!

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/blogs/rabinovich/esli-ssha-udaryat-po-kndr-putin-budet-namatyvat-sopli-na-kulak-183434.html

/ 17-04-2017
Паўночная Карэя ЗША Расея Пуцін Сірыя КНДР Слава Рабіновіч Трамп Паўднёвая Карэя Сеул
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-04-17

Урубілі добра янкі. Так трымаць!

Бяз тэмы Аўтар: М.Н. 2017-04-17

Паўночныя карэякі абсікаліся са страху. Вось кітайцы не купілі вугаль. Можа ўсё ж паўстане ўрэшце прыгнечаны народ ды разгоніць прамаскоўскую банду?

рашучасьць Аўтар: Віталь 2017-04-17

Калі Дональд Трамп такі рашучы, дык давайце рашуча пачысьцім рэдакцыю Свабодкі!

1994 Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-04-18

1994 год адзначыўся:

1) усталяваньне лукашызму на Беларусі;

2) пачатак разьвіцьця алігархіі ва Ўкраіне пасьля выбараў Л.Кучмы.

3) усталяваньне рэжыму АНК у ПАР.

4) пасьля сьмерці лідара КНДР Кім Ір Сэна замест тэндэнцыі на аб'яднаньне Карэі мафія паствіла на працяг дынастыі Кімаў.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
“Мы знаходзімся на парозе палацавага пераварота?!”
Рэжым загаварыў пра душу і мову (відэа)
“… за улыбки милых!”