змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Траянскі варыянт

Паводле "Радыё Свабода" Алена Анісім - "дэпутат" лукашэнкаўскага "парляманта" сказала: "Думаю, што пэўны лібэралізм, які абвешчаны, будзе працягвацца і падчас нашай сэсіі. Я чакаю, што мае калегі будуць больш адстойваць інтарэсы не галіновых ведамстваў, а ўсіх грамадзян нашай краіны. Працэсы асэнсаваньня самімі дэпутатамі такой неабходнасьці ўжо ідуць. Я гэта бачу і падчас пасяджэньняў парлямэнцкіх камісіяў, і працоўных групаў, якія ствараюцца для абмеркаваньня некаторых праблемаў. Але я чакаю, што гэты працэс будзе набіраць сілу". Дэпутатка выказала спадзеў, што Палата прадстаўнікоў "здолее паказаць, што яна можа стаць сапраўдным парлямэнтам". "Тады наша праца пойдзе на карысьць і народу, і Беларусі», — сказала Анісім."

Тут, у гэтым выказваньні мадам ад ТБМ, уражвае ўсё - фальш перакананьня, нахабства непрыхаванага навешваньня рэжымнай прапагандыскай лакшыны на вушы людзям, робленае неразуменьне адносна таго, што "парлямант" - ёсьць на самой справе штучным, антыдэмакратычным утварэньнем.

Увогуле гэта не зьдзіўляе, "апазіцыйныя дэпутаткі" прызначаныя антыбеларускім рэжымам у сваё імітацыйнае ўтварэньне для таго і былі адабраныя рэжымам сярод "апазіцыі", каб легітымізаваць сваё існаваньне ў вачах правячых колаў краінаў Захаду і заблытаць недасьведчаных людзей на Беларусі - стварыць карціну лібералізацыі, бо ОМОНаўскія дручкі і "суды" пакуль масава "адпачываюць" ад сваіх звыклых справаў - падаўленьню, зьнішчэньню беларушчыны. Праца ў іх зразумела ідзе, але пакуль без аўралаў - "лібералізацыя" у дзеяньні.

Такое ўжо было, калі ад "апазіцыі" у рэжымным "парляманце" былі пэўныя асобы - Скрабец, Парфяновіч, Фралоў... Іх выкарысталі і выкінулі. Зараз мы бачым паўтарэньне сцэнара з прапагандыскай балбатнёй аб лібералізацыі.

"Дэпутаты ад апазіцыі" Анісім і Канапацкая - траянскі конь рэжыма, дакладней не конь... Але гэта сутнасьці не мяняе.

Бенедзікт / 07-10-2017
Псэўдаапазыцыя Анісім Палатка Канапацкая
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-10-07

Дзьве траянскія кабылы.

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2017-10-08

Дурань лічыць ,што вакол яго таксама дурні.Не,беларусы не купяцца на гэтыя "салодкія" абяцанкі.Лакмусавай паперай зьяўляецца БАЛАРУСКАЯ МОВА,а яна ў нас у гета загнаная. Ніякай адлігі няма,ёсьць бруд,хлусьня,прапаганда "рюскага міру".

матушкі-гапоншы Аўтар: Гэны 2017-10-09

Сутнасьць іх адна - папы-гапоны. У дадзеным выпадку - матушкі-гапоншы.Трэ было б яшчэ "Беларусаў сьвету" капнуць. Во дзе філія Лубянкі. На сёлетнім іх сынодзе такія кадры ў прэзыдыюме сядзелі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!