змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Татары бароняць родную мову і школу

У Казані пратэстуюць супраць палітыкі русіфікацыі.

Новая моўная палітыка Крамля, накіраваная на поўную русіфікацыю карэнных народаў, актывізавала грамадзкасьць у рэспубліках Ідэль-Урала. Нацыянальныя актывісты праводзяць адзіночныя пікеты, санкцыянаваныя і забароненыя мітынгі, пікетуюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расейскай Фэдэрацыі замяжой. Усе намаганьні накіраваны на захаваньне роднай мовы і культуры, чаму супраціўляецца Масква.

20 траўня татарскія актывісты зноў выйшлі на акцыю пратэста ў Казані. Удзельнікі мітынга выступілі супраць заканапраекта аб дабраахвотным вывучэньні нацыянальных моваў. Па падліках інтэрнэт-выданьня "Idel.Реалии" акцыя сабрала да ста чалавек. Адным з самых яркіх стаў выступ татарскай пісьменьніцы, заснавальніцы татарскай партыі нацыянальнай незалежнасьці “Іцціфак” Фаўзіі Байрамавай, якую на працягу многіх гадоў перасьледуюць расейскія ўлады. “Гэта мяне зьдзіўляе і ўражвае: нібыта ўсё атрымалі, але апошнім часам мы пачалі губляць тое, чаго дамагаліся. І апошняе – выкладаньне татарскай мовы шэсьць гадзін на тыдзень. Ніхто не меркаваў, што ў нас гэта забяруць. Мы зараз змагаемся за дзьве гадзіны татарскай мовы на тыдзень. Гэта для нас зьнявага”.

Ад старшыні Дзяржрады Татарстана і дэпутатаў рэспубліканскага парляманту ўдзельнікі мітынга запатрабавалі “даць адмоўны водгук на заканапраект”.

Свободный Идель-Урал / Free Idel-Ural

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Пратэсты супраць русіфікацыі Татарстану

 

Пратэсты супраць русіфікацыі Татарстану

 

Пратэсты супраць русіфікацыі Татарстану

/ 25-05-2018
Родная мова Татарстан Казань Татары Татарская мова
Абмеркаваньне
Беларусь навечна! Аўтар: беларуска 2018-05-26

"Рускі мір" душыць усё жывое,нясе з сабой атруту,зьнявагу,галечу ,вайну. Нам патрэбна беларуская МОВА!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: