змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Татарстан. Грамадзкі дзеяч Рафіс Кашапаў выйшаў з турмы

Вядомы татарскі грамадзкі дзеяч Рафіс Кашапаў быў першым асуджаным паводле артыкула аб закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі (280.1 КК). 27 сьнежня ён выйшаў на волю. Пра гэта паведаміў у Твітэры кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы “Агора” Павел Чыкаў.

Кашапаў зьяўляўся старшынём аддзяленьня Усетатарскага грамадзкага цэнтру ў Набярэжных Чаўнах, які быў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім.

Татарскі дзеяч быў арыштаваны ў сьнежні 2014 года. Нагодай для крымінальнага перасьледу сталі ягоныя чатыры пасты ў сацсетках “Вконтакте”, у якіх ён назваў Крым акупаванай тэрыторыяй, заклікаў “абараніць Украіну і ўвесь цюркскі сьвет” і “вызваліць Украіну ад акупантаў”, а таксама параўноўваў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з нацыстоўскім лідэрам Адольфам Гітлерам.

15 верасьня 2015 года Кашапава асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму за заклікі да сэпаратызму, публічныя заклікі да распальваньня нянавісьці і варожасьці паводле прыкметы нацыянальнасьці. Акрамя таго, пасьля адбываньня асноўнага пакараньня яму забаронена карыстацца сацыяльнымі сеткамі на працягу двух гадоў.

Кашапаў сваю віну не прызнаў. Па ягоных словах, ён толькі крытыкаваў Пуціна за далучэньне Крыма да РФ і меркаваў, што магчымае знаходжаньне расейскіх войскаў у Данбасе і Луганскай вобласьці прывядзе да вялікай вайны.

Экспэрты праваабарончага цэнтру “Сова” таксама не знайшлі экстрэмізма ў паведамленьнях Кашапава. Праваабарончы цэнтр “Мэмарыял” унёс актывіста ў сьпіс палітычных зьняволеных.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 02-01-2018
Расея Крым Рэпрэсіі Татарстан
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2018-01-03

Слава герою!

Бяз тэмы Аўтар: С.Р. 2018-01-05

Слава герою!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маршал Манэргэйм: Зварот да фінскай арміі.
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (2)
“Москва! Как много в этом слове…”
Будні Масковіі