змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Тактыка рэжыму: Узмацненьне русіфікацыі і шлюзы для актыўных людзей

(Студзеньскі 2018 г. Сойм КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»)

У нядзелю 14-га студзеня 2018 года адбыўся чарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне». Старшыня Партыі Зянон Пазьняк прадставіў разгорнуты выступ “НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА” (публікуецца). Выступілі намесьнікі Старшыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму.

Старшыня Партыі ў сваім выступе асьвятліў тэмы выкарыстаньня рэжымам прыкладаў заходняга заканадаўства ў сваіх інтарэсах як прылады разбурэньня нацыянальнага беларускага грамадзтва. Таксама былі абазначаны характэрныя прыёмы маскоўскай прапаганды з мэтай прыпыніць разьвіцьцё нацыянальнага станаўленьня Беларусі. Вялікая ўвага была нададзена тэме сусьветнага пашырэньня нянавісьці як мэтаду палітычных дачыненьняў, становішчу ў ЗША і ўплыву гэтых зьяваў на Беларусь.

Намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі падтрымаў прапановы Старшыні Партыі аб сьвяточным адзначэньні юбілейнай даты, стогоддзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Выказаўся супраць удзелу у акцыях, якія плануюцца пад кіраўніцтвам скампраментаваўшых сябе асобаў. У сваім выступе зьвярнуў увагу на пранікненьне лева лібэральных амаральных паводзінаў у беларускія маладзёвыя рухі (прыклад, падзея з удзелам чатырох беларусаў і Адама Бяляцкага ў амаральным учынку каля брамы Асвэнцыму), пра спробы прынізіць гераічныя акцыі Мірона і Сяргея Каваленкі, прыраўняўшы іх да нізкапробных флэшмобаў ( арт. Іны Студзінскай, 10 студзеня на https://www.svaboda.org/a/28967428.html). Гэтыя зьявы дыскрэдытуюць беларускі рух.

Сябры Соймуі зьвярнулі ўвагу на тактыку рэжымных уладаў у пытаньні замацаваньня русіфікацыі беларускага грамадзтва. Рэжым пачаў улічваць стыхійнае пашырэньне зацікаўленасьці людзей беларускай культурай, роднай мовай і дазваляе абмежаванае кола “шлюзаў” для рэалізацыі некаторых культурных інтарэсаў сьвядомым беларусам. У той жа час замацоўвае татальную русіфікацыю ўсёй Беларусі, асабліва ў сфэры адукацыі і выхаваньні дзяцей і моладзі. Такую тактыку таксама ўжывалі акупанты ў савецкай Беларусі (БССР). Радыё і тэлебачаньне запаланіла расейская інфармацыя і расейская “папса”.

Сябры Сойму заслухалі інфармацыю пра экалагічныя праблемы, якія праявіліся ў сувязі з будаўніцтвам шкодных вытворчасьцяў каля Берасьця (акумулятарны завод) і Сьветлагорску (вытворчасьць цэлюлозы). Сойм вырашыў больш дэталёва разгледзіць пытаньне па экалагічных пытаньнях на адным з бліжэйшых паседжаньняў, у тым ліку дзейнасьць улады ў сувязі з працягам пашырэньня выкарыстаньня забруджаных радыёнуклідамі земляў для сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Сойм абмеркаваў пытаньні сьвяткаваньня стогоддзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і даручыў Паліткамітэту правесьці неабходную працу з гарадзкімі ўладамі для забеспячэньня правядзеньня сьвяточных акцый і мерапрыемстваў.

Сойм зьвярнуў увагу на неабходнасьць працягу распаўсюджваньня інфармацыі аб Народнай праграме “Вольная Беларусь”.

15 cтудзеня 2018 г.

Крыніца: http://www.bielarus.net/archives/2018/01/17/4996

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 24-01-2018
КХП-БНФ Беларусь Сойм КХП-БНФ
Абмеркаваньне
Оапт Аўтар: Менчанин 2018-01-25

Ужас какой-то. Находиться в Европе,возле мирового финансового и технологического центра и привозить в РБ китайцев, которые сами пользуются европейскими технологиями. Явно ,что идёт прокрутка ворованного народного добра и все молчат,как будто так и надо. Это выдаётся за инвестиции. Обогащение лукашенковского окружения выдаётся за либерализацию. Похоже власть банкрот,а оппозиция разгромлена. Нет народных широких лозунгов,а лишь вспышки гнева.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?