змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Шызафрэнія

Нам пашэнціла, што яны – шызафрэнікі

Арешт активів "Газпрому" в Європі - мабуть, найбільш цікавий результат судової тяжби російського газового монополіста і української компанії "Нафтогаз". А те, що арешт цей почався з акцій "Газпрому" в проектах "Північний потік-1" і "Північний потік-2" може серйозно загальмувати будівництво нових трубопроводів.

Так що це одночасно удар і по Москві, і по позиціях європейських лобістів її інтересів. Під сумнів поставлені десятиліття лобістських зусиль, мільярди доларів, які були витрачені на доказ важливості проектів і корумповання їх прихильників. І все це зробив зовсім не "Нафтогаз". Все це зробив сам "Газпром".

Тому що арешт активів "Газпрому" - зовсім не прямий наслідок рішення арбітражу. Згідно з цим рішенням "Газпром" зобов'язаний розрахуватися з "Нафтогазом". Але російський газовий монополіст розраховуватися не хоче. Як відомо, справжні пацани з пітерських підворіть своїх боргів ніколи не віддають. Та й Путін за таке самоуправство по голові не погладить.

Так що "газпромівцям" доводиться вишукувати можливості опротестувати рішення арбітражу. Простіше кажучи - тягнути час. Але звернення до апеляційного суду не скасовує рішення арбітражу. Цього в "Газпромі" могли просто не врахувати. Як не врахувати і те, що поки апеляційна інстанція буде розглядати позов росіян, їхні активи будуть заморожені, а будівництво трубопроводів - зупинено.

Чому в "Газпромі" не могли зрозуміти таку просту річ? А тому, що в Росії вважають за краще жити у своїй власній реальності. Ця реальність має на увазі, що звернення до суду закінчується перемогою того, хто правий. А правий, поза всяким сумнівом і завжди російський заявник - хто ж ще? Тому що судочинство на Заході - чесне. А "Газпром" - чесний завжди. Адже він - національне надбання.

Комусь такий хід думок може здатися шизофренію. Ну а хіба всі інші дії Кремля - ​​не шизофренія? Війна в Грузії, анексія Криму, війна на Донбасі, вбивства, отруєння - ось це все? Має логічне пояснення? Політично мотивоване? Допомагає зростанню рейтингу з 78 відсотків до 89? Хіба не зрозуміло, що ми маємо справу з шизофрениками? І те, що ми досі намагаємося пояснити дії безумців з точки зору логіки і поведінки психічно нормальної людини - це не їхня проблема, а наша.

Варто Путіну піти з Донбасу - і він знову оживить проросійську, колабораціоністську Україну. Вона тільки чекає "миру", щоб вчепитися в горло Україні справжній, щоб закричати на всю свою підлу горлянку "какая разница"?

Але Путін буде стояти на Донбасі на смерть.

Варто "Газпрому" сплатити рахунки - і він зможе продовжити будівництво "Північного потоку-2". Зможе полегшити тиск на Україну і створити можливості для військового наступу. Власне, заради цього і будуються всі ці трубопроводи - щоб там не розповідали росіяни та їхні лобісти на Заході. Але "Газпром" не хоче платити.

І так у всьому.

А час іде. Це час працює на нас. Кожного дня в нашій країні стає менше радянських людей - таким є невблаганний закон життя і смерті. Змінюються шкільні програми, мова медіа та побутового спілкування, змінюються міграційні потоки.

А потім помре і сам Путін. Це теж такий закон життя і смерті. Ти вмираєш, навіть якщо ти президент Росії. А наступник Путіна почне боротьбу з його культом особистості і наслідками цього культу. У Росії нічого іншого просто не вміють, окрім як боротися з наслідками правління померлих вождів. Це красиво і - головне - безпечно.

Тому цей наступник відмовиться від Криму, піде з Донбасу і поїде до Білого дому просити вибачення. А "Газпром" розділить на різні компанії - тому що так порадять в ЄС.

Путіну і "Газпрому" потрібно поспішати. З Україною потрібно розправитися якомога швидше. Поки кількість зрадників і "корисних ідіотів" в цій країні ще достатня для того, щоб забезпечити управління окупованою територією.

Нам просто пощастило, що вони - шизофреніки.

Віталь Портнікаў

Крыніца: https://espreso.tv/article/2018/05/31/vitaliy_portnykov_quotgazpromquot_znyschuye_sam_sebe

 

Прывід ядзернага “малога”

“Канём хадзі, канём!” – сказаў Вовачцы ўнутраны голас, і ўжо праз хвіліну ў Пхэньян ляцеў Лаўроў з усёй сваёй стайней. Прыскакаў, выцер узмыленую пысу і вываліў на стол перамоваў сьпіс сьвежых гнюснасьцяў і новых крэатыўных мэтадаў ядзернага шантажу. Таўстун на гэта паглядзеў і, падзячыўшы за дасягненьні ў справе супрацьстаяньня з квітнеючай Амэрыкай, дыпламатычна пайшоў у сябе: “Вам у Крамлі добра, у вас вялізныя тэрыторыі, а мы – малюпасенькія. Нас і так голымі пад лаву загналі, так што – дзякуй вам, канешне, за выдатны агідны крэатыў, але свая задніца даражэй. У нас свае мэтады выжываньня, у вас – свае. Вам чыста парагатаць, а нам ужо не да сьмеху. Мы – малыя ў гэтай глабальнай гульні…” Так што сустрэча з Трампам у Сінгапуры, хутчэй за ўсё, адбудзецца, пасьля чаго ўсе спадзяваньні Крамля на пралангацыю жыцьця кішэннага ядзернага афшорчыка накрыюцца паўночнакарэйскай зоркай.

У апошнія месяцы Пуціна і ягоную каманду бязьлітасна б’юць у пятак па ўсіх напрамках. Хвастаюць па мардасах так, што яны трышчаць, чырванеюць у колер савецкага сьцяга, але ўпарта пырскаюць на ўсе бакі лубянскімі памыямі.

--Эй, расейцы, гэта ваша гнілое мяса швэндаецца па сірыйскіх пясках?

--Нас там няма.

--Оў, вэры гуд. – І некалькі сотняў скрыняў з падсмажанымі патрыётамі ўжо мірна вяртаюцца на радзіму.

--Гэй, расейцы, гэта вы экспэрымэтавалі зь ядамі ў Солсбэры?

--Нас там няма. Дакажыце!

--Хайлі лайклі, расейцы. – і новыя санкцыі шчодра сыпяцца на галовы чэксісцкіх крэатыўшчыкаў.

--Гэй, расейцы, мы вас злавілі за руку на замове забойства Бабчанкі.

--Як! Ён не памёр? І выглядае, як наш кот, што гадзіць…

--Не пытаньне, расейцы. Дзядзька Сэм, а ці не накіраваць яшчэ летальнай зброі ва Украіну?

Зразумела, што пасьля сакрушальнага правала ў справе ліквідацыі Аркадзя Бабчанкі лубянская сволач не ўгаманіцца. Калі ад пачатку ейнай мэтай быў рэзананс і нагнятаньне страху шляхам дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры Украіны праз громкае забойства, то цяпер жывы Бабчанка становіцца для Пуціных і Патрушавых ворагам нумар адзін. Асабістым ворагам, якому неабходна адпомсьціць за перанесеную зьнявагу. СБУ схапілася з ФСБ. І журналісту, які апынуўся паміж молатам і кавадлам, можна толькі паспачуваць, аддаўшы належнае ягонай стойкасьці і мужнай рашучасьці змагацца за сваё жыцьцё. На гэтым фоне абсалютна мізэрна выглядаюць “расчахлёныя” расейскія (і ня толькі) калегі Бабчанкі, якія папікаюць яго за тое, што ня даў сябе забіць, а “ўвёў у зман”. “Труп не сапраўдны! А мы так перажывалі, што есьці не маглі. Як жа табе ня сорамна!..” Маральныя вырадкі любяць разважаць пра душэўныя траўмы, нічога новага…

Але не сумнявайцеся: траўмаваны няўдачай Крэмль разам з арміяй канфармістаў, якія наперажываліся заліжа раны дастаткова хутка, пасьля чаго нанясе ўдар на нечаканым напрамку. Раптоўнасьць – сястра посьпеху падступных падонкаў. І для таго, каб іхняе задавальненьне не было поўным – давядзецца прывесьці цытату ад інфарматара, які атрымаў зьвесткі ад кола, блізкага да кіраўніцтва Армэніі.

Паводле наяўных дадзеных, праз тэрыторыю Грузіі на базу ў Гюмры Пуцін перакідвае ўзбраеньні на агульную суму ў 62 млрд даляраў. Грузія выступае ў якасьці транзітнай кропкі, у далейшым усе ўзбраеньні па дакумантах будуць лічыцца як маёмасьць Армэніі. Узбраеньне прадназначана для накіраваньня ў Сірыю. Сярод яго – “ядзерны сюрпрыз” для Ізраіля: бомба больш магутная за вядомага “Малога”, зробленная з улікам немагчымасьці вызначыць вытворцу. На задуму таварышаў, якія ашалелі на ядзернай кнопцы, гэты “супэр-Малы” будзе прыменены альбо ўлетку, альбо – на пачатку восені. Гэтая інфармацыя, што паступіла са службы бясьпекі Армэніі, заслугоўвае самай сур’ёзнай увагі ўжо хаця б таму, што Крэмль, які церпіць адну паразу за адной, востра мае патрэбу ва ўзьвінчваньні сітуацыі на сірыйскім напрамку. У рабятак чухаюцца рукі. Іх вабіць ядзерная кнопка і пытаньне “а што будзе, калі?..” Не пытайцеся пра сэнс. Яго няма. Як няма сэнсу ў цікаўнасьці малога-садыста: “Што будзе, калі павесіць на дрэве ката?..” Гэта ж так цікава. Акрамя задавальненьня садысцкай цікаўнасьці – кайф ад відовішча збоку, якое казытае нэрвы.

Але спачатку – сусьветны “ногамяч”, а ўжо потым – крыху ядзернай вайнушкі. З абавязкавай рыторыкай: “Бачыце, да чаго давялі амэрыканцы і эўрапейцы! Мы мяхамі кроў цягалі, а яны дапусьцілі такое, што ядзерная зброя апынулася ў руках ІДзІЛ!.. Не паслухалі вы нас, не паслухалі! Цяпер глытайце радыёактыўны пыл з пяском уперамешку і маліце на каленях, каб мы згасілі вогнішча сусьветнай вайны, што разгараецца…”

Брыгаду Пуціна трэба мачыць яшчэ ўчора. Яна сама па сабе – бомба, закладзеная пад чалавецтва. І калі ў бліжэйшы час ня знойдзецца такой сілы, здольнай спаліць напалмам гэтае лубянскае кубло разам з крамлёўскай маткай – нерашучасьць будзе каштаваць чалавецтву надта дорага. Прычым, кошт будзе расьці з кожным днём ужо не ў арыфмэтычнай, а ў геамэтрычнай прагрэсіі. Гадзіньнічак цікае. Час ідзе. Наважвайцеся па-даросламу, калі вы не малыя…

Неабходны постскрыптум:

Калі я пісаў дадзены тэкст, мяне мучыла некалькі пытаньняў. Па-першае, крыніца, якая дала прыведзеную вышэй інфармацыю, не была заўважана раней у дэзінфармацыі, але лічба ў 62 млрд. даляраў настолькі неймаверная па сваім маштабе, што выклікала нявольны недавер. Па-другое, разумеючы важнасьць дадзенай інфармацыі, якая няхай і выклікае сумнеў, я ня мог адкінуць яе ў сілу недапушчальнай верагоднасьці разьвіцьця падобнага сцэнару, няхай ён нават і падасца сёньня шалёным.

Адказы на некаторыя пытаньні мной атрыманы, але я ня буду агучваць іх. Толькі зазначу, што ў пуцінскай групоўкі дастаткова сродкаў, каб аплаціць любую ваенную авантуру, уключна з сумамі за тэхніку, яе перакід і шалёныя ганарары нанятым для гэтага тэрарыстам.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/910-prizrak-yadernogo-malysha.html

 

Баяцца бунта

22 траўня Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім, канчатковым, рашэньні заканапраект аб мерах супрацьдзеяньня несяброўскім крокам ЗША і іншых краін – так званы закон аб антысанкцыях. У працэсе дапрацоўкі заканапраекта да другога чытаньня зь яго выключылі забарону ўвозіць у краіну замежныя лекі.

У Дзярждуме абсалютна сур’ёзна разглядалі забарону на ўвоз мэдычных прэпаратаў з ЗША. Але потым, мабыць, крыху пачухалі свае рэпы і зразумелі, што вялізная колькасьць людзей у Расеі (дзесяткі мільёнаў!) залежыць ад заходніх лекаў. Расея-матухна проста не стварае лекі, якія патрэбны людзям, бо ня можа. Мабыць, недастаткова вялікая – не ў маштабах, а ў інтэлекце і здольнасьці. Таму пачалі ўрубаць задні ход. Яны палічылі, што калі адмовяцца ад большасьці амэрыканскіх прадуктаў (я – не пра прадукты харчаваньня, а наогул), то нашкодзяць свайму народу, які можа ўзбунтавацца.

Памятаеце, якія па ўсёй Расеі пракаціліся пратэсты дальнабойшчыкаў? Улада напалохалася. Зараз праходзяць пратэсты супраць сьметнікаў, людзі настроены рашуча – ідуць біць паліцыю. Расейцы – такі народ цікавы, што лепш яго не даводзь… Як казаў яшчэ Аляксандр Сяргеевіч, “крый божа ўбачыць расейскі бунт, бессэнсоўны і бязьлітасны”. Вось таму ў Крамлі баяцца.

Расейскія ўлады апасаюцца, што рана ці позна на вуліцы можа выйсьці крытычная маса пратэстоўцаў. Мне распавядалі расейскія кіраўнікі, што калі пачаліся пратэсты на Балотнай і на Сахарава ў 2011 годзе, і ў адзін дзень выйшла 100 тысяч чалавек, Пуцін на тры дні паляцеў з горада. Ён вельмі напалохаўся, бо гэта ўжо блізка да крытычнай масы.

Дзімітры Гардон

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/gordon-v-kremle-boyatsya-nastoyashchego-rossiyskogo-bunta-248198.html

 

Захацелі ў Расею

14 чэрвеня 2018 года ў Расеі пачынаецца чэмпіянат сьвету па футболу. Я ведаю, што некаторыя нашы суграмадзяне настолькі няўважлівыя і глупыя, што купілі квіткі і плануюць паехаць на гэты чэмпіянат. І вайна з Мардорам або тое, што ўкраінцаў рэгулярна хапаюць і кідаюць у турмы ФСБ па прыдуманых прычынах, гэтых суграмадзян не спыняе. Хочацца ўсім ім пажадаць вярнуцца дадому цэлымі, непашкоджанымі і сваечасова. Усё ж яны нашы суграмадзяне. Хаця гэта можа атрымацца не ва ўсіх.

Некага зь іх могуць схапіць, абвінаваціць у тэрарызме і пасадзіць у камэру. Кагосьці абвінавацяць у нейкай лухце і таксама пасодзяць у камэру. Камэра будзе значна менш камфортнай, чым гатэльны нумар, а супрацоўнікі ФСБ, якія будуць праводзіць допыт, будуць значна менш карэктнымі, чым абслугоўваючы пэрсанал у McDonald’s. Але гэта будзе вынік выбару тых, хто палічыў, што яго не закране, і паедзе ў Расею. У любым выпадку мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб выцягнуць іх з расейскіх лёхаў. Яны ж нашы суграмадзяне. Не самыя разумныя, але нашы. Ня ведаю, як хутка гэта атрымаецца, але будзем прыкладаць намаганьні. Некага выцягнем праз год або тры, некага праз пяць. А нехта можа проста ня выжыць у расейскай турме.

Таму калі вы едзеце ў Расею на ЧС па футболу і вас раптам схапілі, арыштавалі і абвінавацілі ў тым, што вы член “Правага сэктару” і асабіста хацелі нагадзіць на галаву Пуціну, то мацуйцеся і цярпіце. Бо гэта будуць наступствы вашага ўсьведамленага рашэньня ехаць у Расею. І ФСБ абыякавыя вашы погляды, сімпатыі і антыпатыі. Ім патрэбны абменны фонд. А калі абменны фонд сам да іх едзе, то гэта ўжо праблемы тых, хто так робіць.

Я вас папярэдзіў. І не кажыце потым, што ня думалі аб тым, што гэта можа вас закрануць. Думаць трэба заўжды. І яшчэ ня позна гэта зрабіць.

Барыслаў Бэрэза

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Выратаваньню не паддаецца

Яшчэ некаторы час таму я меркаваў, што Расею трэба ратаваць, весьці душашчыпацельныя гаворкі з расейцамі, прыводзіць іх у памяць, распавядаць праўду пра тое, што адбываецца…

Але тое, што здарылася ўчора, перакульвае ўсю гэтую канструкцыю, разьбіваючы яе ўшчэнт.

Вострыкаў – вось герой нашага часу. Вось – Расея, зь яе думкамі, душэўнымі жарсьцямі, высокім мэтавызначэньнем.

Вострыкаў – вянец стварэньня “саўка”. Наскрозь ілжывы “пацярпелы”, які атрымаў пуцёўку ў палітыку пад дахам партыі жулікаў, злодзееў і забойцаў. Ён зьмяшчае ў сябе “груз 200” і “Крымнаш”, воплі аб цяжкім лёсе і прагу хутчэй і выгадней прыладзіцца ў харчовы ланцужок. Гэльмінт, які ў пакутах і цярпеньні сасьпеў у чэраве і выпаўз навонкі, каб з насалодай пагрэцца пад сонечнымі прамянямі ўлады. Расея патанула ў хлусьні. Захлынулася.

Ёй пляваць на Сянцова і Кольчанку, ёй пляваць на Рамана Сушчанку, ёй нават на сваіх дзяцей – што гараць, тонуць, галадуюць, -- пляваць. Мара Гельмінта – пацярпець і, падмахнуўшы падпіску пра неразгалошваньне, атрымаць свой профіт. У выглядзе грошай або месца ля кармушкі.

Гэльмінты павінны быць зьнішчаны разам з арганізмам, які іх корміць і ўсё больш нагадвае труп, што раскладаецца.

Асабіста для мяне Расея скончылася. Яе больш няма. Ёсьць тэрыторыя, на якой павінна ўсё гэта дагніць, каб распасьціся. Мая задача – прысьпешыць гэты працэс і не дазволіць дадзенай субстанцыі ў пэрыяд канчатковага распаду выклікаць да сябе спагаду цывілізацыі.

Пекла павінна спепяліць гэтага монстра цалкам. Ён прагне сьмерці? – няхай здохне сам. А я буду гэтаму любым чынам спрыяць.

Хто там з тых, хто “не цікавіцца бруднай палітыкай” зьвягае пра “цяжкое жыцьцё”? – “У чаргу, сукіны дзеці, у чаргу!..”

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Фэльшар-герой

Прэс-служба Узброеных сіл Украіны паведаміла 6 чэрвеня:

Уначы 6 чэрвеня баевікі абстралялі з мінамётаў адзін з ротных апорных пунктаў Аб’яднаных сілаў каля Станіцы Луганскай і пад прыкрыцьцём шчыльнага агню са стралковай зброі хацелі захапіць пазыцыі ўкраінскіх байцоў.

Вайсковы фэльшар прапаршчык Чэзар Нікіфарэску, які знаходзіўся на баявым дзяжурстве ў якасьці назіральніка, заняў месца кулямётчыка і адкрыў прыцэльны агонь. Тым часам ДРГ праціўніка пачала абстрэл пазыцыі ротнага апорнага пункта з флангу, спрабуючы яго захапіць. Чэзар Нікіфарэску імгненна перанёс агонь кулямёта ДШК у бок ДРГ праціўніка, чым прымусіў яе адступіць. Падчас бою вайсковы фэльшар асабіста зьнішчыў агнявую кропку праціўніка і некалькі баевікоў. Сваімі ўмелымі дзеяньнямі ён не дапусьціў спробы прасоўваньня праціўніка ў бок украінскіх пазыцый.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/voennyy-feldsher-vozle-stanicy-luganskoy-unichtozhil-ognevuyu-tochku-protivnika-i-neskolko-boevikov-shtab-operacii-obedinennyh-sil-249727.html

 

Баярскі бацюшка

“Не хлусіць”. Такую параду Уладзімір Пуцін даў сваім суграмадзянам у якасьці галоўнага бацькоўскага запавету. Зьдзіўляцца таму, што чалавек, які зрабіў беспардонную хлусьню галоўнай рысай свайго палітычнага стылю, загадвае не хлусіць іншым, не даводзіцца. Самае вялікае задавальненьне, якое можа зрабіць сабе галоўны хлус краіны, што хлусіць увесь час, -- гэта выглядаць гэткім набожным праўдалюбцам, які жадае перадаць дзецям і ўнукам і набожнасьць, і праўдалюбства.

Унутрана ў такія хвіліны ён можа хіхікаць над сітуацыяй, проста глядзець з замілаваньнем на сябе і на рабалепных падданых, якія паддакваюць кожнаму ягонаму слову і імкнуцца не заўважаць непрыемных пытаньняў, якія нечакана зьяўляюцца на тэлевізійных экранах. Але мне здаецца, што ён ужо не хіхікае. Што на чацьвертым годзе валадараньня ён паверыў ў сябе і ва ўласную непагрэшнасьць. Можа, гэта псіхалагічная абарона, а, можа, працуюць тыя неабарачальныя зьмены, якія непазьбежна адбываюцца ў псіхіцы любога дыктатара.

Зрабіць такую выснову можна па простай прыкмеце. Ён больш не абаронца “Уралвагонзавода”. Ён абаронца калектыўнага Мутко. Кожны раз, калі крытыкуюць чыноўнікаў, ён напружваецца і пачынае ўпэўніваць падданых у іхняй непагрэшнасьці і эфэктыўнасьці. Рабалепнае насельніцтва традыцыйна ненавідзіць зладзеяватых баяраў і абагаўляе справядлівага і строгага цара. Але цар больш ня хоча гуляць з халопамі ў іхнія любімыя гульні. У яго і ўрад цудоўны, і Мутко непатапляльны – “немагчыма накіраваць яго на пэнсію”, і нават калі пытаюцца пра чыноўнікаў, якія атрымалі лепшыя гектары далёкаўсходняй зямлі, ён у такі паклёп ня верыць.

Магчыма, са свайго пункту гледжаньня ён і мае рацыю. Урэшце рэшт, ягонае ўласнае выжываньне і дабрабыт залежаць не ад гэтых – якія пытаюцца што трэба і галасуюць як трэба, а ад тых, -- якія ахоўваюць, крадуць, падтрымліваюць стабільнасьць, дзеляцца з Крамлём часткай свайго чынавенскага “абшчака”. Але сваю “простую лінію” ён жа праводзіць не для тых, а для гэтых – чыноўнікі ў ягонай лініі ня маюць патрэбы, а народу трэба ўбачыць, які ў яго дбайны і строгі бацюшка. І многія сёньня ўбачаць – калі захочуць, зразумела, -- што гэта баярскі бацюшка. Не народны.

Зразумела, нічога непапраўнага ад гэтага для яго не адбудзецца. Усе застануцца на сваіх месцах, у сваіх позах. Ды вось толькі ня толькі ягоная ўласная, але ўсечынавенская вера ўва ўседазволенасьць і нікчэмнасьць “людзішак” будзе толькі мацнець, угнойваючы глебу для будучага бунта.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.270656.html

 

Лубянская зачыстка

Музэй гісторыі ГУЛАГа заявіў пра зьнішчэньне расейскімі ўладамі зьвестак пра рэпрэсаваных.

У бандытаў ёсьць такая спэцыялізацыя – чысьцільшчык. Ён зьнішчае ўлікі, што засталіся пасьля зьдзяйсьненьня злачынства. Пуцін выступіў у ролі чысьцільшчыка за Сталіным. Сталін забіў гэтых людзей. Пуцін забівае памяць пра іх.

Мабыць, гэты нэаСталін або, дакладней, недаСталін спадзяецца, што памяць пра ягоныя ўласныя ахвяры таксама будзе зьнішчана пераемнікамі. Дыктатар забівае, іншы дыктатар зачышчае памяць пра ягоныя ахвяры. Кожны пераемнік ліквідуе ўлікі супраць папярэдніка. Мабыць, Пуцін хацеў бы, каб расейская гісторыя вечна йшла па гэтым крывавым коле.

Ігар Эйдман.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Шчасьце расейскага лоха

І зьявіўся на тэлеэкранах арбітр наш развадзяшчы, і пасыпаліся да яго пытаньні ад халопскага насельніцтва: “Каштоўны наш, дапамажы! У мяне іпатэка і мыліцы. У мяне школа зачыняецца і пэнсійная чакра. Адчыні, кармілец, дай Божа табе сілаў і ботакса сьвежага”. А каб насельніцтва канчаткова ўсмактала, хто тут галоўны, хто тут усіх дзярэ і корміць – пасадзілі ў кадр рэгіянальных кіраўнікоў, каб адказвалі перад Гасударам за ўсё тое, што “накасячылі”. І вось сядзяць яны, як горныя арлы, пільна глядзяць у дзірачку відэакамэры, дзяўбуць свае лапы, думаюць “баліць, д’ябал!”, але церпяць, пакрываючыся іспарынай чаканьня. І тут Пуцін такі – бац! “Іван Іваныч, а ну, хадзі сюды, сабака сьмярдзючы. Ты навошта школу зачыняеш, аглаед? Маріванна на цябе толькі што чалом набіла гадоў на дваццаць. А ну, адказвай, паскуднік патэнтаваны, куды падзеў дзяржаўнае баблішча?..” Іван Іваныч мяняецца ў твары, пераліваючыся ўсімі колерамі вясёлкі, валасы ягоныя тапырацца ад жаху, прадчуваючы “чэкісцкі гак” паміж рэбраў, і адказвае паводле статута: “Вінаваты-с, ваша Вялікасьць, напраўлю, сукай буду, век волі не бачыць!..” І так добра становіцца, такое благарастварэньне справядлівасьці ад тэлескрыні зыходзіць, што ажно дыхаецца лягчэй. Усё ж ёсьць на Божым сьвеце памагаты. Галоўнае – да яго датэлефанавацца і пасьпець пратарабаніць, уклаўшыся ў паўхвіліны. А тое скінуць тэлефанаваньне хлышчы астанкінскія, і застанешся ты дажываць сваё жыцьцё зачуханае ў суровым Падзаборску, так і не атрымаўшы нават пары адсоткаў скідкі на сваю іпатэку.

З-за таго, што зьнешняя палітыка Расеі скончылася, усе сілы кінуты на прыпудрываньне царскай пысы для ўнутранага карыстаньня. Зразумела, што візыт у Аўстрыю скончыўся нічым. Аўстрыйцы ўжо на сумесным брыфінгу былі вымушаны заявіць, што антырасейскія санкцыі нікуды не падзенуцца, і што гэта – сьвятое. Але для ўнутранага спажываньня гэта зусім ня важна. Важна тое, што Пуцін – выязны, няхай сабе нават і ў Аўстрыю. Бачыце? – зь ім сустракаюцца, вядуць перамовы, як зь вялікім, усьміхаюцца і ціснуць руку. Зразумела, Аўстрыя – не Францыя, але і Макрон нядаўна прыязджаў, няроўна дыхаючы, і Мэркэль таксама наведвала. Яна, праўда, потым нагадзіла ў Бундэстагу, заявіўшы, што “слушна мы зрабілі, выкінуўшы Расею з Вялікай Сямёркі”, але адна справа – дэкларацыі для палітыкаў, а зусім іншае – бізнэс і вуглевадароды. І вось ужо высьвятляецца, што да фэдэральнага канцлера Аўстрыі Курца Пуцін не прыязджаў, а прыпаўзаў – прасіць аб тым, каб той парупіўся перад Трампам аб сустрэчы. А сустрэча гэтая Пуціну неабходная як паветра, нафта і газ разам узятыя.

Амэрыканцы ўвялі забарону на растаўку Расеі тэхналогій. Менавіта гэтая забарона і забівае монстра-нафтасмактуна. Абсталяваньне пуцінскай бэнзакалонкм імкліва становіцца лядашчым. Мала таго, што новыя радовішчы не засвойваюцца – з прычыны адсутнасьці тых жа тэхналогій, але ўжо і тыя, што выкарыстоўваюцца, могуць накрыцца ў любы момант. Нягледзячы на абяцаньні і падпісаныя з АПЕК дамовы аб зьніжэньні колькасьці сыравіны, што здабываецца, Расея ня здольная іх выканаць. Адбываецца гэта зусім не таму, што Сечын сквапны, а з прычыны тэхнічнай немагчымасьці выкананьня. “Падкруціць вэнціль” у адваротны бок небясьпечна: усё ламаецца, а тэхналогій для аднаўленьня, ня кажучы аб удасканальваньні – няма. І колькі ні намякай на магутнасьць ядзернай дубіны – яны ня зьявяцца.

Але важная міна пры дрэннай гульні – гэта пуцінскае ўсё. Тэлевізійныя прыём насельніцтва Донам Карлеонэ, які паказальна вырашае лакальныя праблемы ў наўпроставым эфіры, рэалізуе “хацелкі” і раздае высьпеткі чыноўнікам, якія ім жа самым расстаўлены, -- вянец крамлёўскай міфатворчасьці. Прыме – ня прыме? Плюне або прылашчыць? Да сэрца прыцісьне або да Трампа пашле? Уся краіна сшыхтавалася ў чаргу да Дона Вовы, аформіўшыся ў адзіную мафійную “сям’ю”. Адным ён дае пацалаваць ручку, іншых – адкідвае. Гэтыя правілы гульні прыняты большасьцю, і будуць дзейнічаць роўна да тае пары, пакуль не абваліцца “вертыкаль”. А яна будзе стаяць як улытая, пакуль ёсьць грошы. Іх становіцца менш, фінансавыя плыні скарачаюцца, і насычаюцца ўжо далёка ня ўсі. На першых паверхах ужо церпяць ад голаду, але крыху вышэй – жыць пакуль што можна, і “вярхоўны арбітр” яшчэ некаторы час можа адчуваць сябе цалкам упэўнена.

Так званы “народ” у Расеі ніколі нічога не вырашаў. Гістарычна ён не зьяўляўся суб’ектам, які мяняе грамадзка-палітычную фармацыю, як бы пра гэта ні трызьнілі марксісты і далучаныя да іх рэвалюцыйныя летуценьнікі. Ярлык “экстрэміста” навешваецца імгненна, варта толькі вымавіць словазлучэньні “нацыянальная самаідэнтыфікацыя” або “права на самавызначэньне”. Такое права давалася толькі з вышэйшых інстанцый і выключна з мэтай захопу новых або страчаных раней тэрыторый. Апошні яркі прыклад – анэксія Крыма, калі пад песьню пра “самавызначэньне і вяртаньне ва ўлоньне імпэрыі” ва Украіны была захоплена паўвыспа. Пуцін, зразумела, спадзяваўся, што сьвет пракаўтне гэты дзёрзкі дэмарш, як пракаўтнуў уварваньне ў Грузію. Але сьвет з тае пары зьмяніўся, засвоіў горкі ўрок і павёў сябе крыху інакш, увёўшы балючыя для агрэсара санкцыі. І з кожнай іх пралангацыяй кошт за палітычныя і ваенныя авантуры Пуціна расьце. Але ён яшчэ не дасягнуў таго ўзроўню, пры якім саранча хатняга гатунку “устане на крыло” і пачне жэрці “вертыкаль” разам зь ейным стваральнікам. У яго яшчэ ёсьць час пажыць і параздаваць “царскія пернікі”. А потым, калі скончыцца ўсё – “эліта” вырашыць, што “досыць, так больш жыць нельга, рэсурсы вычарпаны, і пара мяняць вышэйшага арбітра, бо стары зашмальцаваўся і вера ў ягоную магутнасьць страчана – што знутры, што звонку”. І ўсё атрымаецца нібыта “само сабой”. Зьявіцца нейкі “палымяны баец”, нават ярчэй за Навальнага, з зубадрабільнай рыторыкай і вогнестойкай харызмай, і натоўп у захапленьні ўздыме на сталец новага “кармільца”.

Прыгледзьцеся да Вострыкава. Чым ня “лідэр”, што высьпеў у шматпакутным чэраве і быў народжаны ў пакутах праз нашу простую кішку? Такія, як ён, і будуць атачаць “новага гасудара”, якога ўжо абавязкава гатуюць у спэц-прабірцы: “Расьці, царык, вялікі і маленькі, засвой былыя памылкі, расьці прыгожы і гаваркі. Расейскім лохам на радасьць і нам на шчасьце”.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крынціа: https://www.facebook.com/sasha.sotnik/posts/1651586324954226

 

На расейскі рынак вярнуліся бандыты

Расейцы пачалі часьцей скардзіцца на парушэньне іхніх правоў пры ўзыманьні пратэрмінаваных пазыкаў. Паводле ацэнак Фэдэральнай службы судовых прыставаў (ФССП), па выніках І квартала 2018 года колькасьць падобных зваротаў падскочыла на 74% і пераваліла за 5,1 тыс. Дзьве траціны скаргаў тычыліся кампаній, якія не ўваходзяць у дзяржрэестр узымальнікаў пазыкаў, зазначаюць “Известия”.

Вінаватыя паведамлялі пра псіхалагічны ціск, пагрозах забойствам ім і іхнім блізкім, пашкоджваньні маёмасьці, зьнявагах і прыніжэньнях з боку узымальнікаў. Сярод менш цяжкіх парушэньняў у ФССП называюць перавышэньне колькасьці тэлефанаваньняў СМС, раскрыцьцё пэрсанальных дадзеных, тэлефанаваньні трэцім асобам і непаведамленьне вінаватым аб прыцягненьні да ўзыманьня трэцяй асобы.

Йдзецца пра бандытаў, змагацца зь якімі можна толькі з прыцягненьнем праваахоўчых ворганаў, канстатуе ўпаўнаважаны па правах спажыўцоў фінансавых паслуг Павел Мядзьведзеў. Па ягоных словах, прэтэнзіі да ўзымальнікаў пазыкаў увайшлі ў тройку самых папулярных скаргаў фінансаваму амбудсмэну.

Адразу пасьля прыняцьця закону аб калектарах колькасьць скаргаў скарацілася, але цяпер рост аднавіўся, кажа Мядзьведзеў. Пры гэтым перш чым зьдзейсьніць крымінальнае злачынства, такія ўзымальнікі неаднаразова пагражаюць вінаватаму і ягонай сям’і.

Усяго летась у ФССП паступіла больш за 16,5 тыс. скаргаў на парушэньне правоў грамадзян пры ўзыманьні пазыкаў, зь якіх больш за 10 тыс. тычыліся кампаній, ня ўключаных у дзяржрэестр. Лідэрамі па колькасьці скаргаў таксама былі МФО (6,2 тыс. зваротаў) і крэдытныя арганізацыі (2,5 тыс. зваротаў).

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.finanz.ru/novosti/lichnyye-finansy/na-kollektorskiy-rynok-vernulis-bandity-1026830101

 

Дзеля “гераічнай мінуўшчыны”

Навіна пра зьнішчэньне ў Расеі архіўных матар’ялаў зь імёнамі вязьняў ГУЛАГа, якую абмяркоўваюць, надзіва сымвалічная. Вы проста ўявіце: пры Сталіне і пасьля яго зьнішчалася шмат архіўных сьлядоў злачынстваў камуністычнага рэжыму. Але гэтыя матар’ялы, што засталіся, усё ж перажылі пэрыяды валадараньня Сталіна, Маленкова-Булганіна і Хрушчова, калі ў кіраўнікоў дзяржавы быў кроўны інтэрас схаваць сваю датычнасьць да дзяржаўнага тэрора, эпоху Брэжнева зь ягонай паўзучай рэабілітацыяй самага чорнага пэряду савецкай гісторыі.

А пры Пуціне матар’ялы зьнішчаюць – разам з самой магчымасьцю атрымаць інфармацыю пра нявінна закатаваных дзядоў. І ўсё гэта нават не дзеля выратаваньня чыгойсьці азадку (усе злачынцы даўно памерлі), а толькі ў ідэалагічных мэтах, каб ня кідалі цень на створаную ілжывай прапагандай “гераічную мінуўшчыну”.

Сапраўды, “былі часы горшыя, але не было падлейшых”.

Карл Волах

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 20-06-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
кнькнь Аўтар: Менчанин 2018-06-20

РФ,как и РИ так и осталась агрессивной культурологической и политической средой для Запада и соседей. Теперь ЕС и НАТО дополнили РБ, Грузия, Украина и Прибалтика. Никаким братством там и не тянет. Москва всех крутит в своих политических и экономических интересах.

Мянчаніну Аўтар: Litwin 2018-06-22

Беларусь ужо у ЕЗ і уНАТА Во як.?А я і не ведаў...Мянчанін, што ты брэшаш?

2 Litwin Аўтар: Менчанин 2018-07-04

Среди врагов РФ , а не в Грузии или в Украине, и не в ЕС.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: