змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Штучны вэрхал сярод фэйкавых “валэнсаў”

2 жніўня, напэўна, увойдзе у гісторыю міжнароднага прафсаюзнага руху. У офісах прафсаюзаў, якія называюцца “незалежнымі” і прэтэндуюць на сувэрэннасьць ад рэжыму і ягоных ручных прафсаюзных структур, адбыліся ператрусы, канфіскацыі і нават затрыманьні двух лідэраў.

“Геннадий Федынич — белорусский Лех Валенса”, -- грымнуў сэнтэнцыяй незабыўны хартыст і вечны аспірант на сродкі Эўразьвязу А. Саннікаў. На цяперашні момант ён выдаў праўдзівае параўнаньне. Намаганьнямі польскіх патрыётаў канчаткова высьветлена, што Л. Валэнса на працягу гадоў існаваў як агент спэцслужбаў рэжыму. Але яно нічога, неяк абышлося. Мясцовы Валэнса ўжо выйшаў на волю і сам нешта ніякіх заяў пакуль ня робіць.

Заявы робіць другі такі ж прафсаюзны пэрсанаж – А. Ярашук, які лічыцца прэзыдэнтам Кангрэсу дэмпрафсаюзаў. “Валэнсу-прэзыдэнта” выклікалі ў фінінспэкцыю і ён там падпісваў нейкія паказаньні. Журналістам ён (як і іншыя) расказвае пра рэпрэсіі і страх уладаў перад гневам працоўных.

Працоўнага люду антыбеларускі рэжым, зразумела, баіцца, ажно калоціцца. А вось фэйкавых “валэнсаў” – не. Да масавых пратэстных акцый, што адбыліся па ўсёй Беларусі на пачатку года, яны ня мелі ніякіх адносін. Гэта раней на хвалі народнага рушаньня ў Беларусі дзейнічалі і пашыраліся сапраўды незалежныя прафсаюзныя арганізацыі, праходзілі страйкі, выпускаліся газэты, працавала эфэктыўная сістэма абароны правоў працоўных і дапамогі пацярпелым. На пачатку 2000-х прафсаюзныя дзеячы, якія кіравалі гэтым рухам, былі брутальна выдалены, і іхняе месца ў кіраўніцтве занялі фядынічы ды ярашукі. Пад іхнім кіраўніцтвам прафсаюзныя арганізацыі былі ператвораны ў пусты гук і поўны офіс (апошняе – для падстаўнога прадстаўніцтва ў міжнародных прафсаюзных структурах), людзей і дзеяньняў у гэтых пародыях даўно няма. Ня раз ужо даходзіла да анэкдатычных сытуацый, калі “новыя лідэры” анансавалі правядзеньне шматлюднай акцыі пратэсту. Калі на ўказанае месца прыбягалі журналісты, то яны вымушаны былі фатаграфаваць адзінага анансёра – працоўных побач зь ім на плошчы не было.

Мабыць, і ў Жэнэве ды Брусэлю заўважылі гэтую пацешную тэндэнцыю ды пачалі задаваць “валэнсам” пытаньні. Вось рэжым і дапамог сваім кліентам з рэкламай. Цяпер трэба чакаць гнеўных рэакцый ад прафсаюзаў усяго сьвету, “братняй дапамогі” і гераічных ваяжоў па замежжы з расповедамі пра “мы ім пакажам!”

Вядома, што за камфортнай кар’ерай “валэнсаў” у міжнародных структурах стаяць дбайныя немцы (а дакладней, вядомая вось Берлін-Масква). Тав. Ярашук дык нават ходзіць там у віцэ-прэзыдэнтах міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў. Пустышка прадстаўляе ўжо ня толькі Беларусь, а і ўвесь сьвет працоўных масаў.

Але гісторыя даводзіць, што цырк на сур’ёзную тэму вечна існаваць ня будзе.

Сяргей Камароўскі / 06-08-2017
Псеўды Прафсаюзы
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: frg 2017-08-06

Гляньце, чаму гэта цырк. Двух начальнічкаў адразу ж выпусьцілі. Толькі адзін няшчасны зіц-прэседацель сядзіць на Акрэсьцінай. Ніякі (проста ніякіх!) пратэстаў працоўны- -- членаў гэтых прафсаюзаў няма. Няма! Бо няма членаў і няма прафсаюзаў.

Бяз тэмы Аўтар: Арман 2017-08-06

Сапраўды, ужо пайшлі заявы пратэсту ад міжнароднай арганізацыі вольных прафсаюзаў: "Свабоду юрыям дзетачкіным!" Жулікі.

Бяз тэмы Аўтар: рабочы 2017-08-06

Калі, напрыклад, у Польшчы арыштоўвалі лідэраў "Салідарнасьці", то страйкавалі цэлыя фабрыкі, ваяводствы, дзесяткі тысяч працоўных. Нават пад ваенным станам людзі пісалі на сьценах і платах, раскідвалі ўлёткі. А тут поўнае маўчаньне. Працоўных у гэтых фактыўных "прафсаюзах" няма. НЯМА!

вррв Аўтар: Менчанин 2017-08-06

Нет у них постсоветских лозунгов,которые есть у Пазьняк. Лишь московский либерализм ,заготовленный евро бюрократией для своих интересов.Европа помогает с оглядкой на Москву и те барыши,которые можно еще накопать в недрах Сибири.Это не политика,а частная лавочка изгнанных от наживы.

уеру Аўтар: Менчанин 2017-08-07

Никто в народе не склонен поддерживать грабительский московский либерализм в РБ,который эти марионетки пытаются навязать несчастным согражданам,доведенным политдемагогией до отчаяния.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)