змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Шэсьце і мітынг на дзяды

28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Атрыманы дазвол Менгарвыканкамаі аблвыканкама.

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?

Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.

Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць і нашым будучым пакаленьням.

Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!

22 кастрычніка 2018 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 23-10-2018
Дзяды Дзяды-2018
Абмеркаваньне
мы памятаем! Аўтар: цётка з-пад Воршы 2018-10-23

Беларусы годныя сваіх ДЗЯДОЎ. Ушануем памяць аб сваіх продкаў! Яны былі і будуць з намі. Годна падымем наш сьвяты бел-чырвона-белы Сьцяг!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: