змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Сталін здох

На сьмерць таварыша Сталіна

Роўна 65 гадоў таму перастала біцца сэрца… Адным словам, ён здох. Гэта радасны дзень. Ня толькі паводле агульнатэарэтычных меркаваньняў аб дыктатуры і іншым, але і паводле цалкам канкрэтных абгрунтаваньняў.

Калі б ён памёр на дзень пазьней, то быў бы забіты яшчэ нехта з тых, хто ў выніку працэсаў, што пачаліся пасьля ягонай сьмерці, застаўся жывы. Але калі б ён памёр на дзень раней, то выжыў бы нехта з тых, каго ён прызначыў на зьнішчэньне і забіў.

Таму добра, што ён памёр пятага сакавіка, а ня шостага. Шкада, што не чацьвертага, не ў лютым, не на дзесяць гадоў раней. Шкада, што не памёр ад якой-небудзь хваробы ў маленстве, шкада, што наогул нарадзіўся на сьвет.

Ня ведаю, як вы, а я веру ў ролю асобы ў гісторыі. З чырвоным днём календара ўсіх, а асабліва – патомкаў тых, што пацярпелі ад яго і ад ягонай сістэмы. Значыць, наогул усіх!.

Леанід Гозман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Курс на сталінізацыю ў Расеі

5 сакавіка 1953 года здохла адна з галоўных пачвар за ўсю гісторыю чалавецтва – семінарыст-недавучка, бандыт, масавы забойца, арганізатар мноства генацыдаў, дэпартацый і этнічных чыстак, недачалавек, які распаліў Другую сусьветную вайну – Ёсіф Сталін.

Агульная колькасьць забітых за ўвесь час ягоных дзеяньняў, уключна з бяздарным камандваньнем у вайну, масавымі рэпрэсіямі, калектывізацыяй, генацыдамі народаў набліжаецца да 100 мільёнаў чалавек.

На сёньняшні дзень у Расеі стаіць больш за 106 помнікаў і бюстаў Сталіну (і ўвесь час адсланяюцца новыя), некалькі памятных камянёў разбудоўшчыкам і заснавальнікам ГУЛАГаў, мноства абразоў зь ягонай выявай, а на ягоныя дні народзінаў і дні сьмерці штогод зьбіраюцца дзесяткі тысячаў людзей ушанаваць ягоную памяць.

У краіне ідзе трывалы курс на сталінізацыю: ягоная фігура абяляецца і абагаўляецца, выпускаюцца прапагандысцкія фільмы і тэлевізійныя рэпартажы, якія ўсхваляюць ягоны “геній”, узьвялічваюць тыя часы, фальсіфікуюць гісторыю, адмаўляюць генацыды і рэпрэсіі. Сярод насельніцтва набірае папулярнасьць сум і прага рэпрэсій і даносаў, па сусьветнай вайне, па кульце асобы вусатага дэгенэрата. Цяперашні крывасмок ва ўладзе Пуцін усё больш набывае рысы і матывы свайго ідэалагічнага папярэдніка і сямімільнымі крокамі йдзе да ягоных мэтадаў улады і кіраваньня. Мэта апраўдвае сродкі – гэты лёзунг становіцца для расейскага народу актуальным і жаданым сёньня як ніколі. Сталін і Пуцін усё больш у цялячых вачах насельніцтва становяцца фігурамі ідэнтычнымі. Натуральна – гэта людзей радуе.

Перамогшы аднаго сусьветнага монстра – Гітлера, сьвет не зрабіў нічога, каб зьнішчыць роўназначнага яму другога – Сталіна і ягоны садысцкі, антычалавечы рэжым. У 90-я гады ня быў выкарыстаны апошні шанец на сьветлую і здаровую будучыню гэтай краіны – люстрацыя, дэсаветызацыя, дэсталінізацыя, дэкамунізацыя, асуджэньне савецкага рэжыму на дзяржаўным і заканадаўчым узроўні праведзены не былі.

Да чаго прывядуць усе гэтыя памылкі і ўсё гэтае тупое, вечнае расейскае нежаданьне вучыцца на бязьмежнай і няспыннай крыві сваёй гісторыі? Ужо прывялі да Пуціна (ваеннага злачынцы і міжнароднага тэрарыста), а скончыцца ўсё гэта 37-м годам і, магчыма, Трэцяй сусьветнай вайной. Бо Гітлера і нацызма ўжо няма. А Сталін і русскій мір, ідэя сусьветнага панаваньня і манія велічы савецкага, мізэрнага, што ўвесь час вядзе на забой сябе і іншых, расейскага чалавека, шалёны чэксіт, злачынны савок – ёсьць. Усё гэта ёсьць, захавалася і памнажаецца з гібельным захапленьнем, з кожным годам, месяцам і днём. І русскій мір начале з дыктатарам Пуціным ды ягоным народам-забойцай толькі пачынаюць разьзяўліваць свае пашчы ў зьвярыным, людажэрным ашчэры. Так-так. Усё гэта – яшчэ толькі пачатак.

Аляксандр Цьверскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 13-03-2018
Расея Сталін Русский мир
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маршал Манэргэйм: Зварот да фінскай арміі.
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (2)
“Москва! Как много в этом слове…”
Будні Масковіі